ЖАНРЫ

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:
V. ПЕРАД СЕЧАЙ
Над полем агонь бiвачны згас.Два страi. Скора звiнець мячам.Многа вас, вельмi мала нас, —Лiтасцi нашай не будзе вам,Сiлы зла, што пакiнулi намПопел, i смерць, i асколкi ў грудзях.Прыходзiць канец. Звiнець мячам.I ў душах вашых цемра i жах.Вы каханне забiлi у кожным з нас.Тут кожны, кожны такi, як я.Мы свядома клiчам апошнi час,I на вуснах у кожнага песня мая."Коні грымяць капытамі.Блізка апошні час.Юры, градучы ў славе,Будзь справядлiвы да нас.Моцнай не будзь дапамогай,Стрэлы не кідай сваеI не давай перамогі, —Самі возьмем яе.Не нам дрыжаць і баяцца;Нас раз'юшылі ўкрай,Дай нам да іх дарвацца,Моцнага ворага дай.Яны нам жыццё зламалі,Каханне, цяпло і дом,У сэрца нявест пляваліСталлю, свінцом, агнём.Над намі не будзе бога,За намі — пажараў дым.Мы не просім нічога,Мы просім цябе аб адным:У нас ні жонкі, ні хаты,Ні дзяўчын, ні ніў, ні каня.Дай, разграміўшы праклятых,Смерць на полі прыняць.Не нам каханых палацы,Нам — абдоймы ночы пустой.Нам немагчыма вяртацца.Нас не сустрэне ніхто.Няхай і кроку ў туманеНе зробіць дахаты нага.Не там, а з намі каханне,На нашых гнеўных сцягах".Вораг мой ляцiць на канi вараным,Над расiстай травою заззялi мячы,Мне перад войскам бiцца з iм —Зубы ў зубы i шчыт на шчыт.Слухай, — прыходзiць апошнi бой,Я заб'ю ў паядынку цi ён заб'е, —Перад тым як спаймаю стрэмя нагой,Слухай, мiлая, словы мае.Не магу я лiць табе цёплых слоў,Што квiтнеюць, як макi на цёплай раллi,Толькi думы светлыя, толькi кроў,Толькі жыццё магу праліць.Мы на смерць як адзін за цябе гатовы.Мы гатовы грызці ваўчынай гурмой.I кавыль схіляць пераможным ровамПерад тым, як кінуцца з дзідаю ў бой.I над строем тваіх абаронцаў суровых,Над клінкамі, што п'юць гарачую кроў,Будзеш ты лунацьНа харугвах пунсовых.Залатое святло!Прамаці любоў!Чуеш — падковам час звiнець.Разышлiся — ад пошчаку поле звiнiць.Клінокямуі клінокмне.Два падзенні,два сiрыя ў полi канi.I не плач, не магу ў вачах тваiх сiнiхБачыць слёз.Даруй.З жыцця адпусці.За цябе так лёгка, так лёгка гiнуць.Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці.З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхамДа грудзей прынікнуць і замаўчаць.Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха,Што цалую лязо чужога мяча.Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі:Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень,Што цябе ні бог,ні д'ябал,нi людзiБольш це змогуць вырваць з маіх грудзей.
VI. MISERECORDIA [Меч, якім дабівалі параненых. ]
Стогне поле нясцерпна, няспынна,Гасяць стогны крылом крумкачы.Маці шукае забітага сына:Чорны цень на захадзе алым,Чорны дзень уначы.Поле вячэрняе, поле сырое.Плач плыве, як туман па вадзе.Маці плачуць і над героямі,Героі таксама пілі з грудзей.Яны ж хлапчаняты, няхай з бародамі,Яны ў калысцы плывуць пад гачком.Што ж ты, калыска, такая свабодная?Што ж зарасла ты травой-кавылём?"Ой, да нары мышка,Да нары,Да сваёй залатойКаморы.Ў мышкі пад падлогайДзеткі спяць,Хвосцікі толькіЗ калысак вiсяць".Што ж, мышанятка маё, нерухомае,Што ж ты не можаш узняць галавы?Дзецi, дзецi, з якое стромы,З якiх вяршынь абарвалiся вы?Ляжаць, раскiнуўшы рукi белыя,Клiч iх не клiч, завi не завi.Ляжаць пасечаныя, пастрэленыяЗ-за нейкай сваёй, невядомай любві.Хоць бы пабачыць дзявочыя рукi,З якiх яны выпiлi чашу сваю,З-за якiх з усмешкаю йшлi на мукiI шукалi, як шчасця, смерцi ў баю.Iх не пабачыш.Іх вочы сініяХаладней сiбiрскiх спакойных зiм.Той, хто не быў у жыццi з маiм сынам,Ў смерцi таксама не будзе з iм.Мы — мацi, i мы ад тугi згараем;Але нават у смутку ўсё зноў i зноўМы на жыццё вас благаслаўляем,Бо вы забiлi нашых сыноў.Таму, што лепей вісець на нажы,Кахаць,Праклінаць.За каханне багоў,Чым век пражыць,І дзяцей нажыць,І не дажыць да кахання свайго.Маці, ты памылілася знову:Ў час, калі ты пакінеш мяне,Прыйдзе яна і вачыма суровыміЎ самае сэрца мне загляне.Пабачыць, што ў полі, крывёю палітым,На якім заклалі мы нашу вясну,Я адзін ляжу недабіты.I гора забітых адзін цягну.Ўстаюць з уздыхам змятыя травы.Яны рыхтуюць сябе для жывых.Чаму я павiнен, палегшы са славай,Слухаць адзiн уздыхi травы?Месяца сяйва ружовае, соннае.— Гэта вы? Я чую. Вы — спеў зямлі.— Я прыйшла. Вы шалёны,Зусім шалёны,Вы двойчы жыццё за мяне аддалi.Нашто свае песнi, iх ласку i сiлу,Iх сталь i шоўк аддалi на здзек?Нашто вы сябе дарэмна забілі?— Нашто?Вы забылі:Я чалавек.Раб прыроды сваёй.Уладар прыроды.Зямная персць. I сонца зямлі.Вы былi разумнейшай заўсёды,Але я кахаў, і тыдні, як годы,Над маёй галавою маршам прайшлі,I абвяваў мяне пекла вецер,I сэрца маё палала свячой,I столькі я зразумеў на свеце,Што сталі вы неразумным дзяўчом.Слухай:Закону гэтага сілуНе заб'юць ні агонь, ні час,Ні мячы:Мужчына павінен гінуць за мілых,Іначай не будзеЖанчын і мужчын.Не будзе пяшчоты,Адвагі дзікай,Стане зямля,Як сіта, пустой,Справы вялікай,Песні вялікай,Смерці вялікайНе будзе на ёй.Зроблена ўсёЯшчэ напрадвесні,Сказана слова для ўсёй зямлі,Зроблены справы,Скончаны песні.Мортусы да мяне падышліЧалавечней дабіць.I ў масках чорныхЧакаюць, на што ты асудзiш мяне:Пальцы ўгору — жыццё падорыш,Пальцы ўніз — падорыш канец.Жыць?Вышываць санеты на пяльцах?Чакаць, каб агонь з гадамі згас?Ну!Апусцi свае тонкiя пальцы.Кожны сам выбiрае свой час.Узрадуй апошнiм мяне падарункам,Грудзi мае прабi i знявеч,Сэрца маё абпалi пацалункам,MiserecordiaЛітасці меч.VII REQUIEMЗнiчка ўпала — памёр чалавек,Камень свой катаржны знёс пад гару.Вечны спакой i святло павекСыну свайму, зямля, падаруй.Не баяўся ён спяваць i любiць,Жыццё ў няроўнай палiў барацьбе,Быў такiм, якiм трэба быць,Калi завуць чалавекам цябе.Сонцам пяшчотным быў для дзяўчат,Другам адданым для добрых сяброў.Страшным для ворага, як набат,Лiтасцi богам — для бедных звяроў.Што яму смерць i што яму змрок?Смерцi няма для людзей на зямлi.Марш жалезны. Чыгунны крок.Тысячы. ног за лафетам пайшлi.Сонца ўстае над новай зямлёй,Выбух апошнюю рушыць турму…Вечнае шчасце любай маёй.Вечны requiem сэрцу майму.

Р а з д з е л XVII

Раніцай яны былі з пахмелу.

Андрэю гэта было тым горш, што ён апошнія месяцы дрэнна спаў. Ён нават еў дрэнна ў тыя дні, калі не бачыў яе. Ік марфініст без морфію. Дзень праходзіў у напружаных думках аб ёй, ва ўпартай, але часта бясплоднай працы, у бязмэтных бадзяннях па горадзе. А вечарам чалавек клаўся ў ложак і гадзін да чатырох не мог спаць. Ліхаманкавыя думкі, уяўленні, часам нейкая блытаная сувязь слоў, знешне стройныя сказы, якія нічога не азначаюць. Потым — цяжкі сон, у якім ён ні разу не бачыў яе. А потым, гадзін у сем, быццам шокавы ўдар, калі прачынаешся, седзячы на ложку. Тое самае было і сёння.

I ўсё ж Андрэй не мог утрымацца ад усмешкі, калі зайшоў у пакой Яніса. У латыша быў, відаць, пахмельны настрой, прыступ тых згрызот сумлення, калі не мілы белы свет і чалавек з агідай успамінае, што трэпанг, якога елі напярэдадні ў рэстаране, мае другую назву — «галатурыя».

Бр-р, брыдка!

Яніс сядзеў ля стала і амаль са слязьмі на вачах глядзеў на фотакартку сына. Сын, увесь пушысты, увесь, з лапкамі, зацягнуты ў пуховага «ведзьмядзёнка», з аптымістычнай усмешкай глядзеў на няшчаснага Яніса, у лікаванні раскрыўшы круглы раток з адзіным зубам.

Андрэй паддаў жару. Змрочна сказаў:

— Смяецца, не ведае, што бацька — мярзотнік.

У наступную секунду з грукатам упала крэсла, а Андрэй ужо ляцеў калідорам, а потым сходамі, ратуючыся ад раз'юшанага вярблюда Яніса.

А яшчэ цераз пяць хвілін яны рагаталі да слёз. Калі хтосьці скажа, што латышы — халодныя людзі, не верце. Ва ўсякім разе, Янісавым выбухам мог бы пазайздросціць і італьянец,

I толькі за сняданнем Яніс зноў спахмурнеў, раптоўна прыгадаўшы нешта.

— Што з табой? — спытаў Андрэй.

— Ведаеш… — цяжкі твар Яніса быў нібы каменна-нерухомы.

Андрэй чакаў. Яніс заўсёды нагадваў яму аднаго з тых жалезных стралкоў, аб лёсе якіх яны часам гаварылі, і таму Андрэй заўсёды чакаў ад яго чагосьці трывалага, хай не заўсёды абгрунтаванага, але свайго, сталага, далёкага ад хістанняў.

— Што? — спытаў Андрэй.

— Не трэба табе валачыся туды, — латыш хваляваўся. — Пабойваюся чагосьці я.

— Дарэмна, — сказаў Андрэй. — Ведаеш, што дарэмна. Усё адно павалакуся.

У той дзень ён павінен быў сустрэцца з Горавай каля выхаду з Крапоткінскага метро. Яна, як заўсёды, спазнілася амаль на дваццаць хвілін. Цямнела ўжо зусім рана, і калі яны ішлі бульварамі, на дрэвы, на аголеныя віцы хмызоў, на пабітыя ранішнікамі вяргіні клаўся ўжо бэзавы цень прысмерку.

Яна круціла ў пальцах апошні лімонны лісток клёна, узяты з бульварнай лаўкі.

— Нашто вы хацелі бачыць мяне?

— Потым, Андруша.

Яна была вiдавочна ўсхвалявана i, вiдаць, вагалася, вырашаючы ў думках, зрабiць ёй нешта або не. Андрэй адчуваў гэта. Як яснаглядзец, ён мог за апошнi час лавiць самыя неакрэсленыя змены яе настрою.

I тут ён адчуваў: яна задумала нешта такое, што можа паставіць іхнія адносіны пад незваротны ўдар.

А яна, відаць, адчула, што ён нешта падсвядома разумее, і, адцягваючы хвіліны, загаварыла зусім аб другім. I, як заўсёды, ёй удалося захапіць Андрэя спрэчкай і прымусіць яго забыць аб напружанасці. Праз некалькі хвілін яны ўжо спрачаліся.

— Гэта па-дурному, — казала яна. — Прыйшоў, нарэшце, час сусветнага мастацтва, аднолькава зразумелага для ўсіх: для швейцарскага гандляра і для рыбака з Палінезіі.

— Не думаю. Рана.

— Чаму?

— А таму, што, па звестках «ЮНЕСКА», на зямлі ледзь не палова людзей непісьменныя. Ёсць плямёны, у мове якіх пяцьдзесят слоў. Што ім да Суціна і Дос-Пасаса? Раней за ўсё трэба зраўняць гэтую прорву, вучыць людзей і мастацтву і ўсяму. А гэтаму лепш за ўсё вывучыш на сваім мастацтве… Можа, і сапраўды дурасць: у век, калі чалавек рве зямную цягу, трымацца за нацыянальныя адрозненні.

— Не думаю, — сказала яна.

— А я думаю. Школу нацыянальнага навучання павінен прайсці кожны. Яна — як фундамент. Гэта кажу вам я, грамадзянін зямлі, інтэрнацыяналіст.

— Адкуль такое? Нешта па вашых вершах я не заўважыла.

— Чалавек расце хутчэй, чым яго кнігі. Я за жыццё прайшоў тры такіх прыступкі…

— Першая?

— Артадаксальны патрыятызм…

— Ого! А другая?

— Абражаны нацыянальны гонар.

— Зразумела… А зараз?

— Я вельмі люблю радзіму. Вельмі. Часам да слёз. Але я не ведаю, чаму нягоднік-беларус павінен быць мне бліжэй за высакароднага іспанца.

На яе твары з'явілася хітраватая ўсмешка:

— Ну, а што вам бліжэй пры гэткіх касмічных парывах: негрыцянскія "спірычуэлс" ці свая «рэчанька»?

— Рэчанька. Але гэта ад прывычкі.

— Ну і вось. Усяму шкодзіць гэтая "во поле берёзонька". I ўвогуле атрымліваецца "чаму ж мне не пець?". З-за гэтага не разумеюць адзін аднаго, і агульная культура не можа выйсці на прастор.

— Не разумеюць не з-за гэтага. Вы ведаеце… Тут і вы на правільнай сцежцы, і я. Але вы трохі не дадумалі. Калі б ваш Мусаргскі не ўварваўся ў культуру Захаду — яны дагэтуль лічылі б рускіх музычнымі дзікунамі, і вы не маглі б сесці за стол стварэння агульнай культуры, як роўная.

Спрэчка гэтая была непатрэбнай. I таму ён перавёў размову на іншае.

— Давайце лепей бананаў купiм. Вось латок.

Абдзіраючы банан, ён не стрымаўся:

— А сапраўдная антонаўка ўсё ж лепей.

Засмяяліся.

— Вы прыгожа ясцё, — сказаў Андрэй. — Людзі рэдка прыгожа ядуць. Нават унутрана інтэлігентныя нагадваюць у гэты час то малпу з яблыкам, то тыгра над косткаю. А вы…

— У вас ружовы туман у вачах. Мастакам найбольш цяжка маляваць каханую.

— Па-мойму, глупства.

Поделиться с друзьями: