Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Чакай тут,- прашапатаў Гары Герміёне,- я сам усё зраблю.

Голас Фаджа адчуўся зноў. Гары выбег з-за дрэва, скочыў праз плот і наблізіўся да стаячага між гарбузовых градак гіпагрыфа.

“Згодна з пастановаю Камітэта па знішчэнні небяспечных істот, гіпагрыф Бакбік, які надалей будзе менавацца асуджаным, павінен быць катаваны шостага чэрвеня на заходзе сонца...”

Імкнучыся не мыргаць, Гары наблізіўся да гіпагрыфа і зірнуў у яго разлютаваныя памаранчавыя вочы, а затым прыхіліў галаву. Бакбік прыўстаў на свае лускаватыя калені, а потым зноўку падняўся на ногі. Гары наблізіўся да яго і прыняўся важдацца з вяроўкай, якой таго прывязалі да плота.

“... праз адсячэнне галавы. Катаванне будзе здзейснена, праз ката Вольдэна Макнэйра, прызначанага дзеля гэтага камітэтам...”

– Давай, Бакбік,- прамармытаў Гары,- мы прыйшлі дапамагчы табе. Хуценька...

– “...пра што, той падцвердзіць пісьмова”. Хагрыд, а ты павінен падпісаць тут...

Гары з усяе моцы цярнуў за вяроўку, але Бакбік усадзіў кіпцюры ў зямлю і не рушыў.

– Ну, давайце скончым гэта па хуткаму,- адчуўся з хаціны пранізлівы голас старога камітэтчыка,- Хагрыд, я лічу, табе лепш будзе застацца ў хаце...

– ‘ні, я... я жадаю быць з ім... я не хачу, каб ён знаходзіў’ ў самоце...

З хаціны адчулася рэха крокаў.

– Бакбік, хадзема!- прасыкаў Гары.

Гары з усяе моцы пацягнуў за вяроўку, што была абвязага вакол шыі гіпагрыфа і той паволі, раздражнённа грукочачы крыллем, рушыў наперад. Да Забароненнага леса заставалася дзесяць футаў і іх цяпер было добра бачыць з задніх дзвярэй хаціны.

– Калі ласка, адну хвіліну Макнэйр,- адчуўся голас Дамблдора.- Ты таксама павінен падпісацца. Крокі супыніліся. Гары мацней пацягнуў за вяроўку, Бакбік злосна пстрыкнуў дзюбай, але пайшоў троху хутчэй.

З-за дрэва высунуўся збялелы твар Герміёны.

– Гары, шпарчэй!- аднымі вуснамі прамовіла яна.

Гары ўсё яшчэ чуў голас Дамблдора ў хаціне. Ён ўзмацніў ціск на вяроўку і Бакбік неахвотна перайшоў на рысь. Яны дасягнулі ўзлесся...

– Хуценька! Хуценька!- прастагнала Герміёна, яна выскачыла з-за дуба, падбяжала да Гары і схапіўшы за вяроўку таксама яе пацягнула. Дадатак вагі прымусіў гіпагрыфа рушыць яшчэ хутчэй. Гары азірнуўся, яны былі па-за межамі нечых вачэй, але таксама не маглі бачыць тое, што тварылася ў хагрыдавым садзе.

– Стой!- прашапатала Герміёна.- яны могуць пачуць нас...

Заднія дзверы з грукатам адчыніліся. Гары, Герміёна і Бакбік, супыніліся і нават гіпагрыф, уважліва прыслухаўся.

Спачатку было ціха... А потым...

– Куды ён падзеўся?- спытаўся пранізлівы голас камітэтчыка.- Дзе жывёла?

– Ён быў прывязаны тут!- люта крыкнуў кат.- Я бачыў яго! Вось на гэтым вось месцы!

– Як незвычайна,- прамовіў Дамблдор і ў яго голасе пралуналі ноткі захаплення.

– Бікі!- хрыпла прамовіў Хагрыд.

Адчуўся свіст сякеры. Напэўна кат у разлютаванасці абрынуў яе на плот. Потым раздаўся хагрыдавы вой, але на гэты раз яны маглі пачуць словы.

– Уцёк! Уцёк! Б’аславёна яго дзюбанька, ён УЦЁК! Пэўна сам ас’абадзіўся! Бікі, ты ж мой разумны хлап’анятка!

Бакбік пачаў цягнуць за вяроўку, збіраючыся павярнуцца да Хагрыда. Таму Гары і Герміёне прыйшлося настолькі ўзмацніць ціск, што іх пяткі закапаліся ў глебу.

– Нехта развязаў яго!- зароў кат.- Мы павінны абшукаць тэрыторыю, лес...

– Макнэйр, калі гіпагрыфа сапраўды нехта скраў,- ўсё яшчэ захоўваючы ў голасе ноткі радасці, заўважыў Дамблдор,- няўжо ты лічыш, што злодзеі павядуць яго кудысь пешшу? Але калі жадаеш, можаш абшукаць неба... Хагрыд, ці не знойдзецца ў цябе кубачка гарбаты. Ці куфля брэндзі.

– Та’... та’ вядома ж, прафесар,- адказаў Хагрыд, голас якога аж аслабеў ад шчасця,- Хадземць, хадземць...

Гары і Герміёна ўважліва прыслухаліся. Яны пачулі адыходзячыя крокі, ціхія праклёны ката. Нарэшце запанавала цішыня.

– І што цяпер?- азіраючыся прашапатаў Гары.

– Нам пакуль што прыйдзецца перасядзець тут,- адказала ашаломленая Герміёна.- Нам трэба дачакацца, пакуль яны не вернуцца да замка. І пакуль Бакбік зможа спакойна падляцець да сірыюсава вакна. Гэта будзе не меньш чым праз дзве гадзіны... як усё гэта цяжка...

Яна нервова паглядзела праз плячо ў глыбіню леса. Сонца пакрысе хавалася за даляглядам.

– Нам трэба змяніць схованку,- задумліва прамовіў Гары.- Мы павінны добра бачыць Лупцуючую вярбу, ці не будзем ведаць што адбываецца.

– Балазе,- адказала дзяўчынка і зручней схапіла вяроўку да якой быў прывязаны Бакбік.- Але памятай Гары, нас ніхто не павінен бачыць...

Яны зноўку пусціліся скрозь густы змрок па ўзлессі. Нарэшце яны дасягнулі алейцы дрэў з-за якіх мажліва было ўпотай назіраць за Вярбой..

– Глядзі, вунь Рон!- нечакана прамовіў Гары.

Праз траўнік бегла нейкая цёмная постаць, чый крык рэхам пранізаў начное паветра.

– Вэк ад яго... вэк... Скаберс, ходзь да мяне...

Потым знеадкуль у паветры матэрыялізаваліся яшчэ дзве постаці. Гары ўбачыў як ён з Герміёнаю пагналіся за Ронам, потым як Рон паваліўся на зямлю.

– Вось табе! Ідзі прэч, смярдзючы кот...

– Ага, а вось і Сірыюс!- сказаў Гары. З-пад каранёў Лупцуючай вярбы выскачыла постаць вялізнага сабакі. Ён сшыбіў на зямлю Гары і схапіў Рона...

– Адсюль, усё выглядае яшчэ горш, як лічыш?- прамовіў хлопец, гледзячы, як сабака зацягвае Рона між каранёў.- Ай... глядзі, мяне толькі што шыбанула галінкай... цяпер цябе... як жа ўсё гэта ДЗІЎНА...

Лупцуючая Вярба рыпела і атакавала іх сваім ніжнім галлём. Гары і Герміёна бачылі, як яны, падчас спробы прабрацца да камля атрымліваюць адзін за другім моцныя ўдары дрэва. Раптам Вярба замярла.

– Гэта Крукшанс націснуў на вузел,- прамовіла Герміёна.

– Так, мы пайшлі...- замармытаў Гары.- Мы ў праходзе.

У той жа момант, дрэва пачало рухацца ізноў. Праз колькі секунд, яны адчулі паблізу ад сябе нечыя крокі. Дамблдор, Макнэйр, Фадж і стары камітэтчык вярталіся да хогвартскага замку.

– Адразу пасля таго, як мы трапілі ў праход!- прамовіла Герміёна.- А калі б толькі Дамблдор мог пайсці з намі...

– Макнэйр і Фадж, пайшлі бы за ім і б’юся ў заклад,- з’едліва адказаў ёй Гары,- што Фадж імгненна загадаў бы Макнэйру забіць Сірыюса...

Поделиться с друзьями: