Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мы з Санькам у тыле ворага

Сяркоу Иван

Шрифт:

— Вылазь,— строга камандуе мне Сяргеіч. Тут нічога не зробіш, трэба вылазіць.

— Ну, што скажаш? — пытае стары салдат без ценю усмешкі.— Чаго ты сюды зашыўся?

Я стаю, пасапваю і маўчу. У мяне адна думка: вы­ садзяць ці не? Што б ім такое сказаць, каб не высадзілі?

— Можа гэта шпіён? — не то сур'ёзна, не то жартам устаўляе Кузьмін, які ўсё выклікаў у парозе «рэзеду».

Лейтэнант аж задыхаецца. Твар яго стаў чырвоны, як пераспелая вішня.

— Які ён шпіён? — скрозь смех заступаецца лейтэ­нант за мяне.— Добраахвотнік ён...

Хтосьці пастукаў у сценку супраць кабіны. Машына спынілася. I тут я не вытрымаў.

— Яны Саньку забілі. Яны... Я з вамі паеду. I выцер здрадніцкую слязу.

Лейтэнант перастаў смяяцца. На яго нібы хмара найшла — пачарнеў. У першы раз ён загаварыў сур'ёзна:

— Рана табе, Ванюха. Мы самі ўправімся. I за сябра твайго доўг аддадзім...

I зноў засвяціў белымі зубамі.

— Каб ты хоць да дзяўчат хадзіў...

Ляпнулі дзверцы кабіны.

— Што там яшчэ такое? — пачуўся нездаволены голас капітана.

— Добраахвотнік тут падсеў, таварыш капітан! — далажыў начальнік сувязі.— Трэба высадзіць.

Сяргеіч сунуў мне ў рукі чорствую цагліну хлеба, бляшанку кансерваў і дапамог вылезці.

— Бяжы, брат, да бабулі, ёй дапамагай. I ў школу хутка табе...

У двары патух ужо касцёр. У хаце Глыжка з бабуляй налягаюць на пакінутую штабам пшонную кашу.

— У вас папелі, а ў нас паелі.— Бабуля так заўсёды сустракае мяне, калі я спазняюся на абед.

Я прамаўчаў. Падумаеш, напалохала. У чалавека не такое гора. Моўчкі падаўся на печ.

40. БАЦЬКАВА ПІСЬМО

Бульба зазімавала ў полі. Не да яе было: людзей выганялі ў бежанцы, а мы сядзелі ў бабульчыным бліндажы. Тую, што паспелі на агародах сханіць, паелі, а за­раз ходзім на поле з ламамі, б'ём імі зямлю, адварочваем цяжкія глыбы, капаем мёрзлую. На полі чорна ад лю­дзей, і бабуля баіцца, што нам не хопіць, таму яна водзіць з сабой не толькі мяне, але і Глыжку. Праўда, помачы ад яго небагата — пасінее, сагнецца крукам.

Бабулі мёрзлая бульба больш па смаку, чым з-пад падлогі, якая засталася на насенне, сядзе лупіць — хваліць:

— Глядзі, як лупіцца, што вараная!

Стане мыць — зноў хваліць:

— Глядзі ты, і белая трапляецца, як і немарожаная. I драць на драчцы яе не трэба, бо сама распаўзаецца, высушыш — крухмал крухмалам, толькі сырамаццю пахне. I пампушкі, ці, як кажа старая, «лапонікі», з яе атрымліваюцца добрыя. А што крыху гніллю нясе, дык няма чаго нам насамі круціць.

— Бач, паны якія! Можна падумаць, што, апроч пячэння, яны нічога і не бачылі.

Ходзяць па вёсцы чуткі: то той пісьмо прыслаў, то гэты. Гавораць людзі, што Пятро-каваль і сам прыйшоў. Праўда, без рукі, але дзякуй і за гэта — усё ж такі мужык, усё ж такі гаспадар у доме. Не баба. Бабе куды ні павярніся — усё прасіць трэба: ці дроў прывезці, ці агарод засеяць. А з мужыком у доме яно лаўчэй, хоць няхай ён будзе і без рукі.

Так мяркуе ўся наша хата. А ў хаце цяпер чатыры сям'і пагарэльцаў. Пакуль тыя зямлянкі выкапаюць, але ў цеснаце — не ў крыўдзе. Я, Глыжка і бабуля, як гаспадары, спім на печы, а астатнія ўпокат на падлозе.

— Ці гэта наш пра дзяцей забыўся, ці ён думае, што я сто гадоў пражыву,— уздыхае старая, калі заходзіць гаворка пра гэтыя самыя пісьмы.

— Адзавецца,— супакойвае яе баба Гапа, а наша бабуля не верыць.

— Ага ж, адзавецца. Можа зямлю парыць ужо. Ён такі ж дурны, як і гэты хлопец, дзе якая ні хвароба — і ён туды лезе, галаву сваю пхае.

Дурны хлопец — гэта я. Толькі не пра мяне размова, а пра бацьку. Мне крыўдна, што бабуля думае пра яго так. Вунь камісар казаў, танк падпаліў. А старая камісаравых слоў слухаць не хоча: дурыў, маўляў, ён нас, а мы вушы развесілі.

Аднойчы ў нядзелю прыйшоў да нас дзед Мікалай. Снег з шапкі абцерушыў, нагамі ў парозе патупаў і неяк па-святочнаму вусы пагладзіў — спачатку адзін вус, потым другі. А пад вусамі усмешка.

— Табе што, Мікалай, абаранак далі? — здзіўляецца бабуля, а сама чыгун ставіць на чалеснікі.

— Пісьмо вам,— паведамляе дзед,— ад бацькі. Ішоў міма сельсавета — забраў.

I на мяне:

— Злазь з печы, грамацей, чытаць будзем.

Ён дастаў з нетраў сваей бяздоннай кішэні невялічкі, зашмальцаваны трохкутнік, прашыты зялёнымі салдацкімі ніткамі.

Хто яго ведае, як людзі дазнаюцца пра навіны. Не паспеў я ніткі ўспароць, прыбягае цётка Марына.

— Пісьмо, кажуць, Кірыла прыслаў?

 Разгарнуў я пісьмо, зноў дзверы — рып. На парозе Чмышыха-манашка.

— Прыслаў пісьмо Кірыла?

I вось я сяджу ў цэнтры ўвагі. Вакол мяне, хто дзе прымасціўся, суседзі і радня.

«Драствуйце, родныя і блізкія,— чытаю я,— драствуйце, суседзі... Пішу і не ведаю, ці ёсць каму гэта пісьмо атрымоўваць, ці застаўся хто жывы».

Тут першая ўсхліпнула цётка Марына. Яна ўспомніла маю маці.

— Ой, бедная, не дачакалася, парыць сырую зямельку.

Ды хопіць, хопіць,— супакойваюць яе, а цётцы ад гэтага яшчэ горш.

— Не магу я, не магу...

Вось гэтую манашку я з хаты выгнаў бы, каб мог. Стаіць, каркае:

— Прыйдзе, мачыху возьме...

Плача баба Гапа. Толькі ў яе свае. Усё па Мірону плача. I ад сына Васіля няма звесткі.

— А ты чытай,— не церпіцца дзеду Мікалаю. «Калі нікога з сям'і няма, адзавіцеся вы, дарагія суседзі. Я жыў-здароў, чаго і вам жадаю, хаця сербануў усякага: і выходзіў з акружэння, і двойчы ледзь не трапіў у палон, і пад Масквой ледзь танк мяне не затаптаў».

Тут я пераможна паглядзеў на бабулю: што, дурыў камісар? Праўда, я чамусьці не падумаў пра тое, што, калі камісар ляжаў паранены, немцы ад Масквы яшчэ былі далека. Хаця гэта можа і другі выпадак. Пра ўсё не напішаш. Зразумела, бацька яго падбіў, інакш затаптаў бы сапраўды.

— Чытай, чытай,— падганяе мяне дзед.

«Але пакуль што, відаць, у Германіі на мяне куля не адліта. Як там наша хата, ці цэлая? Можа ўсё па ветру пайшло?»

— А лічы, што і пайшло. Адны сцены засталіся,— адгукнулася бабуля.

Поделиться с друзьями: