Зорны спеў
Шрифт:
Так уключыўся ў змаганне вясковы юнак, чэрпаючы сілы, энтузіязм і волю з шырокага рэчышча народнага вызваленчага руху. У Н. Жальбы захаваўся тэкст яго ўласнага агітацыйнага верша той пары. Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Польшчы яго нельга было надрукаваць, але ён пашыраўся вусна і як фальклорны твор бытаваў пад саламянымі стрэхамі. Аўтар палемізуе ў ім з агітатарамі, якія намаўлялі галасаваць за кандыдатаў блока супрацоўніцтва з урадам:
Цяпер вы сталі нам «братамі», Не стыд і руку нам падаць. – А што ж тварылі вы гадамі, Дазвольце, «ясныя», спытаць? Бізун той, што свістаў над намі, Мы хочам з вашых рук адняць, А вас, што мучылі лятамі, К чартовай матары паслаць53.Па сваёй натуры і характару Н. Жальба не належыць да людзей валявых, дзёрзкіх, нават звекаваўшы век хлебаробам, ён захаваў на твары рысы ўроджанай інтэлігентнай кволасці, задумнай летунковасці, дзіцячай шчырасці. Дамініруючы настрой яго вершаў той суровай пары — жальба і скарга. Але як чалавек сумленны і дружны, ён удзельнічаў у змаганні, і не толькі словам, а справай. Пасля першага арышту і допыту па справе Сцяпуры юнак, нягледзячы на паліцэйскія пагрозы і папярэджанні, прадаўжае дасылаць матэрыялы ў прагрэсіўныя беларускія газеты ў Вільню, становіцца адным з арганізатараў гуртка Беларускай сялянска-рабочай грамады ў роднай вёсцы і, урэшце, уступае ў Кампартыю Заходняй Беларусі. Пасля разгрому Грамады падпольшчык спрабуе перайсці граніцу ў СССР. Спроба канчаецца непамысна для яго і трагічна для яго сябра. Гэтая падзея стала ў цэнтры верша «На Усход». Ён пачынаецца, як традыцыйная балада, з апісання сустрэчы таварышаў-аднадумцаў на кірмашы:
Ты ведаеш, братка, як сэрца баліць, Не вынесу здзеку над намі. Сумленне мне кажа змагацца і жыць, Ды моцныя кіпці у пана. Ніяк ты не можаш дыхнуць свабадней, Гні спіну на панскага ката. А ён зацягае пятлю ўсё тужэй Няўмольна, смяротна, зацята.Гэту сумную споведзь перапыняе больш аптымістычны маналог субяседніка. «Менш смутку, дружака, вось хутка вясна...» — суцяшае ён абмякшага таварыша і прапануе выйсце:
На здзек не дамося, адпомсціма мы, Не варта журбою праймацца. Здзяйсняцца на Ўсходзе надзеі і сны, Каб толькі шчасліва прабрацца... * * * Вясна прывітала ў турме аднаго, А друг яго паў на граніцы. Варожая куля дагнала яго, Не суджана марам здзяйсніцца...54Пасля турмы Н. Жальба аднаўляе сувязі з партыйным падполлем. «Цяпер,— чытаем мы ў аўтабіяграфіі,— не толькі паліцыя, але і жандармерыя калаціла нас і днём і ноччу. Напрыклад, у 1932 годзе на 1 Мая мы з братамі Міхасём і Юзікам вывесілі чырвоны сцяг на дарозе Міроўшчына — Трухановічы на высокай алешыне. Сцяг лунаў да 12 гадзін дня». Пасля зноў паліцыя, вобыск, арышт і тры месяцы турмы ў Навагрудку.
У 1935 годзе самы малодшы брат Жальбы Антон быў забіты панскім упраўляючым пры падаўленні забастоўкі батракоў у маёнтку Міроўшчына.
I гэты трагічны факт апісаны ў вершы «Замест вянка на магілу брата, забітага 23.ХІ.35 г.»:
I паў ты нявіннай ахвярай З рук подлага служкі паноў — Жыцця маладога не стала Між верных Айчыны сыноў. Закрыліся светлыя вочы У нема халодзячым сне, I голас, да песні ахвочы, Заціхнуў на ранняй вясне55 .Гэты верш друкаваўся ў адным з заходнебеларускіх часопісаў і сціпла лёг, як адна з эпітафій, у журботную нізку твораў, прысвечаных памяці ахвяр вызваленчай барацьбы. У творчым набытку амаль кожнага прагрэсіўнага паэта той пары знойдуцца падобныя па тэмах і настроях вершы. Адны — больш таленавітыя, як у Міхася Васілька,— сталі літаратурнымі з'явамі, другія — сціплыя па мастацкіх якасцях, як гэты,-— засталіся толькі вершаванымі дакументамі часу, каб лішні раз пацвердзіць тыповасць і змястоўнасць тых лепшых і фактам свайго існавання адзначыць сацыялыіа-псіхалагічную тыповасць падзей і перажыванняў саміх паэтаў, пародненых з вызваленчым рухам.
Калі чытаеш аўтабіяграфічныя нататкі і рукапісы вершаў Івана Пышко (Праменя), то заўважаеш менавіта гэта знамянальнае падабенства. У Праменя, як і ў Жальбы, карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства, не менш суровага юнацтва і ўжо зусім жорсткай мазольнай і барацьбянай сталасці. Пра сталасць піша ён так:
Ішло змаганне з капіталам, З варожай панскаю навалай, Чын не малы меў і не велькі — Падпольшчык, сакратар ячэйкі56.Расшыфроўваючы скупы вершаваны тэкст, аўтар ва ўспамінах гаворыць: «Да Грамады ў нашай вёсцы Зачэпічы цягпуліся звычайныя шэрыя будні. Грамадаўцы сталі прысылаць беларускія часопісы, газеты і кніжкі. Мы іх прачытвалі ўсе, і яны аказаліся будзільнікам, які будзіў ад сну...
...У 1931 годзе на вясенняга Міколу ў вёсцы Нагародавічы быў фэст. I краглянскія падпольшчыкі ўгаварылі многіх хлопцаў і дзяўчат пайсці ў вёску Краглі да іх на вечарынку, дзе меліся іграць надта ўжо добрыя музыканты. У самы разгар гульняў, калі музыка прыпынілася паміж танцамі, у хаце з'явіліся два чалавекі. Яны папрасілі слова. Усе заціхлі. А яны пачалі расказваць пра здзекі польскіх улад над беларусамі, клеймавалі ўрад Пілсудскага і ў заключэнне кінулі лозунг: «Няхай жыве Савецкі Саюз і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі!» На гэта ўся моладзь адказала воклічамі: «Няхай жыве!» — і доўга апладзіравала.
Пасля масоўкі познім вечарам у хаце сакратара Краглянскай партячэйкі КПЗБ Палікарпа Мілейкі адбыўся сход, на якім была заснавана наша зачэпіцкая ячэйка. Сакратаром абралі мяне, членамі сталі Івашэвіч Іван Пятровіч і Пышко Антон Канстанцінавіч. Неўзабаве арганізацыя папоўнілася новымі членамі, у Кампартыю ўступіў сярод іншых малады яшчэ ў той час хлопец і пачынаючы паэт Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў.
...У 1932 годзе праваслаўны вялікдзень прыпаў на 1 Мая. Я атрымаў па сувязі ад Мілейкі два кілаграмы камуністычнай літаратуры і загад раскідаць лістоўкі ноччу напярэдадні 1 Мая. Літаратуру мы размеркавалі паміж камуністамі, ухвалілі план дзеяння.
Калі мы прыйшлі на ўсеначную, там ужо было нямала народу. Неспадзявана прыехалі з Беліцкага пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»57.
Чытач, спадзяюся, даруе мне такую доўгую цытату. Я перакананы, што гэтае апісанне падкупіць і яго сваёй аўтэнтычнасцю і бясхітраснай займальнасцю. Іван Пышко выяўляе жывую чалавечую атмасферу, у якой бытавала партыйнае слова ўвогуле і самадзейная агітацыйная паэзія камуністычнага падполля ў асаблівасці, ён дае адчуць соль яе ідэйнага зместу, не пафас. Для паўнаты прывядзём адзін з агітацыйных вершаў самога сакратара зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ. Гаворка ў ім ідзе пра тое, як адносіцца да LOP-у (Liga obrony przeciwlotniczej) — Таварыства супрацьпаветранай абароны, арганізацыі, што збірала сродкі на ўзбраенне і часта вяла ваенную агітацыю ў буржуазнай Польшчы 30-х гадоў: