Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:
Паяса мо хто пазычыць, После ўсё на ім палічым.

Колькі галасоў

Хто аб поясе тут думаў!

3-і голас

Я сяджу сабе у кума…

5-ы голас (перапыняючы)

Гэта ж пояс свой ён мае.

4-ы голас (да 5-га)

Я з табою прытрымаю, А хай хто яго развяжа.

3-і голас

На вяроўцы ўсё раскажа.

Адвязваюць пояс; пасыпаліся з-за пазухі кускі смолкі.

1-ы голас

Во, во! гляньце, чым прасвіста Ратаваў усіх нас чыста.

Колькі галасоў

Нават смолка для падпалкі…

3-і голас

Пэўна мае і запалкі.

Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма да грушы, закручваюць рукі назад і звязваюць іх на другім баку грушы.

Сам

Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару.

1-ы голас

Хай да дня тут перастое,— Там убачым, што якое…

4-ы голас (да сляпой бабы)

А ты май яго на воку.

Хутка ўсе адыходзяць у бок пажару.

Сам (панура)

За няма што на вяроўку, Як якога арыштанта…

Падростак (выбягае са скрыпкай)

Хі! Якога бачу франта… Вось абняў, як дзеўку, грушу, Нат рукамі не паруша… Я хоць з бабай ажаніўся, Гэты ж к дрэву прычапіўся. (Да Сама.) Дрэнна, дзядзька! Невялічкі Смак пад дзічкай — не ўрваць дзічкі. Ну, пушчу цябе на волю, Вазьмі бабу маю толькі; — Ўсяго першы дзень жанаты, А ўжо хоць ідзі вон з хаты. Адно ты мяне не выдай…

(Хоча развязаць пояс, але, аглянуўшыся, уцякае.)

Старая, за ёй нявестка падбягае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са слязьмі к Саму.

Старая

А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаў Хаткай, намі так без жалю?

Стары (панура)

Ці то праўда, што казалі?

Старая

Ўсё бацькам сказаць павінен.

Сам (з болем)

Хоць зарэжце, я не вінен: На начлезе быў… 3 папару Ратаваць бег ад пажару, А яны мяне…

Стары (перапыняючы)

Конь быў дома.

Старая

Бег са смолкай і саломай Ўжо пад воласць, кажуць людзі.

Нявестка (галосячы)

Што ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці, А мне хоць ідзі ў свет з дзіцем.

Стары (глуха)

Не жалеў ты бацькі, маці, Ані жонкі, ні дзіцяці.

Старая (слязліва)

Колькі бедненькаму мукі: Збілі так, звязалі рукі.

(Хоча развязаць.)

Стары

Не чапай без часу, маці,— Гэтым нам не ўратаваці, Толькі можа стацца горай. Усё роўна ўжо дзень скора: Наверх праўда выйсць павінна. Хоць бы мела ўзяць нам сына.

Сляпая (уціраючы слёзы)

Так ці сяк — не вернем хаткі… Прынясем пайдзем астаткі.

(Уздыхаючы, адыходзяць.)

Падростак (падбліжаючыся)

Нудна, дзядзька! Мамка з таткам, Ну, і жоначка з дзіцяткам. Пагасціўшы, разышліся: Па апошняе пайшлі ўсе. Пакуль зноў хто прывандруе, Я на памяць падарую Паясок табе твой, дзядзька, Пажалею лепш, як бацька.

Развязвае Саму рукі, той бяссільна асоўваецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку.

Сам (панура)

Ўсё згарэла, ўсё, дазвання — 3 хатай воля і прыстанне. Слепа стануць сведчыць людзі,— Суд у катаргу засудзіць. 3 усім родным разлучуся… Не вярнуся, а вярнуся — Уся вёска сходку скліча, Мне праступкі ўсе паліча; Скажуць: ссыльнага не трэба… Зноў без хаты, зноў без хлеба… 3 дзіцем жонка ў чужых згіне, А бацькі — у жабраніне… На пагібель, на скананне Ўсё згарэла, ўсё, дазвання.

(Гаворачы ўсё гэта, круціць у руках пояс, мацуе і мяркуе яго даўжыню і жудка ўсміхаецца.)

Падростак (раптам перастаючы строіць скрыпку і ўглядаючыся ў адзін бок)

Зноў сюды прэ мая жонка.

(Саскаквае са стала і ўцякае.)

Сам (як шалёны, ускаквае на стол і завязвае за сук грушы пояс)

Будзь шчасліваю, старонка!
Поделиться с друзьями: