ПРАЎДА I КРЫЎДАКалі праганяецца Праўда,Вылазіць на свет Крыўда.О, бойцеся Крыўды —яна — сляпая:Забойцу — міне,бязвіннага — пакарае.* * *На тое ж у насгалава на плячах —Каб думаць.На тое ж у насгалава на плячах,Каб разабрацца,дзе золата,дзе гніль блішчыць на карчах.На тое ж у насна плячах галава,Каб на кручок хлусніне брацца,Каб палічыць хаця б,што два на два —Чатыры,а не дваццаць.На тое ж у насгалава на плячах —Каб — без завалаў, ясны —у Заўтра пракласці шлях.ЧАСЧас —ён складаецца з нас(і вінуза людскія заганы і болькіне ўскладвай на час):час — гэта мы,мы — гэта час.* * *Прыстаў да льду каліны ліст —Няўжо былі тут хвалі?Раку пад злы хаўтурны свістМяцеліцы хавалі.Маўчала доўга ў берагахЯна глухой парою,Згубіўшы след свой у снягахПад ледзяной карою.I хоць не бачыла святла —Ці ходзіць небам поўнік? —Але і ў цемры той жыла,Як і заўсёды, поўна.Рабіла зноў у схове льдуРаботу несціхана:Каб не мялеў, сваю вадуНясла да акіяна.* * *Мо ў тым і ўсе нашы пралікі,Уся памылка, можа, ў тым:Мы часта марым аб вялікім,Задавальняемся ж малым.I тое, чым жывём употай,Што ў сэрцы носім мы здавён,Усё адкладваем на потым,Усё чакаем лепшых дзён.Дні ж лепшыя — адкрыйма вочы!Нясуцца міма. Назаўжды!А мы бразгочам, мы бразгочамТой драбязою праз гады!Пасля спахопімся, ды — позна:Ўжо рыбка выслізнула з рук!Гадоў былых ніякай позвайНазад не вернеш, мілы друг!Так па прывычцы губім сілуМы зноў на спраў маленькіх рой.Ну, а вялікае?Ў магілуНясём з сабой, нясём з сабой!* * *А можа б, ён і жыў між нас,Каб мы былі дабрэй на трошкі?Мо дабраты яму якразI не ставала нейкай крошкі?Хто ведаў з нас, што, франтавік,Хаваў ён, ціхі, ранаў немачI што на болю наступ звыкЗубамі толькі скрыгаць нема?Няпраўда, што мы дбаем больш,Як кажуць, аб сваёй кашулі.Ды ўсё ж бяды прадвеснік — больЯгомы ў лёце дзён не ўчулі.Не ўбераглі, не ўсцераглі...Магчыма, тут зусім нявартаНас дакараць — што мы маглі? —Ды ўсё ж я — нібы вінаваты.Так апусцела ўсё кругом!..I думка лезе мне ў самоце:А як жа будуць без ягоЛюдзі на балоце?* * *Быць дабрэй,Быць чысцей,Пра людзей (яны ж усебездакорныя па прыродзе!)Думаць часцей.Не, гэта — не мода,Гэта (зноў жа адтуль,з краіны маленства,Адкрытай, як неба) —Душы патрэба.* * *Белы верш —як распрэжаны конь,што пусцілі на канюшыну.А можа, ўсё-такі часам —каб бег куды трэба —Цуглямі рыфмаўяго закілзаць?ДЗЕДАЎ НАКАЗНе забыць бы дзедавагаСлова залатога:Не рабі ліхога,Не кажы пустога.* * *Разбегліся думкі мае,як мурашкі —якая куды.Я хацеў іх сабрацьу клубок —спакайней бы было,калі б былі яны ўсе пры мне.Але паспрабуй ты за імі ўгнацца!Зловіш адну — другая ўцячэ.Я лаўлю іх, лаўлю.Покуль якая - небудзь не зловіць мянеI не павядзе за сабою.А астатнія будуць чакаць сваёй чаргі...СЯБРАМ-ПАЭТАМ «ПРЫЗЫВУ» ПЯЦІДЗЕСЯТЫХВось і прыйшла пара для справаздач.Ніл ГілевічЯк непазбежна льеццаВада жывая — Час!Яшчэ ж мы ўчора, здэцца(Не прызнавалі нас?),Насілі — разам з краем —Празванне «малады».А ўжо — глядзі — збіраемУ зборнікі гады.Як вехі — даты, даты.Тасую годы, рад,I вершы, як салдаты,Выстрайваюцца ў рад.Байцы святла, любоюПагодай, першацвет,Ішлі на поле бою —На поласы газет.Няслі з сабой ад стрэхаўЗямлі трывогі-сны,Нямоўкнучае рэхаБяды людской — вайны,Усё паведаць праглі:I горкую, без слоў,Жальбу удоў, і скаргіЗакінутых палёў.У людзі ў строфах несліПах лесу, дым расы,Звон жніва, роднай песніЖывыя галасы.А з імі, з казкай красак —Жыцця ў радках стае! —Няслі й памылкі часу,А часам — і свае.Зару зямлі трубілі.Бывала — неўпапад.I, як салдат, іх білі,Любілі, як салдат.Пазналі, і не скупа,Яны — не падаць ніц —I вастрыню і тупасцьРэдактарскіх нажніц.Ды хоць смылелі раныI кліч часамі глух,А ўсё-ткі ветэраныСвой захавалі дух.Дык ці ж у новым часе —Шумі, жыцця прыбой! —Ляжаць ім у запасе?Ізноў — у бой!
3
СТАРАДАРОЖСКІ РАЁННа карце хай загнаны ў рог,Ды не ўбаку ні трошкіАд новых пуцявін-дарогРаён Старадарожскі!Ля ўсіх пасёлкаў і шляхоўТут пад смыкамі ветруПяюць штодня ў руках слупоўДраты — цымбалы веку.А колісь пушча скрозь гула,Калі ішла віхура.I дзесь Алелькава стралаТут наганяла тура.Тут «сакуны» жылі ў лясахЗ мядзведзямі сам-насам.Гаворка й сёння ў нас на «са»:«Намаяўса», «суняўса».Матычыў ляды хлебароб,А трэ было, дык добраКасіў у сечы — лоб у лоб —Татар ды обраў орды!Быў і фашысту ў нас не дом —Сядзеў, ад страху сівы.Наш партызанскі грозны громТрос прыхадняў, як слівы.Вёў мсціўцаў па барах старыхКрапак мажны, як шула,Цудоўны баявы камбрыгХірург раённы Шуба.Змёў час чужынцаў след з зямлі,Іржа паела каскі.У лузе чэрвеньскім чмяліАпанавалі краскі...А трэба на баравікіНапасці з кашалямі,Кіруй адразу пад Ляўкі. —Ўвесь Мінск там з «Жыгулямі»!Заўсёды ў працы мой раён,Работнік цягавіты.Здаўна славуты ў свеце ёнЛіповым мёдам, жытам,Ільноў нябеснай сінявой,Сасною, звонкай, гонкай,Ну і вядомай за Масквой...Старадарожскай горкай.Будуе, косіць, сталь куе,Арэ — ушыр і ўдоўжкі —I песню новую пяеРаён Старадарожскі!* * *Палессе...Рэха правадоў сустрэчных.Ваюе наш аўтобусік з пяском.Пад вечар — песня ціхая — СлавечнаДарогу перайшла нам пад мастком.Куды ляцім, этнографы?Ля песніПалатку ўскінем —Пачакае час!Тут, пад зарой,Калі камар не з'есць нас,Палесся нораў вывучым мы ўраз!Якая ціш!Чуваць крынічкі мова —Хто кінуў нітку срэбную са стром?А звечарэла —З чарнаты альховайНа ўсё Палессе —Салаўіны гром!..Зялёнакрылы край славян — Славечна...Дзесь скрыпнуў граб —Ці мо чумацкі воз?..Стаю і слухаю самую вечнасць,Што захаваліГоллі вербалоз.ІСЛАЧЯшчэ ў жыцці адкрыцце — Іслач:Як яшчарка, сярод травыПад шчырым сном вярбы навіслайПа камяньках — струмень жывы.Між двух бароў, паўз сосны-промніЛужкоў прырэчных дываны.У калідор шырокі поймыЗаходзяць ранкам туманы.Праз бор-гусцёр неспадзяванаМалая сцежачка з сялаУ гэта стойбішча туманаўМяне таксама прывяла.Над рэчкаю з вярбой-гарбулькайСтаю і ў прозалаці дняЛаўлю, як ласку, ціхі булькатПад нізам дзесь, у каранях.КАМЕННЫЯ БАБЫКаменныя бабы...Язычнікаў ідалы...I сёння па стэпе яны —бачыў я —там-сям параскіданы.Валяюцца ў пыле яны пад нагамі —то бокам,то ўніз тварам грозным.Спакойненька птушкі садзяцца на іх,пасуцца побач каровы ды козы.А некалі ж тутна люд навакольныунь які страх яны наганялі!Да іх, як у Меку,ішлі з караванамі,дары перад імі складалі,Малітвы ім, моцным,шапталі,Каменныя ногі іхцалавалі,Слязьміаблівалі...О як выдатна тыранамяны памагаліЛюдзей трымацьна павадку!