Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Карычневага не люблю Hi на палянах, Hi ля плота, Калі злятае на зямлю Ужо аджылая лістота. У завірусе залатой Яно крадзецца непрыкметна I нішчыць Разам з чарнатой Вясёлую раскошу лета. Яно выстуджвае датла Ружовыя кастры чабору. I ў свеце менее святла. I ў свеце менее прастору. Услед старому жураўлю Яно гразіцца сцюжай ранняй... Кар ычне вага не люблю. Яно — Як метка вымірання.
***
Сяргею Законнікаву Каля бяроз, таполяў і калінаў За далягляд скіроўвае шаша... Пасля Варшаў, Парыжаў і Берлінаў У Глыбачку спяшаецца душа. Ад плошчаў, сквераў, авеню і стрытаў Ты паімчацца стрымгалоў гатоў Да ўзмежкаў, крушняў, баравін і рытвін I пачарнелых ад дажджоў платоў. Засумаваў без сажалкі і рэчкі, Без студні з камяністым цёмным дном, Без шнура жыта і без поля грэчкі, Без лугавых рамонкаў пад вакном. Яшчэ ў вушах не ўспела сціхнуць скерца, Гучаць салонных скрыпак галасы, А ўжо табе жаўрук чаруе сэрца I радасць дорыць ранні звон касы... Здалёк цыгарка бацькі свеціць знічкай. Бяжыць насустрач згорблены сусед... Абмыеш вочы полацкай крынічкай — I ўбачыш раптам іншым цэлы свет...
***
Я горка вінаваты, Што рваўся так, Прасцяк, 3 вясковай цеснай хаты На гарадскі прасцяг. Я так наіўна верыў, Што толькі там Знайду У свет нязнаны дзверы — На шчасце ці бяду. Ну што ж — Набыў вядомасць I нейкі дабрабыт I прыязджаў дадому У госці ды ў грыбы. Ішоў на луг нясмела, Як нёс валун даўгоў. I ўсё душа балела Забытаю тугой. I ўсё яе цягнула На даўнія шляхі, Да баравога гула I ў цёмны сад глухі. I ўсё яна шукала Дзіцячы тайны след. I ўсё было ёй мала I згадак, і прыкмет. Як быццам апраўдання Хацела зноў і зноў За боль расчаравання I за нязбытнасць сноў... Ды час мінаў — Я марыў Паехаць ад крыніц Да плошчаў і бульвараў, Да шэрых камяніц. I зноў падслепавата Мне пазіралі ўслед Мая старая хата I мой сівы сусед. I рваў душу мне одум, Што, Як ні гамані, Удрэва ёсць заўсёды Не толькі карані...
***
Чакаю светлага наступства, Як рэдкіх зорак уначы, А навакол так многа глупства, Хоць крыкам на ўвесь свет крычы. Так многа хамства і паганства, I балбатні, I мітусні, I п'янства дзікага, I чванства, I інтрыганства, I хлусні... I ўсё на самы верх імкнецца, Да ўлады рвецца напрасткі, У праўды вырывае лейцы I страх наймае ў ямшчыкі... Я ў гневе праведным згараю, Бунтую ў нераце прычын, А не магу ўсю гэту зграю Хаця б на міг перамагчы...
***
Гэты свет, здаецца, збіўся з тропу: Бляск рэкламы, Мітульга машын... Хочацца ўцячы хутчэй з натоўпу, Адпачыць у векавой цішы. Каб вакол — Hi пляжаў, Hi гатэляў, Hi вакзалаў з шумнай мітуснёй, Каб цябе Hi радыё, ні тэле He глушылі джазам і хлуснёй. Дзе знайсці той астравок спакойны, Той прытулак мудрай цішыні, Дзе маўчаць I зоркі, I іконы I праклёнаў не чуваць ані? ... Ды навокал — Крыкі і грымоты, Танкі, Самалёты, Караблі... I мы ўсё бліжэй да адзіноты — Аж да той, апошняй, Што ў зямлі...
***
Хоць навокал хамства расцвіло, Не збірайце для душы атруту I нікому не рабіце зло Нават і ў адчайную мінуту. Ворагу свайму ў труну не плюйце — Ён ужо адваяваўся тут. Хай ідзе ў апопші шлях па-людску. Там яго чакае Страшны суд. I якім бы ён ні быў увішным, Як бы ні куражыўся сп'яна, Там нарэшце Перад Усявышнім Ён за ўсё расплоціцца спаўна...
***
Так мне хочацца заўсёды, Каб з фартунаю самою Мы не толькі мелі згоду, А жылі адной сям'ёю. Каб сваю адметнасць неслі Мы не толькі ў вымаўленні, Перад матчынаю песняй Стаўшы моўчкі на калені. Каб мы ўсе не забывалі, Як да светлага прычасця — Да прадзедавых падвалін Сэрцам стомленым прыпасці. Не саромеліся ўскрыку I скупой слязы гарачай, Калі ў радасці вялікай Ці ў бядзе Душа заплача. I каб выстаялі Нават Пад касмічнай перагрузкай 3 нашай доляй, Нашай славай, 3 нашай мовай беларускай.
***
Паслухмяныя, мілыя дзеткі, Акуратненькія, яку кіно. Вас я ўсё ўспамінаю гэткіх, Хоць і выраслі вы даўно. Я ў сваёй мітусні і не ўгледзеў, Як вы лёгка набралі разгон, Маладыя мае суседзі, Дзеці новых, няўтульных дзён. Што ж вы сталі так хутка бякамі I прыслужваеце рублю, Засялілі горад сабакамі, Утапталі кветкі ў зямлю? Вундэркінды, Акселераты — Папрыладжваліся, аднак... Дзе тут час, Дзе тут мы вінаваты?.. Дзе тут заўтрашняй злыбеды знак?..
БІЛЬЯРД
Калі твой першы шар Улёгся ў лузе, Уверх не ўскідвай трыумфальна кій, Бо, Нібы статак неслухмяны ўлузе, Разбегліся шары ва ўсе бакі. А твой супернік спадылба цікуе, Праходжваецца моўчкі ля бартоў. Ты здагадацца паспрабуй, Якую Паставіць пастку ён табе гатоў. Узваж усё спрактыкаваным вокам, Прыберажы галоўны свой удар I ўверх ускінь свой кій, Калі з прыцмокам Улузу ляжа Пераможны шар...
НА СМЕРЦЬ МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА
Як нам хочацца доўга жыць! Як нам хочацца шмат пабачыць!.. А ўжо хваля да ног бяжыць, Затаіўшыся па-сабачы. І цямнее, Як быццам хто ўкраў На матулінай пскуці свечку. I хаваецца за небакрай Горад вечны I мора вечнае. Падкрадаецца са спіны, Свой бязлітасны час вызначае Хваля зай здрасці і маны, Недаверу, Бяссілля, Адчаю... Пены прывідны паясок. Як прыбой, Гамана салонная... I ля вуснаў — Пясок, Пясок I вада, Як сляза, Салёная... На Палессе Па сотнях дарог Пакацілася сонца кола... Што ж для нас ты сябе не збярог, Мі-ко-ла?!
***
Каля шляхоў гаі палаюць жоўта. Між лужынаў пятляе каляя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая! Сюды я ад сталічнага бедламу Употайкі спяшаюся ўдячы, Каб адшукаць каля дзвярэй пад лавай Да адзіноты роздумнай ключы. Тут Мой вясковы клопат вечаровы Стамлёна абапёрся аб вушак, I весела гараць у печы дровы, I аж звініць ад цішыні ў вушах. I не злуе мяне ўжо вокрык нейчы, Не кліча звадыяш у свой пакой. Hi вэрхалу няма, Hi калатнечы, А толькі — Вецер, Неба I спакой. Забылася заморская вандроўка. Не сыкае трывога, Як змяя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!..
Поделиться с друзьями: