Руны Перуновы
Шрифт:
* * *
Пройдзе над ім вецер, і няма яго,
і мейсца ягонае ўжо не пазнае яго.
Век чалавечы – Як снег на галінцы, Дзень чалавечы – Як помах крыла. Толькі за зёлкай Паспеў нахіліцца – Выпрастаць спіну Труна памагла. Кожнаму хочацца Ліха аб’ехаць. Лёс залагодзіць, Чым нельга і льга. Раніца хмар наахапчыць На вехаць. Пачырванее за вечар смуга. Дол прыхарошыцца Травамі гожа. Сподзеў і страх – Чалавеку свае. Вецер дыхне – і няма, І яго ўжо Мейсца ягонае не пазнае.* * *
А тыя, што нас паланілі,
песняў ад нас патрабавалі,
а нашыя прыгнятальнікі –
весялосці…
Заваёўнікам трэба песняў Ад нас, Прыгнятальнікам – весялосці. Толькі песня, яна – Не вясельны кутас, Каб дрыжэць у застольнае млосці. Песня вольная Вольную мае душу, Не пяецца ў няволі ніколі. Прастагнаць заваёўнікам Можа імшу, Зачасаць на магіле ім колле. Весялосць захлынецца ад смеху, Калі Прыгнятальнік навек захлынецца. І ўздыхнецца з палёгкаю Роднай зямлі – Аж ад радасці дол скаланецца.* * *
Як бацька даруе сынам,
так даруе Госпад тым,
хто баіцца Яго.
Светлая боязь душу ахінае. Строме зайздросціць адхон. Падае ніцма Радасць зямная. Марнасцю робіцца плён. Страх Перад Імем Тваім неназваным Існай дарогай вядзе. Грэх, Што хацеў бы назваціся панам, Чэзне, як дым на вадзе. А ці ў палацы, А ці ў палатцы Кайна хілю галаву. Госпад! Дазволь мне Цябе баяцца. Покуль баюся – жыву.* * *
Не сплю і сяджу,
як адзінокая птушка на даху.
Адзінокая птушка на даху – Дах вартуе, Ці дах яе І трымае, й бароніць Ад страху. Птушка прыцемкаў Сумна пяе. Адзінокая птушка на даху – Ад падумкі той аднае, Што крылу не стае размаху, У пляніцу сябе аддае. Адзінокая птушка на даху – Забываецца песні свае. За халодную апранаху Вечару свой цень прадае.* * *
Уздыманне рук маіх –
як ахвяра вячэрняя.
Вячэрнюю ахвяру прыношу – Ўздымаю рукі свае, Яны Трымаюць яшчэ сырую пакошу З лугоў раскайнасці і віны. Вячэрнюю прыношу ахвяру – Узношу рукі свае, Яны Трымаюць, як ношу, Цёмную хмару Неўсвядомленае маны. Не плоцячы вечнаму смутку Мыты, Прашу спагады ў наступнага дня. Малюся, Самым сабою забыты. А можа, ўспомніць мяне Вышыня?* * *
І просяць хлеба з руінаў сваіх...
Жабраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з дварамі. У забыўлівых прыпамінах Кленчыць неіснуючай браме. Жабраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з вірамі. Па абразах ісці й па кпінах І гавець у разбураным храме. Вандраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з вятрамі, Што нясуць на далёкіх спінах Прах дзяржаваў З рабамі й царамі...* * *
Дні чалавечыя – як трава...
А веку таго – Ад касы да касы. Таму так спяшаецца раскашавацца Надзея ў руні на каласы, Надзея ў рэха на галасы. Траве застаецца адно – Хвалявацца. Травой зарастуць І разлогі, й лугі. Адскочыць атава Спаткацца з касою. Як восень, пажоўкне Трава ад тугі. Успыхнуць зялёнааблочна Стагі. Загарыцца расе Паўтарыцца красою.* * *
Хай памножацца смуткі ў тых,
што цякуць да бога чужога...
Пілнаваціся кожны мусіць Роднага Бога, Пілнаваціся кожны мусіць Роднай зямлі. Не цяплее душа Ля цяпельца чужога, Каласіцца туга На чужой араллі. Толькі ў роднага Бога І шчырасць, і ласка. Родны Бог – родны бацька, Бог чужы – як айчым. Дома суха і ў багне, На чужыне й на ўзгор’і гразка. Некалькі ў ваднаго Не бывае айчын.* * *
Каб не заснуў я сном смерці...
А сон жыцця – Кароткі, як жыццё. Сон у жыцця – Трывожны, клапатлівы. І чалавек – капрызнае дзіцё – Ў кароткім сне Спакойны ды шчаслівы. У смерці сон Даўжэйшы за яе, Сон беспрабудны, Цёмны, страхавіты. Ніколі ён назад не аддае, Хто зябкай павітухаю спавіты. І, кватарант жыцця, Пакуль жыве, Ён ад жыцця У сон жывы ўцякае, Каб спадабацца Смерці-удаве. І спіць жыццё. А іншы сон чакае.* * *
Дабрашчасны, хто возьме і заб’е
немаўлятак тваіх аб камень!
Хай сабе ён і ворагаў – Чэрап дзіцячы. Ён – маленькае неба, Дзе небасхіл няпэўны Трымаецца на радасным плачы, Чэрап будучага пастуха Ці царэўны. Хай жа камень праклёну Мяккай падушкай стане З летуценнага пер’я Залётнае аблачыны. Хай аб наканаванні Дзіця папярэдзяць здані, Хай здымуць камень з сэрца У змрочнай прычыны!* * *
Народ, якога я не ведаў,
служыць мне...
Там, Дзе панішчаны гаспадары, Пасуцца выслужнікі табунамі. Ім лёгка чужых Называць панамі, Аднолькава ім Ці ў хляве, ці ў двары. Ім роднага бацьку Заменіць айчым, Якога палюбяць За скібку хлеба. Па звычцы Яшчэ патурбуе патрэба Назвацца народам. Але якім?Поделиться с друзьями: