Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
У гэты час падыйшлi да вежы. Хмурная яна, пачарнелая й жудасная. Чорнай плямай чарнее адтулiна дзьвярэй...
Ваявода ўздрыгнуў. На сьнягу разпласталася невялiчкая жаночая постаць. У руцэ зацiснуты ражон...
Выпярэджваючы Ваяводу й пачот, уперад кiнуўся дзед i ўкленчыў перад бабулькай.
– Аглая! Аглаша!... Як-жаж так?... А як-жа да хаты?
– замармытаў бядак. Даў Бог, добрыя людзi прыйшлi, а ты... Аглаша...
– дзед уздрыгваў, як у лiхаманцы, прыцiскаючы да грудзей скарчанелыя рэшткi сваёй жонкi.
– Аглаша... Ня трэба... Унучаты там чакаюць... Ня трэба, Аглаша...
Па шчаках Ваяводы пакацiлiся буйныя сьлёзы. Васiль адвярнуўся й кусаў сабе вусны. Яму было бязконца сорамна гэтага сiвога дзеда, каторага ён зусiм яшчэ нядаўна наважваўся таптаць канём... Кандрат моргаў вачамi й сiлiўся праглынуць горкi камяк, зацiскаючы горла. Кiрым, Сыч i капейшчыкi голасна сапцелi насамi... Мiколка ўткнуўся тварам у Кандратаў плашч i плакаў наўзрыд. Яму раптам прыпомнiўся ягоны дзедка Макар - сьляпы гусьляр - такi-ж сiвы, як i гэтая бабулька. Толькi тады ў дзеда была разьсечаная галава, i нiхто над iм ня плакаў, а багаты Рыцар выкрыкваў праклёны...
Дзед замоўк. Ён прыгнечана згорбiўся, не спускаў вачэй са старэнькага закамянелага твару сяброўкi свайго доўгага жыцьця.
З-за рогу будынку, бразгаючы зброяй, выбег ваяр. Запыханы, ён падбег да Ваяводы й, перавёўшы дух, выгукнуў:
– Ваша Сьветласьць, зь лесу паказалася войска!
Ваявода, прыгнечаны горам, адразу й не зразумеў, што ад яго хочуць, i моўчкi зiрнуў на воя.
– Ваша Сьветласьць, зь лесу войска йдзе! Што рабiць скажаце?
– Войска? Якое?
– Няведама, Ваша Сьветласьць. Без Харугваў...
– Шмат?
– З паўсотнi будзе. Конныя.
Ваявода крута павярнуўся й закрочыў да брамы.
Конная паўсотня, не даяжджаючы да Замку, спынiлася, не рашаючы наблiзiцца. Было вiдаць, як пярэднi Рыцар засланiў рукою вочы ад сьнежнага блiску й прыглядаецца да Замкавых вартавых. Другi коньнiк - нешта горача яму даказвае, размахваючы рукамi.
Ваявода Фёдар выйшаў за браму й таксама зь цiкавасьцю стаў прыглядацца. Ён адразу пазнаў Рыцара ды яго суразмоўцу, але...
Раптам пачуўся ўскрык Сыча:
– Гэта ён! Ваша Сьветласьць, дазвольце...
– Хто ён?
– Ён! Той, каго я шукаю! Каму пакляўся адпомсьцiць! Дазвольце, Ваша Сьветласьць?
– Адкуль ты яго ведаеш?
– Разкажу, Ваша Сьветласьць! Адкрыю сваю таямнiцу...
– вочы Сыча гарэлi. Але дазвольце спачатку... Божа! Як я чакаў гэтага моманту! Ваявода!...
– Ну добра, - сумна пагадзiўся Фёдар.
– Васiль, дай яму каня й зброю!
Сыч i Васiль бегма кiнулiся да канавязяў, гукаючы на хаду за ахвотнiкамi памерацца сiламi з палякамi. I не пасьпеў Ваявода пашкадаваць за дадзены дазвол, як тры дзясяткi коньнiкаў - з грукатам, выцьцём i сьвiстам вынесьлiся з-пад скляпеньняў брамы. Некалькi конных вартавых далучылiся да аддзелу. Пешыя капейшчыкi сьпяшалiся не адстаць ад коньнiцы. Сычаняты засталiся амаль бяз варты, i натоўпам вывалiлi за муры - паглядзець на надыходзячае пабоiшча.
Але справа набыла якраз той кiрунак, якога менш за ўсё спадзяваўся, але якога больш за ўсё прагнуў Ваявода Фёдар. Яму было страшэнна шкада, што перамога над гэтым Рыцарам, з арлiным крылом на шоламе, можа выпасьцi Сычу, цi Васiлю. I калi ён убачыў, што польская паўсотня завярнула, не прыняўшы бою, ды пасьпешна адыходзiць - зрабiлася неяк лякчэй на сэрцы. Значыць, яшчэ ёсьць надзея на будучае спатканьне...
Васiль i Сыч выперадзiлi сваiх людзей. Пад падбадзёрваючыя крыкi Сычанятаў, абодва, як вецер, нясуцца ў пагоню. Звыклыя конi напружваюць усе сiлы. Зялёны плашч, здаецца, вось-вось сарвецца з плеч Васiля. Сыч коткай прыгнуўся ў сядле. Ён не спускае з вачэй мiгочучага ўперадзе арлiнага крыла. Але адлегласьць мiж уцякаючымi й пагоняй - не скарочваецца. Палякi адыходзяць хутка... Вось яны скрылiся ў лесе...
Сыч спыняе запененага каня. За iм спыняецца Васiль. Пад'яжджае рэшта.
У Замак варочаюцца, не сьпяшаючыся. Васiль страшэнна ўзбуджаны, пот струменьчыкамi сьцякае яму на бараду, вочы - iскрацца.
– Шкада... Не здагналi, Ваша Сьветласьць!
– вiнавата выгуквае ён пад насьмешлiвы гоман Сычанятаў.
– Конi ў iх лепшыя...
– А цi ведаеш, каго ты гнаў?
– усьмiхнуўся Ваявода, употай зiрнуўшы на пахмурага ад няўдачы Сыча.
– Не, ня ведаю. А хто гэта?
– Скажы яму ты, Сыч.
– Па йменю ня ведаю й я...
– Дык ведайце абодва: Станiслаў - Ваявода з Крэва! А другi - ягоны паплечнiк Януш зь Езёрску!
– Як?
– аж падскочыў Сыч.
– Ваявода з Крэва? Значыць, гэты душагуб Ваяводай у Лiтве? Ён паляк?
– Так, радавiты паляк, але Вялiкiм Князем Альгердам у Крэве пасаджаны.
– Падлюка! Так ён адплачвае за нашы хлеб...
– Во, во! Якраз падлюка, - пагадзiўся Ваявода Фёдар.
– Гэта той, што ў сваiм Крэве задушыў Вялiкага Князя Кейстута! Што трымаў у вязьнiцы самаго Гаспадара Вялiкага Князя Вiтаўта!...
– I той, што злачынна ўкiнуў у лёхi Вашу Сьветласьць!
– дакончыў Сыч. Прабач, Ваявода, ня меў я права лавiць яго. Вялiкаму Князю й табе належыць ягоная скура... Хаця й мне ён нарабiў бяды вялiкае...
– Ты абяцаў разпавесьцi.
– I разпавяду! Загадай, каб нас самiх пакiнулi. Не люблю я перад людзьмi свае раны выстаўляць... а табе, Ваявода, разкажу. Паабяцаў з гарачкi... Але слова датрымаю!
Па загаду Фёдара iх пакiнулi ўдваiх, i Сыч прыцiшаным голасам пачаў разказваць. Зь першых-жа словаў, Фёдар аж адступiў на крок у тыл, а калi Сыч скончыў, то абняў яго й тройчы пацалаваў.
– Калi станеш на Суд Гаспадарскi, я сьведчыць за цябе буду! А хто супраць скажа, на ўтаптаную зямлю клiкну!...
Адведаўшы яшчэ Францiшка, Ваявода загадаў перанесьцi яго й рэшту параненых у пакоi Прышынскага. Выслаў ганца ў Берасьце, бо перад ад'ездам трэба было паклапацiцца пра залогу Замку, i пайшоў адпачываць.
Вечарэла. Шэры змрок ахутваў гаротную Краiну, напоўненую злыднямi й забойцамi - чужымi й сваiмi... Працягла завыў у лесе воўк. Пахла вясной i гарэлым.
Ранiцай Ваявода адчуў сябе зусiм добра. Прылiў сiлы й бадзёрасьцi даў яму здольнасьць напрануць панцыр.
Выйшаўшы на падворак, убачыў Васiля, перадаючага Берасьцейскаму Сотнiку варту над Замкам. Над брамай палошчыўся ў сьвежым ветрыку Берасьцейскi Сьцяг чырвоны з шэрай Пагоняй.
Усюды мiтусiлiся навапрыбылыя воi.
Абодва Сотнiкi адсалютавалi мячамi й падыйшлi к Фёдару.
– Ваша Сьветласьць, Пасаднiк Берасьцейскi загадалi перадаць, што ад усёй душы цешацца Вашаму вызваленьню, ды жадаюць Вам шчасьлiвага й прыемнага падарожжа. Яго Сьветласьць моцна шкадуюць, што ня могуць прыехаць прывiтаць i, адначасна, вылаяць Вашу Сьветласьць, - берасьцеец усьмiхнуўся, - за Вашую ўпартасьць. Яшчэ Яго Сьветласьць, Пасаднiк Берасьцейскi, загадалi мне служыць, i выконваць загады Вашмосьцi, як i яго собскiя. Чакаю загадаў! Мае рукi й меч да паслуг Вашае Сьветласьцi!