* * *Пакуль маё сэрца замкнёна былона цяжкі, як наледзь, замок нявер'я,Яно здавалася мне з кулачок, не большым.А гэта ж у ім —рэкі шырока плывуць,хвалямі плёскаючы аб берагі,Лугі вясновыя зіхацяцьзолатам лотаці,незабудак блакітам,Вятры паднябесныя граюцьна карабельных мачтах напятых,Сонца гуляе,гараць прамяніста планеты і зоры сусвету...Вось якім стала сэрца маё неабдымным,Калі ты адамкнула ягоКлючом свайго чарадзейнага слова:«Кахаю...»* * *Ты казала: будзеш зноў чакаць,Будзем зноў у свеце — мы ды поўнач,Будзе ў просе драч драча гукацьДы стаяць над каласамі поўнік.А пакуль — я круглякі калю,А пакуль — звіні ў руках, тапор!А пакуль лаўлю, лаўлю, лаўлюСонца, што плыве за дальні бор.I такая ў свеце шырыня,I такая ў небе вышыня,I такая за палямі сіняяПрад вачыма гарызонта лінія!* * *А мо гэта ноч табе упала на плечыI ў залі пад гукі басоўЗацьміла ўсе люстры мне ў дзіўны той вечарНоч тваіх валасоў...* * *Ты — бераг мой, бераг...Пад небам, сінім і чорным,Як доўга насіла па моры жыццёвымМой човен!Як доўга ад хвалі да хвалі шпурлялаЯго з крыкам чаек!У белых туманах сляпых, у бяззорых начахЯк доўга шукаў я прычала!Цвілі белым цветамПад хмаркамі вішні на свеце...Ды зноў міма вёснаў, ды зноў міма вёснаўМой човенПраносілі вёслы!I вось за грэбнямі хваль высокіміМой бераг — у соснах і сонцы!Гляджу і не веру —То сонЦіНе сон?..Мой бераг!* * *Бывае часам: смоўж сумненняўЦябе з дарогі ўбок звядзе,I ўсю душу аледзяненнеЦяжкою глыбай абкладзе.Дзень цэлы ходзіш — хмара хмарай,I ні жаданняў больш, ні сіл,I свет у восеньскіх пажарахУжо табе не міл, не міл.Ды блісне тонкі промень веры,I — растае памалу лёд.I для душы адкрыты дзверыІзноў у паднябесны лёт!* * *Рассыпала ноч алмазыПа дахах дамоў, па рамах.Блішчаць усе яны разамУ мілых вачах таксама.Збірайце ж вы іх, збірайце,Збірайце, пакуль маладыя,I ў сэрцы сваім зберагайцеАлмазы найдарагія.Дарога жыцця — немалая,На ёй будуць церні і цені,I часам аслепіць — бывае! —Вам вочы чорная цемень.Ды вы любыя запрудыАдолееце адразу,Калі асвятляць вам будуцьДарогу тыя алмазы!ДАРЫЦЕ ЎСМЕШКІ!Дарыце ўсмешкілюдзям, як кветкіНайшчодрых сэрцаўлепшыя сведкі.Яшчэ на свецео як даволіНам часам ліхаўдзяляе доля!Дарыце ўсмешкі —для чалавека.Не трэба лепшых,чым ласка, лекаў.Нашто ж хаваць наму тлуме спешкіДушы багацце —дарыце ўсмешкі!Дарыце ўсмешкі,дарыце ўсмешкі —Ад сэрца к сэрцупрамыя сцежкі.
1 — Ятвязь — такую назву носяць некалькі вёсак на Гродзеншчыне. Ёсць там і рэчка Ятвязь, на якой стаіць сяло Ятвеск. Гэтыя назвы — ад яцвягаў, колішніх насельнікаў краю, паходжанне якіх канчаткова не высветлена. Рускі гісторык XIX ст. С. М. Салаўёў, адзначаючы смеласць і непакорлівасць гэтага «загадкавага народа», пісаў, што «яцвягі ў бітвах ніколі не ўцякалі і не здаваліся ў палон, а гінулі разам з жонкамі». Яцвягі былі амаль поўнасцю знішчаны ў няроўных бойках з іншаземцамі. С. М. Салаўёў даводзіць, што рэшткі яцвягаў быццам бы заставаліся яшчэ ў яго час на Скідальшчыне: «Яны рэзка адрозніваюцца ад беларусаў і літоўцаў смуглым тварам, чорнай вопраткай, норавамі і звычаямі, хаця ўсе ўжо гавораць на беларускай мове з літоўскім акцэнтам».
2 — Казімір Лышчынскі — беларускі філосаф, які за свае атэістычныя погляды, выкладзеныя ў трактаце «Аб неіснаванні бога», быў па прыгавору сеймавага суда ў Варшаве спалены на агні.