Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
АНЁЛ, ЯКІ НА ЛЮТНІ ГРАЕ Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае, Калі забытыя сляды Згадае сцежка маладая. Калі гады, нібы дзяды, На прызбу стомы сядуць з краю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае. Калі не позірку бяды, А зноў душа паверыць раю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае.
САЛЬЕРЫ У творцы свой Сальеры персанальны, Па сумяшчальніцтву таварыш, брат. Каб думкі творцы не пазасыналі, Заплечны брат размове шчырай рад. Былі свае Сальеры ў Куляшова, У Быкава — Хоць імі гаць гаці, Кішма кішаць. Не пыльна і грашова, Яны пры споведзі і пры куцці. I слухаюць, і нюхаюць, Спагадай Падзеляцца, Як лустай ад душы. На злыдзеяў генія Глядзяць з пагардай, Адданыя Сальеры-спарышы. Стараюцца пацець халодным потам, Сыцеючы на дармавым аўсе. I службу дружбай называюць потым, Зрабіўшы мемуарамі дасье.
ЯСЛІ Каб зоркі чыстых мрояў не пагаслі, Прагнаўшы сон журлівых аблачын, Дае Ўсявышні нам Душу, як яслі, Каб нараджаўся ў іх Нябесны сын. Лёс Цень памкненняў Пасылае з долаў У высі, Каб сябе ён перарос. Распазнавацьме галасы анёлаў Душа, ў якой Народзіцца Хрыстос... ВАРТА... I прыцаніцца, і патаргавацца Паспеўшы на жыццёвым кірмашы, Сябе самога варта запытацца, А што набыў для стомленай душы?
* * * Свабода — Слабо да- йсці Па асці, Па жарстве Да мяжы тае, Дзе душа даўгі аддае Звышняму, Які ў ёй жыве. Свабода — гэта Душа ў таямніцы цела, Што сябе на волі прысніць Захацела сама. Без пакуты Свабоды няма...
БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВУНІЯ Каб народ набожны не зняверыўся Перад раздарожжам дзвюх дарог, Вернасць з вернасцю Сышліся ў Берасці У вадну, якую ўбачыў Бог. I сышліся ціха два ў вадно палі Каласіцца вераю бацькоў. Свечкі ў Рыме і ў Канстанцінопалі Засвіталі ў позірках вякоў. Кленчыць цень крыжа перад іконаю. Горбяцца зняверу валуны. I звіняць са дна душы свянцонае Берасцейскай вуніі званы.
ДАРОГА ЯСНАЯ У свеце жыў, нібыта ў пуні, я, Не разумеючы нічога. Але пралегла ў сэрцы Вунія – Дарога ясная да Бога. І гэтаю дарогай шчыраю Памкнуліся мае памкненні, Як птушкі на радзіму з выраю, Нібыта ў вырай летуценні. Душа, як рыцарскімі латамі, Затуленая ад заганаў. Святло ўзышло над уніятамі, Калі Гасподзь на грэшных глянуў. Жыццёвы дол усланы цернямі. Усе пагляды ў неба ўзняты. Пакорнікамі богавернымі У свет прыходзяць уніяты.
* * * Унія – ў душы рунеюць зоры. Стала блізка захаду і ўсходу. Тчэцца дзень З асвечанай пакоры. Слова славіць боскую лагоду. Унія яднае і гуртуе, Ачужэлых Робіць зноў братамі. Верай у Тварца душу гартуе. Да святога алтара вяртае. І зямля крывіцкая звыкае Бачыць прыхадняў, Як сны благія. І трывацьме Вунія вякамі, Як трывае ў Полацку Сафія…
* * * Перапляліся промні і вужы, Перапляліся радасць і дакука. Спагадныя ўніяцкія крыжы Паганства асланілі светларука. У вечнасці й імгнення на мяжы Дазорцамі змяркання і світання Згадзіліся ўніяцкія крыжы Чакаць, Калі ён, Судны Дзень, настане. Туляўся вінавата цень чужы, Каса з травой сцюдзёна гаварыла. Выгнанцамі ўніяцкія крыжы У высях паўтарыліся раскрыла.
РЫЗЫКУЮ Злом нявечаны, любосцю пешчаны, Гадаваны цнотай і абразаю, Гэты свет Мне Богам запавешчаны, За яго, пакуль жыву, адказваю. Не набыў я нaбыці для спадчыны, І не маю куфра кутавекага. Гэты свет, Вачмі маімі ўбачаны, Рызыкую пакідаць на некага. Як запалкі ад малога некалі, Ад мяне памалу ўсё прымаецца. Страшна разлучыць з маёй апекаю Гэты свет, Што за мяне трымаецца…
МАЛЕННЕ ЗА БЕЛАРУСЬ Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суцеш у скрусе, Злітуйся над крывічамі. Знікнуць, Святы, не дай нам Ад рукатворнага жаху, Верацьмем вечным тайнам Руху Твайго і шляху. Божа, вярні дадому Блудныя душы з выгнання. Поперак духу злому Воля Гасподняя стане. Хай беларус беларуса Будзе любіць як брата. Светлая Імем Ісуса Наша крывіцкая хата. Божа, на ўсіх раздарожжах Нас ад напасцяў варожых Твой зберажэ напамін. Амін.
ПАМЯЦІ АЙЦА ЯНА МАТУСЕВІЧА Пайшоў ад нас пакутнік уніят, У гэтым свеце гнаны, непрызнаны. Ён, варты ўвагі нашай і пашаны, Быў позірку спагадліваму рад. Займаў з лагодай свой зямны пасад, Гаіў аблудных душ глухія раны. У служкі ласкі боскае абраны, Глядзеў, каб зелянеў людскосці сад. Ён быў асвечаны ў начы будзённай Агнём нябесным Уніі святой. Атожылак рабіўся дужай кронай. Смялей шумела вернасці дуброва. Але спагада стала сіратой. І замаўчала слова святарова…
ІСЦІМЕ… Айцу Аляксандру Надсану Ажно маладзеюць сцены старыя, Лягчэе з адвечнай скрухай кулёк. Трымае Сына Дзева Марыя, А ў Немаўляці ў руцэ – Васілёк. У ціхай свячыцы святая праца, Што свенціць свет Незямным святлом. Святло разгарыцца, Каб мог спрачацца Наш дух вячысты З вачыстым злом. Полымнакрыла б’ецца трывога Нікім не спалоханым матыльком. Душа беларуская йсціме Да Бога З нябеснаю свечкаю – З васільком.
Поделиться с друзьями: