Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Шрифт:
***
Я ведаю адно: Няма на свеце Зямлі, Дзе я хацеў бы вечна жыць, Акрамя той, Дзе сінія дасвецці I чорныя пахілыя крыжы. Яна даўно Суседам абсмяяна I моўчкі прыняла Свой горкі лес. Ды толькі тут я Яблыкаў крамяных На ўсе гады Наследнікам натрос. Хаця на ёй Саманадзейны гіцаль Збіраецца да скону цараваць, Я буду ёй Прыслужваць і маліцца. I сцежкі ёй Гатовы цалаваць...
***
Калі гэта скончыцца ўсё? Адкажыце, Калі гэта скончыцца? Калі з нашых душ адплыве Беспрасветная доўгая ноч? А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч. Калі развітаемся мы 3 безнадзейнасцю лютаю? Калі ўжо На шыях сваіх Не адчуем ярма?.. А маршы грымяць. I расквечана неба салютамі. I весела пеніцца піва... А шчасця — няма. Няўжо ад нахабнай хлусні Мы не зможам апомніцца? Няўжо мы не змыем 3 вачэй нашых Ліпкую ноч?.. А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч...
ЗДРАЙЦАМ БЕЛАРУСІ
Ну што ж, Прыходзіць час Ля новай дамавіны I вам ужо Дзяліць чыны і медалі За тое, Што даўно схілілі нізка спіны I гонар свой былы Так проста прадалі. Вы думаеце, Мы не чуем і не бачым, Як прадзедам на здзек, На радасць прыбышу Вы з пенай на губах I з віскатам сабачым Ірвеце беларускую душу? Забылі легка вы I продкавы магілы, I праведную кроў, I матчын запавет, Апосталаў сваіх І нават — Божа мілы! — Гаворку землякоў, 3 якой пайшлі вы ў свет. Нібы кашулю танную, старую, Радзіму Вы кідаеце ў лабаз... Вы думаеце, Мы вам некалі даруем? Панове, Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...
***
У тупой базарнай даўцы На нязжатай паласе Занялі хрыстапрадаўцы Месцы выгадныя ўсе. I цяпер глядзі: Нібыта Не скародзяць, Не куюць — А агульны наш набытак Вельмі бойка прадаюць. Прадаюць і край свой горды За суседскі мех дзярма, Хто — за крэсла, Хто — за ордэн, А хто — проста задарма. Ладзяць д'ябальскія гульні, Лапяць зношаны хамут... Што ім клопат наш агульны? Што ім наш бацькоўскі кут? Што ім матак галашэнне I зусім пустая клець?.. Ім бы з поўнаю кішэняй На чужы кірмаш паспець. Знікнуць тлумным караванам I акажамся мы ўсе На збуцвелай, Здратаванай, Неўзаранай паласе...
ЧОРНЫ ЧАЛАВЕК
Нада мною Чарнакрылым воранам Вісне прадчуванне — Быць бядзе: Чорны чалавек 3 партфелем чорным Назіркам за мною ўслед ідзе. Кожны крок мой сочыць неадступна, Цэліцца, Як вопытны стралок. Змрочна, Недаверліва I тупа Акуляры бліскаюць здалёк. Ухмыляецца прыблудным чортам, Дыхае натужна за спіной... Чорны чалавек 3 партфелем чорным Цёмным ценем цягнецца за мной. Стражнікам сгаіць над кожным словам, На парог прыходзіць без ключа, Нават ноччу за сталом пісьмовым Зазірае хітра з-за пляча. Што ты скажаш подламу прыблудзе? Як яго прагоніш з хаты прэч?.. Тонкім пальцам тыцкае мне ў грудзі I сіпіць пагрозна: «Не пярэч!» Каб я стаў Лагодным і пакорным, Сціплым і бяздумным, Як усе, Чорны чалавек 3 партфелем чорным Варту сваю пільную нясе.
***
Задыхаюся ў пыле I ў мыле, 3 ног валюся ад сумятні. Ухайдокалі, Надламілі I мяне акаянныя дні. Пазаблыталі ўжо ўсё чыста: He ўяўляю, Дзе я жыву. Палітолагі, Журналісты Затлумілі зусім галаву. Цягнуць злева I клічуць справа, Звон разгойдваюць вечавы... Божа мой, Ну якая справа Мне да гэтай бойкай братвы? Ну навошта мне День вусаты I стары акрываўлены сцяг?.. Хай мусоны ўсе і пасаты Міма нас ляцяць у прасцяг. Хай ля ўлады таўчэцца чэлядзь I падбрыкваюць порстка панкі, I зладзюжны набытак дзеляць, I да славы бягуць нацянькі!.. Не па мне сёння ўсё такое. Напрамілы Бог я прашу: Ну пакіньце мяне ў спакоі! Ну не лезьце пішчом у душу!
***
Душу сціскае стомленасць цяжкая, I вецер сыпле жоўтыя лісты. А я ўсё роўна цеплыні чакаю, Шукаю ў лета тайныя масты. Я не хачу паверыць, Што на полі Даўно адкрасавалі васількі, I маладосць не вернецца ніколі, I не парвуцца старасці сілкі. Прагнаць імкнуся навалач адчаю, Трымаю ўдачы кволую свячу, I ўсё яшчэ шчаслівых дзён чакаю, I з холадам змірыцца не хачу. Быць можа, У нябыт парыў мой кане I дзіўны цуд прысніўся не ў пару, Але пакуль жыве ўва мне чаканне, Я не ўпаду, Не знікну, Не памру...
УСЁ НЕ ЗАТУХАЕ БОЙ...
Васілю Быкаву Здаецца, мірныя часы У Беларусі незалежнай — Няма нейтральнай паласы I акупацыі замежнай. А ўсё не затухае бой I ў ранах боль не дагарае, I над тваёю галавой Зноў кружыць крумкачова зграя. I батарэя прыбышоў Б'е па табе прамой наводкай, — I той, Хто з чорнаю душой, I той, Хто з луджанаю глоткай. Ах, як карціць ім, Бачыць Бог, Каб да зямлі цябе прыгнулі I неўсвядомлены спалох, I ўладай пушчаныя кулі! Іх злосць бярэ, Што ты дажыў Да пераможнай майскай кроплі Не ў генеральскім бліндажы, А ў цесным жвірыстым акопе... Дык боль і роспач перасіль I ў безаглядным парыванні Устань на поўны рост, Васіль, — I ворагам хай страшна стане!..
***
Ніхто за нас не здзейсніць нашай долі I не адорыць задарма дабром. Хто ўласны дом не ўладкаваў, Ніколі Так і не зможа стаць гаспадаром. Даволі жыць чужою галавою, Цяплом суседскім грэцца ў чорны дзень. Ці не пара ўжо Воляю жывою Узняцца над вуголлямі надзей, Не гнацца за падманліваю казкай, Не верыць у бяздонную дзяжу, Калі ўжо нават і ад ласкі панскай Паэты уцякаюць за мяжу? Пакутліва Мы самі Адбядуем Увесь свой лес — Аж да шчаслівых дзён. і дом свой сіратлівы адбудуем. I песню сваю гучную складзём...
***
Калі ты жыў нямала на зямлі, Дык у сябе пытаўся хоць аднойчы: Навошта птушка пырхае ў галлі I месяц з хмаркі выплывае ўночы, Навошта вожык шастае ў кустах, Міргаюць светлячкі ў смузе вячэрняй?.. Няўжо ўсё гэта ў свеце проста так — Hi сэнсу, Hi патрэбы, Ні значэння? А можа, гэта ўсё — He каламуць, Але падказ маўклівы, старасвецкі, Каб ты паспеў Пабачыць і пачуць, Што да цябе ўжо ўсё было на свеце, Што і табе таксама жыць лацвей, Калі звысоку не прымружваць вока, I што з табою вожыку цяплей I зорцы ў вышыні не адзінока, Што ты патрэбен Птушкам і траве, А калі клікне ў дол зямля сырая, Ты будзеш ведаць, Што твой свет жыве I што нічогаў ім не памірае...
У МАЙСТЭРНІ ЛЕАНІДА ШЧАМЯЛЁВА
...А я ні пра Галгофу, Hi пра церні Не ўспомніў нават, Калі з чорных рам Святло святое Хлынула ў майстэрні, I я паверыў, Што майстэрня — Храм. I я стаяў, Шчаслівы і вясёлы, Нібы паломнік пасярод зямлі. I недзе блізка Лёталі анёлы, I побач Шаты райскія цвілі!... Я быў гатовы Майстру памаліцца, Паспавядацца, Быццам святару, Бо з дрэва спасціжэння таямніцаў Счышчае ён будзёншчыны кару. У грэшным свеце Ён святлом Патроху Выводзіць цемры ліпкую паршу, А церні ўсе I вечную Галгофу Забраў сабе ў збалелую душу.
Поделиться с друзьями: