Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
– Што ж, справа зробленая, - нарэшце сказаў Дамблдор.
– Заставацца больш няма чаго. Лепш пойдзем і далучымся да свята.
– Ага, - у Хагрыда быў заплаканы голас.
– Мне яшчэ трэба вярнуць Сірыусу яго калымагу. Д'пабачэння, прафесар МакГонагал, прафесар Дамблдор, сэр.
Абціраючы ручаі слёз скураным рукавом, Хагрыд перакінуў нагу праз сядзенне і штурхялём завёў рухавік; з ровам матацыкл узняўся ў паветра і знік у начы.
– Спадзяюся, хутка ўбачымся, прафесар МакГонагал, - пакланіўся Дамблдор. Прафесар МакГонагал у адказ высмаркалася ў хустачку.
Дамблдор павярнуўся і пайшоў прочкі ўздоўж вуліцы. На вуглу ён спыніўся і выцягнуў срэбную гасілку. Ён пстрыкнуў усяго адзін раз - і дванаццаць светлавых шароў імгненна ўкаціліся ў колбы вулічных ліхтароў, так што Прайвет Драйв заззяла памяранцавым святлом, і ён змог убачыць паласатую кошку, якая зварочвала за вугал на іншым канцы вуліцы. На парозе дома №4 ледзьве віднеўся маленькі скрутак.
– Поспехаў табе, Гары, - прамармытаў Дамблдор, разгарнуўся на абцасах - мантыя прасвістала ў паветры - і знік.
Лёгкі ветрык паварушыў акуратна падстрыжаныя кусцікі Прайвет Драйв, маўклівай і ахайнай пад чарнільнымі нябёсамі. У любым іншым месцы, але толькі не тут, можна было чакаць загадкавых і дзіўных падзей. Гары Потэр зварузнуўся ў коўдры, але не прачнуўся. У маленькай далоньцы ён сціскаў ліст, што ляжаў побач, і моцна спаў, не ведаючы, што ён асаблівы; не здагадваючыся, што ён знакаміты; не прадчуваючы, што праз некалькі гадзін ён прачнецца ад ляманту місіс Дурслі, якая выйдзе на ганак з малочнымі бутэлькамі; не маючы ні найменшага ўяўлення пра тое, што наступныя некалькі тыдняў яго бесперапынна будзе піхаць і шчыкаць стрыечны брат Дадлі… Ён не ведаў, што ў гэты самы час людзі, якія сабраліся па ўсёй краіне на таемныя святы, падымаюць куфлі і прамаўляюць прыглушанымі галасамі: "За Гары Потэра - хлопчыка, які выжыў!"
— РАЗДЗЕЛ II —
Зніклае шкло
Амаль дзесяць гадоў мінула з таго часу, як Дурслі прачнуліся рана раніцай і знайшлі на ганку ўласнага дома ўласнага пляменніка, а Прайвет Драйв зусім не змянілася. Сонца, устаўшы раніцай, асвятляла ўсё той жа акуратны садок, запальвала бронзавым святлом шыльду з нумарам чатыры на ўваходных дзвярах іх дома, забіралася ў гасціную, якая абсалютна не змянілася з тых часоў, як містэр Дурслі глядзеў па тэлевізары лёсавызначальную праграму навін пра соў. Адны толькі фатаграфіі на каміннай паліцы дазвалялі зразумець, як шмат вады ўцякло. Дзесяць гадоў таму тут стаялі дзесяткі здымкаў нечага, падобнага да вялікага ружовага мячыка ў разнакаляровых чэпчыках - але Дадлі Дурслі ужо не быў немаўляткам, і зараз з фатаграфій глядзеў укормлены светлагаловы хлопчык, які упершыню садзіцца на веласіпед, катаецца на каруселі, гуляе на камп’ютары з татам, якога абдымае і цалуе маці. У пакоі не было ніякіх прыкмет прысутнасці ў сям'і яшчэ аднаго дзіцяці.
І усё жа Гары Потэр па-ранейшаму жыў тут. У гэты момант ён спаў, але спаць яму заставалася нядоўга. Цётка Пятуння ўжо ўстала, і ейны голас стаў для Гары першым гукам надыходзячага дня:
– Уставай! Уставай! Хутка!
Гары так і падскокнуў у ложку. Цётка забарабаніла ў дзверы.
– Уставай!
– галасіла яна. Гары пачуў, як яна прайшла ў кухню і бразнула патэльняй па пліце. Ён перакаціўся на спіну і паспрабаваў успомніць сон, які толькі што бачыў. Добры сон. У сне ён лётаў на матацыкле. Падаецца, аднойчы яму ўжо снілася штосьці падобнае.
Цётка зноў апынулася за дзвярамі.
– Ну што, ужо ўстаў?
– грозна прагукала яна.
– Амаль што, - адказаў Гары.
– Варушыся, мне трэба, каб ты прыгледзеў за беконам. І глядзі, каб ён не прыгарэў - у дзень нараджэння Дадлі ўсё павінна быць ідэальна.
Гары прамармытаў штосьці невыразнае.
– Што ты сказаў?
– рэзкім голасам перапытала цётка Пятуння з-за дзвярэй.
– Нічога, нічога.
У Дадлі дзень нараджэння - як гэта ён мог забыць? Гары сонна вываліўся з ложку і прыняўся шукаць шкарпэткі. Яны былі пад ложкам і, прагнаўшы павука, Гары надзеў іх. Ён не баяўся павукоў, ён даўно звыкся з імі - у каморы пад лесвіцай было шмат павукоў, а менавіта там Гары спаў.
Апрануўшыся, ён пайшоў праз хол на кухню. Стол амаль цалкам хаваўся пад скрынкамі і скруткамі. Мяркуючы па ўсім, Дадлі, як і жадаў, атрымаў у падарунак новы камп’ютар, не кажучы ўжо пра другі тэлевізар і гоначны веласіпед. Навошта Дадлі гоначны веласіпед, заставалася загадкай для Гары, бо Дадлі быў страшэнна тоўсты і ненавідзеў спорт - акрамя, хіба што, барацьбы, калі гаворка ішла аб тым, каб уляпіць каму-небудзь. Любімай баксёрскай грушай Дадлі быў Гары, праўда, каб гэта выкарыстаць, апошняга трэба было спачатку злавіць. Хоць гэтага і не скажаш па знешнім выглядзе, але Гары вельмі хутка бегаў.
Незразумела чаму - магчыма, гэта было неяк звязана з жыццём у цёмнай каморы - Гары заўсёды быў занадта маленькім і худым для свайго ўзросту. А выглядаў яшчэ менш і худзей, з-за таго, што яму прыходзілася даношваць за Дадлі старую вопратку, а Дадлі раза ў чатыры пераўзыходзіў Гары па ўсіх параметрах. У Гары быў худы твар, вострыя каленкі, чорныя валасы і яркія зялёныя вочы. Ён насіў круглыя акуляры, перамотаныя пасярэдзіне тоўстым пластом клейкай ленты - аправа часта ламалася, таму што Дадлі ўвесь час імкнуўся урэзаць Гары па носе. Адзінае, што падабалася Гары ва ўласнай знешнасці, дык гэта вельмі тонкі шнар на ілбе ў форме зігзагу маланкі. Гэты шнар быў у яго з тых часоў, як ён сябе памятаў, і першае пытанне, які ён задаў цётцы Пятунні, датычыўся гэтага шнара, адкуль той узяўся.
– Гэта з-за той аварыі, у якой загінулі твае бацькі, - адказала цётка Пятуння, - і не задавай лішніх пытанняў.
"Не задавай лішніх пытанняў" - галоўнае правіла дома Дурслей.
Дзядзька Вернан увайшоў у кухню ў той момант, калі Гары пераварочваў бекон.
– Прычашыся!
– раўнуў ён у якасці ранішняга прывітання.
Прыблізна раз у тыдзень дзядзька Вернан глядзеў на Гары і крычаў, што хлапца трэба падстрыгчы. Гары стрыглі часцей, чым усіх астатніх хлопчыкаў у класе разам узятых, але без аніякага плёну, бо ягоныя валасы ігненна адрасталі зноўку, і зноўку - ва ўсе бакі.
Калі Дадлі са сваёй маці прыбыў на кухню, Гары ўжо кінуў на патэльню яйка. Дадлі быў вельмі падобны да дзядзькі Вернана: у яго быў вялікі чырванаваты твар, амаль ніякай шыі, маленькія вадзяністыя блакітныя вочкі і густыя светлыя валасы, якія роўна ляжалі на вялікай тоўстай галаве. Цётка Пятуння часта звала Дадлі анёлкам - Гары лічыў, што той быў падобны да свінні, на якую надзелі парык.
Гары з цяжкасцю расставіў талеркі з яечняй - бо на стале амаль не было месца. Дадлі, тым часам, пералічваў падарункі. Твар яго спахмурнеў.
– Трыццаць шэсць, - абвінавачвальна сказаў ён, падымаючы вочы на бацькоў.
– На два менш, чым летась.
– Міленькі, ты не палічыў падаруначка ад цёткі Мардж, бачыш, ён тут, пад вось гэтай вялікай скрыначкай ад мамулі з папуляй.
– Ну добра, значыць, трыццаць сем, - Дадлі пачаткаў барвавець тварам. Гары, які адразу распазнаў прыкметы істэрыкі, пачаткаў, як воўк, заглынаць яечню, каб з'есці пабольш, пакуль Дадлі не паспеў перавярнуць стол.
Цётка Петунья, безумоўна, таксама пачула небяспеку і адразу ж забалбатала: