ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Гары ускіўнуў, але ад гэтага галава яго страшна закруцілася. Затым ён сказаў: "Сэр, ёсць яшчэ сёе-тое, аб чым я жадаў бы спытаць, калі можна… я жадаю ведаць праўду…"

– Праўду.
– Дамблдор уздыхнуў.
– Праўда - выдатная і адначасова жудасная рэч, таму з ёй варта звяртацца з найвялікшай асцярожнасцю. Аднак, я адкажу на твае пытанні, калі толькі ў мяне не будзе сапраўды важкіх падстаў, каб гэтага не рабіць, і ў такім разе табе прыйдзецца выбачыць мяне. Зразумела, ні ў якім выпадку я не зманю табе.

– Добра… Вальдэморт сказаў, што яму давялося забіць маю маці, таму што яна спрабавала замінуць яму забіць мяне. Але нашто яму было забіваць мяне?

Гэтым разам Дамблдор уздыхнуў яшчэ глыбей.

– Нажаль! Першае ж тваё пытанне я вымушаны пакінуць без адказу. Не сёння. Не зараз. Калі-небудзь ты абавязкова даведаешся… а пакуль пакінь гэтыя думкі, Гары. Калі ты станеш старэй… Я ведаю, як табе цяжка чуць гэта… калі ты будзеш гатовы, ты ўсё даведаешся.

І Гары зразумеў, што спрачацца бескарысна.

– А чаму Квірэл не мог да мяне дакрануцца?

– Твая маці памерла, ратуючы цябе. Калі ёсць на свеце нешта, чаго Вальдэморт не ў стане зразумець, гэта - любоў. Яму не ўсвядоміць, што любоў такой сілы, якую мела да цябе твая маці, пакідае свой уласны след. Не шнар, не які-небудзь знак… але, калі хтосьці любіць цябе так моцна, ён, нават пасля сваёй смерці, абараняе цябе сваёй любоўю. Ты ўвесь прапітаны гэтай любоўю. І таму Квірэл, поўны нянавісці, зайздрасці, злосці, раздзяліўшы сваю душу з Вальдэмортам, не мог дакрануцца да цябе. Для яго гэта было смяротна - дакрануцца да чагосьці настолькі добрага.

Дамблдор раптам выявіў падвышаную цікавасць птушкі, якая села на падваконне, і гэта дало Гары магчымасць выцерці слёзы. Авалодаўшы сабою, Гары спытаў: "А плашч-нябачнік - вы не ведаеце, хто даслаў яго мне?"

– Ах, плашч… Так здарылася, што твой бацька пакінуў яго ў мяне, і я вырашыў, што табе ён можа спатрэбіцца.
– Дамблдор падміргнуў.
– Карысная штука… У свой час твой тата з яго дапамогай краў з кухні піражкі.

– І вось яшчэ што…

– Давай.

– Квірэл сказаў, што Снэйп...

– Прафесар Снэйп, Гары.

– Так… Квірэл сказаў, што ён ненавідзіць мяне, таму што ненавідзеў майго бацьку. Гэта праўда?

– Мабыць, яны і сапраўды недалюблівалі адзін аднаго. Прыкладна як ты і містэр Малфой. Акрамя таго, твой бацька здзейсніў штосьці, што Снэйп аказаўся не здольны прабачыць.

– Што?

– Ён выратаваў Снэйпу жыццё.

– Што?

– Так-так… - пацвердзіў Дамблдор задуменна.
– Дзіўна, да чаго нелагічна ўладкаваныя людзі, праўда? Прафесар Снэйп не можа перанесці, што ён застаўся павінны твайму бацьку. Я не сумняваюся: ён так абараняў цябе на працягу ўсяго гэтага навучальнага года, таму што лічыў, што такім чынам можа вярнуць пазыку твайму бацьку і яны будуць квітыя. І тады ён ужо з поўным правам зможа пагарджаць і ненавідзець памяць аб тваім бацьку…

Гары паспрабаваў углыбіцца ў сутнасць гэтых слоў, але кроў загрукала ў галаве, і яму прыйшлося спыніць думаць.

– І, сэр, ёсць яшчэ адна рэч…

– Толькі адна?

– Як я дастаў камень з люстэрка?

– Ага, вось гэта добрае пытанне. Гэта была адна з маіх самых выдатных ідэй, і, паміж намі кажучы, гэта яшчэ слаба сказана. Разумееш, толькі той, хто жадаў знайсці камень - знайсці, а не выкарыстаць - мог бы атрымаць яго, у адваротным выпадку ён бачыў бы, як ён здабывае золата або як п'е Эліксір Жыцця. Часам я сам сябе здзіўляю… А зараз хопіць пытанняў. Прапаноўваю табе лепш звярнуць увагу на гэтыя прысмакі. О! Усесмачныя ляндрынкі Берці Ботс! У юнацтве мне не пашчасціла, мне патрапіў арэшак са смакам ваніт, і, я баюся, мая цікаўнасць да гэтага ласунка аслабела - але, мяркую, нічога страшнага, калі я з'ем вось гэты, колеру ірыскі?

Ён усміхнуўся і з хітрым выглядам закінуў у рот залаціста-карычневую ляндрынку. Папярхнуўся і сказаў: "Вушная сера! Не самы прыемны на свеце смак. Хоць магло быць і горш".

Мадам Помфры, фельчар, была вельмі любаснай, але надзвычай строгай жанчынай.

– Усяго пяць хвілін, - умольваў Гары.

– Ні ў якім разе.

– Вы ж упусцілі прафесара Дамблдора…

– Упусціла, але ён дырэктар, а гэта розныя рэчы. Табе патрэбны адпачынак.

– А я і адпачываю, глядзіце, ляжу і ўсё такое. Ну, мадам Помфры…

– Добра, добра, - здалася яна, - але толькі пяць хвілін.

І яна ўпусціла Рона і Герміёну.

– Гары!

Герміёна гатовая была накінуцца на яго з абдымкамі, але, на шчасце, стрымалася, - галава ў Гары ўсё яшчэ вельмі балела.

– О, Гары, мы баяліся, што ты… Дамблдор быў так занепакоены…

– Уся школа толькі аб гэтым і гаворыць, - сказаў Рон.
– А што здарылася насамрэч?

Гэта апынуўся адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі рэальныя падзеі былі яшчэ загадкавей і займальней, чым чуткі, якія аб іх хадзілі. Гары распавёў сябрам пра ўсё: пра Квірэла; пра люстэрка; пра камень; пра Вальдэморта. Рон з Герміёнай выявілі сябе цудоўнымі слухачамі; яны ахалі ў правільных месцах, а калі Гары дайшоў да таго моманту, калі Квірэл разгарнуў цюрбан, Герміёна гучна ўскрыкнула.

– Значыць, камня больш няма?
– спытаў Рон у канцы.
– І Фламель памрэ?

– Я таксама гэта спытаў у Дамблдора, але ён сказаў - як гэта?
– "для высокаарганізаванага арганізма, што ёсць смерць, як не новая цікавая прыгода".

– Я заўсёды казаў, што Дамблдор троху таго, - Рону відавочна ліслівіла, што яго герой такі паўдуркаваты.

– А што было з вамі?
– спытаў Гары.

– Я дабралася назад, - сказала Герміёна, - прывяла Рона ў пачуццё - гэта заняло даволі шмат часу - і мы панесліся ў савятню, каб даслаць саву Дамблдору, але тут натыкнуліся на яго самога ў вестыбюлі - ён ужо ўсё ведаў - ён толькі спытаў: "Гары пайшоў за ім, так?" і хутчэй пабег на трэці паверх.

– Як ты лічыш, ён ведаў, што ты паступіш так, як паступіў?
– спытаў Рон.
І таму паслаў табе плашч-нябачнік і ўсё іншае?

– Ну, ведаеш, - падарвалася Герміёна, - калі ён ведаў - я хачу сказаць - гэта жудасна - ты ж мог загінуць.

– Не, гэта не жудасна, - задуменна працягнуў Гары.
– Ён дзіўны чалавек, гэты Дамблдор. Мне падаецца, ён жадаў даць мне шанец. Па-мойму, ён быў болей або меней у курсе ўсяго, што тут адбывалася, разумееце? Мабыць, ён здагадваўся аб тым, што мы ладзім, але, замест таго, каб спыніць, вырашыў нас сяму-таму навучыць і прыйшоў на дапамогу ў патрэбны момант. Не думаю, каб гэта было выпадковасцю - тое, што ён дазволіў мне даведацца, як дзейнічае люстэрка. Падаецца, ён лічыў, што я маю права сустрэцца з Вальдэмортам тварам да твару, калі змагу…

– Ну сапраўды, зусім таго, - ганарліва вымавіў Рон.
– Слухай, трэба, каб ты заўтра прыйшоў на вячэру ў гонар канца навучальнага года. Вядома, кубак выйгралі Слізэрынцы, у іх больш за ўсё балаў - цябе ж не было на апошнім матчы, і "Рэйвенкло" нас размазаў - але затое можна будзе добра паесці.

У гэты момант уварвалася мадам Помфры.

– Вы ўжо пятнаццаць хвілін прасядзелі, усё, вэк адсюль!
– рашуча заявіла яна.

* * *

Гары як след выспаўся і раніцой пачуваўся амаль нармалёва.

Поделиться с друзьями: