Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Чаму-ж да Пасаднiка не зьвярнулiся, калi ад Нiкульскага нявiнна цярпелi? I да мяне маглi паскардзiцца?
– раззлаваўся Вiтаўт.
– А то ўсё самчынам!

– Скардзiлiся, Ваша Высокасьць!
– жвава запярэчыў Сыч.
– Я сам на гэта iх намовiў. Не дапамагло! Калi Стараста зь Берасьця прыехаў у Турна, то нiводнага вязьня не знайшоў. Нiкульскi загадзя даведаўся, дык каго пад лёд папускаў, а каго вывез недзе. I хадакоў да Вашай Высокасьцi таксама. Там уся ваколiца ад яго дрыжэла й слова прамовiць не адважвалася.

– I Камянец ты ўзяў?

– Узяў, Ваша Высокасьць!
– усьмiхнуўся з гонарам Сыч.

– Малайчына!
раптам ускрыкнуў Князь Жыгiмонт.
– Яго-б у Прусы! Крыжакi горкiмi сьлязьмi плакалi-б!

Вiтаўт, здавалася, не зьвярнуў нiякай увагi на словы свайго нябожа, i працягваў далей:

– Чаго-ж ты на Камянец палез?

– Пры нападзе на Турна, сустрэў я Кандрата Тура й Татарына Кiрыма. Яны сказалi, што дзесь тут увязьнены Ваявода з Грозава. А чэляднiк турнаўскi прызнаўся, што Ваяводу перавезьлi ў Камянец...

– Цi праўда гэта?
– павярнуўся Вiтаўт да Кандрата.

– Праўда, Ваша Высокасьць! Як перад Богам!

– Ну, i...
– iзноў зьвярнуўся Вiтаўт да Сыча.

– I надумаў я тады выслабанiць Ваяводу, - Сыча, здавалася, агарнуў запал штурму, i ён, гарачкава блiскаючы вачамi, разпавядаў.
– Прысягнуўся я тады, хоць i ня надта верыў, што вазьму Камянец...

Дастойнiкi Суда аж панямелi ад зьдзiўленьня. Нiхто зь iх яшчэ ня ведаў аб прыгодах Фёдара, i таму кожны, затаiўшы подых, слухаў апавяданьня падсуднага: Як спачатку ўклалi плян нападу, пераапранулi Францiшка ў бэнэдэктынца, як з надыходам цемры палезьлi на прыступ. Як Кандрат i Кiрым, пералезшы праз мур, дабралiся да ўвязьненага Ваяводы, як Мiколка разьбiў сабе нос, як турнаўскi чэляднiк дзякаваў за ўзнагароду грашыма. Як пад ранiцу наляцеў Васiль з сотняй i загадаў: Iмям Гаспадара, здацца. I так падрабязна да самага ад'езду з Камянца.

Сыч скончыў апавядаць, а над пляцам доўга яшчэ стаяла магiльная цiша. Чутно было, як булькоча вада ў прадзамкавых ровах, ды трапечуцца харугвы. Вецер здалёк данёс ледзь чутную песьню...

Нарэшце апамятаўшыся, Пасаднiк Вiленскi ўскочыў з крыкам:

– Ня Сыча судзiць трэба! А Станiслава, Януша, Прышынскага, ды Ягайлу разам! Сорам! Ганьба!

Рэшта дастойнiкаў паўскоквалi таксама зь мейсцаў, i, зварочваючыся да Вiтаўта, наперабой закрычалi:

– Волю Сычу!... Ён адкупiў сваю вiну ў Камянцы!... У ймя Сьвятога Юрыя! Лiтасьцi!... Пад суд сапраўдных вiнаваўцаў!...

А Князь Жыгiмонт Карабут сарваўся са свайго мейсца, падбег да Вiтаўта й упаў на каленi з прозьбай:

– Вялiкi Гаспадар! Аддай мне Сыча! У маю дружыну! Ня будзеш шкадаваць, i слаўнага Драба прыднаеш!

Ваявода Фёдар радасна ўсьмiхаўся. Ён бачыў, што хаця Вiтаўт i заставаўся суровы з выгляду, яго вочы сьвяцiлiся ласкай.

Аднак, радасьць была прадчаснай. Гаспадар падняў руку й, пачакаўшы, пакуль сьцiхне галас, жорстка прамовiў:

– Перабралi мы й перагледзелi ўсе ягоныя правiны й хочам ужо памiлаваць. Аднак, Шаноўныя Дастойнiкi, цi не заўважылi вы, як гэты злодзей i душагуб хiтра абмiнуў адну зь iх, якая ўпiсаная ў самым пачатку Скаргi. Абмiнуў i думаў, што гэта так i сойдзе. Але, мы ўсё-ж хочам ведаць, чаму ён яе ўчынiў, i каго ён там ратаваў? Адказвай, Сыч! Ты ведаеш, аб чым я кажу, бо нездарма ты задрыжэў!...

Сыч запраўды задрыжэў i апусьцiў галаву. Iзноў запанавала цiша. Дастойнiкi Суда зьдзiўлена пераглядалiся, не памятаючы, аб чым мог змаўчаць падсудны. Адзiн толькi Сенька з Пагосту спакойна стаяў на варце пасярод пляцу й даверлiва глядзеў на Ваяводу Фёдара.

– Адказвай!
– паўтарыў свой загад Вiтаўт, i вочы яго заблiшчэлi як сталь.

Сыч маўчаў, прыкметна хвалюючыся. У душы гэтага адважнага чалавека зараз iшла неймаверная барацьба - прызнацца цi не?...

– Гэта ня ён, Ваша Высокасьць!
– пачуўся супакойны голас Фёдара.
– Гэта ня ён, i я таму сьведкай!

Сыч з удзячнасьцю зiрнуў у бок Ваяводы ды йзноў апусьцiў галаву. Апрышкi, нiчога не разумеючы, прыглядалiся да свайго атамана.

– Мы хочам ведаць, у чым справа!
– раптам крыкнуў Князь Глiнскi.

– Сапраўды! У чым ён вiнен яшчэ?
– загулi Дастойнiкi Суда.

Вiтаўт устаў, абвёў урачыста вачамi прысутных, i абвесьцiў:

– Ён вiнен у сьмерцi Мацея Вадзянiка, перавожчыка з Прыпяцi, i цэлай яго сям'i! Мы верым сьведчаньню Ваяводы Фёдара, аднак, усёроўна, хочам пачуць, што скажа Сыч!

Усе вочы ўпiлiся ў пахмурага Сыча. А ён стаяў бледны, зарослы барадой i нерухомы, утаропiўшыся ў зямлю.

– Чаго-ж ты маўчыш, Сыч? Кажы!
– ускрыкнуў абражаны Фёдар.

Сыч нерашуча зiрнуў у яго бок, i, трасянуўшы галавой, як-бы страсаючы сон, прамовiў:

– Мацея Вадзянiка забiў Ваявода Станiслаў з Крэва!...

Нiхто не абазваўся ў адказ. Нiхто не запярэчыў гэтаму, нiхто й не пацьвердзiў. Чакалi.

– Чым давядзеш?
– недаверлiва спытаў Вiтаўт.

Сыч iзноў на кароткi час задумаўся, а потым папрасiў:

– Ваша Высокасьць, дазвольце мне пагутарыць з цырульнiкам?

Нягледзячы на такую дзiвацкую прозьбу й недарэчную прозьбу, Гаспадар дазволiў. I пасьля некалькiх прыцiшаных слоў Сыча, цырульнiк моўчкi ўзяўся працаваць каля ягоных густых барады й вусоў.

Дастойнiкi Суда чакалi. Вiтаўт нецярплiва церабiў залатую бахраму пры похве мяча. Ваявода Фёдар з палёккай i радасьцю сачыў за рухамi цырульнiка, а бачачы яго радасьць, радаваўся й Сенька з Пагосту, пераможна аглядаючыся на бакi, хаця роўна нiчога не разумеў.

Але вось цырульнiк скончыў i адыйшоў убок. Вiтаўт, зiрнуўшы на падсуднага, спачатку анямеў зь неспадзеўкi.

– "Пазнаў!" - здагадаўся Фёдар.

А Гаспадар, ускочыўшы на ногi, крыкнуў, ды так, што аж груганьнё з гучным крумканьнем узьнялося ў паветра:

– Якуб Вадзянiк!!!

Так, гэта быў ён - Якуб, Мацея Вадзянiка старэйшы сын, якi невядома куды зьнiк пасьля пабоiшча на Прыпяцi. Лiчылi, што, будучы параненым, зсунуўся ў раку й патануў. Зараз-жа - ён жывы й здаровы, стаяў перад Гаспадарскiм Судом як правадыр апрышак, i быў абвiнавачаны, мiж iншым, у забойстве сваiх бацькоў, братоў, i самаго сябе.

Сям'ю Вадзянiка ведаў шмат хто з прысутных на Судзе, ведалi й аб крывавай драме на перавозе, i цяпер кожны ня верыў уласным вачам. Надта-ж цяжка было паверыць, бо прызвычаiлiся за зiму да здарыўшагася, а тут - маеш табе!

Князь Глiнскi, не адрываючы вачэй ад ператворанага Сыча, з боязьзю прашапацеў:

– Можа, ён ваўкалака?... Цi мо' прывiд?...

Сiла Вахрэмчык, Войт з-пад Лiды, хуценька перахрысьцiўся (на ўсякi выпадак) - дрэнныя тут жарты.

I йзноў, толькi Сенька з Пагосту радаваўся шчыра й адчынена. Хаця ён i ня надта добра разумеў, што сталася, аднак, бачачы задавальненьне Ваяводы Фёдара, цешыўся сам. Яго барадаты твар адлюстроўваў такую радасьць, што, гледзячы на яго, пачалi рагатаць, адзiн за другiм, усе Дастойнiкi Суда.

Поделиться с друзьями: