Сон на кургане
Шрифт:
2-і (падымаючы з 1-м чаркі)
За згубу лепшай, светлай долі, За працвітанне чорных хвіляў, За тых усіх, што мяне гналі, Пакуль аж тут не утапілі!Пры 2-м століку
1-ы (да 2-га)
Сам галавы сваёй не вешай: Табе яе другі павесе… Пі, каб аж процьму ўсю усцешыў I ў гэтай сам струпеў пацесе.2-і (падымаючы чарку)
За тыя плецены прылады, — За тых, што точанаю сталяй Былі ва ўсіх пуцях завадай, Пакуль аж тут не прыкавалі!Пры 3-м століку
1-ы (да 2-га)
Што гнеш свой карк, як вол у плузе, Зямлю капаючы нарогам? Пі, як канюх расу на лузе,— Ярмо ты знойдзеш за парогам.2-і (беручы чарку)
За тыя пухавы пасцелі, За торпы, стогі аж пад неба,— За тых усіх, што хлеб мой елі, Пакуль мне тут не далі хлеба!Пры 4-м століку
1-ы (да 2-га)
Што круціш сумна галавою, Як касцяломнаю машынай? Пі, каб аж трэсла ўсім табою, Як трасе вецер павуцінай.2-і (падымаючы чарку)
За тую комінную сажу, За свіст гудкоў, за дым крывавы,— За тых усіх, хто мяне пражыў, Пакуль гарэць тут не заставіў!Пры 5-м століку
1-ы (да 2-га)
Што сеў, як мокрая варона? Пі, як кроў смокчуць з тваіх косцяў! Заліся гараю шалёнай, Каб аж тапелец пазайздросціў.2-і (падымаючы чарку)
За тыя дзікія напасці, За нашу брацкую нязгоду, За тых, што след закрылі к шчасцю, А паказалі сюды ходы!Пры 6-м століку
1-ы (да 2-га)
Не закладай рук, як бы ўсыпаў У печ апошняе з аруда. Пі, аж каб вылецелі скрыпы 3 грудзей тваіх, як з кол па грудах.2-і (беручы з першым чарку)
За тыя збэшчаныя сілы, Што самі, чэзнучы ў пракляцці, Усе з нас высмакталі жылы I сюды звабілі смактаці!Уваходзяць тры дзяўчыны.
1-я
Пусціў на вуліцу уперад.2-я
Людское ўсё здзёр, апаганіў.1-я
Цяпер сюды прэ, як у нерат.3-я
На славы, долі патаптанне.Разыходзяцца і прысядаюць к гасцям.
1-я (падсаджваючыся к Саму)
Ты што адзін так, небарака, I чаркі, бачу, не чапаеш? Са мною выпі, як са ўсякай, I думай, што з дачкой гуляеш.Сам (падымаючы з дзяўчынай чарку)
За тых, хто родны край зніштожыў I к цемрам вечным кладкі мосціць. За тых…Шынкар (перапыняючы Сама)
А што на свеце божым Чутно цікавенькага, госці?Пры 1-м століку
1-ы
Што ж? Народ грэецца, як можа: Агонь раскладвае усюды.2-і
3 кастры спляснеўшай і саломы… I то ўсё грэюцца прыблуды.Пры 2-м століку
1-ы
Масты старыя йдуць ма зломы, Старыя стаў паліць руіны.2-і
Не збудаваўшы сабе новых — Мець будзе духу, як з націны.Пры 3-м століку
1-ы
Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах, Пяройдуць скора і на горы.2-і
Пачаў падпал разводзіць знізу, Каб сам прапасць лепш мог у норах.Пры 4-м століку
1-ы
Стаў класці ўжо на вокны маты, У куты кладзе абноскі рызаў.2-і
К вакнам прыладжывае латы, А дзверы насцеж раскрывае.Пры 5-м століку
1-ы
А ўсё ж, і ў горадзе і то ўжо Агонь на вуліцах палае.2-і
I гінуць самі ў ім, як смоўжы, Нагой сляпою растаптаны.Пры 6-м століку
1-ы
Але ахвота змагаць сцюжу Усіх з пасцелі прэ ад рана.2-і
Поделиться с друзьями: