Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мы з Санькам у тыле ворага

Сяркоу Иван

Шрифт:

 Яе перабіла Чмышыха:

— Не гняві бога, Матрона...

 «Зараз я зноў у шпіталі. На гэты раз, відаць, апошні. Адваяваў я сваё. Як рана зажыве, відаць, дамоў пусцяць».

— Ну і слава богу. Цяпер мне і паміраць можна,— узрадавалася бабуля.

А дзеду гэта не спадабалася:

— Слава богу, слава богу,— перадражніў ён ста­рую,— а куды паранены? Можа, без рукі ці без нагі...

— Не напісана,— адказаў я.

— А ты пільней чытай! — не паверыў стары.

— Абы галава цэлая! — не здалася бабка.

«Так што адпішыце, як вы там. Як сыны...»

— Рогі растуць,— уставіла старая

«...як ты, Адарка...»

Тут і я шморгнуў носам, і ў горле нешта перасела, аж голас змяніўся. Цётка зноў у слёзы.

«...як дзядзька Мікалай і цётка Матрона...»

— Дзякуй, напішы, што мацуемся,— загадаў дзед.

«Усім нізка кланяюся. А яшчэ перадайце, калі ёсць хто ў жывых, давялося мне сустрэць Івана Макавея».

— Гэ, дык гэта ж Санькаў бацька! — здагадаўся я.

«Мінулай вясной разам у шпіталі ляжалі. Праўда, ён выпісаўся раней і паехаў у сваю часць. На тым застаюся К. Сырцоў».

— Усё?

— Усё,— уздыхцуў я.

— А Васіля майго ён не сустракаў? — спытала баба Гапа, быццам яна і не чула пісьма.

— Не піша.

— А ты, дзетка, будзеш адпісваць, то спытай,— папрасіла Міроніха.

Доўга я пішу бацьку адказ, да самага вечара. Мне падказваюць з усіх бакоў, ад каго перадаваць паклоны, пра каго яшчэ спытаць апрача Міронавага Васіля: пра мужа, пра брата, пра кума.

Пра Саньку я таксама наведаміў. Нядаўна з Ярылавіч пераказалі людзі, што Санька там і каб за ім прыехалі. Яго падабрала тады на парозе сваіх сенцаў адна старая жанчына і доўга лячыла гаючымі травамі.

Калі выпаў добры снег, цётка Марфешка ўзяла санкі і прывезла сына дамоў саматугам. Зараз мой сябра ходзіць па хаце. Мне спіну сваю паказваў: уся ў шра­мах, а на левай лапатцы яшчэ і зараз сядзіць вялікі струп, з-пад яго цячэ сукравіца.

— Добрую яны табе пакінулі памяць, хай ім грэц! — гаворыць Санькава маці.

Дык хіба ж толькі яму? Усім людзям на доўгія гады.

Поделиться с друзьями: