Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

— Мае адносіны да Беларусі будуць абумоўлены тым, што стане з Літвой і Украінай. — Затым памаўчаў, падправіў вус, бліснуў карычневымі зрэнкамі. — А наогул, я вас не разумею… Хочаце атрымаць уладу - ну і бярыце! Не хочаце — не перашкаджайце іншым…

Асобны атрад БНР

У лістападзе 1919 года па даручэнні кіраўніцтва БНР Кастусь Езавітаў сустрэўся са Станіславам Булак-Балаховічам і запрасіў яго на службу ў беларускую армію.

Ён быў знаёмы з генералам яшчэ з Першай сусветнай, калі Булак-Балаховіч са сваім узводам дзейнічаў у ваколіцах Дзвінска, дзе стаяў і вайсковы аддзел Езавітава. Неаднаразова даходзілі чуткі пра геройства Балаховічавага «атрада смерці» (байцы насілі з сабой ампулы з ядам): ягоны кавалерыйскі ўзвод прарваўся быў у нямецкі тыл, захапіў палкавы абоз, дзесятак палонных і палкавую касу; сярод белага дня дваццаць добраахвотнікаў на чале з Булак-Балаховічам заатакавалі і захапілі апорны пункт нямецкага войска — падчас агульнага пастраення, калі зачытваўся загад. Булак-Балаховіч пасля таго стаў падпаручнікам і атрымаў узнагароды за адвагу. На агульнай «пачостцы» і сустрэліся тады Езавітаў і Булак-Балаховіч. Затым, пасля рэвалюцый, з дазвола старшыні Рэўваенсавета Троцкага Булак-Балаховіч сфармаваў полк, які вялікай карысці Чырвонай арміі не прынёс. Дачуўшыся, што бальшавікі падчас паездкі ў Петраград хочуць яго арыштаваць, Булак-Балаховіч аддаў свой мундзір ардынарцу татарыну Кубу Гасенчу і выправіў яго замест сябе…

У лістападзе 1918 года балахоўцы ўліліся ў Белую армію. У лютым 1919-га паўтаратысячны полк Булак-Балаховіча захапіў Гдоў, з падвалаў ЧК вызваліў каля пяцісот вязняў, а затым абараняў ад бальшавікоў Пскоў. Да балахоўцаў перайшоў стралковы полк чырвонаармейцаў, за што камандуючы Паўночна-заходняй арміі Юдзеніч прысвоіў Булак-Балаховічу званне генерал-маёра і прызначыў яго камандзірам свайго 2-га корпуса, — аб чым пазней і пашкадаваў.

Булак-Балаховіч займеў у Пскове поўную ўладу і выступіў супраць манархісцкай групоўкі Радзянкі. Юдзеніч падтрымаў Радзянку — і выслаў у пскоў карны атрад на чале з Пярмыкіным. Пярмыкін, былы памочнік Булак-Балаховіча, паступіў годна: перад тым, як увайсці ў горад, ён паслаў былому камандзіру ліст:

«Я прашу цябе аб адным, як бацьку, які любіць салдата, што ты прымеш меры, каб нашыя малодшыя браты менш пралілі патрэбнай для нашай Радзімы крыві».

Булак-Балаховіч аддаў загад устрымацца ад супраціву. Атрад Пярмыкіна арыштаваў штаб «мяцежнага» корпуса. Булак-Балаховіч з некалькімі дзесяткамі сваіх салдат з дапамогай Пярмыкіна перабраўся на заходні бераг ракі Вялікай — у штаб 2-й Эстонскай дывізіі…

Калі Булак-Балаховіч пачуў ад Езавітава пра стварэнне Беларускай арміі, пастараўся прыхаваць свой сподзіў — адно варухнуліся бровы над глыбокімі сашклянелымі вачыма. Нечакана пачаў гаварыць зусім пра іншае — пра Фінскі заліў з ягоным няўстойлівым надвор'ем, а скончыў запытаннем:

–  Дык дзе ж гэта мы з панам бачыліся?..

А госць выглядаў запамінальна. Напачатку кастрычніка падчас нападу пранямецкага белагвардзейскага генерала Бермондта-Авалава на Рыгу на Тэатральнай плошчы Езавітава параніла ў твар асколкам артылерыйскага снарада. Рана нязначная, але шнар за месяц паспеў толькі зарубцавацца…

І давялося Езавітаву згадваць падрабязнасці сумеснай службы пад Дзвінскам і почуты пра геройствы балахоўцаў… Генерал адразу ж памякчэў:

–  Я ж беларус, і ў маім атрадзе многа беларусаў. Ідэя барацьбы за незалежную Бацькаўшчыну мне радней, чым удзел у пачынаннях Юдзеніча!

–  Калі згода ёсць, давай засведчым яе дакумэнтальна… — прапанаваў Езавітаў.

Пасярод аркуша паперы Булак-Балаховіч размашыста вывеў:

«Старшыні Рады Народных Міністраў БНР.

Зьяўляючыся грамадзянінам БНР, лічу патрэбным, каб маё войска было скарыстана для абароны цэльнасьці і недзялімасьці маёй Бацькаўшчыны, а таму прапаную майму ўраду залічыць мяне і мой атрад на беларускую службу.

Генерал-маёр Булак-Балаховіч».

Перадаў заяву Езавітаву — і не стрымаўся:

–  Палкоўнік, дзе гэта цябе пагладзіла?

Езавітаў крануў пасечаную шчаку, усміхнуўся:

–  Адзін шалёны белагвардзеец…

Пра паспяховыя перамовы Езавітаў паведаміў адразу ж, і праз некалькі дзён для канчатковага вырашэння спраў у Эстонію прыехаў надзвычайны амбасадар БНР Клаўдыюш Дуж-Душэўскі.

Юдзеніч не выказаўся супраць дэмаршу Булак-Балаховіча, але адпускаць са сваёй арміі дзейсны і моцны атрад не хацеў. Свае конны полк і пяхотныя часткі Булак-Балаховіч адвёў з фронта на поўдзень Чудскага возера, у горад Ізборск. Артылерыйскую ж батарэю Юдзеніч паспеў затрымаць.

Булак-Балаховіч выбухнуў гневам. Сам адабраў сотню адданых салдат і з дзесятак афіцэраў, увайшоў у Рэвель [30] , арыштаваў Юдзеніча і вывез яго за горад. З вока на вока паміж генераламі адбылася гутарка — і Юдзеніч падпісаў загад і аб звальненні батарэі.

Балаховічава атрылерыя таксама перамясцілася пад Ізборск. Новы атрад заняў лапік фронта паміж эстонскімі і латвійскімі арміямі і меў задачу прайсці на лінію Апочка - Невель - Себеж - Полацак - Дрыса, каб стварыць ураду БНР тэрыторыю, на якой можна б было пачаць барацьбу за незалежнасць Беларусі і ад РСФСР, і ад Польшчы.

30

 Цяперашні Талін.

Атраду Булак-Балаховіча не хапала зброі і абмундзіравання. У порце Рэвеля стаяла ангельская эскадра, якая падтрымлівала эстонцаў і Юдзеніча ў барацьбе з бальшавікамі. Езавітаў ведаў, што аператыўна знайсці сродкі на ўтрыманне атрада Булак-Балаховіча ўрад БНР не зможа. Выйсце прапанаваў сам генерал:

–  А ты перамоўся з ангельцамі. Ім жа ўсё роўна, каму плаціць…

І — як на тое — нечаканае знаёмства з ангельскімі прадстаўнікамі ў эстонскім штабе. Камандзір ангельскай эскадры выслухаў Езавітава стрымана, але перад развітаннем запрасіў праз дзень на свой крэйсер — для дэталёвых перамоў.

На аўдыенцыю выбраліся зранку — Езавітаў, Булак-Балаховіч і перакладчык. З Фінскага заліва дзьмула стынню й сіверам. Да абмерзлага берага шэрыя хвалі прыбівалі парэпаныя крыгі, бязлітасна крышылі іх аб каменныя наступы і ўмацаванні. А ўдалечы марскі вецер злосна трос хвалевыя ўзгрыўкі, пеніў і рваў іх.

Над крэйсерам лунаў флагманскі штандар. Значыць, камандзір эскадры — на крэйсеры, зазначыў Езавітаў і прапусціў першым на трап Булак-Балаховіча. Дошкі, як не абчышчалі матросы, пакрываліся наледдзю, і генерал пачынаў пазлоўвацца — паслізнуўшыся, ледзь не паваліўся.

–  Набудуюць гмахаў і ганарацца… Бранепоезд — во дзе моц!

Езавітава ж крэйсер уразіў. Люструючыся бранёй, жалезны айсберг — як не білі яго хвалі — нават не варухнуўся, — здавалася, зросся з нябачным дном ці проста ўмёрз у глыбіню…

Вахценны афіцэр правёў гасцей да камандзірскай каюты, перад якой іх і сустрэў камандзір эскадры. Разгаварыліся напачатку пра агульныя клопаты. Камандзіра некалькі разоў турбаваў памочнік. Затым падалі каву з ромам, і госці перайшлі да сутнаснага. Найбольшы сподзіў абудзіла ў ангельцаў паведамленне Езавітава аб тым, што беларусаў — шаснаццаць мільёнаў. Выявілася, што ангельцы анічога пра Беларусь не ведалі, і прадбачлівы Езавітаў пакінуў ім брашуру Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», выдадзеную на французскай і нямецкай мовах [31] .

31

Праз некаторы час ангельцы выдалі яе і ў сябе.

Камандзір эскадры выглядаў бадзёрым:

–  Што ж, пан палкоўнік… — Ён гаварыў толькі з Езавітавым — як з шэфам ваенна-дыпламатычнай місіі БНР, а на генерала Булак-Балаховіча, здавалася, не зважаў — і той, колькі разоў да гэтага беспаспяхова паспрабаваўшы завесці гаворку, пачынаў нават злавацца.

— Я гарантую вам сваё спрыянне і абяцаю сёння ж перадаць вашы прапановы майму ўраду. А як звязацца з беларускім урадам?

Езавітаў прадыктаваў яму адрас пражскай місіі БНР, патлумачыўшы вымушаны выезд беларускага ўрада акупацыяй краіны.

Поделиться с друзьями: