Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Подых навальніцы
Шрифт:

7

Hi Валодзька, ні дзед Дзяніс яшчэ не ведалі пра бяду: абодва былi ў полi, глядзелі пчаліныя кал оды перад зімою.

Калоды, праўда, былі ўжо ўцеплены, але дзеду Дзянісу — ведаў Валодзька — карцела яшчэ паглядзець, праверыць усё: баяўся дзед, каб не забыў чаго, ходзячы першы раз, — памяць старая, тым часам, i падмануць магла! А падмануць было ёй няцяжка: калод меў дзед якніяк сем штук i стаялі яны па ўсёй зямлі — на ўзлессях. на пол i, усе на дрэвах высока. Пакуль даедзеш ад калоды да калоды, пакуль узлезеш!..

Валодзька ездзіў з дзедам не так сабе, не з пустой ахвоты. Памагаў ставіць драбіну да дрэваў — яна была важкая i доўгая! — трымаў драбіну, калi дзед асцярожна лез з папярэчыны на папярэчыну; памагаў дзеду несці яе на воз.

Ехаць было добра, а стаяць, трымаць драбіну — брала нуда i стыл i рукі. Але Валодзя не скардзіўся — ці ўпершыню было цярпець яму нудоту i нядобрае: не адно ж ужо лета з дня на дзень пасвіў свіней, каня нават пасвіў, i мок, i стыў у полі, сцярог — як прывязаны быў пры ix. Спярша цярпець нуду гэту была пакута страшная, а потым — прыцярпеўся, звык: нічога не зробіш, памагаць трэба, зарабляць на хлеб. Не малы ж ужо — не век жа есці хлеб дармовы, сядзець на чужой шыі!

Словам, цяпер гэта быў не той бесклапотны малы, які адно ведаў: хачу гуляць, хачу есці; ведаў Валодзя цяпер, што, акрамя гэтага спакуслівага — хачу, ёсць у чалавека непрыемнае, але неадменнае, абавязковае — трэба. Не заўсёды "трэба" перамагала "хачу", але ён ужо добра чуу, што "трэба" — важнейшае, што не лічыцца з ім няможна…

Так, на выганах i на пашах зазнаў малы чалавек вялікую супярэчнасць чалавечага жыцця. Зазнаў ён i складанасць свету, складанасць становішча чалавека ў ім. Запісаны ў Алешніцкую школу, за тры месяцы ён пасядзеў на лаўцы ў першым класе толькі якіх дзесятак дзён: іншыя дні то памагаў на гаспадарцы, то — у слату, у дождж — сядзеў у хаце (не было ў чым ісці), то гуляў дзе-небудзь з прыяцелямі, аддаўшыся свайму спакусліваму "хачу"…

За тры гады ён вельмі падрос i стаў больш падобны на матку. Як i ў маткі, валасы ў яго былі бялявыя; аднаго колеру — шэра-сіняватага — былі i вочы, не такія, як у Васіля, не хмурныя, падсцярожлівыя, a даверлівыя, лагодныя, з дачаснай задуменнасцю. Гэтая задуменнасць неяк асабліва прыкметна была ў малым, была як знак таго, што чалавек глядзеў на свет сур’ёзна, стала, разважна…

— Дзед, — сказаў ён, калываючыся разам з калёсамі на ямках i купінах, — а ў Жалудка — у настаўніка — вуллі, як хаткі. І — проста па зямлі стаяць, у садку…

— У калодах ім лепей. Зацішней. Не так трывожно…

Валодзя, што кіраваў канём, аб’ехаў яму, памаўчаў, падумаў аб нечым сваім, запытаў ціха:

— Яны — вельмі трывожныя? Болей за людзей?

— Болей!.. — Вочы дзеда бліснулі жвава, весела. — Шчэ якія трывожныя! У ix нутро, тым часам, хоць маленькае, а — чуткае, страх! Далікатнае нутро!.. Усё чуюць! Любіш ты ці не, рады ты ці смутны! Усё, зразу!..

Валодзя не сказаў нічога, адно задуменна пазіраў з-пад раскіслага, падобнага на сабачае вуха казырка.

Дзед памаўчаў трохі, прамовіў, давольны:

— Еты год пчолам зіма не страшная будзе. У калодах цёпло, што ў добрай хаце! Хай ім хоць які холад — баяцца нечаго! І яды, тым часам, хваціць! Да самага лета мёду аставіў — той раз!..

Ехалі ўжо к апошняму — сёмаму — вуллю, калі на дарозе трапіўся Андрэй Руды, які таксама кіраваў некуды на калёсах. Хацелі размінуцца, але Руды спыніў каня, саскочыў, гукнуў дзеда. Падышоў, спытаў, ці даўно ў полі.

— Вы ж, следавацельно, i не знаеце, што ў вас учынілася! — сказаў, нібы радуючыся таму, што выпала паведаміць.

Дзед кінуў позірк з-пад белых броў:

— Што, тым часам, учынілася?

— Учынілася, Дзяніс Ігнатавіч, у вас — та-скаць — асобеннае праісшэствія! — Руды зацягнуўся самакруткай, пусціў носам далікатны дымок. — Праісшэствія — та-скаць — на ўвесь сельскі маштаб! Усё сяло гудзе: раскол у сямЧ Дзятлаў! — Ён перахапіў нецярплівы дзедаў pyx i сказаў: — Маня ідзе да сваіх, a Васіль — ёсць сведзенія — бярэ Ганну Чарнушкаву!

— Як ето — бярэ?..

— Та-скаць, згаварыліся тайно!

Дзед адразу ўзяў ад Валодзі лейцы i, не гаворачы больш нічога, павярнуў каня ў Курані.

Валодзя бачыў, што навіна, пачутая ад Рудога, вельмі ўстрывожыла дзеда: пра пчол нават адразу забыў! Валодзька ж спачатку ўзяў вестку са сталай i спакойнай разважнасцю: ідзе Маня, ну i няхай ідзе! Ён нібы ўбачыў, як яна ідзе на вуліцы, тоўстая, павольная, падумаў ясна: Васіль усё роўна не любіць яе, калі з Ганнай жыць хочацца! А так i Васілю добра будзе, i Ганне, i Мані — бо што ёй за цікавасць з Васілём, як яму другая болей падабаецца! Яна i так колькі наплакалася адтаго, што ён вечна хмурны, недавольны. Цяпер хоць пажыве ціха каля сваіх!.. І ёй добра будзе, i Васілю з Ганнай. Ён тут жа з трывогай падумаў: а з кім жа цяпер астанецца хлопчык — з Васілём ці з Маняю, — i пачуў, што жыццё зноў нагадала пра сваю складанасць. Ён рашыў усё ж, што i гэты вузел развязаць можна так, каб усім добра было: няхай жыве яно трохі ў адных, трохі—у другіх. Яму так яшчэ лепей будзе! За гэтымi клопатамі Валодзю раптам узяла радасць: яны цяпер з Хведзькам — сваякі! Ганна ж — Хведзькава сястра!

Гэта радасць i жыла ў ім найбольш, калі ён ехаў з дзедам к сялу. Яму вельмі не цярпелася хутчэй пабачыцца, падзяліцца вялікай навіной з прыяцелем — Хведзька ж, можа, яшчэ нічога i не знае! Калі ехаў па вуліцы, так i лавіў позіркам, ці не відно знаёмай постаці, так i гнала саскочыць, кінуцца шукаць! Так шкода было, што Хведзька, можа, у Алешніках на ўроках яшчэ!..

Падумаў — зойдзе на хвілінку, пачуе сам на свае вушы ўсё, тады — иабяжыць шукаць, а як Хведзька на ўроках, пабяжыць к фэблі, насустрач! Але калі ўехаў на двор, пабачыў сумную матку, калi ўвайшоў у хату, убачыў заплаканы, няшчасны Манін твар, — пачуў, што радасць ураз выцекла, як вада з далоні між пальцаў. Жаль вялікі ўзяў за Маню: не рада ж яна, вунь як бядуе! І матка — як бы нябожчык у хаце!

Хацеў нават зразу сысці з хаты, але маці заўважыла, пазвала: дала есці.

Адтаго, што Маня сядзела на палацях каля калыскі ды хліпала, яда была не ўсмак. Пасёрбаў баршчу так, для прыліку, каб матка не гаварыла нічога, хутчэй вылез з-за стала, выйшаў на двор. Адышоўшы ж ад двара, стаў на вуліцы, поўны вялікай, цяжкай супярэчнасці.

Было так шкада i Мані, i магкі, што ісці да Хведзькі ўжо не хацелася. Ён i не пайшоў да Чарнушкаў, падаўся на выган, з выгану на ўзболатак, але ад хмызняку павярнуў назад, пацёгся прыгуменнай дарогай. Ішоў сам, не ведаў куды. Не ведаў, што рабіць. Чапавек быў зусім збіты з тропу.

Пастаяў на сваім прыгуменні, залез у гумно, ушыўся ў салому. Сядзеў ціха, моўчкі, з нейкім супакаеннем слухаў, як пахне жытняю саломаю, халодным токам, старым дрэвам. Пад застрэшшам круціліся, ціркалі вераб’і, i гэтае знаёмае цірканне таксама як бы супакойвала. Але сядзець неўзабаве надакучыла. Калi зноў цягнуўся на святло, на прыгуменне, з усіх прыяцеляў успомніў аднаго Хведзьку. Іменна Хведзькі не хапала цяпер яму. Адзін Хведзька патрэбен быў.

Усё ж ішоў на Чарнушкаў двор без ранейшай вольнасці, з невядомай трывогай i асцярожнасцю, як бы чагосьці баяўся. Зусім забаяўся, калі рагітам убачыў не каго іншага, а Хведзькаву матку, калі тая так зіркнула, што ледзь не кінуўся наўцёкі. Хведзькі не было, i ён, самотны, падаўся на выган, потым у хмызняк. Чалавек усё не знаходзіў сабе месца, жыў адно толькі тым, што выглядваў, ці не відно дзяцей на дарозе, ці не вяртаюцца са школы.

Поделиться с друзьями: