Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Ён расплюшчыў вочы.

Навокал усё было злёгку размытым. Нехта зняў з яго акуляры. Хлопчык ляжаў у цёмным шпітальным крыле. У іншым кутку палаты, Гары заўважыў мадам Помфрэ, што стаяла спіной да яго, схіліўшыся над нечым ложкам. Гары прыжмурыўся. З-за рукой лекаркі, ён заўважыў рудыя валасы Рона.

Гары павярнуў галаву ў іншы бок. Праваруч яго ў ложку, асветленная месячным святлом ляжала Герміёна. Яе вочы таксама былі расплюшчаны. Герміёна ляжала, не

варухнуўшыся, бы скамянелая, але заўважыўшы, што Гары таксама ня спіць, прыціснула палец да вуснаў, а потым паказала на дзверы, што выходзілі ў калідор. Яны былі крыху прыадчынены і аддтуль былі чутны галасы Карнэліюса Фаджа і Снэйпа.

Мадам Помфры рушыла па палаце да гарынага ложка. Ён павярнуў галаву і паглядзеў на яе. Лекарка несла яму самую агромістую плітку шакаладу, якую ён бачыў у сваім жыцці. Яна больш нагадвала невялічкі валун.

– О, ты прачнуўся!- жыва прамовіла яна і пачала невялічкім малаточкам разбіваць плітку на асобныя кавалкі.

– Як там Рон?- адначасова спыталіся Гары і Герміёна.

– Жыць будзе,- змрочна адказала лекарка.- А што датычыцца вас двух, вы застанецесь тут пакуль я не буду задаволена вашым станам... Потэр, ты куды сабраўся?

Гары сеў у ложку, апрануў акуляры і ўзяў у рукі палачку.

– Мне трэба пабачыцца з дырэктарам,- адказаў ён.

– Потэр,- супакойваючы яго, прамовіла мадам Помфры,- усё файна. Блэка схапілі. Ён зараз замкнёны ў адным з верхніх пакоеў. З хвіліну на хвіліну аб’явяцца дэментары, каб выканаць Пацалунак...

– ШТО?!

Гары, а следам за ім Герміёна скочылі з ложкаў. Але крык хлопца быў пачуты ў калідоры і ў наступнае імгненне ў палату ўварваліся Карнэліюс Фадж і прафесар Снэйп.

– Гары, Гары, што здарылася?- усклікнуў заклапочаны Фадж.- Ты павінен быць у ложку... вы далі яму шакаладу?- трывожліва спытаўся ён у мадам Помфры.

– Слухайце, міністр!- прамовіў Гары,- Сірыюс Блэк не вінаваты! Пітэр Пэцігру інсцэніяваў уласную смерць! Мы яго сёння бачылі! Вы не павінны дазваляць, каб Дэментары, выканалі над Сірыюсам...

Але Фадж толькі пакруціў галавой з лёгкай усмешкай на твары.

– Гары, Гары, у тваім розуме ўсё пераблыталася, ты перажыў моцныя выпрабаванні, так што зноўку кладзіся ў ложык. Зараз у нас усё пад кантролем...

– ВЫ НЕ РАЗУМЕЕЦЕ!- пралямантаваў Гары,- ВЫ СХАПІЛІ АНІТАГО ЧАЛАВЕКА!

– Калі ласка, міністр, паслухайце,- Герміёна паспяшалася ўстаць паблізу Гары і ўмольваючы, паглядзела Фаджу ў твар,- я таксама яго бачыла. Пэцігру, ён анімаг, ён прыкідваўся ронавым пацуком і...

– Бачыце, міністр?- прамовіў Снэйп.- Абодва пад ўздзеяннем Канфундуса... Блэк добра папрацаваў з імі...

– НЯМА НАД НАМІ ЎЗДЗЕЯННЯ АНІЯКАГА КАНФУНДУСА!- зароў Гары.

– Міністр! Прафесар!- сувора сказала мадам Помфры.- Я раю вам неадкладна пакінуць палату. Потэр – мой пацент і ён не павінен хвалявацца!

– Я не занепакоены, я толькі спрабую сказаць ім, што насамрэч здарылася!- разлютавана прамовіў Гары.- Калі б яны выслухалі...

Але мадам Помфры нечакана запхнула ў гарын рот вялізны кавалак шакаладу. Хлопец затыкнуўся і лекарка скарыстаўшыся магчымасцю паклала яго ў ложак.

– Калі ласка, міністр, гэтым дзецям патрэбен супакой. Пакінце...

Дзверы зноўку адчыніліся і ўвайшоў Дамблдор. З вялізным намаганнем, Гары праглынуў шакалад і зноўку падняўся на ногі.

– Прафесар, Дамблдор, Сірыюс Блэк...

– Дзеля ўсяго святога!- гістэрычна ўсклікнула мадам Помфры.- Гэта шпітальнае крыло, ці што? Дырэктар, я настойваю...

– Мае прабачэнні, Попі, але мне неабходна пагаманіць з містэрам Потэрам і міс Грэйнджэр,- спакойна прамовіў Дамблдор.- Я толькі што бачыўся з Сірыюсам Блэкам...

– Мяркую, ён распавёў вам тую ж казку, якую ўклаў у свядомасць Потэру?- з лютасцю прамовіў Снэйп.- Нешта аб пацуках і жывым Пэцігру...

– Так, менавіта гэта ён мне і распавёў,- адказаў Дамблдор і зірнуў на Снэйпа праз свае акуляры ў форме дзвюх паўмесацаў.

– А мае словы што, ня маюць аніякага сэнсу?- гыркнуў Снэйп.- Я ня бачыў у Лямантуючай Халупе аніякага Пітэра Пэцігру і нават якіхсьці прыкмет яго існавання.

– Таму, што вы ў той момант ужо былі без прытомнасці, прафесар!- шчыра прызналася Герміёна.- Вы аб’явіліся зарана і не ўбачылі...

– Міс Грэйнджэр, ЗАШЫЙЦЕ СВОЙ ЯЗЫК!

– Чакайце, Снэйп,- перапужана прамовіў Фадж,- У юнай ледзі пераблытанасць у розуме, нам трэба ўлічваць гэта...

– Я хацеў бы пагаманіць з Гары і Герміёнай сам-насам,- рэзка сказаў Дамблдор,- Карнэліюс, Северус, Попі... ці вы не маглі пакінуць нас.

– Дырэктар!- прабалбатала мадам Помфры.- Ім неабходна лекаванне! Ім неабходна адпачыць...

– Гэта не можа чакаць,- мовіў Дамблдор.- Я настойваю.

Мадам Помфры сціснула вусны і адыйшла ў свой кабінет напрыканцы палаты, моцна ляпнуўшы пры гэтым дзвярмі. Фадж выцягнуў з камізэлькі залаты гадзіннік на ланцужку і паглядзеў на яго.

– Дэментары ўжо павінны былі аб’явіцца, пайду стрэну іх. Дамблдор, спадзяюся пабацыць вас наверсе.

Ён падыйшоў да дзвярэй і трымаў іх адчыненымі дзеля Снэйпа, але той не варушыўся.

– Вы, спадзяюся, не паверылі аніводнаму слову з гісторыі Блэка?- прашапатаў ён, гледзячы ў твар Дамблдору.

– Я жадаю паразмаўляць з Гары і Герміёнаю, сам-насам,- паўтарыў Дамблдор.

Снэйп наблізіўся да дырэктара.

– Сірыюс Блэк паказаў свае здольнасці да забойства, яшчэ ў шаснаццаць,- задыхнуўся Снэйп,- ці не забыліся вы пра гэта, дырэктар? Не забыліся, што аднойчы ён паспрабаваў МЯНЕ забіць?

– Мая памяць, гэткая ж добрая, як і ў маладосці,- спакойна адказаў Дамблдор.

Снэйп развярнуўся на абцасах і рушыў праз дзверы, якія Фадж усё яшчэ трымаў расчыненымі. Дзверы зачыніліся і Дамблдор павярнуўся да Гары і Герміёны. Яны адначасова загаманілі.

– Прафесар, Блэк кажа праўду... мы самі бачылі Пэцігру...

– ... ён збег, калі прафесар Люпін перавараціўся на ваўкалака...

– ... ён сам пераварочваецца на пацука...

– ... на яго пярэдняй лапе, ой, у сэнсе руке не хапае пальца, ён сам яго адрэзаў...

– ... і гэта Пэцігру напаў на Рона, а не Сірыюс...

Поделиться с друзьями: