Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Збірае рэчы?- трывожка спытаўся Гары.- Чаму?

– С’ходзіць.- адказаў Хагрыд, ён здавалася быў здзіўлены тым, што Гары ўвогуле задаў гэткае глупае пытанне.- Зволіўся, сяння ранкам. Кажа ня можа болей рызыка’ць.

Гары ўскочыў з места.

– Я да яго,- сказаў ён Рону і Герміёне.

– Але ён ўсё роўна звольніўся...

– ... і ты ўсё роўна анічым яму не дапаможаш...

– Мне абыякава. Я павінен пабачыць яго. Сустракаемся тут.

***

Дзверы кабінэта прафесара Люпіна былі адчынены. Ён ужо паспеў запакаваць большась рэчаў. Ля яго старой валізы стаяў пусты акварыюм ў якім колісь сядзеў грындзілоў. Валіза была адчынена і амаль што цалкам запоўнена разнастайнымі рэчамі. Прафесар стаяў схіліўшыся над чымсьці, што ляжала на яго стале. Ён падняў вочы, толькі тады, калі Гары пастукаў у дзверы.

– Я бачыў, што ты ідзеш,- усміхнуўшыся прамовіў Люпін. Ён паказаў на скрутак пергаменту, на які ўважліва глядзеў. Гэта была Мапа Паскуднікаў.

– Я бачыў Хагрыда,- сказаў хлопец.- Ён кажа, што вы звальняецесь. Гэта ж не праўда?

– Баюся, што праўда,- адказаў прафесар. Ён пачаў выцягваць шуфляды са свайго стала і вытрахаць іх змесціва.

– Чаму?- спытаўся Гары.- Міністэрства ж ня думае, што вы дапамагалі Сірыюсу?

Люпін падыйшоў да дзвярэй свайго кабінэта і замкнуў іх.

– Не. Прафесар Дамблдор пераканаў Фаджа, што я пайшоў у Халупу, каб выратаваць цябе.- ён уздыхнуў.- Для Северуса гэта было апошняй кропляй. Думаю страта Ордэна Мерліна балюча ўдарыла па яго гонары. Таму ён... ну... выпадкова прагаварыўся падчас сняданку, што я ваўкалак.

– Але ці можна звальняцца толькі з-за гэтага!- прамовіў Гары.

Люпін коса ўсміхнуўся.

– Заўтра ж у школу пачнуць прылятаць совы ад бацькоў... Гары, яны не захочуць, каб у іх дзяцей выкладаў ваўкалак. А пасля таго, што адбылося ўчора ўночы, я сам так лічу. Я мог пакусаць кагось з вас... гэта не павінна паўтарыцца яшчэ раз.

– Але вы лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас выкладалі!- сказаў Гары.- Не сыходзьце!

Люпін паківаў галавою, але нічога не адказаў. Ён працягваў спусташаць шуфляды. Гары паспрабаваў прыдумаць яшчэ якісь добры аргумэнт, што прымусіў бы прафесара застацца, але тут Люпін спытаў яго:

– Дырэктар распавёў мне ранніцай, што ўчора ў ночы ты выратавал шмат чыё жыццё. Я рады, што ты гэтулькаму навучыўся за гэты час. Раскажы мне аб сваім патронусе?

– Адкуль вы пра ведаеце, што я ім карыстаўся?- збянтэжана спытаўся Гары.

– А што яшчэ мусіла адагнаць дэметараў?

Гары распавёў яму аб тым, што адбылося. Калі ён скончыў, Люпін зноў усміхнуўся.

– Так, твой бацька заўжды пераварочваўся на аленя,- прамовіў ён,- ты меў рацыю. Таму мы і клікалі яго Рагачом.

Люпін закінуў у валізу апошнія колькі кніг, задзвінуў шуфляды і азірнуўся на Гары.

– Вось... я прынёс гэта ўчора з Лямантуючай Халупы,- сказаў прафесар і вярнуў хлопцу Мантыю-Невідзімку,- а ячшэ...- Люпін завагаўся, але аддаў Гары і Мапу Паскуднікаў.- Я больш не з’яўляюся тваім настаўнікам, так што не адчуваю сябе вінаватым у тым, што вяртаю Мапу табе. Мне ад яе няма аніякай карысці, а ты, Рон і Герміёна, мяркую, знойдзеце як яе ўжыць.

Гары ўзяў Мапу і ўсміхнуўся.

– Вы колісь казалі мне, што Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач паспрабавалі бы выцягнуць мяне са школы... і, што яны вырашылі бы, што гэта занадта вясёла.

– Так, таму што, мы гэдак бы і зрабілі,- адказаў Люпін, нахіляючыся, каб зачыніць валізу.- Больш таго, з упэўненасцю скажу, што Джэймс быў бы моцна расчараваны, калі б яго сын не знайшоў аніводнага з патаемных замкавых праходаў.

У дзверы пастукалі. Гары спешна запхнуў Мапу і Мантыю-Невідзімку ў кішэню.

Гэта завітаў прафесар Дамблдор. І ён зусім не здзівіўся ўбачыўшы Гары ў кабінэце.

– Твой транспарт чакае цябе ля брамы, Рэмус,- сказаў ён.

– Дзякуй, дырэктар.

Люпін падняў валізу і акварыюм з-пад грындзілоў.

– Ну... бывай, Гары,- усміхнуўшыся прамовіў ён.- Мне сапраўды было прыемна вучыць цябе. Упэўнены, што колісь мы абавязкова ўбачымся зноў. Прафесар, няма неабходнасці праваджаць мяне да брамы, я ўпраўлюся сам...

У Гары склалася ўражанне, што Люпін жадае сыйсці як мага хутчэй.

– Да пабачэння, Рэмус,- стрымана адказаў Дамблдор. Люпін перасунуў акварыюм, каб мець магчымасць паціснуць дырэктару руку. Потым ківом канчаткова развітаўся з Гары і, хутка пасміхнуўшыся, пакінуў кабінэт.

Гары сеў на апусцелае крэсла і ўтаропіўся ў падлогу. Ён пачуў як грукнулі дзверы і падняў галаву. Дамблдор усё яшчэ быў тут.

– Чаму маркоцішся, Гары?- ціха спытаўся ён.- Пасля таго што адбылося ўчора ты павінен ганарыцца сабой.

– А які сэнс,- панура спытаўся Гары.- Пэцігру ўсёроўна ўцёк.

– Які сэнс?- спакойна працягваў дырэктар.- Самы найважкі ў свеце. Гары, ты дапамог раскрыцца праўдзе. Ты ўратаваў нявіннага чалавека ад жахлівага лёсу.

Жахлівы. Нешта заварушылася ў галаве хлопца. Будзе яшчэ мацней і жахлівей, чым колісь... Прароцтва прафесаркі Трэлані!

– Прафесар Дамблдор... учора падчас іспыту па Вяшчунству, прафесарка Трэлані зрабілася нейкай вельмі... вельмі дзіўнай.

– Насамрэч?- спытаўся Дамблор.- Эээ... ты маеш на ўвазе больш дзіўнай чым звычайна?

– Так... яе голас быў занадта глыбокім, а вочы закаціліся і яна сказала... яна сказала, што вальдэмортаў слуга апоўначы вырвецца на свабоду, каб вярнуцца да яго... а яшчэ яна сказала, што слуга дапаможа Вальдэморту вярнуць сваю моц,- Гары паглядзеў на Дамблдора.- А потым яна зноўку стала такой, як звычайна і не магла прыпомніць аб тым, што нешта казала. Што гэта было... можа яна зрабіла сапраўднае прароцтва?

Дамблдор паглядзеў на яго злёгку ўражаны.

– Ці ведаеш, Гары, гэта цалкам мажліва,- у задумленасці прамовіў ён.- Хто бы падумаў? У агульным цэлым, гэта ўжо другое яе сапраўднае прароцтва. Трэба будзе падвысіць ёй заробак...

– Але...- Гары з жахам паглядзеў на Дамблора, аднак той заставаўся спакойным.- Але... я супыніў Сірыюса і прафесара Люпіна, калі яны збіраліся забіць Пэцігру! Калі Вальдэморт зноўку вернецца, гэта будзе маёй віною!

– Ані,- спакойна адказаў Дамблдор.- Хіба досвед працы з часакрутам анічаму цябе не навучыў, Гары? Наступствы нашый дзей настолькі заблытаныя і шматгранныя, што прадказанне будучыні, гэта сапраўды вельмі цяжкая справа... І прафесарка Трэлані, блаславі яе Пан, відавочны гэтаму доказ. Ты зрабіў вельмі шляхетна выратаваўшы жыццё Пэцігру.

Поделиться с друзьями: