Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Ну?- ціхінька спытаўся ён.
– Мы ўсё зрабілі!- ледзь дыхаючы прамовіў Гары.- Сірыюс адляцеў, на Бакбіке...
Усмешка Дамблдора прамяніста заззяла.
– Выдатна. Думаю...- ён прыслухаўся да гукаў, што даносіліся з палаты.- Так, думаю вы ўжо адыйшлі. Заходзце... я вас замкну...
Гары і Герміёна праслізнулі ў пакой. Там не было анікога за выключэннем Рона, што неварухнуўшыся ляжаў на самым апошнімі ложку. За іх спінамі пстрыкнуў замок, Гары і Герміёна папляліся да сваіх ложкаў. Дзяўчынка на хаду заправіла часакрут пад мантыю. Праз імгненне са свайго кабінэту выйшла мадам Помфры.
– Дырэктар ужо сыйшоў? Цяпер мне можна заняцца сваімі пацыентамі?
Яна прыбывала ў надта благім настроі. Гары з Герміёнаю вырашылі, што будзе лепш, калі яны ціха з’ядуць свой шакалад. Мадам Помфры стаяла панад імі сочачы, каб яны скаштавалі ўсё да шчэнту. Але Гары было цяжка глытаць. Ён і Герміёна чакалі, уважліва прыслухаўшыся, іх нэрвы былі нацягнуты да краю... Калі яны прыняліся за чацвёрты кавалачак, аднекуль зверху да іх рэхам данёсся разлютаваны роў...
– Што гэта было?- з трывогаю спыталася лекарка.
Цяпер разлютаваныя галасы чуліся бліжэй і бліжэй. Мадам Помфры зірнула на дзверы.
– Аёечку... яны ж усіх перабудзяць! Яны разумеюць, што робяць?
Гары паспрабаваў зразумець аб чым кажуць галасы. Яны набліжаліся...
– Ён магчыма дызапарыяваў, Северус. Мы павінны былі пакінуць кагосьці ў пакоі разам з ім. Калі пра гэта даведаюцца...
– ЁН НЕ МОГ ДЫЗАПАРЫЯВАЦЬ!- равеў Снэйп дзесь вельмі блізка.- У ЗАМКУ НЕЛЬГА АПАРЫЯВАЦЬ! ЁН... ЗНІК... З... ДАМАМОГАЙ... ПОТЭРА!
– Северус... не кажыце лухты... Гары быў замкнёны...
БАМ.
Дзверы ў шпітальнае крыло з крукатам раскрыліся.
У палату завіталі Фадж, Снэйп і Дамблдор. З усіх прысутных толькі дырэктар быў у спакойным стане, больш таго, здавалася ён быў цалкам задаволены сабой. Фадж быў надта раззлаваны, а вось Снэйп прыбываў па-за сябе ад лютасці.
– КАЖЫ ПРАЎДУ, ПОТЭР!- прагыркатаў ён.- ГЭТА ТВАЯ СПРАВА?
– Прафесар Снэйп,- пранізліва загаласіла мадам Помфры.- Трымайце сябе ў руках!
– Паслухайце, Снэйп, будзьце разумным,- прамовіў Фадж,- дзверы былі зачынены, вы самі гэта бачылі...
– ГЭТА ЯНЫ ДАПАМАГЛІ БЛЭКУ ЗБЕГЧЫ, Я ВЕДАЮ!- галасіў Снэйп, кажучы на Гары з Герміёнаю. Яго твар быў скажоны ад злосці а з вугалкоў рота ляцела сліна.
– Супакойцеся ўжо!- гыркнуў міністр.- І не кажыце ерунды!
– ВЫ НЯ ВЕДАЕЦЕ ПОТЭРА!- правішчаў Снэйп.- ГЭТА ЁН, Я ВЕДАЮ, ГЭТА ЁН...
– Якім чынам ён мог гэта зрабіць, Северус,- спакойна сказаў Дамблдор.- Думай аб чым кажаш. Я сам замкнуў гэтыя дзверы, калі дзесяць хвілін таму пакідаў палату. Мадам Помфры, хтось з вучняў пакідаў свае ложкі?
– Вядома ж, не!- раз’ятрыўшыся адказала яна.- І я была з імі ад таго часу, як вы сыйшлі!
– Ну, вось чуеш, Северус,- працягваючы захоўваць спакой прамовіў Дамблдор.- Калі ты не будзеш сцвярджаць, што Гары з Герміёнаю могуць быць адначасова ў дзвюх месцах, баюся, я не бачу сэнсу, працягваць іх турбаваць.
Снэйп стаяў кіпянеючы са злосці, пазіраючы то на, цалкам шакаванага яго паводзінамі, Фаджа, то на Дамблдора, вочы якога зіхацелі за акулярамі. Потым ён развярнуўся і выляцеў з палаты так, што яго мантыя засвістала пад ветрам.
– Які ў вас неўраўнаважаны настаўнік, Дамблдор,- гледзячы ўслед Снэйпу прамовіў міністр.- На вашым месцы, я б уважліва прыглядзеў за ім.
– Ён ураўнаважаны,- спакойна адказаў Дамблдор,- але пакутуе з цяжкага расчаравання.
– Не ён адзін!- прапыхкаў міністр.- Штодзённы Вяшчун падыме мяне на смех! Мы заціснулі Блэка ў кут, але ён чарговы раз выслізнуў скрозь нашыя пальцы! А калі яны даведаюцца, што ў гэты ж дзень уцёк гіпагрыф, з мяне зробяць блазня! Ну... лепш я пайду і дакладу аб тым, што здарылася ў Міністэрства...
– І аб дэментарах таксама.- сказаў Дамблдор.- Спадзяюся іх выдаляць са школы.
– А, так, зразумела яны сыйдуць,- адказаў Фадж, разгублена чухаючы галаву.- Нават у кашмарах не сніў, што яны могуць выйсці з-пад кантролю і... паспрабаваць Пацалаваць нявіннага хлапчука... Не, сёння ж да ночы, я адпраўлю іх назад у Азкабан. Нам магчыма мае сэнс абмеркаваць, ці не паставіць дзеля аховы школы драконаў...
– Хагрыду гэта спадабаецца,- прамовіў Дамблдор, з усмешкаю зірнуўшы на Гары і Герміёну. Калі дырэктар і міністр пакінулі палату, мадам Помфры паспяшалася замкнуць дзверы. Нешта злосна мармычучы сабе пад нос, яна вярнулася ў свой кабінэт.
У дальнім кутку палаты нехта ціхінька застагнаў. Гэта прачнуўся Рон. Гары і Герміёна бачылі, як ён падняўся, паціраючы галаву і азіраючыся навокал.
– Што... што здарылася?- прастагнаў ён.- Гары. Чаму мы ляжым тут? Дзе Сірыюс? Дзе прафесар Люпін? Што тут адбываецца?
– Распавядзі яму,- папрасіў Гары ў сяброўкі і ўзяў сабе чарговы кавалак шакаладу.
Калі на наступны дзень па апоўдні Гары, Рон і Герміёна пакінулі шпітальнае крыло, яны ўбачылі амаль што цалкам пусты замак. З надворку стаяла спякота, іспыты ўжо прамінулі, таму усе хто меў дазвол, скарысталіся ім, каб апошні раз перад вакацыямі наведаць Хогсмід. Але, ані Рон, ані Герміёна ня мелі жадання туды ісці, таму разам з Гары пусціліся блукаць па фальварку, абмяркоўваючы незвычайныя падзеі мінулай ночы і задаючыся пытаннем дзе зараз Сірыюс і Бакбік. Прысеўшы на беразе возера і назіраючы за Вялізным кальмарам, што гультаявата размахваў па паверхні сваімі шчупальцамі, яны працягнулі размову, але Гары страціў яе ніць, бо зірнуўшы на супрацлеглы бераг ён адразу ж прыпомніў, што яшчэ ўчора ўночы туды да яго, па паверхні возера скакаў срэбны алень...
Ззаду на іх напоўз нечый вялізны цень, Гары, Рон і Герміёна паднялі галовы і ўбачылі Хагрыда, што выціраў свой узапрэлы лоб хусткаю памерам у добры абрус і глядзеў на іх моцна асавелымі, але ззяючымі вачыма.
– Ведаю, што я ня ‘вінен адчуваць с’бе шчаслівым пасля таго што а’былося ўночы,- прароў ён,- я пра то’, што Блэк зноўку ўцёк і таму падобна’... Але веда’це што?
– Што?- спыталіся сябры зрабіўшы выгляд, што іх гэта моцна цікавіць.
– Бікі! Ёе збёг! Ён на волі! Я свят’аваў гэта ўсю ноч!
– Супер!- прамовіла Герміёна, кажучы кулака Рону, які, здавалася, быў ужо гатовы разрагатацца.
– Га... я пэўн’ не пры’язаў яго як трэб’,- працягваў Хагрыд, шчасліва апусціўшы вочы.- Я хвальваўся, ранкам думаў... ці ня стрэў ён у лесе прафесара Люпіна, але той казаў мне, што ў ночы някога ня еў...
– Што?- ціха спытаўся Гары.
– Як? Вы нічог’ ня чулі?- адказаў Хагрыд і ўсмешка на яго твары крыху паменьшылася. Паблізу анікога не было, але Хагрыд сцішыў свой голас і прамовіў.- Эмм... Снэйп сяння ў ранку распавёў слізэрынцам... а тыя пэў’ разняслі па ўсёй школе... прафесар Люпін – ва’калак, вось. І мінулай ноччу ён быў надвор’. Цер ён ужо пэў’ збірае рэчы.