Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Таемны Пакой

Роўлінг Дж. К.

Шрифт:

 - Мы, пэўна, на шмат міль пад замкам, - сказаў Гары, і яго голас рэхам адклікаўся ў цемры тунэлю.

 - А можа, нават пад возерам, - дадаў Рон, узіраючыся ў чарноцце пакрытых сліззю сценаў.

 Усе трое звярнуліся і паглядзелі ў зыходзячую кудысьці змрочную прастору.

 - Люмос!
– прамармытаў Гары палачцы, і тая запалілася.
– Пайшлі, - паклікаў ён Рона і Локхарда, і яны адправіліся, гучна пляскаючы па мокрай падлозе.

 У тунэлі было так цёмна, што яны ледзь маглі бачыць на пару крокаў наперад. Іх цені на вільготных сценах у святле чароўнай палачкі выглядалі страшнымі пачварамі. Яны асцярожна прасоўваліся наперад.

 - Памятайце, - папярэдзіў Гары ціха, - найменшы шоргат, і вы адразу жа зачыняеце вочы.

 Але ў тунэлі было ціха як у магіле. Першым нечаканым гукам было гучнае храбусценне, якое раздалося, калі Рон наступіў на штосьці, што апынулася пацучыным чэрапам. Гары апусціў палачку ніжэй, каб агледзець пол і ўбачыў, што той усеяны костачкамі дробных жывёлін. Старанна праганяючы ўсякую думку аб тым, як будзе выглядаць Джыні, калі яны знойдуць яе, Гары асцярожна пачаў паварочваць за кут - труба рэзка выгіналася.

 - Гары... там нешта ёсць...
– хрыпла сказаў Рон, хапляючы Гары за плячо.

 Яны застыглі, чакаючы. Гары адрозніваў толькі разьбяныя контуры чагосьці вялізнага, што ляжала пасярод тунэлю. Яно не варушылася.

 - Можа, яно спіць?
– звярнуўся ён ледзьве чутна, абгортваючыся да сваіх спадарожнікаў. Локхард заціскаў вочы рукамі. Гары зноў зірнуў на штосьці. Сэрца яго білася так хутка, што ў грудзі было балюча.

 Вельмі-вельмі павольна, прыжмурыўшы вочы наколькі было магчыма, Гары зрушыўся наперад з высока паднятай чароўнай палачкай.

 Промень святла зваліўся на гіганцкую пустую змяіную скуру яркага атрутна-зялёнага колеру. Яна мудрагеліста выгіналася на паў тунэлю. Істота, якая збросіла гэтую шкуру, не магло быць менш дваццаці футаў у даўжыню.

 - Жудасць, - слабым голасам вымавіў Рон.

 Ззаду нечакана прычуўся нейкаі рух. У Гілдэроя Локхарда падхіліліся калены.

 - Уставай!
– рэзка сказаў Рон, пагрозліва тыкаючы палачкай.

Локхард падняўся на ногі - пасля чаго, імкліва нырнуўшы, кінуўся на Рона і зваліў яго на зямлю.

 Гары скокнуў да іх, але было занадта позна - Локхард ужо паднімаўся, цяжка дыхаючы, з палачкай Рона ў руцэ і з зіхатлівай усмешкай на твары.

 - Прыгода скончанае, хлопчыкі!
– пераможна крыкнуў ён.
– Я аднясу кавалак гэтай шкуры зваротна ў школу, скажу, што было позна ратаваць дзяўчынку, і што вы двое, да няшчасця, страцілі памяць пры позірку на яе знявечанае цела - усё, скажыце сваёй памяці "да пабачэння!"

 Ён узмахнуў над галавой абкручанай калдалентой палачкай і выгукнуў: "Аблівіато!".

 Раздаўся магутны выбух, параўнальны з выбухам невялікай бомбы. Гары абхапіў рукамі галаву і пабег, спатыкнуўшыся на кольцах змяінай шкуры, ратуючыся ад вялізных груд, якія падалі з столі. У наступнае імгненне, ён ужо стаяў у адзіноце, гледзячы на высахлую перад ім сцяну абваліўшыхся камянёў.

 - Рон!
– крыкнуў ён.
– Ты ў парадку? Рон!

 - Я тут!
– данёсся прыглушоны голас Рона з-за завалы.
– Я у парадку - а вось гэты ідыёт не - яго шыбанула залпам...

 Раздаўся глухі гук удару і гучнае "оуу!". Падаецца, Рон штурхнуў Локхарда куды не трэба было.

 - І што зараз?
– безнадзейна спытаў голас Рона.
– Нам не прайсці - гэта зойме цэлую вечнасць...

 Гары зірнуў на столь. На ёй з'явіліся вялізныя расколіны. Ён ніколі да гэтага не разбіваў з дапамогай магіі такую тоўстую сцяну, і спрабаваць зараз не жадаў, момант непрыдатны - што, калі заваліць увесь тунэль?

 З-за сцены данёсся гук яшчэ аднаго ўдару і яшчэ адно "оуу!". Яны губляюць час. Джыні знаходзіцца ў Таемным пакоі ужо шмат гадзін... У Гары не заставалася ніякага іншага выхаду.

 - Чакайце тут, - крыкнуў ён Рону.
– З Локхардам. А я пайду... Калі не вярнуся праз гадзіну...

 Павісла цяжкае маўчанне.

 - Я паспрабую разабраць завалу, - сказаў Рон, відавочна намагаючыся суняць дрыготку ў голасе, - Каб... каб ты мог прайсці назад. І яшчэ, Гары...

 - Убачымся, - сказаў Гары, паспрабаваўшы надаць свайму голасу хоць крышачку ўпэўненасці.

 І, трымаючыся пустой змяінай шкуры, адправіўся ўдалечыню.

 Неўзабаве шум, які вырабляў Рон сваімі спробамі разабраць камяні, заціх у аддаленні. Тунэль выгінаўся і выгінаўся. У Гары гідка дрыжалі ўсё паджылкі. Ён і жадаў, каб тунэль прывёў яго куды-небудзь, і смяротна баяўся гэтага моманту. І вось нарэшце, чарговы раз звярнуўшы за кут, ён убачыў перад сабою сцяну, на якой былі выразаныя дзве пераплеценыя змяі. У вачах у гэтых змей зіхацелі вялізныя смарагды.

 Гары наблізіўся. У роце ў яго перасохла. Яму не трэба было ўяўляць, што гэтыя каменныя змеі сапраўдныя; вочы іх свяціліся цалкам жывым святлом.

 Ён здагадаўся, што трэба рабіць. Ён прачысціў горла, і ізумрудныя вочы міргнулі - або так здалося.

 - Адкрыйся, - сказаў Гары нізкім, ціхім шыпеннем.

 Змеі падзяліліся, бо сцяна раскалолася напалам, палоўкі нячутна слізганулі ў бакі і зніклі з вачэй. Гары, дрыжачы ўсім целам, увайшоў у сярэдзіну.

— РАЗДЗЕЛ XVII —

Нашчадак Слізэрына

Ён апынуўся ў вельмі доўгай, нянадта асветленай зале. Увысь сыходзілі каменныя калоны ў форме пераплеценых змей, яны падтрымлівалі столь, якая гублялася ў цямрэчы і, у дзіўным зеленкаватым змроку, які напаўняў гэтае злавеснае месца, кідалі на пол доўгія, чорныя цені.

З шалёна б’юшчымся сэрцам, Гары ўслухваўся ў ледзяное маўчанне. Можа быць, васіліск хаваецца вунь у тым цёмным куту, за калонай? І дзе жа Джыні?

Ён дастаў палачку і ступіў у праём паміж дзвюма змеепадобнымі калонамі. Кожны яго асцярожны крочак гулкім рэхам аддаваўся ад змрочных сценаў. Ён не забываў трымаць вочы ледзь прыадчыненымі і быў гатовы дужа зажмурыцца пры найменшым шоргаце. Пустыя вачніцы каменных змей, падавалася, уважліва сачылі за ім. Не адзін раз хлопчыку здавалася, што ён зазначыў нейкі рух - і ад гэтага ў жываце нешта быццам бы абрывалася.

 Затым, калі ён параўняўся з апошняй парай калон, наперадзе раптам вырасла статуя вышынёй ва ўсю залу. Статуя стаяла ў задняй сцяны.

Поделиться с друзьями: