Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Перад вамі ляжыць небяспека, яе вы абралі раней,

Двое з нас вам дапамогуць, ды трэба шчэ нас адшукаць.

Адзін з сямі дасць вам магчымасць пайсці шляхам далей,

Другі ўратаванне падорыць, пакажа дарогу назад.

Двое з нас абсалютна бяспечны, наліты ў іх толькі сок,

Але трое іншых - забойцы, атруту для вас згатавалі.

Каб не застацца тут вечна, зрабіце рашучы крок,

Для вас мы чатыры падказкі падрыхтавалі:

Першае, дзе б ні хавалася, дзе б ні была атрута,

Ад соку яна будзе злева, можаце занатаваць;

Другое: у крайніх па смаку розніца будзе адчута,

Але,калі трэба наперад, навошта вам іх каштаваць?

Яшчэ: памер не галоўнае, трэцяя кажа падказка,

Самы вялікі й малы смерці ў сабе не нясуць;

Адное і тое ж наліта ў другім і злева, і справа.

Вось і ўвесь наш аповед, ну што жа, спрабуй цяпер смерць падмануць.

Герміёна шумна ўздыхнула, і Гары, да свайго вялікага здзіўлення, выявіў, што яна ўсміхаецца - апошняе, што ён мог чакаць сам ад сябе ў гэтую хвіліну.

– Геніяльна, - захапілася Герміёна, - Гэта не магія - гэта логіка - загадка. Шмат хто з вялікіх чараўнікоў не мелі ні грама логікі, яны б захраснулі тут назаўжды.

– Як і мы, хіба не?

– Зразумела, не, - сказала Герміёна.
– Уся інфармацыя, якая нам патрэбна, тут, у скрутку. Сем бутэлечак: у трох яд; у двух сок; адна з іх правядзе нас праз чорны агонь, і яшчэ адна дазволіць прайсці назад скрозь пурпурнае полымя.

– Але як пазнаць дзе што?

– Дай мне хвілінку падумаць.

Герміёна некалькі раз прачытала верш. Пахадзіла ўздоўж шэрагу бутэлечак, мармычучы сабе пад нос і тыкаючы пальцам. Нарэшце, яна пляснула ў ладкі.

– Зразумела, - абвясціла яна.
– Самая маленькая бутэлечка прывядзе нас да каменя - скрозь чорнае полымя.

Гары змераў поглядам маленькую бутэлечку.

– Тут ледзьве хопіць на аднаго, - сказаў ён.
– Зірні - тут не больш аднаго глытка.

Яны пераглянуліся.

– А якая дапаможа вярнуцца скрозь пурпурнае полымя?

Герміёна паказала на крайнюю справа круглую бутэлечку.

– Вось ты з яе і глытні, - загадаў Гары. – Сапраўды, вярніся і прывядзі ў пачуццё Рона. Вазьміце мётлы ў тым пакоі, дзе ключы, яны дапамогуць вам хутчэй дабрацца да савятні і дашліце Хэдвіг Дамблдору, ён нам патрэбны. Я, можа, і змагу затрымаць Снэйпа ненадоўга, але, зразумела, я яму не супернік.

– Але, Гары - што, калі з ім Сам-Ведаеш-Хто?...

– Што ж - аднойчы мне пашанцавала, хіба не так?
– прагаварыў Гары, паказваючы на шнар.
– Можа, і яшчэ раз пашанцуе.

Вусны Герміёны задрыжалі, і яна раптам кінулася да Гары і абвіла яго шыю рукамі.

– Герміёна!

– Гары - ведаеш, ты вялікі вядзьмак!

– Не такі добры, як ты, - вельмі збянтэжана прамармытаў Гары, калі Герміёна яго адпусціла.

– Я?
– выклікнула Герміёна. – А што я, кніжкі! Плюс кемлівасць! А ёсць значна больш важныя рэчы - рашучасць і адвага, - Гары!
– будзь асцярожны!

– Ты першая, - сказаў Гары.
– Ты абсалютна ўпэўненая, што правільна зразумела загадку?

– Абсалютна, - адказала Герміёна. Яна зрабіла вялікі глыток з круглай бутэлечкі і здрыганулася.

– Не атрута?
– заклапочана спытаў Гары.

– Не - але гэта як лёд.

– Ідзі хутчэй, пакуль ён дзейнічае.

– Поспехаў - асцярожней…

– ІДЗІ!

Герміёна развярнулася і ўвайшла прама ў пурпурны агонь.

Гары глыбока ўдыхнуў і ўзяў у рукі самую маленькую бутэлечку. Ён звярнуўся тварам да чорных языкоў полымя.

– Я іду, - вымавіў ён і залпам асушыў бутэлечку.

І на самай справе, яму здалося, што цела ператварылася ў лёд. Гары паставіў бутэлечку на месца і пайшоў наперад; ён абхапіў сябе рукамі, убачыў, як языкі полымя ліжуць яго цела, але не адчуў гэтага - нейкае імгненне ён не бачыў нічога, акрамя агню - а затым апынуўся з іншага боку, у апошняй зале.

Там ужо знаходзіўся хтосьці яшчэ - але не Снэйп і нават не Вальдэморт.

 — РАЗДЗЕЛ XVII —

Чалавек з двума тварамі

Гэта быў Квірэл.

– Вы!
– уразіўся Гары.

Квірэл усміхнуўся. І твар у яго зусім не дрыжэў.

– Я, - адказаў ён спакойна.
– Я усё думаў, ці сустрэнемся мы тут, Потэр.

– Але я думаў… Снэйп…

– Северус?
– зарагатаў Квірэл, і гэта быў не звычайны яго нервовы дрыготкі смех, насупраць, у ім чуліся рэзкія, халодныя ноты.
– Што і казаць, ён вельмі падыходзіць на гэтую ролю, ці не праўда? Так удала, што ён усё кружыў вакол мяне, як гіганцкі кажан. Побач з ім, хто б стаў падазраваць н-н-н-яшчаснага, бы-бы-беднага з-з-заіку п-п-прафесара К-к-к-в-вірэла?

Гары не верыў сваім вушам. Гэта не можа быць праўдай, проста не можа.

– Але Снэйп спрабаваў забіць мяне!

– Не, не, не. Гэта я спрабаваў забіць цябе. Проста на тым квідытчным матчы твая сяброўка міс Грэнджер так спяшалася падпаліць Снэйпа, што выпадкова збіла мяне з ног і разбурыла мой зрокавы кантакт з табой. Яшчэ б пару секунд, і я сапраўды б скінуў цябе з мятлы. І наогул, гэта атрымалася б значна раней, калі б Снэйп не мармытаў мне пад руку свае контр-заклёны. Ён ратаваў цябе.

– Снэйп ратаваў мяне?

– Ну зразумела!
– халодна пацвердзіў Квірэл.
– Навошта, як ты думаеш, яму спатрэбілася быць суддзёй на тым матчы? Ён павінен быў прасачыць, каб я не зрабіў другую спробу. Смешна, на самай справе… мог бы не турбавацца. У прысутнасці Дамблдора я не мог... Астатнія настаўнікі палічылі, што Снэйп жадае замінуць Грыфіндорцам выйграць... Гэта вельмі пашкодзіла яго рэпутацыі… а галоўнае, усё было марна, бо я ўсё роўна заб'ю цябе зараз.

Квіррэлл пстрыкнуў пальцамі. Прама з паветра з'явіліся вяроўкі. Яны моцна абвіліся вакол Гары і звязалі яго.

Поделиться с друзьями: