ЖАНРЫ

Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Сигал Эрик

Шрифт:

Разглядваў я i вiтрыны авiякампанiй: Бразiлiя, Карыбы, Гаваi ("Кiньце ўсё - ляцiце да сонца!") i гэтак далей...

Таго дня "Трансуорд Эрлайнз" рэкламавала Эўропу ў мiжсезонне: "У Лондан па пакупкi!", "Парыж - горад закаханых!"...

I згадалася:

"- А як жа мая стыпендыя? Як Парыж, якога я нiколi ў жыццi не бачыла?

– А як жа нашае вяселле?

– А хiба мы калi-небудзь гаварылi пра вяселле?

– Я пра яго кажу. Я. Цяпер.

– Ты хочаш ажанiцца са мною?

– Хачу.

– Чаму?.."

Я лiчыўся ў банку фантастычна перспектыўным клiентам i ўжо меў крэдытную картку "Дайнэр Клаб". Так, распiсваемся ўздоўж пункцiрнай лiнii. Раз! I ў руках у мяне два бiлеты першага класа (гуляць дык гуляць!) на самалёт у Горад Закаханых.

Калi я прыйшоў дамоў, Джэнi была вельмi бледная i нездаровая, але я спадзяваўся, што мая адмысловая iдэя верне на яе шчокi румянец.

– Угадайце, мiсiс Барэт, што ў мяне за сюрпрыз вам.

– Ты вылецеў са службы, - "угадала" мая жонка-аптымiстка.

– Не вылецеў, а лячу. I разам з табою, - паказаў я ёй бiлеты.
– Уверх, уверх - i далёка. Заўтра ўвечары ў Парыж.

– Лухта, Олiвэр, - сказала яна цiха. Аднак мякка, без звычайнае насмешкi. Нават з нейкай пяшчотаю:- Лухта, Олiвэр.

– Эй, што гэта значыць - "лухта"? Растлумач, калi ласка.

– Гэта значыць, Олi, - зноў цiха сказала яна, - што ўсё будзе зусiм iнакш.

– Што - будзе iнакш?

– Я не хачу ў Парыж. Мне не патрэбны Парыж. Мне патрэбны адзiн ты...

– Ну, гэта табе гарантавана, крошка, - перапынiў я яе з прытворнай весялосцю.

– А яшчэ мне патрэбны час, - прадоўжыла яна, - якога ты не можаш мне даць.

Тады я паглядзеў ёй у вочы. У iх была невыразная роспач. Зразумелая мне аднаму. Яна нiбыта прабачэння прасiла. Прасiла ў мяне.

Мы стаялi моўчкi, абняўшыся. Божа, калi нехта з нас заплача, няхай тады заплача i другi! Аднак лепш, каб нiхто.

Неўзабаве Джэнi расказала, што адчула сябе "зусiм пагана" i зноў пайшла да доктара - не парады прасiць, папытацца: "Скажыце мне нарэшце, што са мною адбываецца, скажыце дзеля ўсяго святога!"

I ён сказаў.

У мяне з'явiлася дзiўнае пачуццё вiны за тое, што не я першы зрабiў гэта. Яна здагадалася i наўмысна пачала вярзцi нейкую лухту.

– Ён з Ейла, Олi.

– Хто - ён, Джэн?

– Акерман. Гематолаг. Самы сапраўдны ейлец. Такiх толькi там сустрэнеш.

– А-а, - працягнуў я, разумеючы, што яна хоча неяк аблегчыць гэтую жудасную хвiлю. I ў тон ёй папытаўся: - Але чытаць i пiсаць ён, прынамсi, умее?

– Гэта яшчэ трэба высветлiць, - усмiхнулася мiсiс Барэт, выпускнiца Рэдклiфа 1964 года.
– Але гаварыць ён умее, у гэтым я ўпэўнiлася. А мне якраз пагаварыць i хацелася.

– Тады даруй гэтаму ейльскаму лекару, што ён адтуль. О'кэй?

– О'кэй.

19

Ва ўсякiм разе, цяпер я не баяўся вяртацца дамоў, мяне ўжо не палохала змушанасць "паводзiць сябе нармалёва"... А днi ж, якiя мы пражывём разам, можна было злiчыць на пальцах...

Нам трэба было багата чаго абмеркаваць - рэчы, якiя, вядома, нячаста абмяркоўваюць дваццацiчатырохгадовыя муж i жонка.

– Я спадзяюся, ты будзеш моцны, як сапраўдны хакейны бiзон, - сказала яна.

– Буду, буду, - адказваў я, пытаючыся ў сябе, цi адчувае Джэнi, якая заўсёды i ўсё разумее, што нават сама моцны хакейны бiзон можа быць прыгнечаны адчаем.

Ты ж павiнен падтрымаць Фiла, - працягвала яна.
– Яму будзе цяжэй за ўсiх. А ты, урэшце, застанешся ўсяго толькi вясёлым удаўцом.

– Я не буду вясёлым, - перапынiў я яе.

– Ты будзеш вясёлым i зараз прысягнеш мне ў гэтым! Я хачу, каб ты быў вясёлым. О'кэй?

– О'кэй.

– О'кэй.

Гэта здарылася прыкладна праз месяц, пасля абеду. Джэнi, як i раней, гатавала сама, бо настойвала на гэтым. Праўда, урэшце я пераканаў яе дазволiць мне прыбiраць са стала (хоць кожны раз яна даводзiла мне, што гэта не "мужчынская праца"), я прыбiраў посуд, а Джэнi грала Шапэна ў суседнiм пакоi. Раптам музыка абарвалася. Я адразу зазiрнуў у гасцёўню...

– Ты ў парадку, Джэн?
– спытаўся я, маючы, вядома, на ўвазе - адносна ў парадку.

– Цi дастаткова ты багаты, каб заплацiць за таксоўку?
– адказала яна пытаннем.

– Што за размова!
– усмiхнуўся я.
Куды ты хацела б паехаць?

– Здаецца, у бальнiцу, - адказала яна.

Пачалiся таропкiя зборы, i ў гэтай мiтуснi да мяне раптам дайшло: вось яно... надышло... Зараз Джэнi выйдзе з гэтага пакоя i нiколi ўжо сюды не вернецца. Яна сядзела ў фатэлi, а я клаў ёй у валiзку сякiя-такiя рэчы. Пра што яна цяпер думала, апошнi раз акiдваючы позiркам наш пакой? Што хацела запомнiць?

Нiчога. Яна сядзела нерухома, вочы яе ўтаропiлiся ў нейкую пустату.

– Эй, - сказаў я ёй.
– Хочаш узяць з сабою што-небудзь асаблiвае?

– Што?.. Не.
– Яна пакруцiла галавою, потым, быццам згадаўшы, сказала: Цябе.

Злавiць таксоўку гэтым часам было дужа нялёгка: усе спяшалiся ў тэатры, яшчэ кудысь... Палiцэйскi з усяе сiлы дзьмуў у свой свiсток i размахваў рукамi, нiбыта ашалелы хакейны суддзя. Джэнi стаяла моўчкi, прытулiўшыся да мяне, а я дзесьцi ў душы спадзяваўся, што таксоўкi не будзе i мая Джэнi назаўжды застанецца стаяць, прытулiўшыся да мяне. Аднак таксоўка ўсё-такi з'явiлася. Вадзiцель - нам пашанцавала - быў чалавек вясёлы. Пачуўшы, што нам трэба ў шпiталь Маўнт-Сiнай i як мага хутчэй, ён выканаў цэлую праграму падтрымкi.

– Спакойна, дзеткi, вы ў вопытных руках. Мы з буслам займаемся гэтай справаю ўжо некалькi гадоў.

Джэнi сядзела, прыцiснуўшыся да мяне. Я цалаваў яе валасы.

– Гэта ў вас першы?
– спытаўся наш весялун.

Джэнi адчула, што зараз я гаркну на гэтага тыпа, i прашаптала:

– Будзь добры, Олiвэр. Ён жа хоча як лепш.

– Але, сэр, - адказаў я шафёру.
– Гэта ў нас першы, i мая жонка адчувае сябе не надта, так што давай праскочым пару разоў на чырвонае святло. Добра?

Ён дамчаў нас да бальнiцы ўмомант. I праўда зрабiў усё як найлепш: выскачыў з машыны i адчынiў нам дзверцы. Ад'язджаючы, пажадаў шчасця i ўдачы. Джэнi падзякавала яму.

Яна крыху пахiствалася, i я хацеў унесцi яе ў бальнiцу на руках, але Джэнi не захацела.

– Цераз гэты ганак не трэба, падрыхтунчык, - сказала яна.

Мы ўвайшлi ў чакальню, дзе Джэнi прыйшлося выцерпець пакутна нудную працэдуру рэгiстрацыi.

– У вас ёсць медыцынская страхоўка?

– Не.

(Хто думаў пра такую лухту? Нас занадта займала купля посуду.)

Поделиться с друзьями: