Подых навальніцы
Шрифт:
Нібы на прывязі трымала тут — дачакацца Нохіма, даведацца пра ўсё ад яго; выпытаць, вызнаць усё, што можна. Але стаяць на ковараце, перад вокнамі гэтай яхіднай яўрэйкі, мазоліць вочы ўсім глінішчанскім плеткарам было ні да чога: зусім ні да чога было Глушаку паказваць свой страх i свой клопат. Да таго ж i невялікая радасць стаяць без толку, маркоціцца чаканнем. Разважыў падацца пакуль у Туманы да сваяка — i дарога недалёкая, і, вяртаючыся, стаць зноў можна тут, як бы проста так, едучы дадому… І заадно даведаешся там, можа, што-небудзь — што робіцца на белым свеце…
Як ехаў, паглядваў на шлях, думаў — Нохім трапіцца, але таго не было відаць. Гак i дакаціў да Туманоў Баран Ігнат — туманоўскі сваяк — быў дома: не ўзрадаваўся, не здзівіўся, але звычаю векавечнага не парушыў— дастаў гіляшку самагонкі, паставіў на стол. Руцы, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — недарма далі мянушку — Баран! — але Глушак уведаў, што трэба: круцяцца i тут галадранцы; самі ўлезлі ў арцель ды другіх цягнуць ледзь не сілаю. Толькі іншыя — разумнейшыя, гаспадары — не хіляцца, коса піядзяць; рашылі цвёрда жыць па-свойму, на сваёй зямельцы, са сваімі конікамі…
Ці таму, што выгаварыўся з талковаю Бараніхаю, ці з гарэлкі, на душы было весялей, калі ехаў зноў у Глінішчы. Яшчэ з вуліцы заўважыў, што Нохім вярнуўся: на двары стаялі ўжо калёсы. З лёгкім жа, яшчэ хмельным настроем спыніў каня, прывязаў да штыкеціны. Хлеў быў адчынены, i Глушак зразу пакіраваў туды. Ён не памыліўся: Нохім быў у хляве, Глушак даў "добры дзень", з цікаўнасцю паглядзеў, як Нохім корміць каня. Нохім, было відаць, хадзіў ля каня не першы раз, але Глушаку не даводзілася бачыць гандляра за такім заняткам: звык бачыць у краме. Да таго ж i на вопратку нельга было не глядзець: i сарочка палатняная, i штаны даматканыя — мужык, ды i годзе! "Аж пнецца — хоча паказаць, што трудзяшчы таксамо!" — вывеў Глушак, але не сказаў пра гэта ні слова.
— Што ж не таргуеш? — лагодна папракнуу— Па два разы прыязджаць прыходзіцца!
— А хоць бы i дванаццаць разоў — усё адно замок буў бы на краме. — Нохім выцер белыя рукі сенам, заявіў: — Не таргую.
— Чаму ж ето?
— Няма чым таргаваць. Разарыўся саўсім.
Глушак падумаў: "Кожны рад буў бы разарыцца, як ты! І рошай, пэўне, палічыць не палічыш! Ухаваў дзенебудзь!.." — але паказаў, што паверыў, кіўнуў, нібы спачуваючы:
— Яно канешне. Цяперашнім часам не разгонішся вельмі…
— Можна було б i разгарнуцца, штоб уменне ды штоб не добры Нохімаў хараісгар. Усё пайшло, Халімон, можно сказаць, задарам людзям. Распетрыў усё дабро, дурная галава, а не зарабіў ад людзей i "дзякуй"! Не тое што грошай! Бацька мне казаў: "Не ўмееш таргаваць, Нохім, — не бярыся! Таргаваць — ето не боты шыць!" Таргоўля спрыт любіць, а спрыту ў мяне няма! А як спрыту няма, дык i таргоўлі няма! Е толькі адны мышы на паліцах! От што е!
— Мышэй у мяне сваіх хапае, Нохім. Солі, можа, знойдзецца з паўпуда?
— Хіба што табе толькі, са свайго запасу З таго, што самому сабе бярог на чорны дзень. — Нохім выйшаў з хлява, зачыніў вароты. — Кінуў саўсім таргоўлю я. Бачу ўжэ: не за сваё дзело ўзяўся. Бацько мне тады праўду казаў. Мае дзело, Халімон, у майстэрні боты шыць. Ты ж, можа, помніш, як я некалі ў шавецкай каморачцы гібеў? З рабочых людзей, з рабочага класа выйшаў, сам знаеш. Дак дзе ўжэ нам, рабочаму класу, у таргоўлю лезці?
— Ты саўсім ето — зачыніць хочаш? — не верылася Глушаку.
— А чаго тут зачыняць! Зачынілася ўжэ, можна сказаць! Само! Чаго там было зачыняць — пляшка якая карасіны, тры пачкі запалак ды жменя солі! Толькі слова адно — што крама, таргоўля свая! Толькі рукі пэцкаў, дурная галава! Было з-за чаго слухаць, як цябе ўсякі называе нэпманам, капіталістам, буржуем! З-за нейкай пляшкі карасіны, што ты даў савецкаму селяніну! Нашто мне гэта трэба, Халімон! Хіба я сам — вораг які савецкай уладзе! Я толькі дабра хацеў уладзе, памагці хацеў! А як вам не падабаецца гэта, дак нашто мне яно! Нашто я мучыцца буду! Пайду назад у рабочы клас, у шаўцы! У арцелі боты буду шыць людзям!
Ужо калі Нохім насыпаў у сенцах торбу солі, Глушак не ўтрываў, пацікавіўся асцярожна:
— Чуў я, што Іцко паехаў кудысь?
— Паехаў…— Нохім уздыхнуў — пачуў Глушак — няшчыра; зіркнуў уважліва i як мог прыязна. — А што там яшчэ гаварылі?
— Ну, што паехаў кудысь…
— Паехаў. Кінуў бацьку. Сказаў мне: з такім буржуем, як ты, сорамна жыць у адной хаце! Кінуў усё i паехаў!.. От выгадаваў дзіця, Халімон!..
Глушак пільна сачыў: мо прагаворыцца хоць словам, дасць што-небудзь для здагадкі — не, вядзе асцярожна, хітра. Стары падчагііў:
— У Маскву, кажуць?
— У Маскву ці ў Кіеў — хто знае! Не піша! — Нохім пакруціў галавою, нібы папракаў сына.
— Вучыцца, кажуць?
— Не, брахня! — запярэчыў не вельмі спакойна Нохім. — Дзе ўжэ яму вучыцца, Халімонко! Рабіць на завод падаўся! У рабочы клас пайду, казаў!..
Едучы назад, Глушак перабіраў, узважваў усё, што пачуў, уведаў. "У арцель сам! — ніяк не ціхла здзіўленне. — Сам зачыніў магазін! Набытак увесь сгілавіў!.. І, мабуць, па дзяшоўцы, не брэша, мабуць…" У Глушака ў неадступнае здзіўленне ўлезла думка, што, каб не празяваў, можна было б прыдбаць тое-сёе па дзяшоўцы; але цвярозасць адразу прыдушыла яе: прыдбаць, уперлася ж у галаву такое!.. "Сам закрыў магазін, набытак сплавіў! Іцку ў горад паслаў!.. Чуе, значыцца, што не к дабру ідзе ўсё, што дабра не будзе!.." З заўсёднай зайздрасцю Нохімавай хітрасці, з нязменным вывадам: няма на свеце чалавека хітрэй за яўрэя — легла Глушаку на душу важка, цвёрда трывога: надзеі на добрае няма, пагібель ідзе! Нохім сам чуе!..
З тых адведзін багата дзён i начэй згадваў Нохіма: трэба было i яму, Халімону, штосьці рабіць, неяк выбівацца з дрыгвы, у якую грузлі ногі i якая магла неўзабаве ўцягнуць усяго. Лазячы думкамі ў гэтай багне, шукаючы i не бачачы жаданай выспачкі, дзе б можна было чуць сябе спакойна, Глушак часта проста-такі ненавідзеў Нохіма: яму, спрытнаму гандляру, добра; ён — як птушка: сеў, пасядзеў, махнуў крыламі i — дагані яго. Ён i ў новым месцы выкруціцца, шырэй за другіх уссядзе! Яму ўсе гарады, увесь свет адкрыты! А ты — як ты выскачыш, калі ты без зямелькі, без гумна, без свірна свайго — што чарвяк! Што галадранец вашывы! Чым больш меркаваў Глушак, тым больш цвярдзела перакананне: што б ні было, яму няможна пускаць на вецер усяго дабра, аддаваць самому за нішто. "Дзяржацца, дзяржацца трэба — хоць зубамі, да астатняго!" — думаў упарта, наказваў сабе стары. У гэтым бачыў ён сэнс цяперашняга свайго жыцця сярод багны, на якую завёў яго лес. "Дзяржацца да астатняго — ды ждаць! Не апускаць рук, не падаць самому на дно!" Чалавек цвярозага розуму, ён, які зведаў усяго ўсякага за свой неспакойны век, у той бязлітаснай i літасцівай заўсёднай зменлівасці, якая то балюча біла па твары, збівала з ног, то дзьмула добра ў спіну, — бачыў цяпер сваю наибольшую надзею. "Не вечно нішто, — думаў, цешыў ён сябе, найчасцей ноччу, памаліўшыся перад абразамі.— Адзін Бог вечны. Булі паны, булі бальшавікі. Крычалі: уся ўласць народу навек! Сабіраліся сядзець век. А патом — як турнулі палякі, дак ляцелі — аж лапці мілыалі! Не вечно i цяпер! Цары булі вунь болей як трыста гадоў, a i то не ўседзелі. Не вечно i етыя, бальшавікі. Турне хтось i етых, мо тыя ж палякі! І мо — вельмі i скора! Гатовяцца вунь — пішуць — за іраніцай даўно!.. Наступіць дзень скора, буць не можа, кеб не наступіў!..
Дзяржацца трэба! Учапіцца ў землю ды ждаць, ждаць!.."
У такія хвіліны думаў пра Нохіма як разумнейшы: "Хітры ты, хітры, яўрэй, a i дурны. Распетрыў ca страху ўсё сам, гатовы развеяць усё да гіўшынкі, а як вернецца добры час — дзе яго, тваё, сабярэш? Ухопішся за голаву, заенчыш — ды не выправіш нічого!.. Ждаць трэба, ждаць! — наказваў сабе. Перакананы ў сваім, меркаваў: — Прадаць тое-сёе, канешне, не шкодзіць. Скаціну якую пусціць на кірмаш, малатарню, можа, збыць на ўсякі выпадак, да пары да часу. Узяць грошы да пары да часу. Грошы, што там ні кажы, да пары да часу, надзейней, не прападуць, штоб там ні было. Можно запрагорыць у землю— сам чорт не знайдзе! І няхай ляжаць, ждуць сабе, калі добры дзень прыйдзе! Грошы не прападуць, прадаць тое-сёе не шкодзіць, але вырываць свой корань з зямлі — толькі дурань вырве!" Цвярозы, ясны асабліва ў цемры i цішыні ночы, Глушакоў розум з мудрасцю разважнай, вопытнай раіў яму: "З людзьмі — да пары да часу — заядацца не трэба! Мякчэй, хітрэй да людзей трэба! З Чарнушкамі пабліжэй, падабрэй трэба — трудзяшчыя сваякі, заступка, якая ні ёсць! Маўляў, самі галадранцаў не цураемся, як адна косць з імі!.." Мелькам, бы наводдаль, у думках прайшло злое: "От, як яцо павярнулася ўсё: хоць ганарыся сваяцтвам такім!"