Сьцяна (на белорусском языке)
Шрифт:
На ненармальна апусьцелай вулiцы Сьцяпан пабег, з радасьцю сьцьвярджаючы, што наперадзе нiкога няма.
Дома зьдзiвiла Сьцяпана ня тое, што Кiра даводзiла сябе да парадку, вычышчваючы спаднiцу й папраўляючы прыгожую прычоску, але - яе вочы. Пасьпешна зачынiўшы за сабою дзьверы, ён сказаў: - Добры вечар, Кiра.
Памiж iмi, мажлiва, няхутка дайшло-б да пераломнай размовы, й, некаторы час, маўчалi-б яны кожны пра сваё, калi-б не яе ўмельства валодаць сабою, на хаду пазбывацца разгубленасьцi.
– Дзе гэта ты быў?
– адказала яна на яго прывiтаньне.
– Глянь, якiя ў цябе нагавiцы! Мо' валяўся...
– Я не тваёй натуры, - адсек ён.
– Што ты маеш на ўвазе?
– Хочаш ведаць?
– Ня скажаш мне?
– Падумаю, - Сьцяпану ўсё здавалася, што ўблытваецца ён у лiшняе. I непапраўна шалёнае, у чым будзе потым шкадавацца.
– Дзякую табе за тое, што хоць у дачыненнi да мяне ты думаеш, - зьедлiва адказала яму Кiра. Гэта быў яе намёк.
Сьцяпанам панесла:
– Я не пацярплю, Кiра, твайго зазнайства, круцельства й, наогул, адносiнаў да мяне звысоку!
– Го-го, - пакiвала яна галавою, не адхiляючыся ад люстра.
– Ты дасканала ахарактарызаваў сябе. Не дасьцiпна, праўда, ды затое коратка. Наступную тыраду прашу вымаўляць цiшэй - людзi сьпяць.
– Можаш мне сказаць, дзе ты была?
– ён запытаў яе амаль шэптам. Яму перасохла ў горле.
– Пра тое-ж я запытала цябе, - зашаптала яна, крыўляючы яго зь неспадзяванай весялосьцю.
"Яна шчасьлiвая!" - зразумеў Сьцяпан. Ён нахiлiўся, каб разбуцца (ад запэцканых пантофляў адвальвалiся камякi гразi). З-над вушэй выцякаў у яго пот, утвараючы на барадзе кроплi.
– Я, Кiра, хадзiў на шпацыр i бачыў, як вывалiлiся тыя два на матацыклi...
– ён паглядзеў на яе спадылба, ня могучы разьвязаць шнуроўку, якая безнадзейна зашмаргнулася.
– Вывалiлiся?.. Дурнi!
Гаварылi яны далей шэптам. Ды ня гэта ўразiла Сьцяпана; яна, адразу прыкмецiў ён тое, страцiла на сваёй самаўпэўненасьцi i ўзялася, зусiм бяз сэнсу, прырэзваць свае маляваныя пазногцi. I ўся яна неяк адразу стаiлася.
– Я клiкаў цябе, - махляваў Сьцяпан.
– Ты ня чула мяне?
– Не-а, - Кiра ня здолела сабрацца ў сабе, пстрыкала манiкюрнай прыладаю, прыкiдваючыся ўважлiвай да робленага.
– А дзе ты мяне клiкаў?
– яна не падняла галавы. У яе чырванела шчака.
– Калi ты не пачула, дык рэшта няважная, - адказаў ён галасьней: "Божа мой, я суцяшаю сябе тым, што Кiра не захлусiлася? Што ёй не ўдаецца вылгацца й яна выдае сябе? У яе няма прадуманай хiтрасьцi, якая зьнiшчае пачуцьцi. Але, што здарылася?" - Кiра, скажы, ты разьлюбiла мяне?
– Сьцяпану падабалася расейскае "разьлюбiла". (Мацi, часамi, сьпявала падчас сваяцкiх застольляў пад Беластокам...)
– Гэта што?
– адказала Кiра.
– Новы варыянт тваёй барацьбы за шчасьце? Цi мо' гэта спроба перавыхаваць жонку, якая зазналася? Шантажам!
– яна падыйшла да шафы.
– Адыйдзi, дай мне месца...
– Гэта спроба, Кiра, запытаць цябе, чаго ты сядзела ў домiку на агародах?
– выказаў ён словы, якiх баяўся. Яна павярнулася да яго з адчайнасьцю ў вачох:
– Ах, во, што цябе мучыць... Сочыш ты за мною?
– глуха крыкнула яна на яго.
– Нiчога лепшага ты ня ўмееш рабiць?! Чалавек вялiкай амбiцыi, ха-ха, зважае, каб ня стацца раганосцам, ха-ха-ха... Манiфэст усекаапэратыўнай рэвалюцыi павесiў ён на цьвiчок i стрымгалоў паiмчаў за нявернай палавiнай, каб адпужаць ад яе ў поле магутнага адзiнца, што самотна рохкае ў разорах. Якi ўпадак!
– Жартуеш!
– бялеў Сьцяпан.
Ён, пастрашнелы, выпрастаўся ва ўвесь рост.
– Гэта ты жартуеш, калi ня ведаеш таго, - яна падступiлася да яго ўпрытык.
– Заводзiш гульню ў дабрадзея, за якую iншыя плацяць. Табе няясна, га? Ах, табе нiшто й нiколi ня будзе яснае, - Кiра раптоўна адвярнулася ад Сьцяпана й выйшла ў пакой, скiдаючы зь сябе блюзку.
– Няшчасная я...
– Адну хвiлiнку, - пратэставаў Сьцяпан.
– Ты, Кiра, мае справы кiнь i адказвай на пытаньнi. Чуеш?
– Што гэта значыць, твае справы й мае справы?
– З кiм ты сустракаесься?
– Хочаш запытаць: каму я яшчэ даю, апроч цябе?
– Не грубiянь...
– Ты, Сьцяпан, мае справы таксама кiнь, - яна аглянулася на яго ад атаманы.
– Так будзе нам лепш.
– I гэта гаворыць мая жонка?
– Як i ты, мой муж...
– Я маю права ведаць...
– Як i я, чаму ў цябе мокрыя нагавiцы!
– Iшоў я цераз збожжа...
– Прытуляючы дзеўку да грудзей?
– Якую дзеўку?! Я... я...
– Ведаю - ты нюхаў за мною, бы чырвананосы сышчык, - сказала Кiра са спакоем. Яна расьсцiлала пасьцель.
– Ня буду я з табою спаць.
– Слушна. Другiм быць - ня гонар.
– Хто ён?
– Малады, моцны i сьвядомы сваёй мэты.
– Гэтай мэтай зьяўляесься, вядома, ты?
– Яму - так.
– А табе - ён?
– Не.
– Не?
– Не.
– Дык хто? Або - што?
– Не, хто. Ты!
– Я?
– Ага.
– Скажы мне гэта яшчэ раз, - ён зацiснуў кулакi.
– Калi ласка: ты!
– Як гэта я павiнен разумець?
– Звычайна, стасуючыся да тваёй тэрмiналёгii - зло перамагаю я... злом!
– Ты, мабыць, п'яная?
Сьцяпан нацэлiўся ўдарыць Кiру па шыi, ззаду. Перашкодзiў гэтаму воклiч цешчы: "Лягайце вы спаць! Ужо ноч сьвятая!"
– З маладым можна прахлiснуць i паўлiтра, - Сьцяпан сказаў гэта Кiры з абыякавай iронiяй.
– Тады адбываецца сьмялей...
– Так?
– Пытаеш?
– У вопытнага - чаму-б не?
– Кiра, не рабi зь мяне такога, як сама ты.
– Згодна. Хоць адно з нас захавае чысьцiню.
– Я цябе не пазнаю, Кiра.
– У яго галаве мацнеў шум, i, ад слабасьцi, яму падкошвалiся ногi.
– Што з табою?
– Сачыў-жа - ведаеш.
– Але: чаму, чаму?
– Чаму?
– яна зьняважлiва надзьмула губкi.
– Бо я не жадаю стацца саламянай удавою! Не разумееш, што я ратую цябе ад змураванага яшчэ за царом беластоцкага цэнтрала?
– Кiра спалохана змоўкла; энергiчна падбiла падушку, ажно пасыпалася зь яе пер'е.