Жураўліная пара
Шрифт:
ПАНIXIДА
Сон Ну вось i мне ўжо ладзяць паніхіду. Каля труны расстаўлены вянкі. Стаіць начальства, Сумнае для віду. Маўчаць калегі. Плачуць сваякі. Непадалёк ад ганаровай варты Пад сарамлівы перашэпт глухі Зайздроснік малады Зладзеявата Прыпамінае ўсе мае грахі. Разгублены і вінаваты нейкі Сярод чужых цікаўных разявак Былы мой сябра Ціснецца да сценкі, Бліжэй не можа падысці ніяк. А ўзад і ўперад Мой смяротны вораг — Вось нечаканка дзе, Вось дзіва з дзіў! — Каля маіх сяброў, Старых і хворых, Унурана і згорблена хадзіў. Ён гэтак шчыра гараваў па мне, Ён гэтакім асірацелым чуўся, Што я не змог улежаць у труне, Умомант усхапіўся. I — прачнуўся. НАРОД
Пад засядальніцкі куродым Каторы раз, Каторы год Клянуцца лідэры Народам. А хто ж ён гэтакі — Народ? Худы п'янчужка непрытомны, Які падпёр падгнілы плот, Ці гарадскі лайдак бяздомны, Што за сабой нясе смурод, Ці злодзей, Што з завода цягне Дубовы брус I медны дрот, Ці хлус, Які пасады прагне, Ці падхалімскі вершаплёт, Ці подлы вопытны паклёпнік, Што рые пад усіх, Як крот, Ці адстаўны штабіст без клёпак Або сяржант-мардаварот?.. Няўжо ўсе гэтыя — Народ? Калі ад іх імя клянуцца, I служаць ім, I любяць іх, Тады мне дужа страшна, Людцы, За родны край, За нас усіх. Во прывядуць у свет шырокі I не дадуць сысці на звод Паэты, Сейбіты, Прарокі — Сапраўдны наш, святы народ. Яны, А не наадварот. СТРАХ
Вы верыце прамовам, Што на сваёй зямлі Нарэшце канчаткова Мы страх перамаглі I што ніколі болей Не ступіць на парог, Не сцісне сэрца болем Бязлітасны спалох?.. А за спіною глуха Паузе зларадны шэпт, Свідруе мозг і вуха: — За ўсімі сочыць шэф. Усе ўзнімайце лапкі, Во на любога з вас Есць у архівах папкі I рапартаў запас. Там вечар учарашні I кожны цмок i глык, I плёткі ўсе, I шашні Пастаўлены на ўлік. I гэта ўсё аднойчы, Як выбуховы тол, He паглядзеўшы ў вочы, Вам пакладуць на стол. I колькі б ні лячылі, А стрэс па сэрцы — Трах!.. Ну вось. А вы лічылі, Што вас не возьме страх. СТАРЫЯ РАДЫКАЛКІ
Вы бачылі іх самі На мітынгах і ў краме — Настойлівасць, Рашучасць I імпэт. А за спіной — Нястачы, Ваенны снег гарачы I ідала вусатага партрэт. Старыя радыкалкі Яшчэ ля рэчкі Калкі Вялі інгэграцыйныя баі. У іх у рэдыкюлі Па тры ідэйных кулі I «корачкі» інспектара ДАІ. Яны ва ўсякім разе Дадуць любой заразе Суровы і бязлітасны адлуп. Яны дакажуць сходу Працоўнаму народу, Дзе на зямлі марксісцкай думкі пуп. А вечарам Бабулі Зачэрпнуць суп з каструлі I чай пусты сагрэюць на пліце. I сядуць да экрана Прыслухацца старанна, Што там чарговы правадыр пляце... ЭЛЕКТАРАТ
Ён у нас рашае шмат, Дарагі электарат, На стале ў яго заўсёды — Хлеба кус І сала шмат. Ён зусім не хоча звад, Мудры наш электарат. Кожны выбраны начальнік Для яго — I сват, і брат. Мае наш электарат Самагонны апарат. Ён яму для прапаганды Падыходзіць акурат. А яшчэ электарат Прызнаваць не хоча страт і сябе невінаватым Лічыць ён ва ўсім падрад. Ды часамі сам не рад Родны наш электарат, Што загруз даўно ў балоце — Hi наперад, Hi назад... ДЫЯЛОГ ПАЭТА 3 ФІНАНСІСТАМ
— Ад нястачы змізарнеўшы, Запытаць хачу: Чаму Вы мне плоціце за вершы Менш, Чым дворніку свайму? — Мы клапоцімся пры гэтым Аб здароўі на зямлі: Плоцім мы ўсё менш паэтам, Каб яны ўсё менш пілі... ПАКУЛЬ НАРОД СМЯЕЦЦА...
Мяціце з хаты смецце, Трымайце ў галаве: Пакуль народ смяецца, Ён на зямлі жыве. Надзеяй цепляць вочы I жарт, І анекдот. Пакуль народ рагоча, Не ўмёр яшчэ народ. I хай чужынец цягне Дурных прароцтваў мех, Ён захлынецца ў багне Пад наш агульны смех. На мару залатую I нам даў Бог правы... Пакуль народ жартуе, Датуль народ жывы... ***
Хоць, можа, я жыццю свайму не рады I з далечы вярнуўся не ў пару, Навошта мне чужыя далягляды? Я тут і нарадзіўся, і памру. Хай правакатар, Падхалімскі, Тонкі, Ка мне не набіваецца ў сябры, — Са мной мае бярозкі і сасонкі, Са мной мае зязюлі і бары. Ніхто мне волі злой не прадыктуе, Ніхто не навядзе на сэрца жах. Знайду заўсёды я сцяжынку тую, Што сцішана хаваецца ў жытах. I не бяда, Калі мяне гасцінец 3 базарным шумным цугам абміне... Не здрадзіў я матулінай хаціне. Яна прытуліць, сумнага, мяне... ***
Я думаю, Думаю, Думаю, Пытаюся «як?» і «чаму?» Пра долю цяжкую і сумную, Што выпала краю майму. Ніколі ні подлым, Hi хіжым Не быў ён, Калі ні вазьмі. А вось Ці то Богам пакрыўджан, Ці то занядбаны людзьмі. Як быццам нявольніцкай сеткай Аблыталі крылы яму I сілай і славай суседскай Змушаюць скарыцца ярму. Вякамі гібее ў знямозе У смерці з жыццём на мяжы. Скубуць, Як гарох пры дарозе, Яго і сваяк, I чужы. І поле ўзаранае зглумлена. I красак няма ў мурагу... Я думаю, Думаю, Думаю... А выйсця знайсці не магу... ***
Калі б душа мая зусім прымоўкла, Быць можа, Я б спісаў свае грахі На гэты свет, Халодны і прамоклы, На гэты час, Бязладны і глухі. I жыў бы я, Як за Сцяною плачу, Аддаўшы іншым і маю віну. Ды ж не — Сябе таксама вінавачу Ва ўсім, Што не прымаю і кляну. Малюся, Каб надзею ўваскрасілі, Спагаду На слабых руках нашу I слухаю Ў трывозе і бяссіллі Балючую нямоўклую душу... ***
Хай робіцца наш свет усё люцей I ў заўтра пазірае з недаверам, Для беспрытульных, стомленых людзей Не зачыняйце адвячоркам дзверы. Ім сёння выпаў незайздросны лёс, I доўгі шлях, I золкі злосны вецер, Што ў торбачку заплечную натрос Не каласоў, А палявога смецця. Іх крыўдзіла балюча Шмат разоў Нядоля вераломная, цяжкая... Не папракайце іх скупой слязой — Хто ведае, Што заўтра вас чакае. Не прывыкайце да чужой бяды. Для спачування, Літасці I веры I ў навальнічны дождж, I ў халады Не зачыняйце ў вашай хаце дзверы! ***
3 бомбамі, Здрадамі, Бітвамі, 3 п'янствам, Халуйствам I кратамі Час наш і праўда заблытаны, Час наш і праўда пракляты. Хціўцы да ўлады прычалілі, Плошчы заставілі крамамі. Хамы палезлі ў начальнікі. Сталі начальнікі хамамі. Звыклі да новых павеваў, Згодны з чужымі праявамі. Правыя сталі левымі. Левыя сталі правымі. Монстры палохаюць ікламі. Папы абдымаюцца з юдамі. Цуды зрабіліся звыклымі. Звыклае робіцца цудам. Свет у нязведанасць коціцца, Блытае выдумкі з яваю... А мне ўсё звычайнага хочацца, Што стане рэальнаю з'яваю... Поделиться с друзьями: