Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Сумна падлічваем страты. У прэсе і ўлесе — Прагалы... Губяць прыроду нітраты. Губяць народы нейтралы. Зменены флагі на транты. Мора прадэджваюць тралы... Вецер разносіць нітраты. Просяць спаксш нейтралы. Сквапныя лічаць караты. Спрытныя дягнуць каралы... Выбух рыхтуюць нітраты. Здраду не чуюць нейтралы. Ніва чарнее ля хаты. Душы адчужанасць сцяла... Губяць прыроду нітраты. Губяць свабоду нейтралы.
***
Мінаюць гады. Адсяваюць яны Усё выпадковае, Дробнае. Раней казалі: «Было да вайны». Цяпер ужо кажуць: «Было да Чарнобыля». Спалохана 3 неба глядзіць маладзік На мёртвыя рэкі, Пустыя выжарыны... Няўжо ён не скончыцца Чорны адлік 3 крыжамі, Крывёй I пажарамі? Няўжо не сплыве Сумнай памяці тло, Каб з радасцю нам I за межы ісці I горда расказваць, Калі што было: «Пасля Адраджэння», «Пасля Незалежнасці»? Няма на зямлі ў нас Ніякай віны. I край наш лагодны. I людзі ў нас добрыя.. А ўсё паўтараем: «Было да вайны...» А ўсё паўтараем: «Было да Чарнобыля...»
***
Дзядок ступаў хадою лёгкай, Пускаў усмешку з-пад павек I мне гукнуў яшчэ здалёку: — Паклон вам, Добры чалавек! I стала мне на сэрцы светла, Як жаўруку сярод атаў, Бо гэтак проста, Гэтак ветла Даўно ніхто ўжо не вітаў. Я крочыў сцежкаю надрэчнай Паўз маўчуноў і прастарэк І паўтараў Усім сустрэчным: — Паклон вам, Добры чалавек! I раптам гамана змаўкала, I сонца ўспыхвала ў вачах... О, як усім нам трэба мала, Каб прысак ласкі не ачах!.. Таго дзядка няма ўжо з намі, Ды ў наш суровы, жорсткі век Я зноў кажу I пад крыжамі: — Паклон вам, Добры чалавек!
***
Я помню той нядаўні час У беднай вёсачцы ля гаці, Калі пыталіся і ў нас: — А колькі душ у вашай хаце? Для будучых дзяржаўных спраў У спісы ўносілі, Дарэчы, I тых, Хто ў цеснай люльцы спаў, I тых, Хто грэў на печы плечы. Хоць за спіной хаваўся страх, Улік ішоў разважна дужа — Не па галовах і руках, А па жывых і мёртвых душах. Той дзень я ў памяці нашу. Трывожыць сны мне згадка тая. Чаму ж сягоння Пра душу Ніхто нікога не пытае? I думка лезе ў мозг сама 3 наіўнасцю неандэртальца: Ці то ўжо душ у нас няма, Ці некаму пра іх пытацца?..
***
Які б наш дзень ні быў убогі, А словы і цяпер чутны, Нібы адказ на ўсе трывогі: «Каб толькі не было вайны!» Паўвека адгуло над краем. Дзядамі робяцца сыны. А мы ўсё Горка паўтараем: «Каб толькі не было вайны!» I на экране, I з трыбуны Не раз Высокія чыны Адводзяць крытыку любую: «Але ж у нас няма вайны». I з неўсвядомленай віною Не моўкнуць памяці званы: «Ну колькі ж можна жыць вайною? Калі ж мы вернемся з вайны?» Ды кожным вечарам Матулі, Як да калысак клічуць сны, 3 адной надзеяй Дзетак туляць — Каб толькі не было вайны.
ПУШЧАНСКАЯ ЛЕСНІЧОЎКА
Ці салоўка каля весніц шчоўкне, Ці ўпадзе на ганак яблынь бель, — I не варухнецца леснічоўка — Сухапутны Ноеў карабель. Тут усё ідзе адвечным ладам, У суладдзі з небам і зямлёй: Звоняць пчолы над прасторным лядам, Пахне вецер цёплаю смалой. Тут вавёрка ўранні на сасонцы Правярае схованкі свае, Гулка дзяцел Тэлеграмы сонцу Кожны божы дзень перадае. А калі апошні філін змоўкне, Загарацца зоркі ў сіняве, У начным тумане Леснічоўка На сустрэчу з вечнасцю плыве.
***
За цёплы вецер верасовы, За сіняву над галавой Я б так хацеў Зямлі суровай Дабавіць радасці жывой. За мірны гуд пушчанскай борці Я падарыў бы Па вясне Сасонцы кожнай — Па вавёрцы, Ялінцы кожнай — Па жаўне. Я б кожным вечарам 3 дубровы Настой палян асенніх піў I баравік чорнагаловы Старому вожыку ўстуггіў. А на зіму Зайцоў вушастых Я пасяліў бы ў будане... Ды ў гэтым свеце Так нячаста Залежыць нешта ад мяне!..
***
Простае жыццё. Чаго прасцей — Не зважаць на гучныя прамовы, Думаць пра работу і дзяцей, Пра жніво, Пра сена I пра дровы. Ведаць і касу, I серп, I склюд. Абрабіць і бервяно, I чурку. I любіць свой небагаты кут — Пералесак, Поле I рачулку. Выкапаць калодзеж у двары, Каля хаты пасадзіць ігрушку, Адшукаць баравіка ў бары, Не пакрыўдзіць ні звярка, ні птушку. I ў вячэрняй мудрай цішыні, Як прымчыцца сын белагаловы, 3 лустай хлеба сесці пры агні, Каб паслухаць гучныя прамовы...
ПЯШЧОТА
Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ... Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю I ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім 3 ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даўным-даўно...
***
Я веру, Што і ў кветак ёсць душа, Якая адгукаецца, Жывая, Калі іх нехта ад дажджу хавае Ці палівае ў спёку з гладыша. Яна ўсё добра помніць, Што было I ў сумны прыцемак, I ў дзень вясёлы, Пакуль да сонца цягнецца сцябло I палісаднік абмінаюць пчолы. А потым, Як лісты напоўніць сок I фарбамі суквецце набрыняе, Яна рванецца ўверх Над каранямі, Пылок з пялёсткаў стросшы на пясок. I расцвіце, I здзівіцца сама Сваёй пяшчотна-яркай прыгажосці. I да яе злятуцца пчолы ў госці, I ўспырхне побач матылёў гурма... I ўсё ж Ёй будзе, пэўна, адзінока I крыўдна, I пакутліва, Калі Хаця б на міг Яна не ўсцешыць вока Таму, Хто з гладыша яе паліў.
***
Ты задаеш мне Зноў і зноў Наіўныя пытанні: — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні. На вечным клопаце зямным, Што ў поле кліча ўранні, I на цярплівасці тваёй, I на маім чаканні. На вернай дружбе, На сям'і, На юным парыванні, На вейках стомленых тваіх I на маім дыханні. На аблачынцы ў сіняве, На ветаху ў тумане, I на тваёй скупой слязе, I на маім маўчанні... Такі няхітры мой адказ На ўсе твае пытанні. — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні.
Поделиться с друзьями: