Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Люпін,- прашапатала Герміёна.- Ён пераварочваецца...
– Герміёна,- раптам сказаў Гары,- нам трэба спяшацца!
– Нам нельга! Я ўвесь час кажу табе...
– Ані ўва што не лезці! Але зараз Люпін пабяжыць ў Лес, прама на нас!
Герміёна войкнула.
– Хуценька!- прастагнала яна і кінулася адвязваць Бакбіка.- Хуценька! Але куда нам ісці? Дзе мы будзем хавацца? Дэментары аб’явяцца тут з хвіліны на хвіліну...
– Назад да Хагрыда!- адказаў Гары.- Там цяпер анікога няма... шпарчэй!
Яны пабеглі так хутка, як маглі, а следам за імі галопам несся Бакбік. За сваімі спінамі, яны чулі выццё ваўкалака...
Хутка яны ўбачылі хаціну палясоўшчыка. Гары рвануў на сябе дзверы, прапусціў усярэдзіну Герміёну і Бакбіка, заскочыў сам і зачыніў за сабою дзверы. У хаціне забрахаў вялізарны дог - Фанг.
– Цішэй, Фанг,- прамовіла Герміёна і паспяшалася, каб пачухаць сабаку за вушамі,- гэта мы! Гары,- звярнулася яна да хлопца,- ён быў настолькі блізка ад нас!
– Так...
Гары вызірнуў у вакно, але даволі складана было зразумець, што там адбываецца. Бакбік быў шчаслівы зноўку вярнуцца ў халупу. Ён выцягнуўся перад комінам, у задавальненні склаў крылы і здавалася быў гатовы даць добрага храпака.
– Мяркую, што мне трэба зноў выйсці надворак,- павольна сказаў Гары.- Я не бачу таго, што адбываецца... і нам будзе цяжка зразумець, калі прыйдзе час...
Герміёна падняла галаву. Яна з недаверам паглядзела на хлопца.
– Я ня буду спрабаваць умешвацца,- хутка прамовіў ён,- Але, як мы інакш даведаемся, што адбываецца і даведаемся аб тым, што надыйшоў час ратаваць Сірыюса?
– Так... ну добра... Я пасяджу тут з Бакбікам... Але, Гары, будзь асцярожны... там ваўкалак... і дэментары...
Гары выслізнуў надворак і абыйшоў хаціну. Недзе здалёк ён пачуў нейкія ляманты. Дэментары ўжо набліжаліся да Сірыюса... і хутка да яго павінны падбегчы ён і Герміёна...
Гары зірнуў у бок возера, яго сэрца знавалася, збіраецца выстукваць у яго грудзях пошчак. Той хто даслаў Патронуса павінен быў аб’явіцца ў любы момант.
Дзелю секунды ён нерашуча стаяў ля хагрыдавых дзвярэй. “Табе ніхто не павінен бачыць”. Але Гары не жадаў, каб хтось убачыў яго. Ён сам жадаў бачыць... ён жадаў ведаць...
Дэментары былі ўжо там. Яны адусюль аб’яўляліся з цемры і слізгалі па азёрным беразе... супрацьлеглым ад таго, дзе зараз стаяў Гары... яму не прыйдзецца праходзіць скрозь іх...
Гары прыпусціў наперад. Ён не мог думаць ані аб чым акрамя бацькі... А калі гэта быў ён... сапраўды быў ён... Ён павінен ведаць гэта, павінен усё высвятліць...
Возера было ўсё бліжэй, але не было аніякіх прыкмет таго, што там нехта быў. На тым беразе ён бачыў малюткія выбліскі срэбра... ад яго ўласных спроб выклікаць Патронуса...
Гары ўбачыў куст, што рос на самым беразе. Ён кінуўся да яго і вызірнуў праз лістоту. На процілеглым беразе зніклі апошнія срэбныя выбліскі. Хлопца прасякнула жахлівае хваляванне... з хвіліны на хвіліну...
– Давай жа!- мармытаў ён ўглядаючыся ў цемру.- Ну дзе ты ёсць? Давай тата...
Але ніхто так і не аб’явіўся. Гары глянуў на кола дэментараў, што згруджалася вакол іх на іншым беразе возера. Адзін з іх спусціў з галавы каптур. Надыйшоў час аб’явіцца ратавальніку... але на гэты раз ніхто не прыйшоў ім на дапамогу...
І тут нечакана... Гары усё зразумеў. Ён бачыў зусім не свайго бацьку... Ён бачыў сябе самога...
Гары скочыў з-за куста і выцягнуў сваю палачку.
– ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!- пралямантаваў ён.
З кончыка палачкі выбліснула срэбра. Але цяпер гэта была не бясформенная хмарка, а бліскучая, асляпляльна бліскучая срэбная жывёла. Гары прыжмурыўся, спрабуючы разглядзець што гэта. Жывёла нечым нагадвала каня. Яна моўчкі прыпусціла ад яго галопам па паверхні возера. Хлопчык заўважыў як Патронус схіліўшы галаву кінуўся на знатоўпеўшыхся дэментараў... ён кружляў і кружляў міма гэтых чорных зданяў і яны, знікаючы сярод цемры... адыйшлі прэчкі.
Патронус вяртаўся. Зноў ён нёсся па паверхні вады, але на гэты раз да Гары. І гэта быў не конь. І нават не аднарог. Гэта быў алень. Ён блішчэў бы поўня ў небе... і ён павяртаўся да яго...
Алень спыніўся на беразе. Ён біў капытамі па мягкай глебе не пакідаючы на ёй слядоў і глядзеў на Гары сваімі вялізнымі срэбнымі вачыма. Патронус павольна схіліў сваю рагатую галаву. І тут хлопец ўсё зразумеў...
– Рагач,- прашапатаў ён.
Але як толькі ён дакрануўся да жывёлы сваімі дрыготкімі пальцамі, алень знік.
Гары застаўся стаяць выцягнуўшы руку. Раптам яго сэрца шалёна закалацілася, бо за сваёй спіной ён адчуў тупат капытоў... ён развярнуўся і ўбачыў Герміёну, якая спяшалася да яго, цягнучы за сабою Бакбіка.
– Чым ты займаўся?- люта спыталася яна.- Ты сказаў, што пойдзеш толькі паглядзець!
– Я толькі што выратаваў нам жыццё...- адказаў Гары.- Ходзь сюды... за куст... я растлумачу.
Герміёна слухала аповед Гары і яе рот ад здзіўлення зноў раскрыўся.
– Цябе хтось бачыў?
– Ты што мяне не слухала? Я сам сябе бачуў, але прыняў за бацьку! Усё добра!
– Гары, я не магу паверыць у гэта... ты змог выклікаць Патронуса, які адагнаў усіх гэтых дэментараў! Гэта ж най-найвышэйшая магія...
– Я ведаў, што атрымаецца,- адказаў Гары,- бо ўжо рабіў гэта... разумееш аб чым я?
– Ну ня ведаю... Гары, паглядзі на Снэйпа!
Яны высунуліся з-за куста і паглядзелі на другі бераг возера. Снэйп ўжо вярнуўся да прытомнасці. Ён начараваў насілкі і падняў на іх постаці Гары, Герміёны і Блэка. Чацвёртыя насілкі, якія ўжо плылі ў паветры паблізу ад яго без сумневу неслі на сябе Рона. Потым сваёй палачкай ён пусціў іх перад сабою і накіраваўся разам з імі да замку.
– Так, амаль што час,- напружана прамовіла Герміёна зірнуўшы на гадзіннік.- Мы маем каля сарака пяці хвілінаў перш чым Дамблдор зачыніць дзверы нашай палаты. Гэтага хопіць, каб выратаваць Сірыюса і вярнуцца назад, перш, чым хтось зразумее, што мы адсутнічалі...
Яны прыняліся чакаць, назіраючы, як па возеры плывуць адлюстраванні хмарак і слухаючы, як пад ветрыкам нешта шапоча куст, за якім яны хаваліся. Бакбік знудоціўшыся зноў прыняўся калупаць чарвей.
– Думаеш ён ужо там?- спытаўся, гледзячы на гадзіннік, Гары. Ён падняў галаву на замак, адлічваючы вокны ў Заходняй Вежы.