Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Подых навальніцы
Шрифт:

І сынок, радасць яго i надзея. І — гасиадарка, якая так ужо зладавалася была! Конь, зямелька, хата! Дзе ты, калi ты ўсё зноў набудзеш!.. Але за гэтым чуў зноў абдымак Ганнін, бачыў, як яна гаспадыняй у хаце-мары, i зноў парываўся да яе, прагнуў яе! Вялікія, непрымірымыя імкненні рвалі Васілёву душу!..

Раздзел чацвёрты

1

Чыстку рабілі ў зале нардома. Народу было поўна. Людзі сядзелі на лаўках, стаялі з бакоў ля сцяны, ціснуліся ззаду, каля дзвярэй.

Дзве лямпы, што віселі над сталом прэзідыўма i пад брусам, пасярэдзіне столі, кідалі два кругі святла — у адным з ix быў стол пад чырвонай тканінай, за якім сядзеў прэзідыўм, a ў другім — дзесятка паўтара радоў тых, што слухалі. Уся іншая частка залы была ў паўзмроку; толькі прыгледзеўшыся, можна было ад сцэны бачыць чубы, лысіны, бароды, хусткі. Хоць старшыня, узіраючыся ў залу, не раз стукаў далонню па стале, загадваў сядзець ціха, не йерабіваць, гаманілі часта i перабівалі; хоць прасіў не курыць, курылі.

За сталом было трое: камісія па чыстцы. Пасярэдзіне сядзеў старшыня камісіі Белы, работнік парткалегіі ЦК партыі Беларусі i камуніст з лютага І9І7 года, прысадзісты, шчуплаваты, немалады ўжо, з зачасанымі назад пасівелымі валасамі, спакойны ў манеры гаварыць i ў рухах. Абапал старшыні былі члены камісіі: чорны, з кудламі, вельмі жвавы i вельмі худы Галенчык, прафсаюзны дзеяч з Мінска, былы майстар па вырабу хромавай скуры; i шыракаплечы, важкаваты з выгляду Беразоўскі, чыгуначнік. Абодва члены камісіі першы час пад позіркамі столькіх вачэй чулі сябе неабыякава: Беразоўскаму было як бы няёмка, ён амаль не глядзеў у залу i нібы не ведаў, куды пакласці рукі; Галенчык жа, ад увагі такога мноства людзей, быў поўны ахвоты дзейнічаць, трымаўся вельмі ўпэўнена, смела, здавалася, не ведаў, куды дзець энергію i смеласць свае. Позірк яго паволі, цвёрда хадзіў па радах, па абліччах, раз-пораз спыняўся з увагай — Галенчык углядаўся, вывучаў, з нейкім сваім вывадам ішоў далей. Раз-пораз ён адрываў позірк ад залы, чорныя, бліскучыя, лупаватыя вочы яго разбіралі таго, хто быў збоку стала. У гакім иавароце на худой, птушынай шыі Галенчыка быў відаць вялікі кадык, ды i ва ўсім яго вобліку было штосьці птушынае, пагрознае. З усіх траіх Галенчык прыцягваў найбольшую ўвагу; здавалася, што не Белы, а Галенчык галоўны тут, старшыня…

Першым выклікалі сакратара райкома Башлыкова. Святло падала трохі збоку i спераду, яно паблісквала ў гладкіх, без сівінкі вал асах, выдзяляла моцны, чысты лоб, моцны нос, плечы; яно адзначала кожную ямку, кожную маршчынку, рабіла Башлыкова трохі старэйшым; але i ў такім святле было відаць, які ён малады, дужы, прыгожы. Гэтае ўражанне дужасці яшчэ падмацоўвала ўпэўненая иастава, сгрогі, ладны, зеленаватага колеру кіцель, стрыманы i ў той жа час энергічны голас. Было відаць, што ён адчувае сябе цвёрда, што яго нішго не трывожыць. Роўна, голасна i разам сціпла казаў ён пра сваё жыццё. Нарадзіўся ў тысяча дзевяцьсот чацвёртым годзе, у Гомелі, у рабочай сям’i. Бацька — рабочы на чыгунцы, i сам ён рабочы з малых год; спачатку — на чыгунцы, потым — на электрастанцыі. З юнацкіх год у камсамоле, потым — у партыі. У час работы на электрастанцыі быў вылучан на кіруючую камсамольскую работу, быў пасланы вучыцца ў Мінск на шасцімесячныя курсы кіруючых камсамольскіх работнікаў. Пасля курсаў быў вылучан на партыйную работу, ва ўпраўленне чыгункі. Сціпла, проста сказаў Башлыкоў, што з упраўлення чыгункі ён пасланы партыяй на кіруіочую работу ў Юравіцкі раён сакратаром райкома.

— Ніякіх стагнанняў i ваганняў у правядзенні партыйнай лініі не было, — дадаў ён голасна i цвёрда, як бы падводзячы вынік свайму яснаму жыццяпісу. — Hi ў якіх антыпартыйных групіроўках i блоках ніколі не ўдзельнічаў. Вёў i буду весці з імі самую бязлітасную барацьбу, як i ca ўсімі тымі, хто будзе спрабаваць адхіліць нас управа ці ўлева ад генеральнай лініі партык. — Ён ужо скончыў, але ўспомніў, даказаў: — За граніцай сваякоў няма. Асуджаных савецкім судом таксама няма. Hi з блізкіх сваякоў, ні з далёкіх…

"Ніводнай плямкі. Ідэальная біяграфія", — падумаў ці адчуў, мусіць, не адзін Апейка; але Апейка, які ведаў i помніў тое, чаго не ведалі ці не прыгадвалі іншыя, можа быць, як мала хто, падумаў, што ўсё гэта, нібы такое пераканаўчае, яшчэ не ўсё, далека не ўсё, каб паказаць, чаго варт чалавек як партыец. Апейку чулася ў гладзенькім гэтым жыццяпісе як бы нават нейкая няпраўда, за ўсім гэтым гладзенькім, роўненькім…

— Тут паступілі на таварыша Башлыкова такія скаргі…— старшыня камісіі з вельмі спакойным, дзелавітым выглядам, не гледзячы ні на Башлыкова, ні ў залу, у вялікай цікаўнай цішыні разгарнуў папку, прабег вачыма па паперцы, адной, другой, стаў чытаць. Гэта был i паперкі з тых, што называліся кампраметуючымі матэрыяламі, якія камісія збірала, калі рыхтавалася да сходу.

Башлыкоў першы момант, было відно, трохі занепакоіўся, але, паслухаўшы адну, другую, паспакайнеў i стаў перад сталом i гаварыў зноў упэўнена, з годнасцю чалавека, які ўсё, што ад яго залежала, рабіў i будзе рабіць; які калі чаго i не зрабіў, то толькі таму, што гэта не ад яго аднаго залежала. Яму гэта было добра гаварыць таму, што амаль усе скаргі былі ў аснове сваёй не так на Башлыкова самога, як на райком, на розныя непарадкі ў мястэчку, у сёлах, на жыццёвыя нястачы. Былі дзве запіскі ca скаргамі, што не хапае солі i карасіны; ён сказаў, што ўсё, што выдзяляюць раёну, не залежваецца ні на складах, ні ў крамах. У адной запісцы абураліся тым, што забіваюць свіней i кароў, прадаюць мяса з-пад палы: дзяруць з людзей шкуру; ён таксама абурыўся, сказаў, што партыйная арганізацыя вяла i будзе весці бязлітасную барацьбу з гэтымі злачынцамі i спекулянтам!. Папрасіў, каб пра кожны такі выпадак паведамлялі ў міліцыю ці яму асабіста. Хтосьці паскардзіўся, што ў Бярозаўцы, калі адводзілі зямлю пад калгас, няправільна абрэзалі зямлю; ён паабяцаў, што пасля сходу паедзе ў Бярозаўку i выясніць усё сам. Скардзіліся, што прыцясняюць веруючых; ён стаў з гневам гаварыць пра рэлігію, пра яе шкоду, самакрытычна прызнаўся, што таварыствы бязбожнікаў, настаўнікі i камуністы ў сёлах няўмела змагаюцца з рэлігійным дурманам…

У адной запісцы было, як папрок, неспадзяванае для такога сходу: "Чаму сакратар таварыш Башлыкоў, сустрэўшыся на вуліцы, ні з кім, акрамя сваіх сяброў, не здароваецца? Не кажучы ўжэ пра тое, штоб зняць шапку ці папытаць, як здароўе". Калі Белы прачытаў гэта пытанне, у зале хтосьці, мабыць ад неспадзеўкі, засмяяўся. Засмяяўся знарок весела i Башлыкоў.

— Здароваюся!..

— Правільно напісано! — крыкнуў хтосьці з залы. — Падмечано!

Белы з цікавасцю слухаў, як па зале ішоў даволі дружны, нядобры гоман.

— З людзьмі, каторых я знаю ці каторым веру, я не толькі здароваюся, a i падаю руку, — паспрабаваў адужаць гоман Башлыкоў. Ён зноў гаварыў цвёрда.

— Мало ж ты каму верыш! — упёк яго хтосьці з залы, голасна, злосна.

Зноў пачуўся гоман — неспакойны, непрыхільны.

Твар Башлыкова стаў чырванець. Востры позірк пабег па радах, узіраючыся, шукаючы.

— Я з усімі здаровацца не магу, калi б i хацеў,— сказаў ён, не бянтэжачыся. — У раёне тысячы людзей! А я — адзін!

— Правільна, — падтрымалі яго некапькі галасоў.

— Паважаць людзей трэба! — зноў выбіўся той моцны, злосны. — Hoc задзіраеш рано!

— Зазнаўся!.. Молад яшчэ!.. — пайшло зноў па радах.

— Я не зазнаюся, — сказаў ён, гатовы ўпарта абараняцца. — Ніколі не зазнаваўся, — прамовіў ён яшчэ мацней. Раптам, адужваючы шум, разважна, цішэй дадаў: — Але, канешне, у мяне таксама могуць быць недахопы…

— Вось гэта правільна, — згадзіўся цяпер Белы. Старшыня пастукаў алоўкам па графіне, запытаўся ў залы: — Якія таварышу Башлыкову пытанні, прашу задаваць.

Стала ціха. Ля сцяны злева ўстаў барадаты дзядзька, пакашляў. Сказаў быццам з затоеным сэнсам:

— Няхай скажа, ці работаў у сельскім хазяйстве?

Башлыкоў, яшчэ з чырванню ў твары, павёў уважлівым позіркам к сцяне.

— Раней не даводзілася.

— Яс-сно, — прамовіў дзядзька зноў як бы прытоена i сеў.

Вясёлы жаночы голас запытаўся, чаму таварыш сакратар нежанаты ходзіць: местачковых дзяўчат гэта вельмі цікавіць; але Башлыкоў, хоць i ў зале павесялела, не паддаўся на весялосць. Яшчэ насцярожаны, адказаў, што з жаніцьбаю думае пакуль пачакаць.

Поделиться с друзьями: