* * *Транжыру дні, як мот,Гублю у танцы тайным,У спраў вадаваротНікчэмных уматаны.Ад іх, нібы ад мух,Адмахваюся яра,Ды зноў — забойцы муз -Яны плывуць, як хмара.Дзе ж тая зорка, штоСарваць я з неба меўся?Дарог, як струнаў, сто,Што граюць без мяне ўсё* * *Чалавек — гэта свет.З кнігПамёр чалавек —Самкнуліся вейкі...Свет, што ў вачах ягограў і іскрыўся,зачыніўся навекі.Якія сонцы і сосны,Аазісы і вясёлкі,Якія ружы і руны,Сэрца найтонкія струныбылі ў гэтым свеце абжытым!Памёр чалавекі з сабою ў зямлюсвет свой панёс,Свет, які так і застаўсянікім не адкрыты...* * *Жыву каля рэха.Вечарам, калі за акном леснічоўкіўлягуцца ў нагах хвойбаранчыкі хваляў азёрных,Прыходзяць ка мнеласі ды зоры.Далёка ўбаку(нібы на другой планеце)застаўся свет мой штодзённы, прывычны,які даўно ўкруціў мяне ў свае колы:Я ўцёк ад яго —на цэлы месяц —у гэта зацішша.Думаў, тут адпачну без яго.Ды толькі дарэмна:усе мае паўсядзённыя клонаты,якія я дома пакінуў,Знайшлі і ў пушчы глыбокай мяне,прымчаліся ўсе, як адзін!I вось раяцца ў маёй галаве,варочаюць начамі мяне з боку на бок,кідаюць у сне.Не, тут нішто іх не перапыніць —ні звон трамвая,ні грукат бабы чыгуннайаб непадатны асфальт,ні крык дзіцяці за мембранай-сцяной...Колькі ж змагу я пабыцьсам-насам з вечнасцю?* * *Мы ўвесь век свой — бывае! —шукаем сябе,Ды, так і не знайшоўшы, не знайшоўшы,выпраўляемся ў той, незваротны, вырай.Як шкада,што адтуль не папытаешся ўжо:— I чаго я прыходзіў сюды, на Зямлю?* * *Лодку долі сваёйСмела кіруй па жыцця рацэ.Хай рыпяць і рыпяцьВёслы ў кожнай руцэ.Ведай: выпусціш з рукІх, і той жа паройСтане трэскай на хваліЛодка долі тваёй!* * *О дай мне, доля,пастаянства дрэва,О дай мне, доля,цвёрдасць скалы,О дай мне, доля,ураўнаважанасць каменя,О дай мне, доля,гарэнне агню!Не давай толькі мнепакорлівасць дрэва,Не давай толькі мнераўнадушнасць скалы,Не давай толькі мнечэрствасць каменя,Не давай толькі мнебяздумнасць агню!* * *Міг — і ўсё ўжо на зямлі не тое:I агонь, і людзі, і трысцё.Як рака, цячэ жыццё зямное,Як рака, мяняецца жыццё.Абнаўленне вечнае ў прыродзе!Абнаўленне —вецер ліст сарваў,Гасне зорка дальняя на ўсходзе,Узыходзіць сонца і трава.Я — людзей і зорак спадарожнік:Міма, міма — радуга, імжа.Па зямлі іду,і крок мой кожныЁсць былога й заўтрага мяжа.Рушыцца і ў гэтае ж імгненнеУзнаўляецца, як жыта, свет.Мы з табой — і смерць і нараджэнне,Мы з табой — вякоў гарачы след.I не засмучайся, што, як нітка,Легла ўжо маршчынка на чало:З намі — маладосць, яна не знікла,З намі, з намі — нашых душ святло.* * *Кахаць — гарэць,Жыць без кахання — тлець.Няма кахання — белы дзень цямнее,Няма кахання — і вясной зіма:Душу ні сонца, ні агонь не грэе.Няма кахання — радасці няма.* * *Каханне — гэта чысціня,Каханне — гэта вышыня,Каханне — гэта зорны часДушы, што ўгору ўзносіць нас.Яно не ведае аніНікчэмнай хітрасці, хлусні,Не знае ў сэрцы цёмных плям —Глядзіць адкрыта ў вочы нам.Калі ў каханне ўсё ж манаЦішком пракрадзецца, янаРазвее ўміг яго дазвання:Там, дзе мана — няма кахання!* * *Зары запозненай каснікХто ў ціхі час згубіў за пожняй?На момант выслізнуў і знікЗа хмаркаю, як прывід, поўнік.Ты не прыйшла... Клён пацямнеў.Зямлі шматфарбнасць гасіць вечар.I холад нізавы мянеПатроху ўжо бярэ за плечы.Ты не прыйшла... Мо твой цягнікСышоў на перагоне з рэек?Ці недзе сон, як чараўнік,Скаваў няўзнак праменні веек?Ты не прыйшла... Што без цябеМне гэты свет — яго б не браў я!Што мне на ўзгоркавым гарбеШалёны водар разнатраўя!* * *Згубіў цябе. Куды ж пайсці?Ні адраса, ні тэлефона.Як промень воч тваіх знайсціУ горадзе мільённым?Я без цябе — аглухлы грот,Пусты, без пчолаў, вулей.Ізноў, ізноў — каторы год! —Кірую ў джунглі вуліц.Мо між людзей твая мільгнеКасынка выпадкова?Мо дзе ўзляцяць насустрач мнеДзве ластавачкі броваў?А за вясной — кіпіць вясна,Не згледзіш — час асенні.Тапчу, тапчу асфальт звідна,Шукаю голку ў сене.* * *I дабрата і прыгажосць —Гляджу: такое спалучэнне!А можа, гэта ўсё і ёсцьДушы высокае свячэнне?Прамень твайго святла і яЗлавіў вачмі ў паглядзе шыбкім,I адгукнулася маяДуша на промень той, як скрыпка.Імчала электрычка нас,За шклом мільгалі светафорыI неба немае, дзе — час! —Збіраўся зор высокі форум.Дзесь ля Ушы, нібы рака,Вагон запоўніла вяселле,I ўжо віхуру гапакаПанеслі колы між аселіц.Нас грэў вясёлы танец той,I падпяваў паціху кожны:Ты —ява казкі залатой,I я —вандроўнік спадарожны.На развітанне з цеплынёйТы пасміхнулася мне ветла,I ў чорнай цемені начнойМне раптам стала гэтак светла!Ішоў я, повен мараў-сноў,Асенняй вуліцаю хліпкай,I пела, пела, пела зноўУ сэрцы сонечная скрыпка.* * *Цячэ гародамі Гарынь,А у Гарыні — неба сінь,А ў Гарыні —дзень які! —Далека ўнізеястрабкі.Вас сцежка берагам вяла,Між лозаў петлі вам віла.Пясок, што слаўся ля ракі,Лізалі хваляў языкі.Маўчалі вы абое: тамСлоў не хапала ў свеце вам.Ды пра агонь душы ярчэйКазалі позіркі вачэй.Хоць ехаў ты, ды браў навекБляск гэты ясны з-пад павек,Браў рук цяпло, браў гэты плёс,I гэту сцежку паміж лоз,I стужку чыстую — Гарынь,I у Гарыні — неба сінь,I ў Гарыні —дзень які! —Далёка ўнізеястрабкі.* * *Не крыўдуй на мяне, не крыўдуй,Калі што сказаў бесталкова:Буйных дум маіх чарадуХіба ж проста ўціснуць у слова?Для мяне ты — пасланне нябёс,Што змяніла ўсіх сноў кірунак,Ява мары маёй, мой лёс,Мая муза, мой паратунак.Нібы раптам усе ўзышліМае зоры з вышыняў бяздонных,Ружы ўсе мае расцвілі,Што так доўга спалі ў бутонах!Ясната воч спагадных тваіх —Як, і сам я не знаю —Узняла мяне, ўзвысіла ўміг,Падхапіла, як хваля марская.