Зорны спеў
Шрифт:
У самым шырокім сэнсе рамантызмам называюць нязвычны тып адносін чалавека да рэчаіснасці, ён часта выступае як безразважнае, але высакароднае рэагаванне асобы ці калектыву на перашкоды жыцця, на затрымісі жыццёвага працэсу. Рамантычным назаве гамонка і подзвіг касманаўта, і адчайны замах тэрарыста, і стыхійны выбух паўстання, без шансаў на перамогу. Не меншы разнабой і ў сферы таго, што называюць рамантычным светаразуменнем: тут шмат месца займаюць высакародныя ілюзіі, утапічныя канцэпцыі свету і яго развіцця. Эстэтычнае сцверджанне рамантычнага спосабу дзеяння, рамантычнага стылю і смаку жыцця, рамантычнага светаўяўлення — задача рамантычнага тыпу мастацтва. У рамантычныя эпохі гісторыі гэты тып мастацтва разрастаецца, утварае свае кірункі, стылі і формы, нават можа заняць вядучае месца ў мастацкай творчасці, стаць узорам мастацтва наогул.
Рамантычнае адчуванне, мысленне, дзеянне і творчасць нясе ў сабе эмацыянальны выбух, парыў да новага, апантанасць будучыняй, інтуіцыйнае імкненне да яе, бурнае адмяжоўванне ад старога, дэманстрацыю абрыдласці яго. Рэвалюцыя як універсальны спосаб абнаўлення жыцця ў класавых грамадствах сугучна рамантызму. Не выпадкова рэвалюцыйныя дзеячы ня-суць у сабе ярка выражаныя рысы рамантычных герояў, гэта значыць, людзей, свабодалюбства і гуманістычныя парыванні якіх уздымаюцца над практычнаю разважлівасцю, над небяспекай і страхам смерці. I што цікава, у такіх бурных і складаных з'явах жыцця, як рэвалюцыя, сапраўды нярэдка не цвярозы разлік, а суб'ектыўныя фактары — мужнасць важакоў і апан-танасць мас, гатоўнасць на смяротныя ахвяры, безразважная рашучасць дзеянняў — прыносяць перамогу над дужэйшым ворагам, якому бракуе баявога запалу, веры ў сябе, высакароднай безразважнасці — тых якасцей, якія вялікі мастак рэвалюцыі выказаў словамі: «Безумство храбрых — вот мудрость жизни!».
Калі глядзець звонку, дык развіццё рэвалюцыйных тэорый, ператварэнне ўтапічных мар у навуковыя гіпотэзы, а стыхійных бунтаў у арганізаванае змаганне азначае змяншэнне рамантыкі ў рэвалюцыйным працэсе. Нашы ідэйныя праціўнікі нават выказваюць спачуванні з выпадку таго, быццам сучасную савецкую літаратуру пакідае рамантыка, што дасталася ёй у спадчыну ад рэвалюцыі31. Але дарма стараюцца нядобразычліўцы. Чарговы рамантычны выбух зарэгістраваны ў савецкім літаратуразнаўстве на пераломе 50-х і 60-х гадоў. Марксісцкі светапогляд крытычна асэнсоўвае рэвалюцыйныя утопіі, здымае з іх рамантычны ідэалізм, паднімае высакародныя мары да ўзроўню навуковых тэорый і гіпотэз сацыялістычнага ўладкавання свету. Але ці выжываецца рамантызм марксісцкаю тэорыяй і рэвалюцыйнаю практыкай камуністычнага руху? Ці не ачышчаецца ён у рэчышчы гэтага руху, ці не вызваляецца ад уціску ідэалістычнай суб'ектыўнасці, ці не набліжаецца да навуковай тэорыі і практыкі сучасных пралетарскіх рэвалюцый, ці не прасвятляецца сацыялістычным гуманізмам і інтэрнацыяналізмам?
Так, у працах савецкіх філосафаў настойліва падкрэсліваецца думка пра несумяшчальнасць метада-лагічных асноў рамантызму як светапогляду з марксізмам. Паказальны ў гэтым сэнсе параграф
Г. С. Бацішчава ў манаграфіі «Гісторыя марксісцкай дыялектыкі», дзе аўтар сцвярджае: «Пункт гледжання рэвалюцыйнай крытычнасці, уласцівы рэвалюцыйнай дыялектыцы, мог быць выпрацаваны толькі шляхам адмаўлення і зняцця гэтага рамантычнага крытыцызму. Бо яны глыбока розныя светапогляды»32. Сутнаснаю рысай новай рэвалюцыйнай крытыкі рэчаіснасці, да якое прыйшоў К. Маркс цераз адмаўленне крытыкі рамантычнай з яе безнадзейным максімалізмам і ідэалістычнай узнятасцю над светам, даследчык лічыць: «.... не пакланенне адчужанай магутнасці надзеленых самастойнасцю сутнасных сіл чалавека, а наадварот, практычнае пераадоленне іх адчужанасці — такі пафас Маркса»33. Але ці цалкам стасуюцца гэтыя вывады да мастацтва? Сёння савецкія літаратуразнаўцы ўдакладняюць адрас Марксавай крытыкі рамантызму, якую ў свой час прапагандысты марксізму Ф. Мерынг, П. Лафарг, Г. Плеханаў пашыралі на мастацтва без належнага ўліку эстэтычнай спецыфікі апошняга, а вульгарныя сацыёлагі ператварылі ў догму: «рамантызм — гэта ідэалізм». З гэтай догмы нарадзілася другая: «рамантычнае мастацтва непрымальнае для сацыялістычнага рэалізму». Яшчэ ў 50-я гады балгарскі філосаф-марксіст Тодар Паўлаў і класік латышскай літаратуры Андрэй Упіт стаялі на гэтай пазіцыі, хоць, пачынаючы з Першага з'езда савецкіх пісьменнікаў, яна аспрэчвалася прызнаннем таго, што рэвалюцыйная рамантыка — эстэтычны кампанент літаратуры сацыялістычнага рэалізму.
У 50-я гады наша літаратуразнаўства ўзмацняе пошукі аб'ектыўных навуковых ацэнак мастацкага рамантызму, адкідае сацыялагізатарскія догмы.
Сучасная прагрэсіўная эстэтыка разглядае мастацтва як з'яву шматгранную: гэта і ацэначнае пазнанне свету, якое жывіць душу ісцінай і насалоджвае хараством, гэта і пераўтварэнне рэчаіснасці, якое ўражвае бязмежнасцю ідэалу, патрасае выключнасцю гераічных і трагічных лёсаў, гэта і... можна назваць шмат рыс, якія характарызуюць мастацтва і яго функцыі, але галоўнымі застануцца дзве: пазнанне і выхаванне, таму ў працах эстэтыкаў можна сустрэць падкрэсліванне альтэрнатыўна-сці азначэнняў мастацтва як з'явы34. Пазнавальны і выхаваўчы пачатак выступаюць не проста і як дзве рысы, гэта сілавыя лініі, якія дыялектычна ўзаемадзейнічаюць у мастацтве. Звычайна на глебе рэалізму, як яго разумее наша эстэтыка, усталёўваец-ца раўнавага абедзвюх функцыянальных рыс, гэта і дае падставу трактаваць рэалізм як норму, а рамантызм як анамалію. I тут ёсць свая логіка. Парадокс адно у тым, што рамантычная анамалія становіцца нормай для рамантычных момантаў гісторыі. Гэтыя моманты самі з'яўляюцца шчаслівымі анамаліямі, рэвалюцыйнымі выбухамі жыцця і мастацтва. Ёсць свая рацыя ў тым, што, напрыклад, тэарэтык рэалізму В. Дняпроў аддаў гэтаму метаду манапольнае ўменне і права выявіць нават саміх рамантыкаў у якасці жыццёвых тыпаў. Сутнасць агню выяўляе вада, але па-свойму гэта ж робіць і порах. Жыццёвую сутнасць паміраючага казака Астапа выявіў рамантык Тарас Бульба. Хіба ж жыццёвей зрабіў бы гэта рэаліст Чычыкаў? Само паняцце жыццёвасці ў рамантычныя эпохі зусім іншае, чым у рэалістычна-зроўнаважаныя. Нормы эстэтычных ацэнак не могуць стаць вечнымі і абсалютнымі эталонамі. Рэалістычныя нормы ўзаемадзейнічаюць з рамантычнымі анамаліямі, і недзе на скрыжаванні ў кожную эпоху паўстаюць рухомыя рэгістры. Рамантычныя эпохі паднімаюць рэгістры ацэнак як у жыцці, так і ў мастацтве, узводзячы рэалістычную тыпізацыю да ўзроўню рамантычнай ідэалізацыі, а індывідуалізацыю да маштабаў звышнатуральнасці, абстрактнасці.
Слушна заўважае Д. Ліхачоў, што, ацэньваючы якасці мастацкага адлюстравання, нельга абмяжоўваць сябе пытаннем: правільна ці няправільна?—і задавальняцца адной толькі адпаведнасцю, дакладнасцю, правільнасцю. Унутраны свет мастацкага твора — вынік і дакладнага адлюстравання, і актыўнага пераўтварэння рэчаіснасці35. Праблема рамантызму ў літаратуры неаддзяліма ад рамантызму ў жыцці. Так, між іншым, і абмяркоўваецца яна ў сучасным польскім друку. На старонках літаратурнай і палітычнай прэсы там вядзецца гаворка пра рамантызм XIX стагоддзя, яго суадносіны з пазітывізмам і нацыянальнай каштоўнасцю рамантычнай спадчыны.
Цікавую спробу пошукаў збліжэння марксізма і рамантычнага мастацтва на шляхах вызваленчага руху ўяўляе кніга Марыі Яніон «Рамантызм, рэвалюцыя, марксізм», якая атрымала літаратурную прэмію ў Польшчы ў 1972 годзе.
М. Плівінска ў кнізе «Рамантычная легенда» аналізуе супярэчлівасці паміж праграмай рамантызму і яго сутнасцю або рамантычнаю легендай. Асновай гэтай легенды яна лічыць «тэрор ідэалу», які змяніўся ў тэрор польскай нацыянальнай формы, польскага патрыятызму, узведзенага ў абсалют, узнятага да рангу найвышэйшай каштоўнасці. А праграмны парадокс даследчыца бачыць у тым, што рамантызм нёс бунт «супраць усякага тэрору». Публіцыст са штотыднёвіка «Polityka» А. Шчыпёрскі заявіў, што ў Польшчы не было ніводнай левай, радыкальнай грамадскай сілы, якая б не была духоўна звязана з рамантызмам36. Марыя Яніон бачыць эстэтычную каштоўнасць польскага рамантызму ў тым, што ён вывеў польскую літаратуру на сусветны форум, дапамагаючы палякам «свабодна прыняць сучасную еўрапейскую культуру, адчуць сябе прыпісанымі ў ёй»37. Разам з тым у літаратуразнаўстве ўжо набыла значэнне рабочага прынцыпу думка аб істотнай розніцы паміж заходнееўрапейскім і славянскім рамантызмам. Рамантызм болыпасці славянскіх літаратур развіваўся ў рэчышчы сацыяльных і нацыянальна-вызваленчых рухаў XIX стагоддзя, пераплятаючыся з рамантызмам сацыяльным і палітычным. Рамантычнымі тут сталі народны паэт-будзіцель і народны важак, вяшчун свабоды і бясстрашны змагар за яе, такія Густаў, Конрад, Вайдэлота, Гражына, Валенрод у А. Міцкевіча, Ангелі у Ю. Славацкага. У польскім рамантызме пачатку XIX стагоддзя ўзвышаюцца народныя нізы як ахоўнікг маральных і нацыянальных каштоўнасцей, пакінутых касмапалітыч-наю арыстакратыяй. Народна-патрыятычную місію нёс і польскі неарамантызм XX стагоддзя. Яго прадстаўнікі развілі нават культ мужыка, жаніліся на простых сялянках, ухвалялі духоўны шлюб патрыятычнай інтэлігенцыі з народам як вялікую ідэю. Вызваленчая і дэмакратычная традыцыя польскага рамантызму стала станоўчым прыкладам для маладой беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзя, а пазней для літаратуры Заходняй Беларусі.
Аддаючы належнае тыпалогіі рамантызму, трэба пазбягаць абсалютызацыі і фармалізацыі ў гэтай справе. Тыпалагічнае не можа быць вызвалена ад гісторыі, бо ў такім выпадку яно ператворыцца ў падборку правіл, якія нічога не дадуць. Гэтую дыялектыку выявіў А. I. Аўчарэнка. Сабраўшы па мажлівасці ўсе тыпалагічныя прыкметы рамантызму (ад Бялінскага да часопіса «Вопросы лнтературы» за 1967 год), даследчык сцвердзіў толькі складанасць з'явы і не аб'явіў сумы гэтых рыс за дэфініцыю рамантызму ці за творчую рэкамендацыю пісьменніку38. Сапраўды, калі б хто-небудзь паспрабаваў напісаць твор, захоўваючы ўсе тыпалагічныя рысы, вылучаныя літаратуразнаўцамі, дык атрымаўся б нейкі парадыйны выпладак.
У выпадках, калі тыпалагізацыя рамантызму праводзіцца без належнага ўліку месца і часу, атрымліваюцца спрэчныя азначэнні. Вось, напрыклад: «Ідэйна-мастацкая задача рамантыка часцей за ўсё носіць эстэтычны (Брусаў), маральны (ранні Горкі), філасофскі (Блок, Цютчаў), радзей палітычны характар («Паломніцтва Чайльд-Гарольда» Байрана). Мастацкая задача рэаліста характарызуецца пераважна палітычнай накіраванасцю, хоць маральна-філасофскі аспект адлюстравання жыцця яму зусім не супрацьпаказаны (Л. Талстой)»39. Адразу напрошваецца пытанне, а як жа быць з польскім рамантызмам, у якім дамініравалі патрыятычныя ідэі? Барацьба за скасаванне раздзелаў Польшчы — палітычная ідэя, стала стрыжнем польскай рамантычнай літаратуры. Аказваецца, у пэўных гістарычных умовах рамантызму не толькі не супрацьпаказана палітычная накіраванасць, а наадварот. Саюз з палітыкай становіцца ўмовай і асновай рамантычнага мастацтва.
Падобны тып рамантызму, звязанага з грамадска-палітычным жыццём свайго часу, характэрны для літаратуры Заходняй Беларусі. Ён цесна звязаны з рамантызмам у сферы грамадскага і палітычнага жыцця. Зразумець сутнасць заходнебеларускага рамантызму выдатна дапамагаюць выказванні Леніна ў часе гутаркі са шведскім палітычным дзеячам Я. Фрынсам, якая адбылася 5 студзеня 1920 года. Выдатна развіваючы Марксаву крытыку рамантызму, У. I. Ленін гаварыў: «Мы заўжды сімпатызавалі рэвалюцыйным рамантыкам, нават калі былі нязгодны з імі. Напрыклад, мы заўжды ўстрымліваліся ад індывідуальнага тэрору.
Але мы заўжды выражалі наша захапленне асабістай мужнасцю тэрарыстаў і іх гатоўнасцю на ахвяры. Нашым пунктам гледжання было: спачатку строгі аналіз эканамічных адносін, а затым ужо даводзіць асабістым прыкладам сваё перакананне»40.
Здольнасць камуністаў, гаворачы словамі Леніна, сімпатызаваць рэвалюцыйным рамантыкам, калі яны былі нязгодны з імі, стварыла ў першыя гады пасля Рыжскага міру ўмовы для супрацоўніцтва паміж камуністамі і патрыятычна настроенымі левымі элементамі працоўнай інтэлігенцыі і сялянскай моладзі Заходняй Беларусі, ахопленых паўстанскімі парываннямі. Кіраўніцтва паўстанскімі дзеяннямі ў тую пару дзялілі між сабой камуністы, левыя эсэры і пакінуўшая гэтую партыю Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, ідэйныя важакі якой публіцыст Язэп Лагіновіч, паэт, драматург і журналіст Леапольд Родзевіч, кааператар Арсен Канчэўскі ў 1923 годзе пяройдўць на ленінскія рэвалюцыйныя пазіцыі і сальюць сваю групу з КПЗБ.