Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Забываю звонкі вокліч «Тата!», Прывыкаю да звароту «Дзед!». «Мілы» — Як юначая цытата, Так даўно не чуецца мне ўслед! Новы час — I новыя найменні, Новая самота і журба. У вачах гарэзнасці ўсё меней. I ўсё больш гаркоты на губах. У душы ні зайздрасць, ні нянавісць Не хаваю нават у кутку, Хоць мяне ўжо ўнукі абганяюць На жыццёвым людным бальшаку. Я спакойна памахаю маю — Хай за небасхіл сплывае сінь... Толькі аддзявочага «Кахаю» Адвыкаць не хочацца зусім.
***
У электрычцы пры вакне Яна прымроілася мне, Як прывід з даўняга стагоддзя, Што раптам мімаходзь мільгне, А з памяці ўсё не выходзіць. Ці ўбачыў, Ці прыдумаў сам Я тое мілае аблічча: Пагляд наіўна-таямнічы, Кудзеркі светлыя, Каса I вусны вабнасці сунічнай... Яна ўсміхнулася з-за шкла Ці мне, Ці радасці прывычнай. I знікла. Як і не была. I змоўкла рэха электрычкі...
***
Я не шукаю прывіднага шчасця У велічных заморскіхгарадах, Каб вуснамі да рэк чужых прыпасці I аж ля хмар займець надзейны дах. Я не прашуся ні да кога ў прымы, Аб крыўдах і спагадзе не крычу. Hi ў Лондане, Ні ў Мельбурне, Hi ў Рыме Прапіскі дабівацца не хачу. Не прымяраю рускую ліўрэю. Яна мне не да твару, Далібог. Мне хочацца, Як ціхаму яўрэю, Пацалаваць бацькоўскі свой парог. 3 усіх дарог, 3 усіх далёкіх станцый, Як продак мой, Як полацкі мужык, Я буду ў хату родную вяртацца Даскону дзён, Да суджанай мяжы.
***
Справядліва ці не, Толькі ўсюды сягоння Бізнесмены ў цане, А паэты ў загоне. Без развагі цяпер Нават мілыя дуры 3 самых розных папер Выбіраюць —купюры. Ля бухгалтарскіх кніг Баль свой ладзяць фінансы. Маладых і старых Не цікавяць рамансы. Людзі рвуцца да кас, Дзе скарбонка цяжкая. На паэмы заказ Толькі смех выклікае. Ім адно б — Паспяваць Грэбсці маркі і ліры... А калі заспяваць Раптам схочуць банкіры? Што рабіць ім тады, Дзе ўзяць песень няспетых?.. Ох, і будзе нуды На зямлі без паэтаў!
***
Я не хачу мяняць свой лес, Які ўжо мне наканаваны. Хай дзён будзённых караваны Знікаюць за смугой нябёс. Ён не такі ўжо і паганы — Без лішніх слоў і смешных кроз, Без помсты і прытворных слёз... Я крыж свой без папроку нёс I бінтаваў спагадай раны. I не хачу мяняць свой лёс, Які ўжо мне наканаваны.
***
Ты і на чужыне Сінім дымам Спавіваеш мой трывожны сон. Я цябе разгадваю, Радзіма, Ад калыскі I да гэтых дзён. Па рамонках I па іван-чаю Зноў і зноў, Захмелены, Хаджу, I глядзець мне не надакучае На твой чысты луг пасля дажджу. Я люблю твае лясы і воды, Бальшакі I сцежкі між бяроз. Для твайго спакою і свабоды Я сяродлюдзей зычлівых рос. Мне заранкі раннія I знічкі І сягоння Свецяцца ўваччу. Я цябе не помню ваяўнічай І пакорнай Ведаць не хачу. Я цябе ад забыцця ўратую, Ад чужой навалы адстаю, Вечную, Адзіную, Святую Беларусь пакутную маю...
***
Калі жыццё ідзе на заканчэнне I дагарае свечка на стале, Не надавай залішняга значэння Hi лаянцы чужой, Hi пахвале. Ты можаш сам спакойна разабрацца, Якія выбраў некалі шляхі, Дзе да вышынь цябе ўзнімала праца, Дзе ледзь не ў бездань кідалі грахі. Ну а калі судзіць сябе не здатны, А ўсе гады — Як парахня і тло, Не ўспамінай дарма былыя даты: Лічы, Пустым жыццё тваё было...
***
Як нашы караблі Віхуры ні гайдалі, Да ўстойлівай зямлі Усё бліжэй з гадамі. Злізала соль вада На вуснах агрубелых. I мне ўсіх тых шкада, Што збеглі ў шторм на бераг. Хоць дружбу прадалі, Шчаслівымі не сталі. Ім месца не далі На цесным п'едэстале. На беразе пустым Стаяць яны ў адчаі. Як Богавы лісты, Над імі кружаць чайкі. Ім з белых караблёў Не прысылаюць позвы. I да былых сяброў Ужо вяртацца позна.
НАСЛЕДАВАННЕ ЯСЕНІНУ
Не шкадуй таго, што адбылося. Не сумуй па тым, што не прыйшло. Павуцінкаю звязала восень 3 маем Жураўлінае крыло. Вось яна, срабрыстая, віецца У замоўклай чыстай сіняве. I яе неасцярожны вецер, Можа быць, навекі разарве. Я яе, здаецца, не ўтрымаю. Пальцы халаднеюць ад імглы. I ляціць, Як прывітанне маю, Сумнае, апошняе «курлы»...
***
Глынуўшы ветру і прыволля, Шукаў я мудрасць і спакой У цёмным лесе, Чысты мполі, Над віратліваю ракой. Ураз забыўшы ўсе навукі, Як голас з космасу, Лавіў Старых гаёў начныя згукі I шэпат вечаровых ніў. Ці недзе піскнула палёўка, Ці дзяцел грукнуў па сасне, — А мне і жудасна, I лёгка, Як быццам у дзіцячым сне. I небу хочацца маліцца, I роднай сцішанай зямлі, Што гэтак проста Таямніцы Душой спазнаць дапамаглі. Як выкліканы боскай позвай, Стаю ў сутонні над ракой. Шчаслівы, Што, Хаця і позна, Знайшоў і мудрасць, і спакой.
***
Калі ў маіх вершах знайсці Вы раптам захочаце тое, Чаго не бывае ў жыцці, — Адкіньце жаданне пустое. Я проста збярог між лістоў, Як памяці светлай закладкі, Засохльія кветкі гадоў I мар незавялыя згадкі. Я проста паклікаў з вясны Наш бэзавы вецер ліловы, Яшчэ не забытыя сны, Яшчэ не сказаныя словы... Я вас не абражу маной, Не ўражу фантазіяй смелай. Было гэта з вамі, Са мной Ці ў нашай душы набалелай...
Поделиться с друзьями: