Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Таемны Пакой

Роўлінг Дж. К.

Шрифт:

– Але чаму вы не сыйдзеце? Не збяжыце?

– Хатні эльф павінен быць выпушчаны на волю, сэр. А гэтая сям'я ніколі не адпусціць Добі… Добі будзе служыць ім, пакуль не памрэ, сэр…

– Та-а-а-к… - працягнуў Гары, - а я яшчэ скарджуся, што павінен прабыць тут нейкія жаласныя чатыры тыдні. Параўнаць з вашай сямейкай, дык Дурслі пададуцца анёламі. А хто-небудзь можа вам дапамагчы? Я, напрыклад?

Амаль адразу ж Гары пашкадаваў, што заказаў аб гэтым. Добі выліўся ўдзячнымі стогнамі.

– Калі ласка, - у роспачы зашаптаў Гары, - калі ласка, паводзьце сябе цішэй. Калі Дурслі пачуюць, калі толькі даведаюцца, што ў мяне хтосьці ёсць…

– Гары Потэр пытаецца, ці можа ён дапамагчы Добі… Добі чуў пра вашую веліч, сэр, але пра вашую дабрыню Добі нічога не ведаў…

Пачырванеўшы, Гары сказаў:

– Усе, што вы чулі пра маю веліч - жудаснае глупства. Бо я нават не лепшы вучань, лепшая Герміёна, яна…

Але ён тут жа змоўк, таму што ўспамінаць пра Герміёну было цяжка.

– Гары Потэр сарамлівы і сціплы, - з глыбокай пашанай вымавіў Добі, ягоныя шарападобныя вочы палалі ад захаплення.
– Гары Потэр не ўзгадвае сваю перамогу над Тым-Каго-Нельга-Называць…

– Над Вальдэмортам?
– не падумаўшы, ляпнуў Гары.

Добі заціснуў далонькамі свае вялікія вушы і праенчыў:

– Ах, не вымаўляеце гэтае імя, сэр! Не вымаўляеце!

– Прабачце, - папрасіў прабачэння Гары, - я ведаю, шмат каму гэта не падабаецца. Вось мой сябар Рон…

І асёкся - успамін пра Рона таксама прычыняў боль.

Добі нахіліўся бліжэй да Гары, свецячы вачыма.

– Добі чуў, - хрыпла заказаў ён, - што ўсяго некалькі тыдняў таму Гары Потэр сустрэўся з Цёмным Лордам у другі раз … і што Гары Потэр зноў пазбег смерці.

Гары кіўнуў, і вочы Добі маментальна напоўніліся слязьмі.

– Ах, сэр, - праенчыў ён, выціраючы твар кутком зашмальцаванай навалачкі, у якую быў апрануты.
– Гары Потэр доблесны і адважны! Ён адважна сустрэў ужо столькі небяспек! Але Добі прыйшоў, каб абараніць Гары Потэра, перасцерагчы яго, нават калі потым давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі… Гары Потэр не павінны вяртацца ў "Хогвартс".

Наступіла цішыня, якая парушалася толькі голасам дзядзькі Вернана ўнізе і пазвякваннем нажоў і відэльцаў.

– Ш-што?
– заікаючыся, вымавіў Гары.
– Але мне трэба вярнуцца - семестр пачынаецца першага верасня. Гэта ж усё, што ў мяне ёсць, без гэтага я б не выжыў. Вы не ведаеце, як мне тут. Я тут - чужы! Я павінен быць у сваім свеце - у "Хогвартсе".

– Не, не, не, - выкрыкнуў Добі і затрос галавой так, што вушы запляскалі па шчоках.
– Гары Потэр павінен заставацца там, дзе для яго бяспечна. Ён занадта вялікі, занадта высакародны, каб яго страціць. Калі Гары Потэр вернецца ў "Хогвартс", ён падвергне сябе смяротнай небяспецы.

– Чаму?
– здзівіўся Гары.

– Існуе змова, Гары Потэр. Змова, з-за якой жудасныя падзеі павінны адбыцца сёлета ў "Хогвартсе", школе чарадзейства і ведзьмінскіх мастацтваў, - прашаптаў Добі, раптам задрыжэўшы ўсім целам.
– Добі ведае аб гэтым ужо даўно, сэр. Гары Потэр не павінны падвяргаць сябе такой рызыцы. Ён занадта важны для нас, сэр!

– Якія яшчэ жудасныя падзеі?
– адразу ж спытаў Гары.
– Чыя змова?

Добі выдаў дзіўны здаўлены гук і з сілай стукнуўся галавой па сцяне.

– Добра! – сказаў Гары, хапаючы эльфа за руку.
– Не можаце сказаць - не трэба. Я зразумеў. Але нашто паведамляць аб гэтым мне?
– Раптоўная, малапрыемная думка наведала яго.
– Чакайце! Ці правільна я разумею, што гэта датычыцца Вал… прабачце!
– Самі-Ведаеце-Каго? Так? Кіўніце або матніце галавой, - паспешліва дадаў ён, бо галава Добі ізноў апынулася ў небяспечнай блізкасці ад сцяны.

Вельмі-вельмі павольна, Добі паматляў галавой.

– Не, не Таго-Каго-Нельга-Называць, сэр…

Але Добі пашырыў вочы і відавочна ўсяляк спрабаваў на нешта намякнуць. Гары, тым не менш, ніяк не мог зразумець, на што.

– У яго ж няма брата, дакладна?

Добі патрос галавой і яшчэ болей вытарашчыў вочы.

– Ну тады я і не ведаю, хто б яшчэ мог валодаць дастатковай сілай, каб выклікаць у "Хогвартсе" жудасныя падзеі, - сказаў Гары.
Я хачу сказаць, там Дамблдор… Вы ж ведаеце, хто такі Дамблдор?

Добі паважна схіліў галаву.

– Альбус Дамблдор - найвялікшы дырэктар за ўсю гісторыю "Хогвартса". Добі ведае гэта, сэр. Добі чуў, што магічныя здольнасці Дамблдора маглі пасупернічаць са здольнасцямі Таго-Каго-Нельга-Называць у яго лепшыя часы. Але, сэр… - голас Добі зваліўся да настойлівага шэпту, - ёсць сілы, якімі Дамблдор не можа… сілы, якімі ні адзін прыстойны вядзьмак…

І, перш чым Гары паспеў спыніць яго, Добі саскочыў з ложка, схапіў настольную лямпу і прыняўся біць сябе па галаве.

Унізе запанавала цішыня. Праз дзве секунды Гары, у якога кроў з шумам запульсіявала ў галаве, пачуў, што дзядзька Вернан ідзе да лесвіцы, кажучы на хаду:

– Гэта, пэўна, наш Дадлі зноў пакінуў тэлевізар уключаным!

– Хутчэй у шафу!
– прашыпеў Гары, запіхваючы Добі і зачыняючы за ім дзверцы. Сам ён ледзь паспеў кінуцца на ложак, як ручка дзвярэй павярнулася.

– Якога – д’ябла – ты - сабе - дазваляеш!
– скрозь сціснутыя зубы прахрыпеў дзядзька Вернан, наблізіўшы раз’юшаны твар да твару пляменніка.
– Ты толькі што сапсаваў мой выдатны анекдот пра японца і клюшку для гольфа! Яшчэ адзін гук і ты пашкадуеш, што нарадзіўся, зразумеў, хлопец?

І ён, тупаючы нібы слон, пакінуў пакой.

Усё яшчэ дрыжачы, Гары выпусціў госця з шафы.

– Бачыце, як я тут жыву?
– усклікнуў ён.
– Разумееце, чаму я так жадаю вярнуцца ў "Хогвартс"? Гэта адзінае месца, дзе ў мяне ёсць… ну, прынамсі, мне падаецца, што ў мяне ёсць… сябры.

– Сябры, якія нават не пішуць Гары Потэру?
– хітра прыжмурыўся эльф.

– Мне падаецца, яны проста… чакайце, - нахмурыўся Гары.
– А адкуль вы ведаеце, што яны мне не пішуць?

Добі перамінаўся з нагі на нагу.

– Гары Потэр не павінен сердаваць на Добі. Добі жадаў як лепш…

– Дык гэта вы кралі мае лісты?

– Яны ў Добі з сабою, - сказаў эльф. Захоўваючы пэўную адлегласць, ён аднекуль з-за пазухі выцягнуў тоўсты пачак канвертаў. Гары разглядзеў акуратны почырк Герміёны, няроўныя крамзолі Рона і нават загагуліны, якія відавочна належалі пяру Хагрыда, ключніка "Хогвартса".

Поделиться с друзьями: