Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Як вяртаешся дадому, Сустракае і ўначы Незабыты пах знаёмы, Што не выветрыць нічым. Удвары, На падыходзе, Вецер радасна дыхне Свежым кропам, Што ў гародзе, I смалой, Што на сцяне. I павее ад паветкі Сена звезенага дух. I настой мядовы ў кветкі Разліе суседні луг... Выкідай з душы ўсе страхі, Прыпыніся I пастой, Каб адчуць, Як домам пахне, Пахне роднаю зямлёй...
ПАЭТ І КАТ
Яны прыйшлі з сялянскіх хат I звычак гарадскіх не мелі — Паэт затурканы I кат, Што быў заўсёды пры партфелі. Адзін Узносіў да нябёс Прысады родныя I ўзгоркі. Другі ж Вярнуў ад вёскі нос I кпіў з матулінай гаворкі. Іх сцежкі розныя вялі, I розныя манілі былі. Яны сустрэліся, Калі Іх па суседству пасялілі. Паэт Прывёў сваіх сяброў, Спяваў I рагатаў без меры. А кат Стаіўся між муроў, Надзейна зачыніўшы дзверы. Паэт Чытаў пра шум атаў, Пра кветкі, Што цвітуць усюды. А кат У гэты час шаптаў Свае смяротныя прысуды. Паэт захмелены Дзяўчат Прыводзіў вечарамі ў госці. I кожны раз Паэту Кат 3 тупой нянавісцю зайздросціў. Ён быў гатоў маліцца сам На вусны юныя і косы. I на паэта Зноў пісаў Да самай раніцы даносы. I ледзь стрымаў шчаслівы крык, Калі даведаўся пра тэта — Што сэрца Ад згрызот і крыўд Спынілася ў грудзях паэта. 3 журбой, Узятай напракат, 3 яхіднай стоенаю ўсмешкай Каля труны паэта Кат Стаяў сярод людзей няўцешных. Валокся ён за імі ўслед 3 мужчынскаю слязой скупою I ўсім расказваў, Што сусед Памёр, Нябога, 3 перапою. I цешыўся — Усім на зло — Сваёю ўдачай непадсуднай. Ды толькі На душы было Чамусьці Горка і паскудна.
***
... Нясуць дзяўчаты юбіляру краскі. Прэм'ер схіляе нізка галаву... А мне не трэба афіцыйнай ласкі. Я без дзяржаўных кветак пражыву. Жыццё мне дорыць простыя прэзенты Шумлівы лес I ціхую ваду. Адыдуць рэзідэнты, прэзідэнты. I сам я ў свет інакшы адыду. Забудуцца праклёны і законы. Мінецца мімалётная бяда. I будзе лепшым дарам — Лес зялёны I ціхая блакітная вада...
***
Шаноўны дружа мой, Калі ўсур'ёз Прыняць усе твае самаўсхваленні, Дык трэба тут жа, Не схаваўшы слёз, Перад табою ўпасці на калені. Ты так сябе спасціг і ацаніў, Што мы, Дурныя, Ўрэшце зразумелі: Мы б ні густых гаёў, Hi плодных ніў У родным краі Без цябе Не мелі. Пішы гісторыю свайго жыцця, Пішы, Бо ці даўмеюцца пасля Нашчадкі У лабірынтах скрыўджанай душы Шукаць твае загадкі і пачаткі. Каму ж, Як не табе, Вядомы лепш Вышыні ўзлёту I глыбіні цноты, Тваёй самаахвярнасці ясноты, I кожны гнеўны спіч, I мудры верш? Цытуй сябе, Любімага, Цытуй. Хто ж, Як не ты, Збярог усе цытаты, Дзе кожны юбілей і сабантуй На строгі ўсенародны ўлік узяты? Збяры свае прароцтвы і гразьбу, Надзеі I няспраўджаныя мары I падрыхтуй для вечнасці «Грасбух», Хай нават і ў адзіным экземпляры.
***
I ў задуменні вечаровым, I ў дзённым клопаце сваім Заўсёды быў я з родным словам, Нідзе не разлучаўся з ім. Калі яно са мной дружыла, Я шчаслівейшы быў з людзей, I хмельна кроў бурліла ў жылах, I песня рвалася з грудзей. Калі ж яно ўва мне змаўкала I адцалялася на міг, Я халадзеў душой завялай I быў няшчасны і нямы. Яно, Як сонца, Без спачыну Свяціла ўсім маім гадам. Дык як жа я яго пакіну? Дык хіба ж я яго прадам?..
***
На шырокім лузе, На папары, У затоцы ціхай, У трысці I буслы, і качкі ўсе — Па пары. Так ужо заведзена ў жыцці. Пад дажджом, Пад ветрам радыяцый, Калі ўсё пастаўлена на кон, Толькі ўдвух і можна пратрымацца Гэтакі няпісаны закон. У цяжкой мітрэнзе шматвяковай Удваіх Заўжды прасцей было I гняздо ад ворагаў ахоўваць, I падлёткаў ставіць на крыло. Вось і чалавеку Не да твару Не захоўваць мудрасці ключы — Вечна Богам дадзеную пару, Як жыцця заруку, Берагчы.
***
Зноў наш сад вечаровы весніцца, Сыпле з яблынь ружовы цвет. Ты стамлёна ідзеш за весніцы, За блакітным туманам услед. 3 хмарак першыя зоркі выцеклі, За бярозкамі вецер прыціх. Ты вось-вось схаваешся ў прыцемках, Не пачуўшы крокаў маіх. Пачакай мяне за варотамі, Дзе буяе духмяны май. Непаўторнае, Незваротнае Хоць на міг адзін затрымай. Прыпыніся з журбой-вячэрніцай На старых раздарожках нямых. Можа, нешта ўсё-такі вернецца. Хоць на міг. На кароткі міг...
***
Пад маім акном У ліпкім лісці, Дзе ў пупышках дрэмле ранні цвет, Цёплай майскай ноччу Пасяліўся Малады няўрымслівы сусед. I ажно да ранку Недарэчы Рассыпав свой вясновы свіст Над маёй бяссонніцай старэчай Гэты закаханы скандаліст. Ну а я сабе ўздыхаю цяжка Адзабытай радасці наўзбоч... Што ж ты, салавей, Малая пташка, Адпяваеш дні мае ўсю ноч?..
***
Жаночае цела чаруе таемнаю музыкай — То скрыпка заплача, То сумна пакліча габой... У лёгкай, як ветрык, спаднічцы, Кароткай і вузенькай, Дзяўчына Як быццам плыве Над травой лугавой. То ўскінецца прутка, То раптам абвяне са скрухаю, То вочы заплюшчыць, То гляне гарэзна наўкруг... А я ўсё гляджу закахана I слухаю, Слухаю, Як поўняцца музыкай Сэрца, I неба, I луг...
***
Я чытаў, Як сляпы, Тваё цела рукамі. I збянтэжанасць піў 3 тваіх вуснаў глыткамі. Ад пяшчоты хмялеў, Блытаў яву і казку. Ад спалоху смялеў I хаваў сваю ласку. Маё сэрца Без сіл Біла ў грудзі адчайна. I свяціў небасхіл Мне тваімі вачамі. Быў гатовы Да ног Малітоўна прыпасці I паверыць не мог У няўлоўнае шчасце.
***
Што ты непастаянная такая, Мне плётак пра цябе панаплялі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Ты да маіх нясмелых слоў глухая. Прызнанні скласці іншыя змаглі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Напэўна, Доля горкая, ліхая Нас не звядзе, Малі ці не малі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі.
Поделиться с друзьями: