Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
Як жа ён памыляўся.
Доўгачаканы і неспакойны сон ужо прыняў у свае абдымкі Містэра Дурсля - кошка, што сядзела на ягоным плоце, спаць зусім не збіралася. Яна сядзела нерухома, як статуя, і, не міргаючы, глядзела ў канец Прайвет Драйв. Яна нават не зварухнулася, калі на суседняй вуліцы гучна пляснула дзвярыма машыны, і не міргнула вокам, калі над яе галавой пранесліся дзве савы. Толькі каля апоўначы, бы скамянелая, кошка нарэшце ажыла.
У далёкім канцы вуліцы - як раз там, куды неадрыўна глядзела кошка - з'явіўся чалавек. З'явіўся нечакана і бясшумна, быццам вырас з-пад зямлі або матэрыялізаваўся з паветра. Кошкін хвост тузануўся з боку ў бок, а вочы яе звузіліся.
Ніхто на Прайвет Драйв ніколі не бачыў гэтага чалавека. Ён быў высокі, худы і вельмі стары, мяркуючы па срэбры яго барады і валасоў - такіх доўгіх, што іх можна было заправіць за пояс. Ён быў апрануты ў доўгі сурдут, па-над якім была накінутая ліловая мантыя, а на яго нагах красаваліся чаравікі на высокім абцасе, упрыгожаныя спражкамі. Вочы за прыцемненымі акулярамі былі блакітныя, вельмі жывыя, яркія і іскрыстыя, а нос - вельмі доўгі і крывы, нібы яго ламалі не меней за два разы. Звалі гэтага чалавека Альбус Дамблдор.
Падавалася, Альбус Дамблдор абсалютна не разумее, што з'явіўся на вуліцы, дзе яму не радыя - не радыя ўсяму, звязанаму з ім, пачынаючы ад ягонага імя і заканчваючы чаравікамі. Аднак яго, па ўсім, гэта не турбавала, і ён рыўся ў кішэнях сваёй мантыі, спрабуючы нешта адшукаць. ён відавочна адчуваў, што за ім сочаць, таму што раптам узняў вочы і паглядзеў на кошку, якая назірала за ім з іншага канца вуліцы. Дзіўна, але выгляд кошкі чамусьці развесяліў яго.
– Гэтага вартра было чакаць, - сказаў ён, усміхнуўшыся.
Нарэшце ва ўнутранай кішэні ён знайшоў тое, што шукаў. Гэта быў прадмет, падобны да срэбнай запальніцы. Альбус Дамблдор адкінуў срэбнае вечка, падняў запальніцу і пстрыкнуў. Блізкі да яго вулічны ліхтар зараз жа згас. Ён зноў пстрыкнуў запальніцай - і наступны ліхтар знік у цемры. Пасля дванаццаці пстрычак на Прайвет Драйв згасла ўсё, акрамя двух далёкіх, малюсенькіх калючых агеньчыкаў - вачэй кошкі, што сачыла за Дамблдорам. І калі б у гэты момант хто-небудзь зірнуў з свайго акна - нават місіс Дурслі, ад чыіх вачэй-пацерак нішто не магло выслізнуць, - гэты чалавек не змог бы ўбачыць, што адбываецца на вуліцы.
Дамблдор засунуў сваю запальніцу - дакладней, гасілку - назад ва ўнутранюю кішэню мантыі і рушыў да дома нумар 4. А дайшоўшы да яго, сеў на плот побач з кошкай і, нават не зірнуўшы на яе, сказаў:
– Дзіўна бачыць вас тут, прафесар МакГонагал.
Ён усміхнуўся і павярнуўся да паласатай кошкі, але тая ўжо знікла. Замест яе на плоце сядзела даволі суворага выгляду жанчына ў акулярах, форма якіх была на дзіва падобная да метак вакол каціных вачэй. Жанчына таксама была ў мантыі, толькі ізумруднай. Яе чорныя валасы былі сабраныя ў пруткі вузел на патыліцы. І адразу было прыкметна, што выгляд у яе раздражнёны.
– Як вы мяне пазналі?
– спытала яна.
– Мой дарагі прафесар, я ў жыцці не бачыў кошкі, якая б сядзела гэтак нерухома.
– Станеш тут нерухомай - цэлы дзень праседзець на цагляным плоце, - парыравала прафесар МакГонагал.
– Цэлы дзень? У той час як вы маглі святкаваць разам з іншымі? На шляху сюды я стаў сведкай, як мінімум, тузіна вечарынак і гулянак.
Прафесар МакГонагал злосна чмыхнула.
– Так, сапраўды, усё святкуюць, - незадаволена вымавіла яна .
– Ім варта было б быць крыху асцярожней. Але не - нават маглы прыкмецілі, што нешта адбываецца. Гэта было ў іхніх навінах,- яна рэзка кіўнула галавой у бок цёмнага акна, за якім знаходзілася гасціная сям’і Дурслі. – Я чула. Зграі соў.. знічкі… Што ж, яны не поўныя ідыёты. Яны проста абавязаныя былі нешта прыкмеціць. Падумаць толькі - зоркапад у Кенце! Не сумняваюся, гэта праца Дзедалуса Дзінгла: ён ніколі не адрозніваўся адмысловым розумам.
– Вы не павінны сердаваць, - мякка ўпікнуў Дамблдор.
– За апошнія адзінаццаць гадоў нам рэдка прыходзілася радавацца.
– Ведаю, - раздражнёна сказала прафесар МакГонагал.
– Але гэта яшчэ не значыць, што трэба з’язджаць з глузду. Усе папросту страцілі пільнасць! Падумаць толькі, сярод белага дня, збіраюцца ў натоўпы, абменьваюцца чуткамі. І пры гэтым нават не спрабуюць апрануцца, як маглы!
Яна зірнула на Дамблдора, нібы чакаючы пярэчанняў, але ён нічога не сказаў, і тады яна працягнула:
– Будзе проста цудоўна, калі ў той самы дзень, калі Самі-Ведаеце-Хто нарэшце знік, маглы пазнаюць аб нашым існаванні. Мяркую, ён і праўда знік, гэта так, Дамблдор?
– Цалкам відавочна, што гэта так.
– адказаў той.
– Так што гэта сапраўды святочны дзень. Не жадаеце цытрынавую дольку?
- Што?
– Зацукраваную цытрынавую дольку. Гэта такія прысмакі, якія ядуць маглы, асабіста мне яны вельмі падабаюцца.
– Не, дзякуй, - голас прафесара МакГонагал быў вельмі халодны, нібы ёй зараз было не да цытрынавых долек.
– Такім чынам, я спынілася на тым, што нават калі Самі-Ведаеце-Хто сапраўды знік…
– Мой даражэнькі прафесар, я ўпэўнены, што такая разумная дама як вы, можа сабе дазволіць зваць яго па імені. Гэта поўнае глупства, Самі-Ведаеце-Хто Самі-Не-Ведаеце-Хто … Адзінаццаць гадоў я спрабую ўпэўніць людзей не баяцца вымаўляць ягонае імя: Вальдэморт.
Прафесар МакГонагал здрыганулася, але Дамблдор, які ў гэты час займаўся раздзяленнем дзвюх зліпшыхся долек, гэтага не прыкмеціў.
– Усё толькі мацней заблытваецца, калі мы завем яго "Самі-Ведаеце-Хто". Я не бачу ніякіх прычын, чаму б мы не маглі вымаўляць імя Вальдэморта.
– Так, так, вядома, - прафесар МакГонагал адначасова і жахалася, і захаплялася адвагай Дамблдора, - але вы адрозніваецеся ад астатніх. Усім вядома, што вы адзіны, каго Самі-Ведаеце… ну добра, Вальдэморт, баяўся.
– Вы мне ліслівіце, - спакойна адказаў Дамблдор, - у Вальдэморта былі такія магчымасці, якіх у мяне ніколі не будзе.
– Толькі таму, што вы занадта - ммм - высакародны, каб імі скарыстацца.
– Як добра, што зараз цёмна. Я не чырванеў так з тых часоў, як пачуў ад мадам Помфры, што ёй падабаюцца мае новыя вушныя заткалы.
Прафесар МакГонагал кінула на Дамблдора востры погляд:
– Совы - нішто ў параўнанні з чуткамі, якія носяцца. Вы ведаеце, што ўсе гавораць? Пра тое, чаму ён знік? Пра тое, што яго ў рэшце рэшт спыніла?
Было прыкметна, што прафесар МакГонагал нарэшце падышла да тэмы, якая хвалюе яе больш за ўсё і якая была сапраўднай прычынай, чаму яна ўвесь дзень праседзела на халодным каменным плоце - ні ў выглядзе кошкі, ні ў выглядзе жанчыны, яна яшчэ ні разу не глядзела на Дамблдора больш пільна. Было зразумела, што, незалежна ад таго, што гавораць "усе", сама яна не збіраецца верыць гэтаму, перш, чым атрымае пацверджанне ад Дамблдора. Дамблдор, між тым, моўчкі паклаў сабе ў рот цытрынавую дольку.