ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Абкружайце яго!
– крыкнуў Гары, не зводзячы вачэй з ключа з пашкоджаным крылом.
– Рон, захадзі зверху - Герміёна, заставайся ўнізе і не пускай яго - а я паспрабую злавіць. Ну, давайце - ДАВАЙЦЕ!

Рон нырнуў, Герміёна ракетай узнялася ўверх, ключ увярнуўся ад абодвух; Гары рынуўся за ім; ключ з дзікай хуткасцю паляцеў да сцяны, Гары нахіліўся наперад і са страшным гукам прыгваздзіў ахвяру. Па зале разнесліся захопленыя крыкі Рона і Герміёны.

Яны хутка прызямліліся, і Гары пабег да дзвярэй з ключом, які адчайна вырываўся з рук. У той момант, калі замок пстрыкнуў і адкрыўся, ключ пырхнуў з выглядам вельмі патрапаным, бо яго лавілі ўжо двойчы.

– Гатовыя?
– спытаў Гары, паклаўшы далонь на ручку дзвярэй. Сябры кіўнулі. Гары адчыніў дзверы.

У наступнай зале было так цёмна, што спачатку дзеці нічога не ўбачылі. Але, калі яны асцярожнымі крокамі ўвайшлі ўнутр, пакой нечакана запоўніўся святлом, і перад імі адкрылася дзіўнае відовішча.

Яны стаялі на краі вялізнай шахматнай дошкі, ззаду чорных фігур, якія ўсе былі вышэй хлопцаў ростам і выразаныя з чорнага каменя. Насупраць, на іншым краі дошкі, стаялі белыя фігуры. Бы вежы яны ўзвышаліся наперадзе. Акром таго, белыя фігуры не мелі твараў.

– І што мы павінны рабіць?
– прашаптаў Гары.

– Гэта ж відавочна, - сказаў Рон.
– Мы павінны перайсці дошку гуляючы ў шахматы.

За белымі фігурамі былі бачныя наступныя дзверы.

– Зараз?
– разгублена спытала Герміёна.

– Мне падаецца, - прамармытаў Рон, - мы павінны стаць фігурамі.

Ён падышоў да чорнага каня і, выцягнуўшы руку, дакрануўся да яго. Конь ажыў і пачаў біць капытом. Рыцар, які сядзеў на каню схіліў пакрытую шлемам галаву і паглядзеў на Рона.

– Каб перайсці на той бок, мы - э-э-э - павінны далучыцца да вас?

Чорны рыцар кіўнуў. Рон абярнуўся да сяброў.

– Дайце падумаць… - прагаварыў ён.
– Мабыць, нам трэба заняць месцы чорных пешак…

Пакуль Рон думаў, Гары з Герміёнай стаялі моўчкі. Нарэшце, Рон сказаў:

– Вы толькі не крыўдзіцеся, але вы абодва дрэнна гуляеце ў шахматы…

– Мы не крыўдзімся, - паспешна перабіў яго Гары, - ты, галоўнае, кажы, што рабіць.

– Гары, ты зоймеш месца слана, а Герміёна стане побач з табой на месца ладдзі.

– А ты?

– А я буду канём, - вырашыў Рон.

Шахматныя фігуры, мяркуючы па ўсім, уважліва слухалі, таму што пры гэтых словах конь, ладдзя і слон развярнуліся спінай да белых і пакінулі дошку, пакінуўшы тры пустых палі, якія занялі Гары, Рон і Герміёна.

– Пачынаюць заўсёды белыя, - Рон угледзеўся ў стройныя шэрагі саперніка.
– Сапраўды… глядзіце…

Белая пешка перайшла на дзве клеткі бліжэй.

Рон пачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі перамяшчаліся туды, куды ён загадаў. У Гары дрыжалі калені. Што, калі яны прайграюць?

– Гары - перайдзі на чатыры клеткі направа па дыяганалі.

Калі з'елі іх другога каня, яны выпрабавалі сапраўдны шок. Белая каралева скінула рыцара на зямлю і адвалакла яго прочкі з дошкі. Небарака застаўся ляжаць тварам уніз за яе межамі.

– Мне прыйшлося, - апраўдваўся ўзрушаны Рон.
– Зараз ты, Герміёна, можаш вольна браць таго слана, давай.

Усякі раз, калі яны гублялі сваіх, белыя бывалі бязлітасныя. Неўзабаве ўздоўж сцены вырасла груда нежывых чорных фігур. Двойчы Рон ледзь не прапусціў момант, калі Гары або Герміёна аказваліся ў небяспекі. Сам ён кідаўся па дошцы з хуткасцю маланкі і ўзяў пры гэтым амаль столькі ж белых фігур, колькі тыя ўзялі чорных.

– Амаль усё, - прамармытаў ён раптам.
– Дайце падумаць - дайце падумаць…

Белая каралева звярнула да яго свой пусты твар.

– Так… - сказаў Рон ціха, - гэта адзіны спосаб… Я павінен падставіць сябе.

– НЕ!
– закрычалі Гары і Герміёна.

– Гэта ж шахматы!
– рэзка абарваў Рон.
– Трэба чымсьці ахвяраваць! Калі я пайду на клетку ля Каралевы, яна мяне з'есць - але затое ты, Гары, паставіш мат каралю!

– Але…

– Ты жадаеш спыніць Снэйпа або не?

– Рон…

– Слухай, калі ты не паспяшаешся, ён дастане камень!

Альтэрнатывы не было.

– Гатовыя?
крыкнуў Рон, з бледным рашучым тварам.
– Я пайшоў - і не марудзьце, калі выйграеце!

Ён ступіў наперад, і белая каралева кінулася на яго. Яна моцна стукнула Рона па галаве сваёй каменнай рукой, і ён як падкошаны зваліўся на падлогу - Герміёна закрычала, але не сыйшла са сваёй клеткі - белая каралева адцягнула Рона ў бок. Ён, падаецца, быў без прытомнасці.

Дрыжачы, Гары перайшоў на тры клеткі налева.

Белы кароль сцягнуў з сябе карону і кінуў яе да ног Гары. Чорныя выйгралі. Шахматныя фігуры пакланіліся і расступіліся, вызваліўшы дарогу да дзвярэй. Кінуўшы апошні адчайны погляд на Рона, Гары з Герміёнай прайшлі ў дзверы і апынуліся ў наступным калідоры.

– А што, калі ён?…

– З ім усё будзе ў парадку, - сказаў Гары, імкнучыся ўпэўніць сам сябе.
– Як ты думаеш, што далей?

– Мы ўжо прайшлі заклён Спроўт, гэта былі Сеткі Д'ябла; ключы - гэта, мабыць, Флітвік; МакГонагал ажывіла шахматныя фігуры; застаюцца заклёны Квірэла і Снэйпа…

Яны падышлі да наступных дзвярэй.

Ну што?
– прашаптаў Гары.

– Пайшлі.

Гары пхнуў дзверы.

У ноздры стукнуў агідны пах, прымусіўшы іх абодвух закрыць насы вопраткай. Вочы заслязіліся, але і скрозь слёзы яны разгледзелі прама перад сабою на падлозе троля, які ляжаў на спіне, ён быў шмат буйнейшы, чым той, з якім ім давялося дужацца. Троль ужо астыў. На галаве ў яго зяўрала крывавая рана.

– Якое шчасце, што нам не трэба з ім ваяваць, - шэптам выклікнуў Гары, пераступаючы праз масіўныя ногі.
– Пайшлі хутчэй, дыхаць немагчыма.

Ён адчыніў наступныя дзверы, прычым абодва яны ледзьве прымусілі сябе зірнуць, што ж іх там чакае - але нічога страшнага не было, толькі столік з сям'ю бутэлечкамі рознай формы.

– Снэйпава праца, - сказаў Гары.
– Што трэба рабіць?

Яны ступілі праз парог, і тут жа за спінай ускалыхнулася полымя. Незвычайнае полымя, пурпуравае. У тую ж секунду на парозе дзвярэй, што вялі далей, ускінуліся языкі чорнага полымя. Дзеці апынуліся ў пастцы.

– Глядзі!
– Герміёна схапіла скрутак, што ляжаў побач з бутэлечкамі. Гары праз яе плячо прачытаў:

Поделиться с друзьями: