Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Бачыш, як моцна трымае іхнія карані ведзьма! — напалоханы голас Наталлі. Ён — хлапчук, а яна чамусьці дарослая, у той самай сукенцы, у якой убачыў яе на Аляхновічавым спектаклі…

Хапіў за сцябліну мацней, пацягнуў — а з зямлі за тоўстым коранем сунецца рука — ні то цыганкі, ні то якойсьці старой…

Ад жаху абудзіўся… Доўга ляжаў, а пад раніцу — шкло вакна абцягнулася хмурым блакітам — выйшаў у пусты калідор і зноў апусціў фортку, каб удыхнуць прахалоды.

* * *

У Коўне — новыя змены. 2 кастрычніка кабінет Слежэвіча, які склаўся пасля Вальдэмарысавага, падаў у адстаўку, — праз няўдачы ў замежнай палітыцы і кепскае фінансавае становішча ў краі. У новым кабінеце Гальваноўскага міністрам беларускіх спраў застаўся Варонка. Праз дзесяць дзён на агульным паседжанні ўрада Літоўскага Гаспадарства Варонка зачытаў заяву:

–  Паны міністры! Лічу патрэбным сказаць вам… — Зрабіў паўзу, агледзеў урадоўцаў. — Ад папярэдніх кабінетаў засталося многа няскончаных спраў, датычачых беларуска-літоўскіх адносін і ўмоў… Беларуская тэрыторыя занята ворагам, усё, што было адважнейшага з нашай інтэлігенцыі — сядзіць у польскіх турмах у Варшаве, у Вільні, у Горадні, у Беластоку. Сябры Тарыбы — беларусы — таксама там жа ўжо болей трох месяцаў. Беларускае войска ў Горадні аддадзена на здзек праз неагляднасць старога кабінета. Які лёс салдатаў і афіцэраў-беларусаў, за што яны церпяць? Тутака ніводзін міністр краёвай абароны не парупіўся выдаць закон аб беларускіх частках літоўскай арміі. Беларуская школа — загінула, ідзе паланізацыя беларусаў па ўсёй акупацыі… Гэта ўсё прапаную новаму кабінету мець на ўвазе, каб памылкі мінуўшчыны запраўды далі нам магчымасць працаваць разам у адбудове нашага супольнага Гаспадарства. Прэтэнзіі ж мае няхай стануць у праграме маёй з вамі цяжкай працы [29] .

29

 Заява Язэпа Варонкі была надрукавана ў «Часопісі» (1919, № 2 (кастрычнік)).

А тым часам на «занятай ворагам тэрыторыі» абуджалася нацыянальнае жыццё, сэрцам якога стаў менскі Часовы беларускі нацыянальны камітэт. Друкаваным органам камітэта зрабілі газэту «Звон», якую 21 кастрычніка пераназвалі «Беларуссю». Колькі дзён да таго для ўсіх менскіх газэт скасавалі папярэднюю цэнзуру. 25 кастрычніка Другія беларускія настаўніцкія курсы скончылі 233 слухачы. Дырэктарам Настаўніцкага інстытута ў Менску зацвердзілі Вацлава Іваноўскага, настаўнікамі, сярод іншых, — інжынера-электрыка Трэпку і прыват-дацэнта Пецярбургскага універсітэта Тарашкевіча. Рыхтавалася да склікання сесія Рады БНР, а 28 кастрычніка адбыўся сход ЧБНК, на якім назначылі двух прадстаўнікоў у Галоўны камітэт па выбарам Гарадской рады — замест Міцкевіча і Пуроўскага «пастанавілі прасіць стаць памянёнымі прадстаўнікамі» Алеся Гаруна і Аркадзя Смоліча; Лёсіка і Фарботку зацвердзілі прадстаўнікамі Школьнай рады пры Настаўніцкім інстытуце…

Толькі ў Коўне менскаму абуджэнню не давалі веры. Язэп Варонка непахісна нагадваў у «Паштовай скрыні» кастрычніцкага нумара «Часопісі» Луцкевічу-Навіне і, канешне ж, і ягоным «прапольскім» аднадумцам:

«Антону Навіне. Напамінаю вам, што рэзалюцыя Першага Усебеларускага кангрэсу ў Менску (5-18 снежня 1917 г.) адносна да палякаў была такая: «Каб абараніць народнае багацьце і абясьпечыць край, Урад павінен прыняць меры аб вывадзе польскіх легіёнаў з межаў Беларусі ці расфарміраваньні іх у самы кароткі срок»…

«Мы ўсе яшчэ ў няяснай мгле»

Езавітаў жа Варонкаўскую непахіснасць ужо не падзяляў. Папрацаваўшы ў Коўне, ён выказваў — дыпламатычна — шмат нязгодаў і літоўскім урадоўцам, асабліва ў замаруджванні фармавання беларускага войска, — і, урэшце, перад ад’ездам у Латвію папрасіў адстаўкі з літоўскай арміі.

«Літоўскі бок пакуль не выканаў падпісаных Віленскай беларускай радай і Тарыбай дамоў, - сказаў ён на развітанне міністру краёвай абароны Літоўскага Гаспадарства. — Спадзяюся, што ўсё ж вы паправіце становішча»…

А сам — ужо ў Рызе — не без добрых спадзевак назіраў за фармаваннем беларускага войска ў Менску Беларускай вайсковай камісіяй, якую пачаў ачольваць Алесь Гарун. Беларускія газэты знаёмілі з новымі адозвамі:

«…Моладзеж, наша краса і надзея!

Завём цябе ў беларускае войска! Бацькаўшчына наша заве сваіх верных сыноў…»

Праўда, не маглі не насцярожваць выпады некаторых польскіх шавіністычных выданняў. «Gazeta Warszawska» пісала:

«…Няма гэткай дзяржавы на свеце, якая б дазволіла на сваёй тэрыторыі клікаць ахвочых у чужыя арміі. Чаму і дзеля чаго ў нас робіцца інакш? Дык жа ўсходнія землі, хаця фармальна яшчэ не прылучаны да Польскай Дзяржавы, але далі ўжо шмат доказаў, што гэтага далучэння чакаюць ад Польшчы…»

Вось так… Беларусь — усходняя тэрыторыя Польшчы, а беларускае войска — чужое…

Не зважаючы на палітычныя рознагалоссі, супроцьстаяння ў творчых і грамадскіх стасунках — не было. Здвоены нумар «Часопісі» за лістапад-снежань (№ 3-4) «пралітовец» Язэп Варонка адкрываў вершамі «прапольскага» Алеся Гаруна «Трохлінейка-магазынка» і «Паходная» — і на паўстаронкі падаваў фотаздымак паэта: з бадзёра ўзнятымі ў акуратнай прычосцы валасамі, у кашулі народнага крою з высокім каўняром, з бел-чырвона-белым значком на лацкане пінжака.

Вершы Алеся Гаруна разыходзіліся на той час і са старонак сябраўскай «Беларусі» (з ейным рэдактарам — Лёсікам — іх аўтар пазнаёміўся яшчэ ў сібірскай высылцы), і на балонках Аляхновічавага «Беларускага Жыцьця» (рэдакцыя якога, перабраўшыся з Вільні ў Менск, заняла пакой у доме № 5 на Архірэйскім завулку).

У Гаруновых вершах пульсавалі матывы ваяцкасці, і болі, і неспакою, і смутку, і ўпэўненасці:

…Будзем мы ваяваць Для народу, Бараніці наш край І свабоду… …Мусім народ абудзіці, Голасна мусім пазваць: Гэй, хто работнік? Хадзіце Новы ўсім лад будаваць! …Але, ну так, але, але, — Мы ўсе яшчэ ў няяснай мгле, Наперад глянуць, — далі там Няма, здаецца, жаднай нам… Глядзі: ідзём мы не адны, — Шукаць дабра для стараны, — За намі рушылі яны — Зямлі радзімае сыны!

12 кастрычніка 1919 года Пілсудскі даў згоду на скліканне Рады БНР. Антон Луцкевіч пасля сустрэчаў з Начальнікам Польскай Дзяржавы ў Варшаве прыехаў у Менск. Большасць «старых» сябраў Рады вырашыла не прызнаваць новыя мандаты віленскіх эсэраў, «мабілізаваных» Вацлавам Ластоўскім.

–  Новых сябраў Рады павінна зацвердзіць мандатная камісія. Толькі тады яны змогуць удзельнічаць на паседжанні, - выказваўся і старшыня прэзідыума Рады Язэп Лёсік.

 Я меўся зрабіць справаздачу аб сваёй палітычнай дзейнасці за мяжой… — Антон Луцкевіч, было заўважна, хваляваўся. — І зрабіць гэта магу толькі на закрытым паседжанні Рады, без пастаронніх на галёрцы…

У адказ пачулася некалькі пярэчанняў.

–  Тады я, — Луцкевіч азірнуўся на прэзідыум, — пакіну паседжанне…

Прэзідыум, акрамя Пётры Крэчэўскага, і частка Рады перайшлі пасля гэтага на кватэру Аляксандра Уласава. Большасць прысутных на паседжанні засталася ў зале Беларускага-Юбілейнага дома і, працягнуўшы працу сесіі, абвясціла сябе Народнай радай БНР. У прэзідыум абралі Крэчэўскага — старшынёй, Захарку, Мамоньку і іншых. Прэм'ер-міністрам прызначылі Ластоўскага.

14 снежня Народная рада БНР пацвердзіла вернасць Трэцяй устаўной грамаце аб абвяшчэнні поўнай незалежнасці Беларусі і, выказаўшы пратэст супраць польскага гаспадарання, прыняла праграму ўсенароднай партызанскай барацьбы супраць акупантаў.

На кватэры ж Уласава тады, 12 кастрычніка, заслухалі даклад Антона Луцкевіча і вырашылі часткова перадаць паўнамоцтвы Рады абранай там жа Найвышэйшай радзе — прэм'ерміністру Луцкевічу, Іваноўскаму, Лёсіку, Серадзе, Рак-Міхайлоўскаму, Уласаву і Цярэшчанку.

Дачуўшыся пра «мяцежны» сход Народнай рады, палякі «за ўзурпаванне не належачых паўнамоцтваў» распусцілі Народную раду БНР, а некаторых сябраў яе прэзідыума разам з Ластоўскім кінулі ў турму.

Луцкевіч з Цвікевічам зноў выехалі ў Варшаву — і атрымалі аўдыенцыю ў Пілсудскага. Наконт «менскіх» падзеяў пэўнай пазіцыі той не выказаў, нават абнечаканіў:

Поделиться с друзьями: