Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
Увогуле, містэр Дурслі вырашыў, што яму зусім не абавязкова турбаваць місіс Дурслі, тым больш што яна заўсёды не любіла, калі размова заходзіла пра яе сястру. Містэр Дурслі не папракаў жонку - калі б у яго была такая сястра, як у місіс Дурслі, ён бы...Але тым не менш гэтыя людзі ў мантыях і тое, пра што яны казалі, - усё гэта было дзіўна.
Пасля паходу за пончыкам містэру Дурслю было куды складаней засяродзіцца на дрылях. Калі а пятай гадзіне вечара ён пакідаў будынак фірмы, ён быў так ўсхваляваны, што, выходзячы з дзвярэй, не заўважыў чалавека, які праходзіў паблізу і ўрэзаўся ў яго.
- Прашу прабачэння, - прамовіў ён, бачачы, як маленькі старэча піскнуў і ледзь не зваліўся. Містэру Дурслю спатрэбілася некалькі секунд, каб усвядоміць, што дзядок быў апрануты ў фіялетавую мантыю. Дарэчы, старэча ніколькі не засмуціўся з таго, што яго ледзь не збілі з ног. Насупраць, ён шырока ўсміхнуўся і вымавіў пісклявым голасам, які прымусіў мінакоў абярнуцца:
– Не прасіце, мой дарагі спадар, нават калі б вы мяне ўранілі, сёння мяне б гэта зусім не засмуціла. Радуйцеся, таму што Вы-Ведаеце-Хто нарэшце знік! Нават такія маглы, як вы, павінны наладзіць свята ў гэты самы шчаслівы дзень!
З гэтымі словамі стары абхапіў містэра Дурсля дзесьці ў раёне жывата, дужа сціснуў яго і сышоў.
Містэр Дурслі літаральна прырос да зямлі. Падумаць толькі, яго абняў абсалютна незнаёмы чалавек! Мала таго, яго назвалі нейкім маглам. Што б там ні азначала гэтае слова, містэр Дурслі быў узрушаны. І калі ён урэшце здолеў ссунуцца з месца, ён хуткім крокам пайшоў да машыны, спадзяючыся, што ўсё, што адбывалася сёння, не больш за плён яго ўяўлення. Хоць містэр Дурслі вельмі адмоўна ставіўся да ўяўлення і яго плёну.
Калі ён збочыў з Прайвет Драйв на дарогу, што вядзе да хаты нумар 4, ён зноўку ўбачыў ужо знаёмую паласатую кошку. Настрой яго рэзка знізіўся. Містэр Дурслі не сумняваўся, што гэта тая самая кошка: у яе была тая ж афарбоўка і тыя ж дзіўныя плямы вакол вачэй. Зараз кошка сядзела на плоце, які аддзяляў яго хату і сад ад суседзяў.
– Псік!
– гучна вымавіў містэр Дурслі.
Але кошка не зварухнулася. Больш таго, яна вельмі сувора паглядзела на містэра Дурсля, так што ён нават падумаў: "Можа быць, кошкі заўсёды сябе так паводзяць?"
Затым, сабраўшыся з духам, ён увайшоў у хату, вырашыўшы, што яму ні ў якім разе не варта ні пра што распавядаць жонцы.
Для місіс Дурслі гэты дзень быў, як заўсёды, вельмі прыемным. За вячэрай яна ахвотна распавяла містэру Дурслю пра тое, што ў іх суседкі сур'ёзныя праблемы з дачкой, і напрыканцы паведаміла, што Дадлі вывучыў новае слова "Хаччу!". Містэр Дурслі з усіх сіл імкнуўся паводзіць сябе як звычайна.
Калі місіс Дурслі паклала Дадлі у ложак, містэр Дурслі пацалаваў яго, пажадаў дабранач і пайшоў у гасціную глядзець тэлевізар. Па адным з каналаў як раз падыходзілі да канца вячэрнія навіны.
"І ў завяршэнні нашага выпуску аб дзіўных паводзінах соў па ўсёй Англіі. Хоць совы звычайна лятаюць уначы і амаль ніколі не паказваюцца днём, сёння мы атрымалі каля сотні паведамленняў ад людзей, якія з самага ранку ў розных кутках краіны бачылі бязладна лётаючых соў. Адмыслоўцы не могуць растлумачыць, чаму совы вырашылі змяніць свой распарадак дня, - тут дыктар дазволіў сабе ўсміхнуцца. – Вельмі загадкава… А цяпер я перадаю слова Джыму МакГаффіну з яго прагнозам надвор'я. Як ты думаеш, Джым, ці не будзе сёння ўвечары новых дажджоў з соў?"
"Не ведаю, Тэд - на экране з'явіўся метэаролаг.
– Аднак сёння не толькі совы паводзілі сябе незвычайна. Нашы гледачы з такіх далёкіх куткоў Англіі, як Кент, Ёркшыр і Дандзі тэлефанавалі мне, каб паведаміць, што замест дажджу, які я абяцаў учора ўвечары, у іх быў сапраўдны зорапад! Магчыма, хтосьці ладзіў феерверкі з нагоды надыходзячага свята. Хоць да свята яшчэ цэлы тыдзень. А што датычыцца надвор'я - сённяшні вечар абяцае быць дажджлівым..."
Містэр Дурслі застыў у сваім крэсле. Знічкі, совы сярод белага дня, дзіўныя людзі ў мантыях. І яшчэ незразумелае перашэптванне пра гэтых Потэраў...
Місіс Дурслі увайшла ў гасціную з двума кубкамі гарбаты. І містэр Дурслі адчуў, як растае яго рашучасць ні пра што не казаць жонцы. Ён зразумеў, што хаця б нешта яму распавесці прыйдзецца.
– Э...Пятунья, дарагая… Ці даўно ты не атрымоўвала вестак ад сваёй сястры?
Як ён і чакаў, місіс Дурслі намалявала здзіўленне, а потым на яе твары з'явілася злосць. Усё-ткі звычайна яны рабілі выгляд, што ў яе няма ніякай сястры. Таму падобная рэакцыя на пытанне містэра Дурсля была цалкам вытлумачальная.
– Даўно!
– адрэзала місіс Дурслі.
– А чаму ты пытаеш?
– У навінах казалі ўсялякія загадкавыя рэчы, - прамармытаў містэр Дурслі. Нягледзячы на вялізную розніцу ў габарытах, ён усё ж пабойваўся жонкі, і менавіта яна была гаспадыняй у хаце.
– Совы... знічкі... па горадзе ходзяць натоўпы дзіўна апранутых людзей...
– І што?
– рэзка перапыніла яго місіс Дурслі.
- Ну, я падумаў... Можа быць... гэта неяк звязана з... Ну, ты разумееш... З такімі як яна...
Місіс Дурслі сціснула вусны і паднесла кубак да рота. а вось містэр Дурслі задумаўся, ці адважыцца ён сказаць жонцы, што чуў сёння прозвішча Потэр. І вырашыў, што не адважыцца. Замест гэтага ён вымавіў як бы між іншым:
- Іх сын - ён жа аднагодак Дадлі, дакладна?
- Мяркую, так, - голас місіс Дурслі быў халодны як лёд.
- Не нагадаеш мне, як яго клічуць? Гаральд, здаецца?
- Гары. На мой погляд, гідкае, простанароднае імя.
- Так, вядома, -містэр Дурслі адчуў, як ёкнула сэрца.
– Я з табой цалкам згодны.
Больш ён нічога не сказаў, і яны пайшлі спаць. Пакуль місіс Дурслі прымала ванну, містэр Дурслі на цыпачках падкраўся да вакна і паглядзеў на садовую агароджу. Кошка ўсё яшчэ сядзела там. Яна ўважліва глядзела на Прайвет Драйв, як быццам чагосьці чакаючы.
Усё-ткі ў яго разгулялася ўяўленне. Якім чынам гэта можа быць звязана з Потэрамі? Але калі звязана… калі высвятліцца, што яны ў сваяцтве з… - не, ён проста не можа гэтага вынесці.
Дурслі ляглі ў ложак. Місіс Дурслі імгненна заснула, а містэр Дурслі ляжаў, утаропіўшыся ў цемру шырока расплюўчанымі вачыма і думаў, думаў… Апошняй заспакойваючай для яго думкай перад адыходам да сну стала тая, што, нават калі Потэры і маюць дачыненне да таго, што адбываецца, зусім не абавязкова, каб яны сталі ўблытваць у гэтую справу яго з місіс Дурслі. Потэры выдатна ведаюць іх з Пятунняй дачыненне да іх саміх і ім падобных. Ён не мог сабе ўявіць, што Пятуння або ён сам могуць мець штось агульнае за падзеямі, якія адбываюцца. Калі нешта адбываецца, вядома - ён пазяхнуў і павярнуўся на бок - іх гэта не датычыцца…