ПОМНІ!I гаворачы з быдлаю,Помні пра Біблію.I мроючы мрою светлую,Помні пра апраметную.Рупячыся ў кляцьбе,Помні і пра сябе.КАБ НЕ ЎКРЫЎДЗІЎ...Бога і Маму ў душы нашуСтупаю па грэшнай зямлі асцярожна,Каб толькі не здрыгануць душу,Звышняга й Маму не патрывожыць.Богам Адзіным душа жыве,Мама душу дабрыні навучае.Там па завоблачнай мураве,Ходзіць журба з мамінымі вачамі.Зычу хоць подых вясны ледзяшу,Ясачку яснага досвітку скрусё. .Бога і Маму ў душы нашу,Каб аніхто іх не ўкрыўдзіў,Малюся...ПРЫЙДЗЕ...Баяцца кветкі абразіць дол,Далей уцякае настрой панылы,Калі абнізіцца мусіць анёл,Каб нам напомніцьПра нашы крылы.З якімі мы ў гэты свет прыйшлі,Каб лётаць не толькі ў мроях,Ды ўпарта мы прыраслі да зямліУ хмарных сваіх настроях.I крылы свае знебылі,I ваколБяскрыла ляжаць небасхілы.I лётае той,Да каго анёлАднойчы прыйдзеПрымерыць крылы...ДОМАУсё цвіце.I ў падзяку нябёсамУ пракавечным зялёным храмеСасна трымае ценькія свечкі,Зацепленыя сонным святлом.Усё цвіце.I надзею маеНа працяг,На спагаду часу.Усё цвіце.Спакорваецца лагодзе.Салавей салодзіць гаркоту жыцця.Зязюля лічыць стагоддзі...Сарока свой цень нясе на хвасце.Усё цвіце...НІКОЛІДумка голая, як дзіцятка,Што якраз нарадзіцца паспела.А якая будзе апратка —Гэта клопат таго,Хто ўмелаЦі няўмела яе ўзгадуе,Ісцінай позірк свой уколе.Думка мае дупіу маладую.Думка не сівее ніколі.АДДАВАЦЬ...Гады зямныя —На вадзе кругі.Змятае часМітрэнгаў нашых смецце.Жыць —Значыць Богу аддаваць даўгі.Хто без даўгоў,Таго няма на свеце.Кароткая сцяжына да бяды,Дарога да бясхмарных дзёнДаўгая.Нас даганяюць нашыя сляды,Каб нагадаць,Што мы жывем даўгамі.Рака наноўШукае берагі.Буцян ладзьбуеГнездзішча на коле...Жывыя могуць аддаваць даўгі.Таму жыццё й не скончыццаНіколі!ТРОЙНЯЦвік.Чалавек.Прамень.За горам, за морам, за лесамЛёсам адным яныАдшуканыя і ашуканыя.ЦвікЗаганяе ў сцяну малаток наўпрост(На ўвесь анямелы цвіковы рост).ЧалавекаЎ зямлю заганяе жыццё(Напаміну на забыццё).ПраменьЗаганяе ў заўтра стомлены дзень,(Каб не намагаўся ўбачыць свой цень).Цвік гнецца.Чалавек гарбаціцца.Прамень ніцее.I ў кожнага непераможанагаСвой крыж надзеіНа целе...КАБ ПРЫНЯЎ...Ранішняе вечарэе святло,Каб разліцца імглою.Яблык аб дол разбівае чало,Каб зрабіцца зямлёю.Рыба пад лёдам шукае тхло,Каб глынуць паветра з марозам.Чалавек пакідае зямное жытло,Каб прыняў ягоВечны Розум.* * *Твой воблік — твой абраз; твая ікона,З якой табе пабыць дазволіў Бог,Каб ні перарабіць, ні збыць не мог,Каб шанаваў штоночна ды штодзённа.У вечнасці, якая тлом зашклёна,Папросішся пераступіЦь парог,Тваю ікону цемрай зробіць лёх,Што апраметную завўць сцюдзёнай.Нясі з падзякай небу свой абраз,Каб у лампадах воч агонь не згас,Пакуль цябе зямля маўкліва носіць.Калі цябе, як сноп з палёў жуды,Прытуліць з непрасохлых дошак восець,Ікону возьме нехта малады.НЕ СКАЖАЗагадка Гамера й Шэкспіра.Былі яны ці не былі.Шукаюць даследнікі шчыраСляды ў пракавечным быллі.Хто аўтар хмурынкі ці вішні,Хто смутку найменне знайшоў.Не скажа тварэц Усявышні,Каб не пасварыць спарышоў.АДЗІННяма да каго прыхінуцца душою,Нікога наўкол няма,Душа свая часам здаецца чўжою,Не чуе сябе сама.Спадаюць дні,Быццам з дрэва сучча.Сплываюць ільдзіны дзён і гадзін.Адзін прыходзіш на свет калючыI адыходзіш — адзін.ВЯРТАЕЦЦА...На Беларусь вяртаецца Бог.Беларусы ўспомнілі,Што яны беларусы.Трыпутнік аблудныНа раздарожжы пасох.Бязвернікі ўжо не пнуцца ў Ісусы.На Беларусь вяртаецца Бог.Вера абражаная рунее.За саломінку променяХапаецца лёх.НаваселіццаЎ душы знелюдзелай надзея.Ступакамі кайнасціСтоптваецца парогНевідочнага незямнога палаца.На Беларусь вяртаецца Бог,Не спяшаючыся вяртацца...ВЯЛІЧКАПа велікоднае яечкаДа хроснай маткі ўранні йшоў.І чуўся светлы спеў званоў.І мне зайздросціла мястэчка.З абрабаванага касцёла,Як з недалёкай даўніны,Званілі зніклыя званы.Дзень пачынаўся ясначола.У Божы свет ішло Вялічка –Святое свята ўдзячных слёз.Хрыстос ускрос!Хрыстос ускрос!Свяціла промнямі крынічка.У згадках ксцілася Вушача.Світала з забыцця імша.Яшчэ дасюль мая душаПа радасці шчымліва плача…СВЯЦЕЙШАЯ ПАННАЗ польскаеСвяцейшая Панна з Вушацкай іконы,Усіх ахінае Твой клопат штодзённы.Дай моцы нам, Матка,Дай, Матка, параду,Як маем змагчы і падступнасць, і здраду.Май ласку Сваёй не пазбавіць апекі,Заступніцай будзь нам цяпер і навекі.Не дай нашым душам убогім загінуць,Дазволь на зямлі гэтай цені пакінуць.З малечых гадоў Ты нас, грэшных, трывалаІ з д’яблавай пашчы не раз вырывала.У смутках Цябе мы гукаем, святую,Твая мілата бачыць нас і ратуе.Як дзячыць Табе, мы не ведаем самі,І нашчацца нашыя вочы слязамі.Марыё! Вушачы, дзе Ты цудатворыш,Ты дорыш святло, цішынёю гаворыш.Грахі нашы, як незагойныя раны.Маліся за нас, будзь нам Маткаю, Панна.НЯМА...Няма маіх сяброў, маёй радні,Маіх вятроў і маразоўНяма са мною.Харона не кляну,Адно зайздрошчу Ною,Што не аддаў нічога глыбіні.На схіле веку кожны з нас, як Ной,Які ў каўчэг сваёй душыЗабраць павінныI рупна ратавацьХоць тыя напаміны,Што моўчкі пойдуць за глухой труной.I я цяпер адзін, як напамінРазгубленай мілосці і сябе самога.I на каўчэг аціхлы,Як з далоні Бога,Ахрыплай каняй падае:Амін...