Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Рон з Герміёнай заплацілі за ўсе свае прысмакі і тройца пакінула Мядовага Герцага і выйшла на завейную вуліцу.

Хогсмід нагадваў калядную картку: маленечкія хаткі і крамкі былі ўкрытыя коўдраю свежага снега, на дзвярах віселі калядныя вяночкі, а між дрэвамі луналі гірлянды зачараваных свечак.

Гары калаціла ад холаду, бо ў адрозненні ад сваіх сяброў ён быў без плашчу. Яны ішлі па вуліцы схіліўшы галовы супраць ветру і Рон з Герміёнай штохвіліны крычалі праз свае шалікі.

– Вось мясцовая пошта...

– А там крама Зонкі...

– Давайце пойдзем да Лямантуючай халупы...

– Маю лепшую прапанову,- стукаючы зубамі прамовіў Рон.- А ці не пайсці нам у Тры Мятлы па вяршковае піва?

Гары быў больш чым згодны – яго рукі змерзлі пад шалёным ветрам, таму яны перайшлі праз дарогу і праз колькі хвілін апынуліся ля невялічкага шынку.

Усярэдзіне было вельмі цесна, шумна, горача і задымлена. За барнай стойкай стаяла пышнацелая жанчына з прыгожым тварам і абслугоўвала купу вядзмакоў.

– Гэта мадам Размерта,- паведаміў Рон.- Пайду набуду напой,- дадаў ён і пайшоў крыху чырванеючы.

Гары з Герміёнай прабраліся на задкі шынку, дзе між акном і елкай, стаялай ля коміна, быў невялічкі свабодны столік. Праз пяць хвілінаў да іх падыйшоў Рон, трымаючы ў руках тры пеністых куфлі гарачага вяршковага піва.

– Шчаслівых Калядаў!- прамовіў ён падымаючы свой куфаль.

Гары зрабіў вялізны глыток. Ён не спрабаваў у сваім жыцці анічога больш смачнага і здавалася, кожная клетачка яго цела напоўнілася цяплынёй.

Ратам лёгкі ветрык узварушыў яго чубок. Дзверы ў Тры Мятлы расчыніліся, Гары паглядзеў праз край свайго куфля і ледзве не захлынуўся.

У шынок, упусціўшы купу сняжынак завіталі прафесары МакГонагал і Флітвік, а за імі ўслед рушыў Хагрыд, пагружаны ў размову з мажным мужчынаю ў лаймава-зялёным кацялку і паласатай мантыі – Карнэліюсам Фаджам, міністрам па магічных справах.

Імгненна рукі Рона і Герміёны апынуліся на гарынай патыліцы і запхалі яго з крэсла пад стол. Узапрэўшы ад вяршковага піва, хлопчык прыпаў да зямлі, сціснуўшы пусты куфаль у руках. Ён убачыў як ногі Фаджа і настаўнікаў рушылі да бару, супыніліся, а затым накіраваліся за суседні з тройцай столік.

Дзесь панад ім Герміёна прашапатала “Мабілярбус!

Елка паднялася на колькі цаляў над зямлёю, абляцела столік і з мягкім стукам прызямлілася з іншага боку століка, хаваючы сяброў ад чужых вачэй. Гледзячы праз густыя ніжнія галінкі, Гары ўбачыў адсоўваючыеся ножкі чатырох крэслаў ля суседняга століку і пачуў кхеканне і уздыхі прысеўшых міністра і настаўнікаў.

Потым да століку падыйшла яшчэ пара ног абутых у бліскучыя бірузовыя чаравікі з высокімі абцасамі і пачуў жаночы голас.

– Шклянка джылевага напою...

– Мне,- прамовіў голас прафесаркі МакГонагал

– Чатыры пінты гарачага мядку...

– Дзяк, Размерта,- адказаў Хагрыд.

– Газаваная вада з вішнёвым сіропам, льдом і парасонікам...

– Ммм!- прамовіў прыцмокваючы Флітвік.

– Такім чынам парэчкавы ром вам, міністр.

– Дзякуй, Размерта, даражэнькая,- адказаў Фаджаў голас.- Прыемна табе зноўку пабачыць. А хіба сама нічога не жадаеш? Давай, далучайся да нас...

– Вялікі вам дзякуй, міністр.

Гары ўбачыў, як бліскучыя абцасы сыйшлі кудысь, а потым вярнуліся зноўку. Ад напружання да яго горла падкаціўся камяк. Чаму ён забыўся аб тым што ў настаўнікаў таксама апошнія выходныя ў гэтым семестры? І ці доўга яны збіраюцца тут сядзець? Яму быў патрэбен час, каб вярнуцца да Мядовага Герцага, калі ён жадае трапіць ў Хогвартс сённяшнім вечарам... Нага Герміёны нервова стукала аб падлогу побач з Гары.

– І які лёс прынёс вас да нашых глухменяў, міністр?- спытаўся голас мадам Размерты.

Гары ўбачыў, як тоўсты зад міністра павярнуўся сюды туды ў крэсле, бы той правяраў, ці не падслухоўваюць іх. Потым раздаўся яго ціхі голас:

– Што ж яшчэ, акрамя Сірыюса Блэка, даражэнечкая? Мяркую ты чула аб тым што здарылася ў школе на Хэлоўін?

– Нешта да мяне дайшло,- прызналася мадам Размерта.

Ты распавёў аб гэтым усяму шынку, Хагрыд?- раздражнённа спыталася МакГонагал.

– І ці вы мяркуеце Блэк яшчэ тут паблізу?- шэптам пацікавілася мадам Размерта.

– Упэўнены ў гэтым,- не задумваючыся адказаў Фадж.

– Ці вы ведаеце,- з лёгкім надрывам ў голасе прамовіла мадам Размерта,- дэментары ўжо двойчы рабілі ператрус ў маім шынку? Мае кліенты вельмі спалоханы... а гэта надта дрэна ўплывае на бізнэс, міністр.

– Размерта, даражэнечкая, мне яны не даспадобы нават больш чым вам,- з няёмкасцю ў голасе паведаміў Фадж,- але гэта неабходныя меры засцярогі... шкада, але ж так склаўся лёс... Я толькі што сстракаўся з іх прадстаўнікамі. Яны страшэнна разлютаваны на Дамблдора, бо ён не пушчае іх у межы школы.

– І я з ім цалкам згодна,- рэзка заўважыла прафесарка МакГонагал.- Як нам вучыць дзяцей, калі паблізу слізгаюць гэтыя жахлівыя істоты?

– Слушна!- піскнуў маленечкі прафесар Флітвік, чые ногі боўталіся над падлогай.

– Але ж,- запратэставаў Фадж,- яны тут каб абараніць вас ад чагось нашмат горшага... мы ведаем што Блэк здольны...

– Ведаеце, мне дагэтуль цяжка паверыць,- задуліва прамовіла мадам Размерта.- З усіх хто мог перайсці на Цёмны Бок, Блэк самая неверагодная кандыдатура... У тым сэнсе што, я памятаю Сірыюса, калі ён шчэ вучыўся ў Хогвартсе. Калі б вы тады мне сказалі пра яго штось падобнае, я б вырашыла, што вы выпілі зашмат мядку.

– Вы ня ведаеце нават паловы з яго злачынстваў,- змрочна адказаў Фадж.- Самае горшае, не з’яўляецца агульнавядомым.

– Горшае?- спыталася мадам Размерта з моцным здзіўленнем.- Вы ведаеце нешта горшае за смерць тых нявінных людзей?

– Так, я ведаю.- адказаў Фадж.

– Не магу паверыць. І што ён шчэ зрабіў?

– Вы кажыце, што памятаеце яго яшчэ вучнем, Размерта,- прамармытала прафесарка МакГонагал.- А ці вы памятаеце, хто быў яго найлепшым сябрам?

– Вядома ж,- прамовіла шынкарка з лёгкай ўсмешкай.- Ці бычыў хто калісь аднаго без другога? Колькі разоў я бачыла іх тут... і кожны раз яны вызывалі ўва мне ўсмешку, бы які камічны дуэт - Сірыюс Блэй і Джэймс Потэр!

Поделиться с друзьями: