НАШАМУ ЛЕСУГодны лес! Над табой, разгайданым,За стагоддзем стагоддзе пяе.Разбіваліся ўшчэнт ураганыАб зялёныя грудзі твае.Непахісна, як волат замглёны,Ты стаіш: у зямлі — карані.У ліхія гады ад палонуКрай увесь ты сабой бараніў.Еду дзень, а паўз шлях зноў, узнёслыя,Сосны, сосны — камель пры камлі.Вечна ж грайце пад хмаркамі, сосны,—Варта верная роднай зямлі!* * *Туманам зацягнула дні —Зноў свету не відаць.У парнай белай цішыні,Застыўшы, ліпы спяць.Год новы побач, за сцяной,I на табе — туман:Зноў над прымоўклаю зямлёйВарожыць, як шаман.Шляхі і сцежкі — мокры глей,Раскіслі — не вылазь.Ледзь ступіш — чэпіцца, як клей,Да чаравіка гразь.I сніцца, сніцца ўсім адно:Ідзе-гудзе сама,Шлейф белы кінуўшы ў акно,Завейная зіма.* * *Такую падзеюмы праглядзелі:Шпакі прыляцелі!Дазнаўся пра гэта я ў дрогкім трамваіад дзвюх,з бітончыкамі малака ў руках цётак.От як!Дзеці зямлі, гэта ж — дзіва! —жывём мы ўжоБез перасвісту шпакоў,што некалі першымі нам абвяшчалівяснуБез крыгалому чаканага на рацэ,што досвіткам белатуманнымбудзіў увесь светсамаю мірнаю з кананад,Без паху раскрытай плугам раллі,якую, зляцеўшыся з усяго наваколляабходжвалі шумна гракі,Без рос на траве(ці помнім хоць мы,калі ступалі па іх апошні разбосай нагой?),Без празрыстасці бярозавіка(як гулялі ў ім сонечныя зайчыкі,калі мы неслі яго ў слоікахз бязлітаснага ўзлеску!),Без перапёлчыных ранкаў,Ясных заранкаў,Без красавання жытоў на зямлі,Без налівання,Без светлага мігу таго,калі, вылезшы пагрэцца на сонцы,абсядаюць усе лазнякі ваколіцытакія рахманыя коцікі,калі выпырхваюць раптам з пупышак бярозвясёлыя выраі лісця,калі зацвітаюць на волі пралескі,сон,святаяннік,крушына...Што з намі робіцца?* * *Зноў — сівец, і хвойкі, і дымок,Як калісь, над станам Пастуховым.Я тут гэтаксама недзе мокПад шумлівай сховаю альховай.Добры дзень, далёкая смуга!Добры дзень, маіх узлескаў лісце!Тут расой крутой мая нагаАпяклася, босая, калісьці.Вунь і ты, чысцюткі ручаёк!Як я рад, што ў пераплёт маліныЗ той пары замглёнай ты не ўцёк,Што вярнуў мае гады малыя!Хутка мой раскручваецца век,I вясны жыцця хіба не шкода:Чалавек таму і чалавек.Што Учора ў ім жыве заўсёды.Нарадзіў мяне вось гэты край,Крылы ў вырай тыя хаты далі:Хто я, вам раскажа той вунь гай,Тых палёў падсіненыя далі.Лог і луг, крынічная бруя,Сцежак ласка, халадок дасвецця,Людзі нашы, мова — гэта я,I без іх мяне не зразумець вам.* * *Зноў вы стынеце, вербы мілыя,—У канаве вада, як слюда.Адляцела — у вырай, у вырай —Лісця срэбнага чарада.Мусіць, я пазнавата прыехаў —Як нямы, за дарогаю гай.Адшумеў, адзвінеў. Нават рэхаЗнікла недзе — гукай не гукай.Пад нагамі — іржэўнік, як шчотка.Лета жаўранкавае — у тарпах.Гоніць восень — пахмурая цётка —Лісце скручанае па шляхах.Ну, а нас — што па свеце кідае?Не сядзіцца чаму нам, скажы?Каб за сінімі краявідаміБачыць новыя міражы?Ёсць у кожнага скарб бясцэнны(Што там золата ўсіх прызоў!).Гэты скарб — хаты матчынай сценыУ сучках, у маршчынах пазоў.Гэты скарб — агародчык са слівамі,З бэзам, што яшчэ дзед пасадзіў(Хто з нас кветкамі тымі «шчаслівымі»Сноў дзіцячых не саладзіў?).Гэты скарб — гай за хатамі, звонкіяНад разлогамі пчолаў шляхі,Ясната сенажацяў рамонкавых,Балатоў прыазёрныя мхіЗ чыстым голасам жураўліным,З журавінным дажджом між куп'я...Гэты скарб — маленства краіна,Гэты скарб — радзіма твая.
2
* * *А мы і не бачылі шчасця,А мы, як ваўчкі, быліТакія яшчэ віхрастыяНа зраненай нашай зямлі.Адно было ў нашых марах,У зрэнках дзіцячых, у снах:Святога амаль, з прыгаркаюХлеба жытняга смак і пах.Вясны ручаямі звонячы,Адкрыты — дзе плот, дзе брод?Ішоў і горкі і сонечныПасляваенны год.Ці помнім хоць мы, як маткіУздыхалі штовечар не раз,Слязу выціраючы ўкрадкам —Чым пакарміць бы нас?Удовы вайны Айчыннай,Глядзела з надзеяй на іхУся краіна ў руінахI вочы іх дзетак малых.Так рана ў матак лажылісяКаля вачэй кругі!Ды зноў яны рвалі жылы,Упрагаючыся ў плугі.Ды зноў зляжалыя глыбыВарочалі — плач не плач.Як яны біліся, рыбіны,У сецях тугіхнястач!А скаргі на ўдовіну долюДамоў, у падушку няслі —Усё яны пераадолелі,Усё, што трэба, змаглі.Стаіўшы боль свой глыбінны,На лямках з разрухі ў той часВыцягнулі ўсю краінуI выгадавалі нас.Мільгаюць дзесь каля ВегіЗорныя караблі.З рук матак нашых, я ведаю,Старт свой яны узялі.БАЛЛАДА ПРА МАЦІКіёк у руцэ, за спіной хатулёк,Запылена хуста —Прасёлкам, здалёк,Сівая, як голуб, ішла яна.Звінела жаўранкамі вясна.— Куды гэта, бабка, вы, дайце адказ,Што зрушыла з дому, старэнькую, вас?Шасцеў пры канаве зялёны трыснік...— Я, дзеткі, да сына іду, на Палік...— А сам што ж да вас не прыедзе ваш сын?Няўжо так зазнаўся? Які ў яго чын?— Зазнаўся? Ды не, яшчэ змалку ён быўЛаскавым і чулым і матку любіў.Бывала, не дбаў аб гульні, як усе:Цялушку напасвіць і дроў прынясе.Калі ж ён падрос, пачалася вайна,Пазвала яго ў партызаны яна.Пайшоў ён да возера Паліка —Там, кажуць, балоты: чарот, асака.Там вельмі цяжкая блакада была —Ад бомбаў нямецкіх зямля ўся гула.Адтуль не вярнуўся ён — на ПалікуТак і астаўся. У тым унь баку.Адзін у мяне ён, к яму я іду —А можа, дзе-небудзь яго там знайду?..Кіёк у руцэ, за спіной хатулёк,Запылена хуста,—Прасёлкам, здалёк,Сівая, як голуб, ішла яна.Звінела жаўранкамі вясна.* * *Можа, і ў мяне над галавойХодзіць зорка ўласная, якаяУзышла ў дзень нараджэння мойI ў дзень смерці ўпадзе небакраем?Забабон звычайны? Прызнаю.Ды не зачыняйце ў мару дзверы:Я у тую зорку, у сваю,Як-ніяк, хацеў бы ўсё-ткі верыць!Мы — не безымянная трава,Не шурупы ў нечай калясніцы.Кожны з нас — хай кружыць галава!Вымпел свой нясе праз бліскавіцы.Людзі, верце: ёсць у нас сваеЗоркі зіхатлівыя ў сусвеце!Хай іх бачыць доля не дае,Ды яны нам свецяць, свецяць, свецяць!Чыркнула па чорнаму агнём,I няма ўжо знічкі — мы галовыНад труною друга ціха гнём:Адляцеў у вырай вечаровы...Кажуць, у вайну быў зарапад!У траву, у белыя азёрыО як густа сыпаў зораў град!Як яны гарэлі ў небе, зоры!Хлопцы, што краіну бераглі,Не прыйшлі дамоў з дарог няблізкіх.У палях расквечаных ляглі —Юныя навек — пад абеліскі.Не, яны й дасюль для нас — не тло,Не бясследны попел з поля бою.Покуль мы жывыя, іх святлоНосім, непагаснае, з сабою.* * *Янку СіпаковуЦі ж ведаў хлапчук,на якую радуТату з мамай пагналіад ганка прыклады?Толькі гэтак калоланязвыклае слова — гестапа!...Двое добрых людзейда нелюдзяў трапілі ў лапы.О, як іх дапытвалі ўмела —з падмогай навукі!Жалезам хітрым выкручвалііх сялянскія рукі.Рукі, што ведалі толькітронку плуга ды граблі.Што над пасцелькай дзіцячайснавалі, як гралі!..I вось да сцяны іх паставілі —крычы не крычы пад вачэй гэтых лёдам...I ўпалі яны — бывайце, няспраўджаныя надзеі!У тым лёху,Глухім,голым...Ды ў свеце застаўсяіх голас.* * *Не, не кажыце мне — вайнаНе пахавана ў сорак пятым,Усё яшчэ курыць янаУ свеце, як струна, напятым.Ад галасоў эфір гудзе,Ляцяць газеты ў свет гайнёю.Не на жыццё, на смерць ідзеВайна між праўдай і маною.Памалу топіць лёд вясна,Ды шчэ далёка да парадаў.О як жа часта шчэ манаУсё-ткі верх бярэ над праўдай!Дык ці ж сядзець байцу ўбакуАд бітваў ярасных стагоддзя?На фронце мы з табой, пакульПад сінім небам крыўда ходзіць!* * *Трасе, трасе планету праз гады,I ходзім мы па ёй, як па плытах.Трывожна ў сэрцы: можа, сапраўдыТрымаецца зямля на трох кітах?Кіты, кіты, я знаю, цяжка вам:Ад складаў бомб трашчыць наш шарзямны.О як бы памагчы мне тым кітам,Кіты — хаця б не падвялі яны!* * *Жыць без трывог? Не злавацца?Не лаяцца? Не кіпець?Не гневацца? Не абурацца?Крыўду і здзекі — цярпець?Адно берагчы свае нервы —Сябе б надалей захаваць?На ўсё ж астатняе, што пад небам,Пляваць?Б'е чалавека кіемП'яная хеўра — хай?Мары хавае людскіяУ стол-труну бюракрат — чхай?Хай, што нейкі праныраУладу — няма саладзей! —Недзе за морам-вірам,Як торбу, украў у людзей?Радуецца: як з воска,Усё цяпер з іх ляпі —Гаці гаці, у войскаСтрыжы ўсіх — стойце, слупы!Рот жа адкрыеш, пярэчачы,Рукамі вашымі ж вас(Чакаць ад яго чалавечнасці?),Як мух, перагубіць ураз.Край стрыножыўшы страхам,Душ валадар,Дзесь бомбай ужо размахвае,Са светам гуляе ў пажар.Не згледзіш — пагоніць вецерІскры далей, без дарог...Жыць без трывог у свеце,Поўным трывог?