ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– А што гэта вы тут робіце?
– раздаўся голас з процілеглага кута пакоя. З-за крэсла ўзняўся Нэвіл, з заціснутым у руцэ Трэварам - свабодалюбівай жабай.

– Нічога, Нэвіл, нічога такога, - сказаў Гары, ліхаманкава хаваючы плашч за спінай.

Нэвіл уважліва паглядзеў на вінаватыя твары аднакласнікаў.

– Ізноўку!
– выклікнуў ён.

– Не-не-не, - запэўніла яго Герміёна.
– Нічога падобнага. А чаму ты не ідзеш спаць, Нэвіл?

Гары хутка зірнуў на высокі гадзіннік на падлозе ля дзвярэй. Яны не маглі сабе дазволіць губляць час - можа быць, ужо ў гэтую самую хвіліну Снэйп усыпляе Флуфі.

– Вам нельга выходзіць, - сказаў Нэвіл, - вас зноў зловяць. І ў "Грыфіндора" зноў будуць непрыемнасці.

– Ты не разумееш, - вялікім тонам прагаварыў Гары.
– Гэта вельмі важна.

Нэвіл, аднак, быў поўны жалезнай рашучасці пайсці на крайнія меры, абы не дапусціць парушэння правіл.

– Я вас не выпушчу, - заявіў ён, раптам апынуўшыся ў дзірцы за партрэтам.
– Я - я буду біцца!

– Нэвіл, - раззлаваўся Рон, - адыдзі ад партрэта і не будзь ідыётам…

– Не называй мяне ідыётам!
– крыкнуў Нэвіл.
– Я лічу, што вы парушылі ўжо досыць правіл! І вы самі казалі, што я павінен змагацца!

– Так, але толькі не з намі, - у знямозе паспрабаваў растлумачыць Рон.
– Нэвіл, ты не разумееш, што робіш.

Ён зрабіў крок да Нэвіла, і той выпусціў Трэвара, які неадкладна скокнуў у цемру.

– Ну давай, стукні мяне!
– Нэвіл узняў сціснутыя кулакі.
– Я гатовы!

Гары звярнуўся да Герміёны.

– Зрабі што-небудзь, - папрасіў ён у роспачы.

Герміёна ступіла наперад.

– Нэвіл, - сказала яна.
– Мне вельмі, вельмі шкада.

Яна ўзняла чароўную палачку.

– Петрыфікус Таталус!
– выгукнула яна, паказваючы на Нэвіла..

Рукі Нэвіла быццам бы прыклеіліся да бакоў. Ногі сапстрыкнуліся разам. Усё яго цела закасцянела, ён пахіснуўся на месцы і затым роўна, як дошка, зваліўся на падлогу тварам уніз.

Герміёна падбегла і перавярнула яго. Сківіцы Нэвіла. былі сціснутыя, казаць ён не мог. Адны толькі вочы ў жаху круціліся.

– Што ты з ім зрабіла?
– прашаптаў Гары.

– Поўная паралізацыя цела, - няшчасным голасам вымавіла Герміёна.
– Ох, Нэвіл, мне так шкада.

– Мы павінны гэта зрабіць, Нэвіл, але тлумачыць няма калі, - Рон перасягнуў праз Нэвіла. і накрыўся плашчом-нябачнікам.

І усё ж Нэвіл, які бярвеннем ляжаў на падлозе, падаваўся не занадта добрым знакам. У тым нярвовым стане, у якім яны знаходзіліся, кожная статуя ім здавалася Філчам, кожны падалены парыў ветра - Піўзам.

Дайшоўшы да першай жа лесвіцы, яны ўбачылі місіс Норыс, якая гультаявата праходзілася па пляцоўцы наверсе.

– Мо тузануць яе за хвост, хоць бы адзін раз!
– шапнуў Рон на вуха Гары, але той толькі патрос галавой. Калі яны асцярожна абмінулі місіс Норыс, яна павярнула да іх свае вочы-ліхтары, але нічога не зрабіла.

Больш ім ніхто не трапляўся, пакуль яны не дайшлі да лесвіцы на трэці паверх. Над прыступкамі ў сярэдзіне пралёта ў паветры боўтаўся Піўз, ён выцягваў дывановую дарожку, так, каб на ёй лёгка было спатыкнуцца.

– Хто тут?
– раптам спытаў Півз, калі дзеці параўняліся з ім. Ён звузіў зласлівыя чорныя вочкі.
– Хоць і не бачу, а ведаю, што ты тут. Ты упыр? Або прывід? Або вучань?

Ён узняўся вышэй і закруціўся у паветры, пільна ўзіраючыся ў тое месца, дзе стаяла кампанія.

– Паклічу лепей я Філча, а тое распоўзалася тут усялякае нябачнае…

Гары прыйшла ў галаву нечаканая думка.

– Піўз, - хрыпла прашаптаў ён, - Крывавы Барон мае падставы захоўваць інкогніта.

Ад жаху Піўз ледзь не зваліўся на падлогу. Але своечасова схамянуўся і завіс у метры над прыступкамі.

– Прашу прабачэння, Ваша Крывавасць, містэр Барон, - залебезіў палтэргейст.
– Не пазнаў, не пазнаў - не заўважыў - вядома, не заўважыў, бо вы ж нябачныя - прабачце старому дурному Піўзу ягоны дурны жарт, сэр.

– У мяне тут справа, Піўз, - пракаркаў Гары.
– Трымайся далей ад гэтага месца сёння ўначы.

– Зразумела, сэр, вядома, сэр, - паабяцаў Півз, зноў узвіваючыся ўверх, - спадзяюся, ваша справа пройдзе ўдала, сэр, не смею больш турбаваць, сэр...

І ён знік удалечыні.

– Геніяльна, Гары!
– шапнуў Рон.

Праз пару секунд яны ўжо стаялі перад уваходам у калідор на трэцім паверсе . Дзверы былі прыадчыненыя.

– Што ж, так яно і ёсць, - ціха сказаў Гары. – Снэйп ужо прайшоў паблізу Флуфі.

Падавалася, што, толькі ўбачыўшы адчыненыя дзверы, яны ўпершыню задумаліся над тым, што іх чакае. Пад плашчом Гары звярнуўся да сваіх спадарожнікаў.

– Калі вы жадаеце вярнуцца, я не буду асуджаць вас, - засведчыў ён.
– Можаце ўзяць плашч, мне ён больш не патрэбны.

– Не дуры, - сказаў Рон.

– Мы ідзем з табой, - сказала Герміёна.

Гары адчыніў дзверы. Яны адазваліся рыпеннем. Да іх данеслася нізкае, глухое бурчанне. Усе тры сабачыя насы павярнуліся іх і сталі ўзмоцнена прынюхвацца, хоць сабака і не мог іх бачыць.

– Што гэта ў яго каля лап?
– прашаптала Герміёна.

– Падобна, арфа, - адказаў Рон.
– Пэўна, Снэйп пакінуў.

– Сабака, мабыць, прачынаецца, як толькі перастаеш граць, - сказаў Гары.
– Ну, што ж, пачнем…

Ён паднёс флейту Хагрыда да вуснаў і падзьмуў. Гэтыя гукі цяжка было назваць мелодыяй, але з першай жа ноты вочы жывёліны сталі зачыняцца. Гары дзьмуў без перапынку. Паступова сабака перастаў рыкаць, пачаў перабіраць лапамі, потым калені ў яго падхіліліся і, нарэшце, ён зваліўся набок у глыбокім сне.

– Не спыняйся, - папярэдзіў Рон. Яны асцярожна выслізнулі з-пад плашча і папаўзлі да люка. Па меры набліжэння да трох гіганцкіх спячых галоў, яны ўсё мацней адчувалі гарачае і зусім не прыемнае сабачае дыханне.

– Падаецца, мы зможам адчыніць люк, - сказаў Рон, зазіраючы праз галаву сабакі.
– Жадаеш пайсці першай, Герміёна?

– Не, не жадаю!

– Добра.
– Рон сціснуў зубы і асцярожна перасягнуў праз лапу. Затым нахіліўся і пацягнуў за кольца, умайстраванае ў вечка люка. Люк адчыніўся.

– Што там?
– трывожна спытала Герміёна.

– Нічога - усё чорнае - ніякай лесвіцы, прыйдзецца прыгаць.

Гары, які старанна дудзеў на флейце, памахаў Рону, каб прыцягнуць яго ўвагу і паказаў на сябе.

Поделиться с друзьями: