Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Дамблдор сказаў нам... сказаў, што мы можам ўратаваць не адно нявіннае жыццё...- і тут ён здагадаўся.- Герміёна, мы збіраемся ратаваць Бакбіка!
– Так, але... як гэта можа дапамагчы Сірыюсу?
– Дамблдор расказаў нам... ён расказаў дзе знаходзяцца вокны кабінэта прафесара Флітвіка! Сірыюс замкнёны там! Мы паляцім і ўратуем Сірыюса! Сірыюс сядзе на Бакбіка і... яны ўцякуць разам!
Гары не мог добра бачыць твар Герміёны, але і так разумеў, што яна перапужана.
– Калі ў нас атрымаецца зрабіць усё так, каб нас ніхто не ўбачыў гэта будзе цудам!
– Але мы ўсёроўна павінны паспрабаваць, ці не так?- прамовіў Гары, выпрастоўваючыся і прыціскаючы вуха да дзвярэй.
– Здаецца, там нікога няма... давай, хадзем...
Гары штурхнуў дзверы. Звонку анікога не было. Ціха і хутка, як толькі маглі, яны выбраліся з каморы, прайшлі праз Вестыбюль і спусціліся ўніз па каменных прыступках. Цені ўжо пачыналі падоўжывацца, а вяршыні дрэў Забароненнага леса ўсё больш і больш заласціліся праменнем заходзячага сонца.
– А калі хтось паглядзіць у вакно?- піскнула Герміёна адзіраючыся на замак за спіною.
– Мы зробім так, каб нас ніхто не заўважыў.- рашуча прамовіў Гары.- Трэба адразу бегчы да Забароненага леса. А там схавацца за дрэвамі і сачыць за тым што дзееца з-за іх...
– Добра! Але пойдзем вакол цяпліц!- ледзь дыхаючы сказала Герміёна.- Нам трэба добра бачыць дзверы Хагрыда, але так, каб мы самі нас не пабачылі! Мы пэўна ўжо дабраліся да хаціны!
Моўчкі абдумаўшы тое, што сказала яму Герміёна, Гары кінуўся з места, а дзяўчынка пабегла следам за ім. Яны ашалела прамінулі градкі з гароднінай, за імі цяпліцы, потым супыніліся на хвілінку і зноўку прыпусцілі хутка, як толькі маглі. Агінулі пасаджаную на ўскрайку Забароненага леса Лупцуючую Вярбу...
Схаваўшыся ў ценю дрэў Гары азірнуўся навокал, праз імгненне да яго даплучылася цяжка дыхаючая Герміёна.
– Добра,- выдыхнула яна,- Цяпер трэба дабрацца да хаціны. Не трапь анікому на вочы...
Яны моўчкі прабеглі між дрэў, трымаючыся узлесся. Калі яны ўбачылі хаціну Хагрыда ў яе дзверы пастукалі. Гары і Герміёна хутка схаваліся за шырокім дубам і асцярожна вызірнулі з абодвух яго бакоў. Дзверы адчыніліся і на парозе аб’явіўся Хагрыд, бледны і калоцячыйся. Ён азірнуўся навокал і тут Гары пачуў уласны голас.
– Гэта мы. Мы пад Мантыяй-Невідзімкай. Пусці нас і мы яе здымем.
– Вы не ‘вінны былі прыходзіць!- прашапатаў Хагрыд у адказ. Потым адыйшоў у бок і хутка зачыніў дзверы.
– Гэта самы дзівосны ўчынак, які мы колісь рабілі,- палка прамовіў Гары.
– Давай пакрысе рухацца,- прашапатала Герміёна.- Нам трэба падыйсці як мага бліжэй да Бакбіка!
Яны крадком рушылі міма дрэваў, пакуль не заўважылі знэрваванага гіпагрыфа, што быў прывязаны да плота ля гарбузовых градак Хагрыда.
– Давай,- прашапатаў Гары.
– Не,- адказала Герміёна.- Калі мы вызвалім яго зараз, людзі з камітэта вырашаць, што Хагрыд адпусціў яго! Мы павінны дачакацца, калі яны прыйдуць і ўбачаць яго!
– Але тады нам застанецца не больш за шэсцьдзесят секунд,- адказаў Гары, падобнае, здавалася яму, амаль што немагчымым.
У гэты момант з хаціны адчуўся гук разбіваючагася парцаляну.
– Хагрыд выпусціў з рук малочнік,- прашапатала Герміёна,- зараз я знайду Скаберса...
Вядома, праз колькі хвілін яны пачулі здзіўлены віск Герміёны.
– Герміёна,- раптоўна спытаўся Гары,- а што калі мы зараз уварвемся туды і скрадзем Пэцігру..?
– Ані,- зжахалася Герміёна.- ты што не разумееш? Гэта будзе парушэннем аднаго з важлівых чарадзейскіх законаў! Лічыцца, што ніхто не мае права змяняць час, ніхто! І ці ты памятаеш, што сказаў Дамблдор, калі нас убачаць...
– Хто, акрамя нас саміх і Хагрыда нас можа ўбачыць!
– Гары, а што б ты падумаў, калі пабачыў сябе самога, урываючагася ў хагрыдаву хату?- спыталася дзяўчынка.
– Я... я вырашыў бы, што з’ехаў з глузду.- адказаў ён.- Ці, што тварыцца штосьці звязанае з чорнай магіяй...
– Вядома ж! Ты нічога не зразумееш і мачыма паспрабуеш атакаваць сябе самога! Хіба ж гэта не відавочна? Прафесарка МакГонагал распавядала мне аб шмат якіх жахлівых выпадках, калі чараўнікі пыталіся ўмяшацца ў час... шмат хто з іх, нават забіў сябе самога ў будучым, ці мінулым...
– Добра!- адказаў Гары.- Гэта была толькі задума, я палічыў што...
Ён не паспеў скончыць, бо Герміёна штурхнула яго, паказаўшы на дзверы замка. Гары на колькі цаляў высунуў галаву з-за дрэва, каб лепей бачыць тое, што дзееца ля Галоўнага увахода. Па каменных прыступках спускаліся Дамблдор, Фадж, стары камітэтчык і кат Макнэйр.
– Зараз мы выйдзем надворак!- ледзь чутна прамовіла Герміёна.
І сапраўды, не мінула і хвіліны, як дзверы ў сад расчыніліся і адтуль у суправаджэнні Хагрыда выйшлі сам Гары, Рон і Герміёна. Без сумневу, найдзіўнейшага адчування Гары не меў аніколі ў жыцці. Ён стаяў схаваўшыся за дрэвам і назіраў сябе самога сярод гарбузовых градак.
– ‘сё добра, Бікі, ‘сё добра...- супакоіў гіпагрыфа Хагрыд, а потым развярнуўся да Гары, Рона і Герміёны.- Усё. Вам трэб ‘сці.
– Хагрыд, мы не...
– Мы раскажам ім, што адбылося на самой справе...
– Яны не заб’юць яго...
– С’ходзце! Не хапала шчэ, каб і вы трапілі з-з’ мяне ў бяду!
Пасля чаго, Герміёна выцягнула з кішэні Мантыю і, устаўшы сярод гарбузовых градак, накінула яе на сябе, Гары і Рона.
– Хут’ с’ходзьце. Ня слуха’це...
У ўваходныя дзверы хаціны пастукалі. Гэта прыбыла каманда па катаванню. Хагрыд развярнуўся і рушыў назад ў дом, пакінуўшы дзверы ў сад прыадчыненымі. Гары ўбачыў плямкі прымінаемай травы і пачуў, як адступілі тры пары ног. Ён, Герміёна і Рон адыйшлі... але цяпер ён з Герміёнаю маглі, праз прыадчыненныя дзверы, чуць тое, што адбываецца ў хаціне палясоўшчыка.
– Дзе жывёла?- спытаўся халодны голас Макнэйра.
– Там... звонк’,- прахрыпеў Хагрыд.
Гары паспешліва схаваў галаву за дрэва, калі твар Міакнэйра высунуўся у вакно і паглядзеў на Бакбіка. Потым пачуўся голас Фаджа.
– Мы... эээ... Хагрыд, мы павінны прачытаць табе афіцыйнае апавяшчэнне аб пакаранні. Я зраблю гэта хутчэй. А потым ты і Макнэйр павінны будзеце яго падпісаць. Макнэйр, ты таксама павінен слухаць, такая працэдура...
Твар Макнэйра зноўку схаваўся за фіранкамі. Трэба было дзейнічаць ці зараз, ці ніколі.