ЖАНРЫ

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У Пскове, паводле звестак, змешчаных у «Правде», 22 лютага 1918 г., прайшоў мітынг пскоўскай залогі. «З вялікім уздымам» яго ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю даць рашучы адпор нямецкім захопнікам. Аднак вечарам 24 лютага 1918 г. «Пскоў быў заняты невялікімі сіламі немцаў. Горад удалося б адстаяць, калі б быў аказаны супраціў. На жаль, салдаты ў першы момант паддаліся паніцы і не прынялі ніякіх крокаў да адпору». Так паведамляла бальшавіцкая газета. Нямецкая матацыклетная рота панесла страты ў 4 чалавекі (аўтамабіль наехаў на міну). Салдаты палка, што стаяў у Пскове разбегліся, і полк спыніў сваё існаванне. Такой была другая «перамога», на гэты раз «пад Псковам».

Такім чынам, свята Чырвонай (потым Савецкай) Арміі, а цяпер Узброеных сілаў Расіі мае міфічныя падставы прыдуманых перамог, у 30–80-я гады ХХ распрапагандаваных савец-кімі гісторыкамі і камуністычнай прапагандай.

Што тычыцца Беларусі, дык тут 23 лютага 1918 г. тым больш ніякіх гераічных падзей не адбывалася. Гэтая дата не мае аніякага дачынення да беларускай вайсковай гісторыі. На тэрыторыі Беларусі, дзе знаходзіўся фронт па лініі Дзвінск — возера Нарач-Смаргонь-Крэва-Карэлічы-Баранавічы — Пінск, як толькі салдаты «Расійскай рэвалюцыйнай арміі» (афіцыйная назва старой арміі) даведаліся аб ультыматыме германскага камандавання ад 16 лютага 1918 г., што нямецкія войскі пачнуць наступ кінуліся наўцёк перад наступаючымі нямецкімі войскамі, рабуючы па дарозе панскія маёнткі. Пра гэта ёсць мноства сведчанняў, напрыклад, мемуары фундатара Чырвонага Касцёла ў Менску Э. Вайніловіча.

21 лютага 1918 г. у 3 гадзіны дня першы нямецкі цягнік прыбыў у Менск 25 лютага немцы занялі Барысаў. Гэтым падзеям папярэднічалі ўцёкі з Менска ў Смаленск бальшавіцкага кіраўніцтва Заходняй вобласці і Заходняга фронту на чале з А. Мясніковым. Тут таксама можна прывесці дакументальныя сведчанні: Напрыклад, газета «Известия» ў нумары ад 26 (13) лютага 1918 г. (№ 34) прыводзіла звесткі з Менска ад 19 лютага з абласнога Савета народных камісараў (са спазненнем): «На экстранным паседжанні Савета Народных Камісараў было пастаноўлена эвакуяваць абласны Савет» і «ў 4 гадзіны дня Савета ўжо не было». Ніякіх баёў з нямецкімі войскамі ў Беларусі не бло. Хто мог, уцякаў ад немцаў.

Мы бачым, што дата 23 лютага 1918 г. да Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь ніякага дачынення ўвогуле не мае.

Аднак воляю лёсу менавіта на гэты дзень прыпадае яшчэ адна дата — прычым таксама звязаная з пэўнай вайсковай сілай. 23 лютага 1944 г. паводле загада генеральнага камісара Беларусі Курта фон Готберга пачала стварацца Беларуская Краёвая Абарона (БКА) — вайсковае фармаванне для барацьбы супраць бальшавізму.

Зразумела, кожны вырашае сам, што адзначаць 23 лютага — ці чарговую гадавіну стварэння БКА, ці памяць пра міфічныя перамогі Чырвонай Арміі Савецкай Расіі, ці неафіцыйнае «свята мужчынаў» (ёсць лішняя нагода падняць чарку і закусіць скваркай). Аднак варта было б узгадаць яшчэ адну падзею, якая, насамрэч, больш за ўсе іншыя нагадвае аб нашай вайсковай славе.

Падчас уздыму адраджэнскага руху ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ўпершыню была адзначана сапраўды гераічная старонка нашай айчыннай гісторыі — гадавіна Аршанскай бітвы, калі 30 — тысячнае беларускае войска К. Астрожскага цалкам разграміла 80-тысячную армію Маскоўскага вялікага княства. Адбылося гэта 8 верасня 1514 г. Вось чаму менавіта 8 верасня і адзначаецца беларускімі патрыётамі як наша нацыянальнае вайсковае свята — Дзень беларускай вайсковай славы.

Рыжская дамова пра падзел беларусі

(Да 85-годдзя падпісання Рыжскага мірнага дагавору 1921 года)

18 сакавіка 1921 г. у Рызе савецкай расійска украінскай дэлегацыяй, з аднаго боку, і польскай дэлегацыяй, з другога быў падпісаны мірны дагавор, якім фармальна спынялася савецкапольская вайна 1919–1920 гадоў. Быў зроблены без удзелу нават беларускай савецкай дэлегацыі БССР, падзел тэрыторыі нашай краіны, утварыліся Усходняя Беларусь (БССР) і Заходняя Беларусь (у складзе Польшчы), з'явіліся і такія назвы. Рыжская дамова 1921 г. шмат у чым вызначыла далейшы лёс беларускага народа, які быў гвалтоўна падзелены на часткі.

Беларусь і заканчэнне савецка-польскай вайны

Падчас наступу польскіх войскаў на пазіцыі Чырвонай Арміі ў Беларусі ў жніўні 1919 г. імі была занята тэрыторыя ЛітоўскаБеларускай ССР, штучнага марыянеткавага ў дачыненні да Масквы дзяржаўнага ўтварэння (якое, дарэчы, кіравалася кампартыяй бальшавікоў Літвы і Беларусі, што ўваходзіла як тэрытарыяльная арганізацыя у склад Расійскай камуністычнай партыі бальшавікоў). У склад ЛітБел, як яе скарочана называлі, уваходзіла толькі тэрыторыя Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губерняў. Тэрыторыя Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі яшчэ 16 студзеня 1919 г. (праз 15 дзён пасля стварэння БССР) аддзелены ад БССР і ўключаны ў склад Расійскай савецкай федэрацыі (РСФСР). А ўжо 28 лютага 1919 г. па прапанове ЦК РКП (б) з Масквы Літоўская ССР і Беларуская ССР утварылі новую марыянеткавую, буферную дзяржаву — ЛітоўскаБеларускую ССР (ЛітБел.) са сталіцай у Вільні.

Калі ўлетку 1919 г. тэрыторыя ЛітБел была занятая польскімі войскамі, зноў па загаду з Масквы ЛітБел была скасавана без якоганебудзь заканадаўчага акту. Урад РСФСР ад гэтага часу лічыў тэрыторыю Беларусі ўжо расійскай. Пра гэта сведчаць шматлікія штампы і пячаткі рэвалюцыйных камітэтаў (часовых органаў савецкай улады), створаных загадзя ў Смаленску пры штабе Заходняга фронту пры падрыхтоўцы наступу яго войскаў на Беларусь у 1920 г. на пячатках былі надпісы «Борисовский ревком Минской губернии РСФСР» ці «Новогрудский ревком Минской губернии РСФСР».

Паколькі савецкі ўрад Расіі лічыў тэрыторыю Беларусі расійскаю (пра БССР ужо забыліся), то падчас мірных перамоў у Маскве з урадам Літоўскай дэмакратычнай рэспублікі ён фактычна гандляваў беларускай тэрыторыяй, як сваёй. Каб перацягнуць Літву і яе армію (з дзвюх дывізій) на свой бок ды скіраваць яе супраць Польшчы. Урад РСФСР 12 ліпеня 1920 г. падпісаў у Маскве мірную дамову з Літвой, аддаючы ёй значную частку беларускіх земляў. Так, у 2 м артыкуле мірнай дамовы вызначалася дзяржаўная мяжа «паміж Расіяй і Літвой», што ішла з Захаду ад Аўгустова, у 30 кіламетрах на поўдзень ад Гародні, якая перадавалася Літве. Потым па Нёмане да Дзяляцічаў (на поўнач ад Наваградка і Любчы, потым на Валожын, які разам з Маладэчнам заставаўся на расійскам баку (пры гэтым мяжа ўстанаўлівалася ля ўскраін абодвух гарадоў з трох бакоў). Далей лінія мяжы ішла на поўнач. Вілейка, Новы Мядзел, Маркаўшчына і Друя заставаліся на расійскім баку, а на захад ад іх ужо была, паводле гэтай дамовы, літоўская тэрыторыя.

Пасля наступу Чырвонай Арміі на Заходнім фронце ў ліпені 1920 г. Беларусь была зноў занятая савецкімі вайскамі. У жніўні 1920 г. калі войскі Чырвонай Арміі былі разбіты пад Варшавай, у Менску пачаліся мірныя перамовы паміж савецкай расійскаукраінскай дэлегацыяй і польскай аб прыпыненні ваенных дзеянняў і падпісанні мірнага дагавору. Чырвоная Армія адступала. Але савецкая дэлегацыя, нягледзячы на гэта, патрабвала, каб усе тэрыторыі Украіны і Беларусі былі перададзены Савецкаму боку. 2 верасня 1920 г. перамовы былі спыненыя. Польскія войскі працягвалі наступ. Хоць 31 ліпеня 1920 г. была зноў абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, яе прадстаўнікі на перамовы савецкім бокам запрошаны не былі, каб можна было дамаўляцца аб міры за кошт беларускай тэрыторыі. Ды і новая БССР была ўтворана толькі на тэрыторыі 18 паветаў — Менскай і Гарадзенскай губерняў.

Пасля ўдала праведзенай аперацыі ля Нёмана польскія войскі ўзмацнілі тэмп свайго наступу на ўсход. Камандуючы Заходнім фронтам Чырвонай Арміі М. М. Тухачэўскі загадаў сваім арміям, што адступамі да 2 кастрычніка 1920 г. заняць лінію старых расійскагерманскіх акопаў 19 151 918 гг. і затрымацца тут. Аднак гэтая задача не была выканана. Польскія войскі яшчэ больш узмацнілі тэмп наступу з мэтай заняць больш тэрыторыі да моманту заключэння перамір'я на перамовах у Рызе. Кіраўнік Польскай дзяржавы і галоўнакамандуючы маршал Ю. Пілсудскі загадаў заняць Вільню і стратэгічныя пазіцыі: пераправы праз Нёман паблізу ад Менска, тэрыторыю на ўсход ад важнай чыгуначнай лініі ВільняЛідаБаранавічыЛунінец, а таксама стварыць шырокі «калідор» паміж савецкімі войскамі і Літвой, пачынаючы ад Маладэчна і на поўнач да Друі.

Поделиться с друзьями: