Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Шрифт:
Гэты досьлед — у нейкай ступені помста «ямба-харэізму» за тыя блудныя сьцежкі, па якіх ён вадзіў мяне і водзіць дагэтуль, у той ці іншай меры, усіх нашых паэтаў. Часамі лепш ня ведаць жаднае тэорыі і пісаць на слых, як гэта з посьпехам рабілі нашаніўцы, чым сьлібізаваць фантомныя ступы. Як я зазначаў на пачатку, усе паэтыкі — і айчынныя, і іншыя, — пашыраныя ў абсягах Беларусі, бачылі і бачаць верш вачыма тона-сылябізму. Выкладзеная ж тут тэорыя, хоць і прэтэндуе на ролю мэтатэорыі, усё ж за падставовую ідэю бярэ прынцып «сылябізму», ці — запраўднага сыляба-танізму. А наагул, мы пакуль што ня ведаем ні меры свабоды рытму, ні законаў яго спалучальнасьці. Сёньня філялёгія дазваляе распрацаваць законы спалучэньня рытмэмаў, як некалі пост’імпрэсіяністы распрацавалі законы спалучэньня колераў.
http://arche.bymedia.net/2004-5/pac504.htm