БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Ізноў-жа кароль Жыгімонт IV, сухі каталіцкі фанатык, не хацеў прызнаваць ніякай іншае веры, як толькі каталіцкую. Забурэньні ў краі прынялі шырокія памеры, да ўзброеных выступленьняў улучна. На вуліцах гарадоў, асабліва ў Вільні, адбываліся масавыя ўзаемныя напады і ня толькі на самых ворагаў у веры, але і на іхныя сьвятыні. Сам Кунцэвіч быў забіты віцебскімі мяшчанамі, а цела ягонае кінена ў Дзьвіну (1623).
Рэлігійныя дачыненьні на Беларусі адыйгралі ў гісторыі беларускага народу згубную ролю. Бо рэлігійнае змаганьне так глыбака падзяліла народ, што беларус-каталік уважаў за бліжэйшага сабе паляка, чымся беларуса праваслаўнага, а гэты — бліжэйшым маскаля за беларуса-каталіка. У рэлігійных ходаньнях абодва бакі ўмешвалі ў беларускія справы Маскву і Польшчу. Гэта забівала беларускую гаспадарсьцьвеную думку.
XVII*
Беларуская культура ў Вялікім Княсьцьве — Сувязь з Захадам — Гуманізм — Друкарні — Кнігі — Францішак Скарына - Васіль Цяпінскі - Сымон Будны — Браты Мамонічы — Беларускія летапісы — Значаньне беларускае культуры і мовы ў Вялікім Княсьцьве
Беларуская культура у Вялікім Княсьцьве разьвівалася вельмі памысна. У тым часе Беларусь з культур нага гледзішча стаяла ня ніжэй за заходнія народы 1 куды вышэй за Маскву, што прызнаюць і расейскія гісторыкі (прыкладам, Лаппо)
Матар'яльнае і таварыскае жыцьцё на Беларусі ня розьнілася ад заходня -эўрапэйскага. Шмат беларусаў выяжджала на студыі ў заходня-эўрапэйскія унівэрсытэты і, вяртаючыся на Бацькаўшчыну прывозілі з сабой навейшыя здабыткі чалавечага духу. Асабліва шмат беларусаў выяжджала на навуку ў Італію у тамтэйшыя унівэрсытэты. Італія стаяла тады з гледзішча поступаў духовае культуры на першым месцы. Тут нарадзіўся разумовы рух г. зв. гуманізм, які быў рэакцыяй супроць сярэднявечнага рэлігійнага сьветапагляду. Гуманізм падыймаў чалавека з тае прорвы духовае нікчэмнасьці у якую запхнула яго сярэднявечча. Гуманізм адрадзіў зацікаўленьне да творчасьці старавечных рымскіх і грэцкіх клясыкаў. Веданьне лацінскае і грэцкае мовы бы то канечнаю патрэбаю для кажнага адукаванага чалавека Лацінская мова запанавала у Эўропе ў літаратуры, ура дах, таварыскім жыцьці.
Асьвечаныя пласты народу прыносілі з сабой і на Беларусь веданьне грэцкае і лацінскае моваў, антычнае культуры. Але xapaктэрнa, што лаціна ня выціснула беларускае мовы як урадавае, так і літаратурнае. Наадварот асьвечаныя людзі з гэтае пары падчырквалі лепшасьць беларускае мовы, гаворачы, што без яе ў княсьцьве «блазнам будзеш».
Гуманістычны рух на Беларусі меў шмат выдатных прадстаўнікоў. З іх трэба ведаць пра наступных:
Францішак Скарына з «слаўнага гораду Полацку» нарадзіўся каля 1486 г Вучыўся спачатку ў Кракаўскім унівэрсітэце дзе скончыў філезофію, а потым у Падуі (Італія) студыяваў мэдыцыну і здабыў тытул «доктара лекарскіх навук». Па сканчэньні адукацыі затрымаўся нейкі час у Празе, дзе пачаў пераклад кніг рэлігійнага зьместу на беларускую мову, каб гэтыя кнігі зрабіць прыступнымі "людзям простым паспалітым» У 1517 г Скарына надрукаваў біблію пабеларуску. Гэта была трэйцяя ў Эўропе біблія ў мове народу для якога яна была прызначаная. Раней за яе выйшлі нямецкая (1445) 1 чэская (1488). Пераехаўшы каля 1525 г у Вільню Скарына займаўся далей друкаваньнем кніг у беларускай мове Гэта былі таксама кнігі духоўнага зьместу Скарына рупіўся аб харасьцьве сваіх выданьняў Усе ягоныя вы даньні маюць прыгожы, лёгкі да чытаньня шрыфт Вялікія літары мастацка ўбраныя галінкамі лістоў, краскамі, зьверамі. Ёсьць сярод іх і гэрб роду друкара — сонца і паўмаладзік, злучаныя разам. На бібліі намаляваны і партрэт Скарыны.
Другім вялікім гуманістым на Беларусі быў Васіль Цяпінскі (нарадзіўся каля 1540 г у Полаччыне). Ён пераклаў у беларускую мову Евангельле. У прадмове да яго Цяпінскі бядуе, што некаторыя беларусы «ў польскія школы або іншыя сябе і дзеці свае бяз устыду заправуюць». Цяпінскі - вялікі патрыёта Беларусі і глыбокі культурны дзеяч. Ён заклікаў любіць сваю Бацькаўшчыну, мову, народ.
Трэйцім выдатным гуманістым быў Сымон Будны, які выдаў пабеларуску «Катэхізіс» і шмат іншых кніг рэлігійнага зьместу. Будны таксама заклікаў любіць сваю мову: «Бо слушным ёсьць тое, каб вашы княжыцкія міласьці любілі мову таго народу, якім даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове бацькі вашых княжацкіх міласьцяў спрадвеку слаўна кіруюць»,— пісаў ён у прадмове да «Катэхізісу».
Друкаваньне кніг на Беларусі асабліва пашыралася ў першай палове XVI ст. Трэба зацеміць, што першая беларуская друкаваная кніга («Цьвятная Трыодзь») была надрукаваная ў Кракаве (1483). Там таксама зьявілася і другая («Актоіх») — у 1492 г. Зьяўленьне беларускіх кніг у Кракаве раней за польскія тлумачыцца тым, што ў Кракаве тады жыў гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, які быў адначасна і каралём польскім. Асяродзьдзе гаспадара было пераважна беларускім, і таму тут зьявіліся беларускія кнігі.
Гуманізм і рэфармацыя выклікалі ў Беларусі багатую літаратуру рэлігійнага зьместу. Беларусь ускрылася густой сеткай друкарняў, з якіх асабліва добра разьвіваліся друкарні ў Вільні, Полацку, Менску, Магілёве, Нясьвіжы, Любчы, Заслаўі, Слуцку, Пінску, Заблудаве, Супрасьлі, Іўі.
Вучань першага беларускага друкара Фр. Скарыны Пётра Мсьціславец занёс друкарства аж у Маскву. Ён пры дапамозе Івана Фёдарава залажыў там першую друкарню. Расейцы аднак гэным часам яшчэ былі так малакультурнымі, што не маглі зразумець карысьці друкарства і друкарню гэную разбурылі як выдумку нячыстае сілы. Мсьціславец і Фёдараў змушаныя былі ўцякаць у Беларусь, у правінцыяльнае мястэчка Заблудава, дзе далей друкавалі розныя кніжкі.
Вялікае значэньне для разьвіцьця друкаванага слова ў Беларусі мела друкарня братоў Мамонічаў — Кузьмы і Лукаша ў Вільні. Друкарню гэтую адчынілі яны пры дапамозе Петры Мсьціслаўца, і яна фактычна вяла далей вялікую культурную выдавецкую і друкарскую справу, пачатую ў Вільні др. Фр. Скарынам.
Мамонічы былі віленскімі мяшчанамі. Яны друкавалі кніжкі ў царкоўна-славянскай і беларускай мовах. Між іншым, у друкарні Мамонічаў быў надрукаваны ў 1588 г. Статут Вялікага Княства Літоўскага пабеларуску. Найбольш, аднак, друкавалася кніжак рэлігійнага характару. Апрача рэлігійнае, у Беларусі асабліва разьвівалася гістарычная і юрыдычная літаратура. Веда собскае гісторыі была вельмі пашыраная ў адукаваным грамадзянсьцьве. У ім былі распаўсюджаныя г. зв. «летапісы». Беларускія летапісы розьніліся ад летапісаў іншых народаў, бо не зьмяшчалі сухога пералічэньня фактаў з году у год, а падавалі часта мастацкія апісаньні гістарычных падзеяў з лёгкай спробай прагматызму — шуканьня прычынавай сувязі між здарэньнямі. Прычыны перажытых народам падзеяў летапісцы бачылі ў волі Божай, у талентах выдатнай адзінкі. Асабліва характэрным з гэтага гледзішча зьяўляецца «Летапіс Быхаўца». Яго можна назваць падручнікам гісторыі. Летапіс Быхаўца зьмяшчае, між іншага, і г. зв. казкі аб рымскім паходжаньні літоўскага (беларускага) народу. Гэтым летапісец хацеў паставіць свой народ вышэй за іншыя, а асабліва за польскі. Агульная тэндэнцыя гэтае хронікі — выхваляньне тых падзеяў і адзінак, якія далажыліся да ўзмацаваньня, пашырэньня беларускага гаспадарства і асуджэньне таго, што гэтае гаспадарства аслабляла, разбурала.Апрача летапісу Быхаўца, у грамадзянсьцьве было распаўсюджана і шмат іншых Яны хадзілі ў рукапіснай форме. Ведамым беларускім летапісам быў і «Летапіс Аўраамкі», пачаты ў 1495 г. і напісаны ў Смаленску.
Да гістарычнае літаратуры трэба залічыць розныя кронікі, апісаньні, успаміны, прамовы, дзёньнікі. Асабліва цікавымі зьяўляюцца апісаньні Філона Кміты, ягоныя спасьцярогі аб Маскве, аб ягонай службе на ўсходніх межах гаспадарства, а таксама цікавая і каштоўная Баркулабаўская кроніка, напісаная ў вёсцы Баркулабаве, на Магілёўшчыне, у часе ад 1563 да 1608 г. У ёй апісанае ўсё беларускае жыцьцё. З дзёньнікаў вельмі цікавы «Дзёньнік Люблінскага сойму» (1569), у якім мастацка прадстаўлена трагічнае ходаньне беларускіх патрыётаў за самастойнасьць свае Бацькаўшчыны. З прыватных дзёньнікаў цікавыя весткі зьмяшчае дзёньнік Тодара Еўлашэўскага, шляхціча з Ляхавіч. Еўлашэўскі падае тагачасныя звычаі, вераваньні, культурны ўзровень, звычкі беларускага дробнага шляхціча (канец XVI ст.).
Вельмі багата была разьвітая беларуская юрыдычная літаратура.
Канец XVI ст. наагул называецца «залатой парой» старое беларускае культуры. I запраўды, у гэтым часе на Беларусі заўважаецца нязвычайна высокі культурны ўздым. Беларушчына без усялякага гвалту заваявала іншыя народы, што жылі ў Беларускім гаспадарсыіьве. Нават татары і жыды прынялі беларускую мову ня толькі ў штодзённым жыцьці, але і ў багаслужэньні. Татары пісалі свае рэлігійныя кнігі ў беларускай мове, толькі арабскімі літарамі («Аль Кітаб»). Асьвечаныя пласты грамадзянства Жмудзі і Інфлянтаў паслугоўваліся беларускай мовай.
Ад пачатку XVII ст. у беларускім культурным жыцьці ўжо заўважаюцца дзьве шкодныя зьявы: працяканьне ўплываў польскае культуры на вярхох грамадзянства і нязвычайна буйны развой рэлігійнае палемікі. Значэньне першага зразумелае. Другое падзяліла з цягам часу беларускі народ на варожыя сабе рэлігійныя табары, якія штораз больш забываліся на сваю супольную нацыянальнасьць. Гэтая бясплодная літаратура адцягвала культурныя адзінкі ад запраўднае творчасьці і скіроўвала іх на шлях тэарэтычных, схалястычных спрэчак на рэлігійныя тэмы.