* * *Нам застаецца ад матульI шчырасць іхняя,I ласка.Наш лёсЗ няўмольнага адтульНе пераняць ім,Як падпаска.I ў свята не задобрыць лёсАні скаромінай,Ні сырам.Шуміць спагадаю бярозПрачысты матчын светНад сынам.Цяпер матуль жаданей снім,Ад іх не тоім думкі нашы.I крыўды,Што чынілі ім,Да нас саміх ідуць,Як з пашы.* * *Ад сівых гадоў, ад дзядоўДля мяне ашчаджона спадчына:Песні жніўнай смутак удоў,Мох зязюльчын, гняздо курапатчына;Сіні верас і сіні дым,Зоркі першай драбнюткая мачына,Яры хмель над ярам крутым,Галубіная мова матчына.Не згублю яе ў тлуме дарог,Дзе маторам вясёла грукочацца,Боязна мне ступаць на мурог —Прытуліцца шчакою хочацца.Хай мяне блаславяць у нябытЯк свайго шалапутнага хрэснікаI яго Яснавокасць блакіт,I яе Ласкавасць бярэзінка.ФЕЛІЦЫЯМіклашэўская Феліцыя Антонаўна,Матка хросная мая(Па-ўшацку — Фэля),Чарку поўніла, каб злоснікі затонулі,І піла, каб і зайздроснікі ўхмялелі.І ў гарод, нібы ў касцёл,Ішла святочная.Сын загінуў.Муж памёр.Не прышукаўся зяць.Жартавала,Хоць канцы з канцамі сточвала:— Ёсць, было, і ведаю,Адкуль узяць!Бражку гнала,Не давала ёй адстояцца,Субяседніца,Спагадніца,Застольніца:Не пі куба да ЯкубаАні да Міхала.Ані ты, ані я —Кунпанія цала.Быццам нітку баваўняную з ваўнянаю,Слова польскае з ушацкімПерасуквала.Модлы ціхіяЗ паганскай песняй ЯнавайПерамешвала,Частушкай перагуквала.Выхадзіла пані Яня,Танцавала вальцы,Цалавала пані ЯняПану Яну ў пальцы.І ражкі бялюткай хусткі ў смеху трэсліся,На вузельчыкі пад барадой завязанай.І гасцінца у хусцінцы несла хрэсніку.Не сварылася ні з крыўдай, ні з абразаю.Урачыста-засмучоная,Як Радаўніца,Велікодна-захмялелая,Як раніца,Нагарбелася над лехамі, над кроснаміКшчоная няхітрай песняйМатка хросная.ЧЫШЧУ БУЛЬБУПамалу чышчу бульбу з той зямлі,Якую помню босымі нагамі,Навобмацак рукамі пад снягаміЗямлю пазнаю,Бо на ёй быліУсе мае, што сталі каранямі,Пясчынкамі,Лясных дарог краямі,Што з тлумнымі паводкамі сплылі.Там бульбай адбываліСвяты ўсе:На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры,З душамі клёцкі дзень віталі хмурыУ кроплях пары,Нібыта ў расе.I на Дзяды таксама клёцкі елі,Напаміналі, што не вечна ў целеДуша святло дрыготкае нясе.Вячэра будзе смачнай, як тады,Калі цалкі скакалі ў рот са спрытам,Калі з цяпер забытым апетытамНішчымніца чакала лебяды.Я чышчу бульбу,Пахнуць ацяробкіСцяжынкамі, што выбеглі на ўзлобкі.Як мама,Клічуць даўнія гады:«З печы, з полуСабірайцеся к столу!..»ЯЛІНА ЦВІЦЕНе ўзбегшы на аброўе,З ветруАдна нудзее ў глухаце.Нібы саромеецца свету,Яліна цёмная цвіце.ТадыЗ блакаднага балотаПаспела кволая ўцячы.Яшчэ дагэтуль страх і цнотаСвае сціскаюць абручы.Яе маланка заручалаЗ асколкам, што зацёк смалой.I асавітай кулі джалаНе раз віталася з малой.Зацеплілі бярозкі свечкі,У белых вэлюмах яны.Ім, маладзенькім, не засведчыць,Як дол аралі перуны.Удзячная цяплу і лету,Іголкі сыпле з рукава,Яліна свеціцца ад свету,Як закаханая ўдава.ВЁСКА ГВАЗДЫДа цябе яе багата хады,Толькі хто дабрыдзе-дападзе.Можна ехаць гады і гадыІ не ўбачыць цябе нідзе.Дзе ты, ўшацкая вёска Гвазды?Праплыла, як цень па вадзе,Чорнай хмарай у неба пайшла,Не вяртаешся на зямлю.Я зямлю тваю да чалаДа гарачага прытулю.Не астыла зямля яшчэ,Прысак пад дзірваном не ачах.І дагэтуль твой боль пячэІ агонь у тваіх вачах.Называю імя твае,Ссівярэлая веска Гвазды,Нібы ў рукі бяру пугаўёІ ганю гады:— Вы кудыАдбіваецеся ад чарады?На свае вярніце слядыХмарку лёгкую —Вёску Гвазды.МАТЫЛЁК
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Максім БагдановічЛілеюмлявыплёслюляе,З-пад злежаныхаблокздалёкЛяціць, віхлясты і бялявы,Пялёстак лёгкі —матылёк.Ён кліча у блакіт лілею,Каб не любілабольшда слёзБліскучы ад лускі і глею,Самлелыабмялелыплёс,Дзе лашчыць цёплай ласкай хваляЛінёў — злянелых цельпукоў,Пабліскваеняблізкадалеч,Дзе ў ілене злічыць малькоў.Дзе глыбугнеўлена шыпела,Каліна хвалілівеньлёг...Засумавалы,белы,белы,Ляціць удалечматылёк...* * *Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,Мы, беларусы,Мы — народ такі.Ахвотна забываем, што мы,Хто мы.ЗгадаюцьНашай памяці вякі!Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,Саміх сябе хваліць нам не з рукі.Хай слабакіАж падаюць ад стомы,На плечы ўзяўшыПыхі мех цяжкі.Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,Надзейныя сябры і дружбакі.I госць, і падарожны ў насЯк дома.А злым і травы колюцца ў бакі.Гатовы ўсё аддаць —I тым багаты,Мы, беларусы,Мы — народ такі.Што з краю небяспекі нашы хаты,Пра гэтаНе забудуць чужакі!ПЕРШЫ СНЕГУ абшары навакольнымНад папарам, лугам, полемСнег тчэ мяккі змрок.Кожную сняжынку туюКружыць, туліць і цалуеВесялун-вятрок.Дрэвы ў футры і карункі —Шчодрыя зімы дарункіАхінаюць стан.Галавой кіўнуў гулліваВяз таполі сарамлівай,Маладзейшым стаў.I абрусам вышыванымЗасцілаюцца паляны,Далягляд і дол.На вяселле зімкі жвавайЗ дзедам грозным і ласкавым,На багаты стол.Дзесьці йдуць маладажоныСцежкай пухам вылажонай,Шчасныя ўдваіх.Эх, як хораша, ўрачыста,Як душы парывы чыстыЎ час хвілін такіх!1952* * *Міколу Прашховічу«На БеларусіПчолы, як гусі»,—Прыгадваў зямляк у выраі.Зоры спелі, зоры гаслі,Мох зязюльчын рос на вываратнях.«Ем сырую зайчынуДы люблю Айчыну!» —Прысягаў паўстанец нябёсам.Дзверыдню маладомурасчынены —Расой ішла песня босая:«Я здыму парчу,Ножкі абвярчу...Песню азяблуюСагрэць хачу...»Торкнецца ў крыгу лыч карасіны,Сонную роўнядзь успеніць.Згару яна вейцы тваёйрасінкай,Беларусь —мая моваі песня.АКРАЙЧЫКСп'янелы прыцемак хістаўся.Хмыз ценяўТрушчыў крык, як дзік.I ад застолля дня застаўсяАкрайчык сонца —Маладзік.А там і дапілі, й даеліЎсё на пакацістым сталеУсе, наколькі духу мелі.I падаліся прэч.АлеПакінулі, каб разгавецца,АкрайчыкЦішыні начной,I хмарцы —Збродлівай авечцы,I туманам —На сырадой...