Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

У гэты час непадалёк пачулася пералівістае конскае іржанне, непаспешлівае, лянівае тарахценне колаў.

— Баклан едзе, — прамовіў Рыгор, прыслухоўваючыся. — «Звер», Бакланаў конь, іржэ… Эх, якая галасістая жывёліна, што гудок паравозны!..

Гаўрыльчык не памыліўся. Сапраўды, праз хвілін пятнаццаць з-за зруба выехала новая лёгкая каламажка з шырокаплечым чалавекам у вайсковай вопратцы, які прыгорблена сядзеў на драбінцы, звесіўшы ногі.

— Баклан! — паклікаў Рыгор.

Баклан спыніў каня. Саскочыў з драбінак, зачапіў лейцы за абгарэлы слупок ад гародчыка, уцалелы пасля пажару, i, сцябаючы па хромавай халяве пугаўём, неахвотна, уразвалку пайшоў да намесніка. Ён абыякава акінуў позіркам сваю гімнасцёрку, адкалупіў камячок гразі, што закарэў на рукаве.

Толькі, падыходзячы да намесніка, падняў вочы:

— Савіч?!

Баклан адразу перамяніўся. Куды падзелася абыякавасць, — парывіста кінуўся да Кавалевіча, на ўсю сілу сціснуў яго ў абдымку.

— Ну, мядзведзь! рэбры паломіш! — застагнаў усміхаючыся Іван Савіч. — Хто-ж гэта так бесцырымонна з гасцямі абыходзіцца. Гэтак i задушыць, чаго добрага, нядоўга!..

— Так табе i трэба! — не выпускаў Баклан камандзіра з абдымку. — Будзеш ведаць, як наведвацца раз у два гады…

Шэрыя смелыя вочы, амаль бязбровы, пакрыты густым чарнаватым загарам твар. Крутыя ўпартыя сківіды ca шрамам… Няўжо гэта не той самы Васіль, якога ён ведаў i любіў у атрадзе?

Баклан адышоў, падазваў да сябе хлопца-цесляра, штосьці паціху сказаў яму. Хлопец паклаў сякеру на бервяно i, падаўшыся да калёс, адчапіў лейцы; неспакойны конь крануўся, выгінаючы дужую шаўкавістую шыю.

Баклан вярнуўся да госця.

— Ах, каб ты быў, Іван Савіч, няладны! Я-ж столькі часу цябе чакаў! I хоць-бы адно слова ў адказ! Я ўжо быў падумаў, што i зусім не адкажаш. Зазнаўся, думаю… Пабачыў цябе побач з Гаўрыльчыкам — i не пазнаў: не інакш начальства з раёна. Я тут у пашане, можна сказаць, ха-ха… яны да мяне часценька заглядаюць…

Ён зарагатаў. У Кавалевіча мільганула думка — Баклан таксама змяніўся за гэтыя два гады. Праўда, ён не мог сказаць, што гэта за перамена такая…

Баклан па-прыяцельску абняў камандзіра:

— Як гэта ты добра зрабіў, што прыехаў! Самым дарагім госцем будзеш!.. За тое, што пачатак атрымаўся такі няўдалы, не крыўдуй: не ведаў, што прыедзеш… Ну, але мы гэту хібу зараз паправім! Правільна, Рыгор?.. Дарэчы, Іван Савіч, нашто нам час марнаваць, — хадзем, свежай рыбкай пачастую, толькі што вось прывёз… А рыбка сёння — пальцы абліжаш!.. Згодзен?

Кавалевіч кіўнуў галавою ў знак згоды:

— Добра. Толькі, Васіль, пачакай хвіліну. Мы з Рыгорам у хату сабраліся зайсці.

Яму хацелася агледзець хату ў сярэдзіне — як прыгнаны адно да другога бярвенні, дзе будуць пастаўлены грубка i печка, ці сагрэюць яны хату. Іван Савіч меў звычку — усё бачыць сваімі вачамі. Тым больш ён не мог быць абыякавым цяпер, — перад ім была хата, якую будавалі для сям’і яго баявога таварыша.

— Як тут у цябе, Васіль, з цэглай: для печы i грубкі хопіць? — запытаўся Іван Саівіч у старшыні, калі яны пераступілі дубовую падваліну пад прарэзам дзвярэй. — Трэба-б паспець да халадоў скончыць.

Ці хопіць цэглы, Баклан не ведаў. Яго выручыў Рыгор, які сказаў, што цэглы цяпер у калгасе няма, бо тая, якую раней атрымалі з завода, ужо скончылася.

— Заўтра паеду ў выканком. Папрашу даць яшчэ… — заўважыўшы, што Кавалевіч нездаволены такім няпэўным адказам «папрашу», паправіўся — Адным словам, цэгла будзе.

— Так-бы i сказаў адразу!

Іван Савіч ведаў — цэгла будзе. Рыгор прамовіў гэтыя словы такім тонам, што нельга было не паверыць.

Калі яны выйшлі з хаты, цесляры, цягнучы за доўгую вяроўку, падымалі на зруб першыя кроквы. Вяроўка паволі паўзла па верхняму бервяну, нібы па блоку. Кавалевіч хвіліну зацікаўлена пазіраў на цесляроў, потым, як-бы схамянуўшыся, папляваў на рукі i сам узяўся каля аднаго хлопца за вяроўку. Гаўрыльчык, а за ім i Баклан, далучыліся да яго. Тры таварышы i цесляры дружна пацягнулі вяроўку. Людзі, што працавалі ўгары на зрубе, паставілі крокву i прымацавалі ніжнія, з выразамі, канцы яе да верхніх бярвенняў. Кавалевіч ужо доўгі час не працаваў у калгасе, i цяпер, у гэтыя хвіліны, адчуваў сябе радасна, па-святочнаму.

Калі паставілі пяць крокваў, стары, з ружоваю лысінай i падстрыжанай бародкай, цясляр весела крыкнуў, прымаўкаю:

— Mo’ да часу, да пары, хай спачынуць тапары. Годзе, хлопчыкі, перакурым хвіліну…

Седзячы ўгары на верхнім бервяне зруба, ён скруціў з абрыўка газеты цыгарку. Дастаючы з кішэні гімнасцёркі карабок з запалкамі, папрасіў Гаўрыльчыка:

— Цвікоў-бы вялікіх, таварыш намеснік! Цвікі канчаюцца! Бачыце, кроквы дроцікамі пачалі збіваць… — ён выняў з кішэні падобны на цвік абсечак тоўстага дроту.

— Ведаю, дзядзька Пятро. Заўтра ў раён еду — буду стукаць там. А пакуль — дроцікамі трэба. Сам ведаеш, цвікоў столькі расходзіцца, што хоць ты завод у нашым сяле адчыняй!..

Цясляр засмяяўся, кіўнуў у знак згоды галавой:

— Правільна сказаў — цэлы завод трэба!..

«I тэты да Гаўрыльчыка, — заўважыў Кавалевіч, — а не да Баклана…»

Яму здавалася, што дзядзька Пятро запытаўся ў намесніка не выпадкова.

IV

Пайшлі да Баклана ўтрох. Ён жыў у хаце, што стаяла недалёка, на ўскраю сяла.

Ix спаткала на ганку Васілёва маці, прыветлівая жанчына ca светлымі, ледзь прыкметнымі, як у сына, брывамі. На галаве ў яе была новая пярэстая хустка з махаркамі. Старая чакала гасцей, — дачуўшыся ад хлопца, якi прывёз рыбу, што прыехаў сынаў камандзір, яна пачала адразу смажыць i пражыць, напякла цэлую гару дранікаў.

Пакуль збіралі на стол, Кавалевіч разглядваў фотакарткі, што віселі над сталом. Карткі амаль усе былі новыя, пасляваенныя. Некалькі маленькіх захавалася i з партызанскага часу: гэтыя былі памятыя i невыразныя, — відаць, ix рабіў неспрактыкаваны чалавек. На адной картцы, устаўленай у рамку вішнёвага колеру, пад шкло, Кавалевіч убачыў сябе: ён, седзячы пры камлі, слухае партызана, які стаіць на кукішках i нешта паказвае на памятым лісце паперы. Партызан зняты са спіны, але па абрысах постаці не цяжка пазнаць, што гэта Баклан.

Поруч другі здымак, таксама ў рамцы, але на ім зняты Баклан адзін. На грудзях бялеюць ордэны i медалі. Картка зроблена пасля вайны, можа, пасля атрымання апошняга ордэна. Вось яшчэ два такія самыя здымкі, толькі што без рамак; яны пажоўклі. А вось тут Баклан зняты ў адных штанах, закасаных вышэй кален, — ён стаіць у вадзе i, весела ўсміхаючыся, трымае за галаву вялізнага шчупака. Шчупак бездапаможна расчыніў востры драпежны рот, — напэўна, калі здымалі, ён быў яшчэ жывы. На другой сняне здымкі з газет. «Уся біяграфія ілюстравана», — падумаў мімаволі Іван Савіч.

Баклан дастаў са скрыні дзве літровыя пляшкі. Паставіў на стол, падміргнуў таварышам:

— Хопіць гаручага?.. Усё роўна як чуў, што госці прыедуць, прызапасіў.

Ён задаволена акінуў вачыма стол. Кавалевіч не можа пакрыўдзіцца, што сустрэў яго не так, як трэба. Вось хіба нядобра, што не спаткаў адразу. Але-ж ён не ведаў, што камандзір прыедзе; а каб ведаў, то падводу нават паслаў-бы насустрач, на станцыю.

Перш выпілі за спатканне, потым за Бакланаву маці. Трэці тост паднялі за атрад «Смерць фашызму». Бакланава маці, якая таксама выпіла чарку за спатканне, устала, пакінула таварышаў адных.

Поделиться с друзьями: